Андрэй Багач, Андрэй Філіпчык, Дзяніс Мускі 2007-2011 гг. (Першы пераклад 07. 07. 07 г.) — раздзел I —



бет1/16
Дата20.07.2016
өлшемі1.28 Mb.
#211414
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   16
Гары Потэр і Таемны Пакой


Кнігу перакладалі: Андрэй Багач, Андрэй Філіпчык, Дзяніс Мускі

2007-2011 гг. (Першы пераклад - 07.07.07 г.)

РАЗДЗЕЛ I —


Самы жудасны дзень нараджэння
  Ужо не ў першы раз у доме нумар чатыры па Цісавай вуліцы за сняданкам разгарэлася сварка. Містэр Вернан Дурслі быў абуджаны ўранку гучным вуханнем, якое даносілася з пакоя пляменніка Гары.

  - Трэці раз на гэтым тыдні! - прагыркаў ён з іншага канца стала. - Калі ты не можаш супакоіць сваю саву, значыць, прыйдзецца ад яе пазбавіцца!

   Гары, у які ўжо раз, паспрабаваў растлумачыць.

  - Ёй сумна! - выклікнуў ён. – Яна абвыкла лётаць дзе захоча. Калі бы вы дазволілі хоць бы выпускаць яе па начах…

  - Я што, падобны на ідыёта? - чмыхнуў дзядзька Вернан, і кавалак яечні, што прыліп да яго кусцістых вуснаў, упаў назад у талерку. - Па-твойму, я не ведаю, чым гэта скончыцца, калі ты выпусціш сваю гідкаю саву?

   Ён і яго жонка Пятуння абмяняліся змрочнымі поглядамі.

   Гары паспрабаваў было спрачацца, але яго довады заглушыў гучны гук адрыжкі з боку сына Дурслі, Дадлі.

  - Жадаю яшчэ бекону.

  - Вазьмі з патэльні, коцік, - сказала цётка Пятуння, аблашчыўшы затуманеным ад пяшчоты позіркам масіўнае цела сына. - Табе трэба як след харчавацца, пакуль ёсць такая магчымасць… Не падабаецца мне тое, што ты распавядаеш аб школьнай ежы…

  - Лухта, Пятуння, калі я вучыўся ў "Вонігсе", ніколі мы там не хадзілі галоднымі, - з жарам запярэчыў дзядзька Вернан. - Дадлі есць уволю, праўда, сынок?

   Дадлі, такі вялікі, што яго задніца не змяшчалася на крэсле і звешвалася па баках, ухмыльнуўся і звярнуўся да Гары.

  - Перадай патэльню.

  - Ты забыў чароўнае слова, - раздражнёна сказаў Гары.

   Уздзеянне гэтых простых слоў на астатніх чальцоў сям'і было неверагоднае: Дадлі папярхнуўся і зваліўся з крэсла з грукатам, ад якога здрыганулася ўся кухня; місіс Дурслі тоненька завішчала і прыціснула далоні да рота; містэр Дурслі прыскокнуў, і вены выразна выступілі ў яго на скронях.

 - Я меў на ўвазе "калі ласка"! - хутка растлумачыў Гары. - Я не меў…

  - Я ТАБЕ ШТО КАЗАЎ! - заракатаў дзядзька, разбрызгівая сліну па стале. - НІЧОГА ГЭТАГА… НА ЛІТАРУ "Ч" І “В” У НАШАЙ СЯМ'І!

  - Але я…

  - ЯК ТЫ СМЕЕШ ПАЛОХАЦЬ ДАДЛІ! - рыкнуў дзядзька Вернан, стукаючы кулаком па стале.

  - Я усяго толькі…

  - Я ЦЯБЕ ПАПЯРЭДЖВАЎ! У МАІМ ДОМЕ - НІ СЛОВА АБ ТВАЁЙ НЕНАРМАЛЬНАСЦІ!

   Гары перавёў погляд з барвовай фізіяноміі дзядзькі на бледны твар цёткі, якая беспаспяхова спрабавала падняць Дадлі на ногі.

  -Добра, - сказаў Гары, - усё…

   Дзядзька Вернан сеў, пыхкаючы як загнаны насарог, не спускаючы з Гары пільнага погляду маленькіх зласлівых вачэй.

   З таго самога моманту, як Гары вярнуўся з школы на летнія вакацыі, дзядзька Вернан абыходзіўся з хлопчыкам так, як быццам ён быў бомбай, гатовай у любую хвіліну падарвацца, і ўсё таму, што Гары сапраўды не быў нармальным дзіцём. Дакладней сказаць, ён быў настолькі не нармальным, наколькі гэта наогул магчыма.

   Гары Потэр быў вядзьмак - вядзьмак, які толькі што скончыў першы курс "Хогвартса" - школы чараўніцтва і ведзьмінскіх мастацтваў. Сямейства Дурслі было ў жаху ад перспектывы правесці з ім лета, але іх пачуцці не ішлі ані ў якое параўнанне з тым, што адчуваў сам Гары.
   Нуда па школе мучыла яго так, што гэта было падобна на сталы востры боль у жываце. Ён сумаваў па замку з яго прывідамі і патаемнымі пераходамі, сумаваў па занятках і выкладчыках (хіба што не па Снэйпу, настаўніку зеллеварэння), па ранішняй пошце, якую разносілі совы, па сваім ложку пад полагам, па сяброўскай гарбаце з лясніком Хагрыдам у яго халупе на ўскрайку Забароненага лесу, і, вядома ж, па квідытчы, самай папулярнай спартовай гульні чароўнага свету (шэсць высокіх тычак з кольцамі, чатыры лятаючыя мячы, чатырнаццаць гульцоў на мётлах).

   Усе кнігі замоваў, чароўная палачка, чароўная вопратка, кацёл і суперсучасная мятла "Німбус-2000" былі зачыненыя дзядзькам Вернанам у шафе пад лесвіцай у тую самую хвіліну, як Гары прыехаў дадому. Якая была Дурслі справа да таго, што Гары выганяць з каманды, калі ён не будзе трэніравацца і за лета страціць форму? Якая ім справа да таго, што яму прыйдзецца ісці ў школу, не выканаўшы аніводнаго хатняга задання? Як сапраўдныя маглы (людзі без адзінай кроплі чараўніцтва ў крыві), Дурслі лічылі, што вядзьмак у сям'і - гэта нязмыўны сорам і ганьба. Дзядзька Вернан нават Хэдвіг, Гарыну саву, замкнуў у клетцы, каб спыніць зносіны пляменніка са знаёмымі ведзьмакамі.


Знешне Гары цалкам не пахадзіў на астатніх чальцоў сям'і. Дзядзька Вернан быў буйны мужчына з бычынай шыяй і вялізнымі чорнымі вусамі; цётка Пятуння - кашчавая, з конскім тварам; Дадлі - светлагаловы, ружовы, свінападобны. А Гары быў маленькі, худзенькі хлопчык з яркімі зялёнымі вачыма і вугальна-чорнымі непаслухмянымі валасамі. Ён насіў круглыя акуляры, а яго лоб упрыгожваў тонкі шнар у форме зігзагу маланкі.

   Менавіта гэты шнар і рабіў Гары такім асаблівым, нават сярод ведзьмакоў. Гэты шнар уяўляў сабою адзінае сведчанне загадкавага мінулага, тых падзей, у выніку якіх хлопчык апынуўся на парозе дома Дурслі адзінаццаць гадоў таму.

   Ва ўзросце аднаго года Гары незразумелым чынам перамог найвялікшага чорнага чараўніка ўсіх часоў, лорда Вальдэморта, чыё імя шматлікія чараўнікі і ведзьмы дагэтуль не адважваюцца прамаўляць уголас. Бацькі Гары загінулі ў бітве з ім, але сам хлопчык толькі атрымаў незвычайны шнар, і чамусьці - ніхто так і не змог зразумець, чаму - чароўныя сілы пакінулі Вальдэморта ў тое самае імгненне, калі ён паспрабаваў забіць Гары.

   Так і атрымалася, што маленькі вядзьмак быў выхаваны ў сям'і сястры сваёй загінулай маці. Гары правёў у гэтай сям'і дзесяць гадоў. Ён верыў, што шнар застаўся яму на памяць аб аўтамабільнай аварыі, якая загубіла яго бацькоў і не разумеў, якім чынам у яго атрымоўвалася здзяйсняць усялякія загадкавыя рэчы, часам нават супраць уласнай волі.

   Потым, роўна год таму, Гары атрымаў ліст з "Хогвартса", і ўсё таемнае стала відавочным. Гары заняў належнае месца ў чароўнай школе, дзе ён сам і яго шнар былі знакамітыя… Але зараз навучальны год скончыўся, і ён на лета вярнуўся да Дурслі, і з ім зноў абыходзіліся як з дурным смярдзючым сабакам.

   Дурслі нават не ўспомнілі, што сёння ў Гары дзень нараджэння, і што яму спаўняецца дванаццаць. Вядома, ён на шматлікае і не разлічваў; яму ніколі не дарылі падарункаў, а ўжо тым больш не пяклі пірог - але ўсё-ткі, каб зусім забыць…

   Як раз калі Гары гэта падумаў, дзядзька Вернан важна пракашляўся і сказаў:

  - Сёння, як мы ўсе ведаем, асаблівы дзень.

   Гары ўзняў вочы, не даючы веры ўласным вушам.

  - Вельмі можа быць, што гэты дзень стане найвялікшым днём у маёй кар'еры, - працягваў дзядзька Вернан.

   Гары зноў уткнуўся ў свой бутэрброд. Ну, вядома, - падумаў ён горка, - дзядзька Вернан казаў аб гэтай дурацкай вячэры. Ён ужо два тыдні не казаў ні аб чым іншым. На вячэру быў запрошаны ўладальнік багатай будаўнічай кампаніі з жонкай, і дзядзька Вернан вельмі разлічваў на выгадны кантракт (кампанія дзядзькі Вернана вырабляла дрылі).

  - Мабыць, нам варта яшчэ разок прарепетыраваць, што і як мы будзем рабіць, - вырашыў дзядзька Вернан. - У васем гадзін усім трэба заняць загадзя вызначаныя пазіцыі. Пятуння, ты будзеш…?

  - У гасцінай, - ахвотна адказала цётка Пятуння, - я буду чакаць, каб адразу ж з радаснай усмешкай павітаць іх у нашым доме.

  - Выдатна, выдатна. Дадлі, ты?

  - Я буду чакаць ля дзвярэй, каб ветліва адчыніць іх перад імі, - Дадлі скурчыў рожу ў манернай усмешцы: - Дазвольце ўзяць вашыя паліто, містэр і місіс Мэйсан?

 - Ах, ён ім адразу спадабаецца! - у захапленні закрычала цётка Пятуння.

  - Выдатна, Дадлі, - пахваліў дзядзька Вернан. Затым ён звярнуўся да Гары. - А ты???

  - Я буду ў сябе ў пакоі, буду паводзіць сябе ціха і рабіць выгляд, што мяне няма, - без інтанацыі прамовіў Гары.

  - Правільна, - пацвердзіў дзядзька Вернан. - Я праводжу іх у гасціную, пазнаёмлю з табой, Пятуння, і прапаную напоі. У восем пятнаццаць…

  - Я запрашу ўсіх за стол, - адрапартавала цётка Пятуння.

  - А ты, Дадлі, скажаш…

  - Дазвольце праводзіць вас у сталовую, місіс Мэйсан? - завучана падаў сваю рэпліку Дадлі, прапаноўваючы згорнутую тоўстай завітушкай руку нябачнай даме.


  - Ах ты мой маленькі джэнтльмен! - ледзь не праслязілася цётка Пятуння.

  - А ты? - грозна прыжмурыўся на Гары дзядзька.

  - Я буду ў сябе ў пакоі, буду паводзіць сябе ціха і рабіць выгляд, што мяне няма, - сумна прабубніў Гары.

  - І каб ніводнага гуку! Яшчэ, трэба падумаць, як самым нязмушаным чынам сказаць за вячэрай некалькі кампліментаў. Пятуння, ёсць ідэі?


  - Вернан распавядаў, што вы выдатна гуляеце ў гольф, містэр Мэйсан… Распавядзіце ж мне, дзе вы набылі гэтую шыкоўную сукенку, місіс Мэйсан…
  - Цудоўна… Дадлі?
  - Нам у школе задалі напісаць складанне на тэму "Мой герой". Містэр Мэйсан, я напісаў пра вас!
   Гэта было залішне як для цёткі Пятунні, так і для Гары. Цётка Пятуння заплакала і кінулася абдымаць сына, а Гары хутка нырнуў пад стол, каб ніхто не ўбачыў, як ён пакутуе са смеху.
  - А ты, хлопец?
   Пакуль Гары ўздымаўся, ён з вялікай цяжкасцю здолеў сцерці з твара ўсмешку.
  - Я буду ў сябе ў пакоі, буду паводзіць сябе ціха і рабіць выгляд, што мяне няма, - адбарабаніў ён.
  - І яшчэ як будзеш, - з сілай падкрэсліў дзядзька Вернан. - Мэйсаны нічога пра цябе не ведаюць, і трэба, каб усё так і заставалася. Пасля вячэры ты праводзіш іх назад у гасціную, Пятуння, і прапануеш каву, і тады я пастараюся як мага натуральней перавесці гутарку на дрылі. Калі пашанцуе, я падпішу кантракт яшчэ да вячэрніх навін. Заўтра ў гэты ж час мы будзем купляць сабе летні дом на Маёрцы.
   Гары не мог у поўнай меры падзяліць іх захапленне. На Майорцы ён будзе ім патрэбны яшчэ менш, чым на Цісавай вуліцы.
  - Парадак… Я паехаў у горад за смокінгамі. А ты, - ён скасіўся на Гары, - ты не замінай цётцы прыводзіць у парадак дом.
   Гары выйшаў праз заднія дзверы. Дзень быў цудоўны, сонечны. Хлопчык прайшоўся па акуратна падстрыжанаму лужку, плюхнуўся на садовы ўслон і паціху заспяваў:
  - З днём нараджэння мяне… з днём нараджэння мяне…
   Ні паштовак, ні падарункаў, і наогул ён правядзе вечар, робячы выгляд, быццам яго не існуе. Ён гаротна ўтаропіўся на жывую загарадзь. Больш за ўсё з пакінутага ў "Хогвартсе", больш нават, чым па квідытчы, Гары сумаваў па сваіх лепшых сябрах, Рону Уізлі і Герміёне Грэнджэр. А вось яны, як аказалася, цалкам па ім не сумавалі. Прынамсі, за ўсё лета ён не атрымаў ад іх ні радка, хоць Рон абяцаў запрасіць Гары да сябе ў госці.
Незлічонае мноства разоў Гары быў гатовы заклікаць на дапамогу свае чароўныя навыкі, адамкнуць клетку Хэдвіг і даслаць лісты Рону і Герміёне, але кожны раз спыняў сябе. Непаўналетнім чараўнікам забаранялася магічная практыка па-за сценамі навучальнай установы. Гары не казаў аб гэтым Дурслі, занадта добра ведаючы, што толькі страх ператварыцца ў навозных жукоў утрымлівае іх ад таго, каб замкнуць яго самога ў шафе пад лесвіцай разам з мятлой і чароўнай палачкай. Першую пару тыдняў па вяртанні дахаты Гары дастаўляла задавальненне ціха мармытаць усякае глупства і глядзець, як Дадлі ў паніцы імкліва высковае з пакоя. Але, з-за адсутнасці вестак ад Рона і Герміёны, хлопчык адчуў сябе настолькі далёка ад чароўнага свету, што нават здзекі з Дадлі страцілі сваё хараство - а зараз вось сябры не павіншавалі яго з днём нараджэння.
   Чаго б ён толькі не аддаў за ліст з "Хогвартса"… ад каго заўгодна. Ён, пэўна, не адмовіўся б нават пабачыць свайго заклятага ворага, Драко Малфоя, проста каб упэўніцца, што год у школе не быў сном…
І не тое каб гэты год быў такім ужо вясёлым. У самым канцы апошняга семестра Гары давялося тварам да твару сустрэцца з самім лордам Вальдэмортам. З'яўляючыся жаласным падабенствам сябе ранейшага, Вальдэморт быў усё такі ж страшны, усё такі ж хітры, усё такі ж поўны рашучасці ізноў здабыць уладу. Гары другі раз здолеў выслізнуць з ягоных учэпістых лап, але і зараз, праз шмат тыдняў, хлопчык працягваў прачынацца па начах у халодным поце і ўсё думаў аб тым, дзе ж Вальдэморт хаваецца зараз, успамінаў яго зласлівы твар, вытарашчаныя вар'яцкія вочы…
    Гары ўсё глядзеў безуважліва на жывую загарадзь - але раптам да яго дайшло, што і загарадзь глядзіць на яго! Пара непраўдападобна вялікіх вачэй зіхацелі сярод лістоты.
   Гары ўскочыў на ногі, і тут да яго з іншага боку газона данёсся здзеклівы голас.
  - А я ведаю, які сёння дзень, - праспяваў Дадлі, набліжаючыся ўперавалку.
   Вялізныя вочы міргнулі і зніклі.
  - Што? - перапытаў Гары, не зводзячы вачэй з таго месца, дзе яны толькі што былі.
  - Я ведаю, які сёння дзень, - паўтарыў Дадлі, падыйшоўшы яшчэ бліжэй.
  - Малайчына, - пахваліў Гары, - ты ўрэшце вывучыў назвы дзён тыдня.
  - Сёння твой дзень нараджэння, - ашчэрыўся Дадлі. - Чаму ж табе не даслалі ніводнай паштоўкі? У цябе што, няма сяброў, у тваёй гэтай… куды ты там ходзіш?
  - Лепш, каб твая маці не пачула, што ты кажаш пра маю школу, - халодна перасцярог Гары.
   Дадлі падцягнуў штаны, якія спаўзалі з круглага жывата.
  - А чаго гэта ты ўтаропіўся на загарадзь? - падазрона спытаў ён.
  - Вось, вырашаю, якой бы замовай яе падпаліць, - ласкава растлумачыў Гары.
   Дадлі неадкладна адступіўся з выразам дзікага жаху на тоўстай фізіяноміі.
  - Н-нельга… Тата забараніў табе ч-чараваць…ён сказаў, што в-вышпурне цябе з д-дому… а табе больш няма куды ісці… у цябе нават сяброў няма, куды б…
  - Колды-доўбні! - люта замармытаў Гары. - Фокус-покус, фіглі-міглі…
  - МААААААМ! - загарлапаніў Дадлі і, спатыкаючыся, панёсся да дома. - МАААААМ! А ён… сама ведаеш што!
   Гары дорага заплаціў за гэтую нявінную забаўку. Ні Дадлі, ні загарадзь не пацярпелі, так што цётка Пятуння разумела, што ніякага вядзьмарства не было, але Гары ўсё ж давялося ўварочвацца ад патэльні, якой яна жадала яго ўдарыць. Потым яна нагрузіла яго працай, сказаўшы, каб ён забыў аб ежы датуль, пакуль усё не выканае.
    Дадлі сноўдаўся вакол і еў марозіва, а Гары памыў вокны ў доме, памыў машыну, падстрыг газон, прапалоў кветнікі, абрэзаў і паліў ружы, а таксама падфарбаваў садовы ўслон. Сонца бязлітасна паліла, абпальваючы ззаду шыю. Гары ведаў, што яму не варта было слухаць, што там казаў Дадлі, але той здолеў усё ж ткнуць у хворае месца… можа быць, у яго і праўда няма сяброў у "Хогвартсе"…
   Шкада, што ніхто не бачыць знакамітага Гары Потэра зараз, люта думаў ён, раскладваючы гной на градкі, абліваючыся потам, знемагаючы ад болю ў спіне.
   Была палова на восьмую, калі ён, стомлены, пачуў нарэшце, што яго кліча цётка Пятуння:
  - Захадзі ў дом! І ідзі па газетах!
   Гары з палёгкай увайшоў у прахалоду зіготкай чысціні кухні. На халадзільніку стаяў прызначаны для гасцей пудынг: вялізная шапка ўзбітых вяршкоў і цукровыя фіялкі. У духоўцы шыпеў вялікі кавалак свіной паляндвіцы.
  - Давай ясі па-хуткаму! Мэйсаны хутка прыйдуць! - гыркнула цётка Пятуння і шпурнула на сподак два кавалачкі хлеба і рэшткі сыра. Яна ўжо апранула вячэрнюю сукенку колеру ласося.
   Гары памыў рукі і запіхаў у рот сваю небагатую вячэру. Ледзь толькі ён скончыў, цётка выхапіла талерку у яго з рук.
  -Наверх! Хутка!
   Праходзячы паблізу дзвярэй у гасціную, Гары мімаходам убачыў дзядзьку Вернана і Дадлі ў смокінгах. Ён толькі-толькі падняўся на лесвічную пляцоўку на другім паверсе, як пачуў званок, а твар дзядзькі з'явіўся поруч парэнч унізе.
  - Запомні, хлопец - адзін раз пікнеш…
   Гары на пальчыках пракраўся ў свой пакой, слізгануў унутр, зачыніў за сабою дзверы і звярнуўся да ложка з намерам паваліцца на яго без сіл.
   Бяда ў тым, што ложак ужо быў заняты - на ім ужо хтосьці сядзеў.
РАЗДЗЕЛ II —
Папярэджанне Добі
Гары толькі цудам утрымаўся і не ўскрыкнуў. У маленечкага стварэння на ложку былі вялікія, як у кажана, вушы і зялёныя вочы памерам з тэнісны мяч. Гары адразу ж здагадаўся, што менавіта гэтыя вочы глядзелі на яго з садовай загарадзі сёння раніцай.

   Гары і візіцёр моўчкі ўтаропіліся адзін на аднога, а ў гэты час знізу данёсся голас Дадлі:


   - Дазвольце ўзяць вашыя паліто, містэр і місіс Мэйсан?
   Стварэнне сасклізнула з ложка і адвесіла паклон, такі глыбокі, што кончык яго доўгага, тонкага носу крануў дыван. Гары толькі зараз зазначыў, што няпрошаны госць апрануты ў штосьці накшталт старой навалачкі з неакуратна прадзёртымі дзіркамі для рук і ног.
   - Эээ… добры дзень! - нерашуча сказаў Гары.
   - Гары Потэр! - выклікнула істота пранізлівым голасам, які напэўна павінен быў дайсці да першага паверху. - Даўным-даўно марыў Добі аб знаёмстве з вамі… Такі вялікі гонар…
   - Дзя..дзякуй, - сказаў Гары, падышоўшы да крэсла каля пісьмовага стала і разгублена апусціўшыся на яго. Побач, у клетцы, моцна спала Хэдвіг. Хлопчык хацеў было спытаць: "Што вы за істота?", але падумаў, што гэта будзе занадта ўжо няветліва і таму абмежаваўся нявызначаным: "Хто вы?"
   - Добі, сэр. Проста Добі. Добі - Хатні эльф, - адказаў госць.
   - Праўда? - выклікнуў Гары. - Эээ… паслухайце, я не хацеў бы падацца няветлівым і ўсё такое, але… у мяне зараз такі момант… ну, не самы прыдатны час, каб прымаць Хатніх эльфаў у сваім пакоі.
   Залівісты, фальшывы смех цёткі Пятунні дакаціўся з гасцінай. Эльф павесіў галаву.
   - Не тое, каб я не быў рады вашаму візіту, - хутка дадаў Гары, - але, ммм… вы ж прыйшлі з нейкай асаблівай нагоды?
   - О, так, сэр, - сур'ёзна сказаў Добі, - Добі прыйшоў сказаць вам, сэр… гэта нялёгка, сэр… Добі нават не ведае, з чаго пачаць…
   - Прысаджвайцеся, - ветліва прапанаваў Гары, паказваючы на ложак.
   Да яго найвялікшага жаху, эльф раптам вельмі гучна зарыдаў.
   - П-п-прыса-а-а-джвайцеся…, - скуголіў ён, - ніколі… ніколі раней…
   Гары пачуў, што галасы ўнізе на секунду сціхлі.
   - Прабачце, - прашаптаў ён, - я зусім не хацеў вас пакрыўдзіць і наогул…
   - Пакрыўдзіць Добі! - захлынуўся эльф. - Добі яшчэ ніхто ніколі не прапаноўваў сесці… ні адзін вядзьмак… як роўнаму…
   Гары, спрабуючы адначасова казаць "шшш" і рабіць спачуваючы выраз твару, праводзіў Добі да ложка, дзе той сеў, ікаючы, падобны на вялікую выродлівую ляльку. Нарэшце ён здолеў узяць сябе ў рукі, і ўтаропіўся на Гары сваімі вялізнымі вачыма з выразам слязлівай любові.
   - Напэўна, вам не часта сустракаліся прыстойныя ведзьмакі, - паспрабаваў падхрабрыць яго Гары.
   Добі патрос галавой. Затым, без усякага папярэджання, ён ускочыў і прыняўся біцца галавой у шыбу з лямантамі: "Дрэнны Добі! Дрэнны Добі!"
   - Не трэба - што вы робіце? - сыкнуў Гары, падляцеўшы да эльфа і адцягнуўшы яго ад вакна - Хэдвіг прачнулася, выдала нейкі пранізлівы енк і забіла крыламі па клетцы.
   - Добі павінен пакараць сябе, сэр, - растлумачыў эльф. Вочы ў яго злёгку з'ехалі да пераносся. - Добі ледзь было не сказаў дрэннае пра сваю сям'ю, сэр…
   - Сям'ю?
   - Чароўную сям'ю, у якой Добі служыць, сэр… Добі - Хатні эльф… абавязаны служыць аднаму дому, вечна…
   - А яны ведаюць, што вы тут? - пацікавіўся Гары.
   Добі здрыгануўся.
   - О, не, сэр, не… Добі давядзецца балюча пакараць сябе за прыход сюды, сэр. За гэта Добі давядзецца прышчыкнуць сабе вушы дзверцамі духоўкі. Калі б яны толькі ведалі, сэр…
   - Але хіба яны не заўважаць, што вы прышчыкнулі вушы?
   - Добі сумняваецца ў гэтым, сэр. Добі часта даводзіцца караць сябе за што-небудзь, сэр. Яны лёгка мірацца з гэтым, сэр. Часам яны нават нагадваюць Добі, што таму варта пакараць сябе…
   - Але чаму вы не сыйдзеце? Не збяжыце?
   - Хатні эльф павінен быць выпушчаны на волю, сэр. А гэтая сям'я ніколі не адпусціць Добі… Добі будзе служыць ім, пакуль не памрэ, сэр…
   - Та-а-а-к… - працягнуў Гары, - а я яшчэ скарджуся, што павінен прабыць тут нейкія жаласныя чатыры тыдні. Параўнаць з вашай сямейкай, дык Дурслі пададуцца анёламі. А хто-небудзь можа вам дапамагчы? Я, напрыклад?
Амаль адразу ж Гары пашкадаваў, што заказаў аб гэтым. Добі выліўся ўдзячнымі стогнамі.
   - Калі ласка, - у роспачы зашаптаў Гары, - калі ласка, паводзьце сябе цішэй. Калі Дурслі пачуюць, калі толькі даведаюцца, што ў мяне хтосьці ёсць…
   - Гары Потэр пытаецца, ці можа ён дапамагчы Добі… Добі чуў пра вашую веліч, сэр, але пра вашую дабрыню Добі нічога не ведаў…
   Пачырванеўшы, Гары сказаў:
   - Усе, што вы чулі пра маю веліч - жудаснае глупства. Бо я нават не лепшы вучань, лепшая Герміёна, яна…
   Але ён тут жа змоўк, таму што ўспамінаць пра Герміёну было цяжка.
   - Гары Потэр сарамлівы і сціплы, - з глыбокай пашанай вымавіў Добі, ягоныя шарападобныя вочы палалі ад захаплення. - Гары Потэр не ўзгадвае сваю перамогу над Тым-Каго-Нельга-Называць…
   - Над Вальдэмортам? - не падумаўшы, ляпнуў Гары.
   Добі заціснуў далонькамі свае вялікія вушы і праенчыў:
   - Ах, не вымаўляеце гэтае імя, сэр! Не вымаўляеце!
   - Прабачце, - папрасіў прабачэння Гары, - я ведаю, шмат каму гэта не падабаецца. Вось мой сябар Рон…
   І асёкся - успамін пра Рона таксама прычыняў боль.
   Добі нахіліўся бліжэй да Гары, свецячы вачыма.
  - Добі чуў, - хрыпла заказаў ён, - што ўсяго некалькі тыдняў таму Гары Потэр сустрэўся з Цёмным Лордам у другі раз … і што Гары Потэр зноў пазбег смерці.
   Гары кіўнуў, і вочы Добі маментальна напоўніліся слязьмі.
  - Ах, сэр, - праенчыў ён, выціраючы твар кутком зашмальцаванай навалачкі, у якую быў апрануты. - Гары Потэр доблесны і адважны! Ён адважна сустрэў ужо столькі небяспек! Але Добі прыйшоў, каб абараніць Гары Потэра, перасцерагчы яго, нават калі потым давядзецца прышчыкнуць сабе вушы дзверцамі духоўкі… Гары Потэр не павінны вяртацца ў "Хогвартс".
   Наступіла цішыня, якая парушалася толькі голасам дзядзькі Вернана ўнізе і пазвякваннем нажоў і відэльцаў.
   - Ш-што? - заікаючыся, вымавіў Гары. - Але мне трэба вярнуцца - семестр пачынаецца першага верасня. Гэта ж усё, што ў мяне ёсць, без гэтага я б не выжыў. Вы не ведаеце, як мне тут. Я тут - чужы! Я павінен быць у сваім свеце - у "Хогвартсе".
   - Не, не, не, - выкрыкнуў Добі і затрос галавой так, што вушы запляскалі па шчоках. - Гары Потэр павінен заставацца там, дзе для яго бяспечна. Ён занадта вялікі, занадта высакародны, каб яго страціць. Калі Гары Потэр вернецца ў "Хогвартс", ён падвергне сябе смяротнай небяспецы.
   - Чаму? - здзівіўся Гары.
   - Існуе змова, Гары Потэр. Змова, з-за якой жудасныя падзеі павінны адбыцца сёлета ў "Хогвартсе", школе чарадзейства і ведзьмінскіх мастацтваў, - прашаптаў Добі, раптам задрыжэўшы ўсім целам. - Добі ведае аб гэтым ужо даўно, сэр. Гары Потэр не павінны падвяргаць сябе такой рызыцы. Ён занадта важны для нас, сэр!
   - Якія яшчэ жудасныя падзеі? - адразу ж спытаў Гары. - Чыя змова?
   Добі выдаў дзіўны здаўлены гук і з сілай стукнуўся галавой па сцяне.
   - Добра! – сказаў Гары, хапаючы эльфа за руку. - Не можаце сказаць - не трэба. Я зразумеў. Але нашто паведамляць аб гэтым мне? - Раптоўная, малапрыемная думка наведала яго. - Чакайце! Ці правільна я разумею, што гэта датычыцца Вал… прабачце! - Самі-Ведаеце-Каго? Так? Кіўніце або матніце галавой, - паспешліва дадаў ён, бо галава Добі ізноў апынулася ў небяспечнай блізкасці ад сцяны.
   Вельмі-вельмі павольна, Добі паматляў галавой.
  - Не, не Таго-Каго-Нельга-Называць, сэр…
   Але Добі пашырыў вочы і відавочна ўсяляк спрабаваў на нешта намякнуць. Гары, тым не менш, ніяк не мог зразумець, на што.
   - У яго ж няма брата, дакладна?
   Добі патрос галавой і яшчэ болей вытарашчыў вочы.
  - Ну тады я і не ведаю, хто б яшчэ мог валодаць дастатковай сілай, каб выклікаць у "Хогвартсе" жудасныя падзеі, - сказаў Гары. - Я хачу сказаць, там Дамблдор… Вы ж ведаеце, хто такі Дамблдор?
   Добі паважна схіліў галаву.
  - Альбус Дамблдор - найвялікшы дырэктар за ўсю гісторыю "Хогвартса". Добі ведае гэта, сэр. Добі чуў, што магічныя здольнасці Дамблдора маглі пасупернічаць са здольнасцямі Таго-Каго-Нельга-Называць у яго лепшыя часы. Але, сэр… - голас Добі зваліўся да настойлівага шэпту, - ёсць сілы, якімі Дамблдор не можа… сілы, якімі ні адзін прыстойны вядзьмак…
І, перш чым Гары паспеў спыніць яго, Добі саскочыў з ложка, схапіў настольную лямпу і прыняўся біць сябе па галаве.
   Унізе запанавала цішыня. Праз дзве секунды Гары, у якога кроў з шумам запульсіявала ў галаве, пачуў, што дзядзька Вернан ідзе да лесвіцы, кажучы на хаду:
  - Гэта, пэўна, наш Дадлі зноў пакінуў тэлевізар уключаным!
  - Хутчэй у шафу! - прашыпеў Гары, запіхваючы Добі і зачыняючы за ім дзверцы. Сам ён ледзь паспеў кінуцца на ложак, як ручка дзвярэй павярнулася.
  - Якога – д’ябла – ты - сабе - дазваляеш! - скрозь сціснутыя зубы прахрыпеў дзядзька Вернан, наблізіўшы раз’юшаны твар да твару пляменніка. - Ты толькі што сапсаваў мой выдатны анекдот пра японца і клюшку для гольфа! Яшчэ адзін гук і ты пашкадуеш, што нарадзіўся, зразумеў, хлопец?
   І ён, тупаючы нібы слон, пакінуў пакой.
   Усё яшчэ дрыжачы, Гары выпусціў госця з шафы.
  - Бачыце, як я тут жыву? - усклікнуў ён. - Разумееце, чаму я так жадаю вярнуцца ў "Хогвартс"? Гэта адзінае месца, дзе ў мяне ёсць… ну, прынамсі, мне падаецца, што ў мяне ёсць… сябры.
   - Сябры, якія нават не пішуць Гары Потэру? - хітра прыжмурыўся эльф.
   - Мне падаецца, яны проста… чакайце, - нахмурыўся Гары. - А адкуль вы ведаеце, што яны мне не пішуць?
   Добі перамінаўся з нагі на нагу.
  - Гары Потэр не павінен сердаваць на Добі. Добі жадаў як лепш…
  - Дык гэта вы кралі мае лісты?
  - Яны ў Добі з сабою, - сказаў эльф. Захоўваючы пэўную адлегласць, ён аднекуль з-за пазухі выцягнуў тоўсты пачак канвертаў. Гары разглядзеў акуратны почырк Герміёны, няроўныя крамзолі Рона і нават загагуліны, якія відавочна належалі пяру Хагрыда, ключніка "Хогвартса".
   Добі заклапочана лыпаў вачыма.
  - Гары Потэр не павінен сердаваць… Добі спадзяваўся… калі Гары Потэр падумае, што сябры забыліся на яго… Гары Потэр можа не захацець вяртацца ў школу, сэр…
   Гары не слухаў. Ён хацеў выхапіць лісты, але Добі адскочыў.
  - Гары Потэр атрымае іх, сэр, калі дасць Добі слова, што не будзе вяртацца ў "Хогвартс". Ах, сэр, вы не можаце падвяргаць сябе такой небяспецы! Скажыце, што не вернецеся ў школу, сэр!
  - Не, - злосна сказаў Гары. - Аддайце мне лісты маіх сяброў!
  - У такім разе Гары Потэр не пакінуў Добі ніякага выбару, - сумна вымавіў эльф.
  І, перш чым Гары паспеў паварушыцца, Добі кінуўся да дзвярэй, распахнуў іх і пабег уніз па лесвіцы.
   У роце ў хлопчыка перасохла, жывот падвяло, але ён неадкладна кінуўся наўздагон, імкнучыся не ствараць як мага менш гукаў. Ён пераскочыў праз шэсць апошніх прыступак і бясшумна як кошка прызямліўся на дыван, аглядаючыся ў пошуках Добі. Са сталовай данесліся словы дзядзькі Вернана: "…ах, распавядзіце Пятунні тую смешную гісторыю пра амерыканскіх сантэхнікаў, містэр Мэйсан. Яна памірае ад жадання яе пачуць…"
   Гары праімчаўся праз хол у кухню і фізічна адчуў, як у яго на месцы жывата ўтвараецца непрыемная пустэча.
  Пудынг, шэдэўр цёткі Пятунні, цудоўная гара ўзбітых вяршкоў з цукровымі фіялкамі, парыў над сталом. На шафе ў кутку стаяў Добі.
  - Не, - праенчыў Гары, - калі ласка… яны мяне заб'юць!
  - Гары Потэр павінны паабяцаць, што не вернецца ў школу…
  - Добі… калі ласка…
  - Пакляніцеся, сэр!
  - Не магу!
   Добі зірнуў трагічна.
  - У такім разе Добі абавязаны гэта зрабіць, сэр, для ўласнай жа карысці Гары Потэра.
  Пудынг пляснуўся на пол з шумам, ад якога ў Гары ледзь не спынілася сэрца. Талерка разбілася, вяршкі запырскалі вокны і сцены. З мяккім гукам, падобным на нягучны свіст дубца, Добі знік.
  У сталовай пачуліся крыкі, у кухню ўварваўся дзядзька Вернан і ўбачыў Гары, які застыў у шоку, у пудынгу з ног да галавы.
  Спачатку падавалася, што дзядзьку Вернану атрымаецца замяць гэтую гісторыю ("наш пляменнік - вельмі нервовае дзіця - шалее, калі бачыць чужых - трымаем яго наверсе"). Ён, бы курэй, што разбегліся па двары, загнаў Мэйсанаў назад у сталовую, паабяцаў Гары здзерці з яго скуру, як толькі сыйдуць госці і выдаў яму швабру. Цётка Пятуння парылася ў халадзільніку і дастала марозіва, а Гары, усё яшчэ не ў сілах суняць нервовую дрыготку, пачаў чысціць кухню.
  У дзядзькі Вернана па-ранейшаму заставаўся шанец скласці пагадненне - калі б не сава.
   Цётка Пятуння як раз прапаноўвала гасцям мятныя цукеркі, калі ў акно, гучна пляскаючы крыламі, уляцела здаравенная сава, кінула ліст на галаву місіс Мэйсан і выляцела назад. Місіс Мэйсан выдала жудасны лямант і выбегла з дому з крыкамі: "Дурдом! Дурдом!". Містэр Мэйсан затрымаўся толькі для таго, каб давесці да Дурслі, што яго жонка панічна баіцца птушак усіх форм і памераў, а таксама каб пацікавіцца, ці падаюцца ім самім смешнымі іх ідыёцкія жарты.
   Гары стаяў пасярод кухні, ухапіўшыся для падтрымкі за швабру, а дзядзька Вернан павольна набліжаўся да яго з сатанінскім агнём у маленькіх вочках.
  - Прачытай! - зласліва прашыпеў ён, размахваючы толькі што атрыманым лістом, - Давай, давай - чытай!
   Гары ўзяў ліст. Гэта была зусім не віншавальная паштоўка.
”Паважаны м-р Потэр!
Мы атрымалі данясенне, што па месцы вашага жыхарства ў дванаццаць хвілін на дзесятую сёння ўвечары мела месца накладанне заклена Бязважкасці.
Як вам вядома, непаўналетнім ведзьмакам забараняецца выкарыстанне заклёнаў любой уласцівасці па-за сценамі навучальнай установы, і любая далейшая дзейнасць падобнага роду з вашага боку можа прывесці да выключэння з вышэйзгаданай навучальнай установы (Дэкрэт аб разумных абмежаваннях вядзьмарства сярод непаўналетніх, 1875, параграф З).
Мы таксама абавязаныя нагадаць, што любая чароўная дзейнасць, якая можа пацягнуць за сабою небяспеку выяўлення немагічнымі асобамі (магламі) з'яўляецца сур'ёзным парушэннем падзелу 13 Статуту Сакрэтнасці Сусветнай Канфедэрацыі Чараўнікоў.
Жадаю прыемна правесці вакацыі!
Шчыра Ваша,
Мафальда Хопкірк
АДДЗЕЛ НЕПРАВАМОЦНАГА ВЫКАРЫСТАННЯ ВЯДЗЬМАРСТВА
Міністэрства магіі”

   Гары адарваў погляд ад ліста і сутаргава зглытнуў.


  - А ты не казаў нам, што табе забараняецца чараваць па-за школай, - прамовіў дзядзька Вернан, і яго зрэнкі асвятліла звар'яцелае цьмянае святло, - Забыў, пэўна… выскачыла з галавы…
   Ён навіс над хлопчыкам як гіганцкі бульдог, агаліўшы зубы.
  - Што ж, у мяне для цябе навіны, хлопец… я цябе замкну наверсе… ты ніколі больш не пойдзеш у сваю школу… ніколі… а калі ты паспрабуеш уцячы з дапамогай сваіх чароўных штучак - цябе выключаць!
   І, рагочучы як маньяк, ён пацягнуў Гары наверх.
   Дзядзька Вернан выканаў свае пагрозы ў дакладнасці. На наступную раніцу ён выклікаў майстра, і той усталяваў у пакоі ў Гары краты на вакно. Сам дзядзька Вернан уставіў у дзверы адмысловыя адкідныя дзверцы, як для кошкі, каб праз гэтую адтуліну тры разы ў дзень прасоўваць невялікія порцыі ежы. Гары выпускалі з пакоя ў туалет два разы, раніцай і ўвечары. Увесь астатні час ён сядзеў пад замком.
   Праз тры дні парадкі заставаліся ўсё такія ж строгія, і Гары не бачыў для сябе аніякага выхаду. Ён ляжаў на жываце, сумна глядзеў скрозь рашотку на заход сонца і разважаў, што ж з ім цяпер будзе.
   Які сэнс вяртацца да вядзьмарства, каб вызваліцца, калі пасля гэтага яго выключаць з "Хогвартса"? Але жыць на Цісавай вуліцы таксама больш немагчыма. Дурслі даведаліся, што ім не пагражае небяспека прачнуцца аднойчы раніцай у выглядзе мышэй або жаб, і тым самым ён страціў сваю апошнюю зброю супраць іх. Можа быць, Добі і здолеў уратаваць Гары ад жудасных падзей, якія павінны адбыцца ў "Хогвартсе", але, калі справы пойдуць так і далей, ён у любым выпадку памрэ з голаду.
   Адчыніліся дзверцы, з'явілася рука цёткі Пятунні, якая праціснула ўнутр міску супу з кансервамі. Гары, у якога жывот даўно ўжо звяло ад голаду, адным скачком саскочыў з ложка і схапіў міску. Суп быў халодны, але Гары ўсё адно выпіў залпам палову. Потым прайшоў праз пакой да клеткі Хэдвіг і вываліў падобную на мокрыя анучы гародніну ёй у кармушку. Сава натапырылася і паглядзела на гаспадара, усім сваім выглядам паказваючы глыбокую агіду.
  - Няма чаго дзюба адварочваць - ясі што даюць, - сувора сказаў ёй Гары.
   Ён паставіў пустую міску на падлогу побач з дзверцамі і лёг назад на ложак, адчуваючы яшчэ большы голад, чым да супу.
   Ну добра, можа быць, праз чатыры тыдні ён усё яшчэ будзе жывы. Што адбудзецца, калі ён не прыедзе ў "Хогвартс"? Дашлюць каго-небудзь даведацца, што з ім здарылася? Ці змогуць яны прымусіць Дурслі адпусціць яго?
   Шарэла, і пакой апускаўся ў цемру. Скатаваны бясплоднымі разважаннямі, пытаннямі, на якія не было адказу і галодным бурчаннем у жываце, Гары праваліўся ў сон.
   Яму прыснілася, што ён сядзіць у заапарку, у клетцы з таблічкай "НЕПАЎНАЛЕТНІ ВЯДЗЬМАК". Людзі ўзіраюцца на яго скрозь рашотку, а ён, галодны і саслабелы, ляжыць на саломе. У натоўпе ён адрозніў твар Добі і паклікаў яго, просячы аб дапамозе, але Добі толькі крыкнуў у адказ: "Гары Потэр тут у бяспецы, сэр!" і знік. З'явіліся Дурслі . Дадлі стаў тузаць дубцы рашоткі і здзеквацца з яго.
   - Не трэба, - прамармытаў Гары, спрабуючы пазбавіцца ад дакучлівага грукату, - пакінь мяне ў спакоі… я жадаю спаць…
   Ён расплюшчыў вочы. Месяцовае святло пранікала скрозь зарэшачаныя вокны, асвятляючы ложак. І хтосьці сапраўды глядзеў на яго з вакна: вяснушчаты, рудавалосы, доўганосы хтосьці.
   За акном быў Рон Уізлі.


Достарыңызбен бөлісу:
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   16




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет