Нарысы гісторыі Беларусі
Характарыстыка: першае абагульняючае выданне незалежнай Беларусі па айчыннай гісторыі.
Анатацыя: Упершыню падаецца гісторыя Беларусі ад старажытных часоў да падзей Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года з нацыянальнага пункту гледжання, які грунтуецца на прызнанні факта шматвяковага існавання беларускага этнаса як суб’екта гісторыі. Аўтары шмат у чым пераасэнсоўваюць гістарычны шлях беларускага народа — праблемы этнагенезу, станаўлення і развіцця дзяржаўнасці, нацыянальнай культуры, узаемадачыненняў з суседнімі краінамі і народамі, вызваленчай барацьбы, аднаўляюць гістарычную праўду пра многія падзеі і постаці беларускай мінуўшчыны.
Змест:
РАЗДЗЕЛ I. Старажытнае грамадства (да канца V ст. н. э.).
РАЗДЗЕЛ II. Ранняе сярэднявечча. Пачатак пераходу да класавага грамадства. Узнікненне беларускай дзяржаўнасці (VI — першая палова XIII ст.).
РАЗДЗЕЛ III. Афармленне феадальнай сістэмы (сярэдзіна ХІІІ — першая палова XVII ст.).
РАЗДЗЕЛ IV. Войны і ўнутрыпалітычныя канфлікты сярэдзіны XVII — XVIII ст.
РАЗДЗЕЛ V. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы (канец XVIII — першая палова XIX ст.).
РАЗДЗЕЛ VI. Станаўленне буржуазнага грамадства.
РАЗДЗЕЛ VII. Беларусь у перыяд буржуазна-дэмакратычных рэвалюцый. Барашьба за нацыяналыіае адраджэнне.
У 2-й частцы «Нарысаў гісторыі Беларусі» раскрываецца складаны шлях беларускага народа ад Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. да сённяшніх дзён. На падставе аналізу пераважна новых архіўных матэрыялаў, статыстычных і іншых крыніц, аб’ектыўнага падыходу да гістарычных падзей пададзены працэсы, што адбываліся ва ўмовах складвання, развіцця і крызісу савецкай сістэмы арганізацыі жыцця. Адлюстраваны маладаследаваныя старонкі гісторыі нацыянальнага руху, сталінскіх рэпрэсій, беларускай дыяспары і інш. Паказаны супярэчлівы характар развіцця грамадства. Разам з вядомымі дзеячамі ў кнізе нямала новых асоб.
Достарыңызбен бөлісу: |