Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
Уступная малітва
С.: Пане Езу Хрыстэ, паглядзі літасціва на тых, хто пакорна схіляецца да падножжа Твайго алтара. Дай нам ласку моцнай веры ў цудадзейную прысутнасць Тваю на гэтым алтары, каб мы зразумелі, што Ты – наш найлепшы прыяцель і Айцец. Учыні, каб гэтыя хвіліны адарацыі ўзмацнілі нас у добрых імкненнях і абяцаннях. Просім, выслухай малітвы нашыя.
Усе: Літасцівы Збавіцелю наш, вось мы стаім сёння перад Табою, нашым Уладаром і найлепшым прыяцелем. Прыходзім аддаць Табе найглыбейшую пашану і падзякаваць за ўсе бясцэнныя дабрадзейнасці Твае.
Ахвяруем Табе гэтыя хвіліны малітвы каля трону Твайго:
– за Айца Святога, біскупа нашага і ўвесь Касцёл святы;
– за Айчыну нашу;
– за нас саміх, за бацькоў і за родных нашых, а таксама ў інтэнцыі, у якой кожны з нас сёння асабліва жадае маліцца.
С.: Пане Езу, бясконцая любоў Твая да нас прымусіла Цябе застацца з намі ў Найсвяцейшым Сакрамэнце. Знаходзішся тут – той самы, які хадзіў па свеце, навучаў, лячыў і так палюбіў чалавека.
19
Просьбы
С.: Пане Езу Хрыстэ, Ты сказаў: «Аб чым-небудзь прасіць будзеце ў Айца ў імя Маё – дасць вам».
Усе: Каб мы маглі любіць Цябе ўсё больш.
С.: Памолімся за Айца Святога і ўвесь святы Касцёл, за нашага біскупа і нашу дыяцэзію, за нашу парафію і нашых святароў.
Усе: Ойча наш...
С.: За нашых бацькоў, за родных нашых, выхавацеляў і настаўнікаў, за ўсіх хворых, засмучаных і пакутуючых, за ўсіх грэшнікаў, асабліва за тых, якія сёння адыдуць з гэтага свету.
Усе: Ойча наш...
С.: За нашу Айчыну і за тых, хто ёю кіруе, за згоду і супакой між народамі.
Усе: Ойча наш...
С.: За ўсіх памерлых, асабліва за памерлых бацькоў і родных нашых.
Усе: Ойча наш...
С.: Вечны адпачынак дай ім, Пане.
Усе: А святло вечнае няхай ім свеціць.
С.: Няхай адпачываюць у супакоі вечным.
Усе: Амэн.
24
Перапрашэнне
С.: О добры Езу, мы ўдзячныя Табе за ўсе дабрадзейнасці. Шкадуем, што мы так часта імі злоўжывалі, прагнем сёння Табе аддзякаваць і перапрасіць Цябе:
За занядбанне і неналежнае чытанне малітваў штодзённых.
Усе: Перапрашаем Цябе, Пане!
С.: За вымаўленне без належнай пашаны імёнаў святых.
Усе: Перапрашаем Цябе, Пане!
С.: За непабожныя паводзіны ў касцёле і няўважлівасць у часе Святой Імшы.
Усе: Перапрашаем Цябе, Пане!
С.: За неналежную падрыхтоўку да Святой Камуніі і абыякавасць пасля прыняцця Цябе ў сэрцы нашыя.
Усе: Перапрашаем Цябе, Пане!
С.: За гнеў, зайздрасць і назалянне іншым.
Усе: Перапрашаем Цябе, Пане!
С.: За нясціплыя думкі, жарты і ўчынкі.
Усе: Перапрашаем Цябе, Пане!
С.: За грахі ўсіх людзей.
Усе: Перапрашаем Цябе, Пане!
Надзея
С.: Без Тваёй ласкі, о Езу, мы слабыя, але Ты падасі нам руку дапамогі.
Усе: Давяраем Табе, о Езу!
21
С.: Шмат спакусаў у свеце змагаецца за сэрцы нашыя, але Ты ўзмоцніш нашу добрую волю.
Усе: Давяраем Табе, о Езу!
С.: Абяцаем, што дойдзем калісьці да Цябе.
Усе: Давяраем Табе, о Езу!
С.: Найсвяцейшае Сэрца Езуса!
Усе: На Цябе ўскладаем надзею!
Любоў
С.: Пане Езу, Ты ўмілаваў нас першы, сышоў з нябёсаў і стаўся чалавекам, быў маленькім дзіцяткам, цярпеў холад, нястачу, бяду.
Усе: З любові да нас.
С.: Працай рамесніка зарабляў на сваё жыццё трыццаць гадоў. Хадзіў па свеце, навучаючы і ўсім чынячы дабро.
Усе: З любові да нас.
С.: Дазволіў сябе замучыць, убічаваць, цернем укаранаваць; нёс цяжкі крыж на гару Кальварыю, дазволіў сябе ўкрыжаваць.
Усе: З любові да нас.
С.: Але перад смерцю, каб нам аказаць яшчэ большую любоў, устанавіў Найсвяцейшы Сакрамэнт, застаўся з намі ў постаці Хлеба і знаходзішся на гэтым алтары.
Усе: З любові да нас.
С.: О добры Езу, прагнем Цябе за гэта любіць.
Усе: Мы хочам любіць Цябе, як любяць Цябе Анёлы і святыя ў небе!
22
С.: Мы хочам пакласці да ног Тваіх плён працы і дабрадзейнасцяў, годных Цябе!
Усе: Мы хочам быць асвячонымі як найхутчэй!
С.: Мы хочам пакорна прынесці Табе сэрцы нашыя, створаныя на падабенства Божага Сэрца Твайго.
Усе: О добры Езу, не маем нічога, што было б годным Цябе і што маглі б ахвяраваць Табе, акрамя добрых нашых пажаданняў.
С.: О Езу ў Найсвяцейшым Сакрамэнце, наш найлепшы прыяцель і Ойча, усім сэрцам любім Цябе!
Усе: О Езу ў Найсвяцейшым Сакрамэнце, усім сэрцам любім Цябе! Больш за ўсе выгоды, больш за прыемнасці, больш за саміх сябе, больш за жыццё нашае! Любім толькі Цябе!
Духоўная Камунія
С.: О Езу, які прагнеш быць узмацаваннем душ нашых.
Усе: Прыйдзі да нас! Прагнем прыняць Цябе, сумуем без Цябе, дай нам сябе самога, дай нам ласкі свае, асвяці і ўмацуй душы нашыя і застанься з намі назаўсёды.
Хвіліна роздуму – размаўляй з Панам Езусам у сваім сэрцы.
С.: О Езу, мы Табе належым.
Усе: Табе саміх сябе і ўсё, што маем, аддаем і разам з душою і целам аддаемся Табе навекі.
23
праўды і адзінства веры, каб хутка настала адна аўчарня і адзін пастыр. Адары Касцёл Твой бяспечнаю свабодаю. Дай усім народам супакой і згоду. Учыні, каб на ўсёй зямлі, ад краю да краю, адзін узносіўся голас.
Усе: Хвала Божаму Сэрцу, праз якое прыйшло для нас збаўленне. Яму хвала і пашана навекі. Амэн.
Вяночак да Божай Міласэрнасці
Вяночак да Божай Міласэрнасці чытаецца на звычайным ружанцы.
Напачатку: Ойча наш... Вітай, Марыя... Веру ў Бога...
На вялікіх пацерках: Ойча Спрадвечны, ахвярую Табе Цела і Кроў, Душу і Боскасць наймілейшага Сына Твайго і Пана нашага, Езуса Хрыста, каб перапрасіць за грахі нашыя і ўсяго свету.
На малых пацерках: Дзеля Яго балеснай Мукі будзь міласэрны да нас і да ўсяго свету.
На заканчэнне:
Святы Божа, Святы Моцны, Святы Несмяротны, –
змілуйся над намі і над усім светам! (3 разы)
Езу, давяраем Табе.
28
Достарыңызбен бөлісу: |