1. Хваліць неба і зямля
Слаўнае, жывое
Найчысцейшае імя
Божае, святое.
136
3. Брама нябесная, за нас маліся,
Прытулак грэшных, за нас маліся,
Лекарка хворых, Суцеха сумных,
За нас маліся, маліся!
121 Ты за сабою нас вядзеш
Пр.: Ты за сабою нас вядзеш, дзе кліча Бог, о Марыя,
І мы з Табою Яму чэсьць тут аддаём, о Марыя!
1. Да Бога кажам мы з Табой: Магніфікат, о Марыя.
Ты - Маці Найсьвяцейшая, нам збаўцу Езуса дала.
Пр.: Ты за сабою нас вядзеш …
2. І за пакору ўзьлюбіў Цябе сам Бог, о Марыя, уцелавіўся і памёр, людзьмі прыбіты да крыжа.
Пр.: Ты за сабою нас вядзеш …
3. Хай сьлёзы горкія Твае супыняць грэх, о Марыя, каб праўда Божая й любоў у нашых душах ажыла.
Пр.: Ты за сабою нас вядзеш …
4. Мы за Хрыстом усьлед ідзём праз грэшны сьвет, о Марыя, хай жа «гасанна!» - загучыць - «усемагутнаму хвала.
133
122 Уладарка і зямлі, і неба
1. Уладарка і зямлі, і неба,
Да Цябе звяртаемся ў патрэбе.
Пр.: У Цябе ратунку мы шукаем,
Праз Ружанец літасці чакаем,
Ружанцова Панна Марыя!
2. Маці Ты прыйшла з адным жаданнем –
Ратаваць людзей ад пакарання.
Пр.: У Цябе ратунку мы шукаем…
3. Хто ад гневу Божага ўратуе?
Хто гаротных грэшных пашкадуе?
Пр.: У Цябе ратунку мы шукаем…
4. Праз Бэрнардку Ты дала Ружанец,
Грэшным ён для абароны шанец.
Пр.: У Цябе ратунку мы шукаем…
5. Таямніцы Ружанца святога
Перамогуць сілу духа злога.
Пр.: У Цябе ратунку мы шукаем…
6. Хай жа сэрца маё трыумфуе:
Ад загубы Маці уратуе.
Пр.: У Цябе ратунку мы шукаем…
134
122 Уладарка ласкі
1. Уладарка ласкі, болем пранята, грэшных прытулак і Ўнебаўзята; Маці, маліся да Бога Сына, каб дараваў Ён нашы правіны.
2. Да Божай Маці з кожнай старонкі дзеці прыносяць жаль скаргі горкай. Не пагарджай мальбою пакутнай, адхілі кары просьбай магутнай.
3. І да каго мы, о Маці пойдзем, дзе дапамогу, спагаду знойдзем з путаў грахоўных вызваль, з няволі, нас адвядзі ад цяжкай нядолі.
4. Лекарка хворых, Маці любові, жаданняў грэшных аслаб аковы, так бо нам цяжка з імі змагацца, цяжка самім нам добрымі стацца.
5. Веры Старожка, Матачка Божа, Ты з Беларусі выжань бязбожжа, Богу “Гасанна” хай стройна, громка вольна спявае родна старонка!
6. Ў час як настане смерці гадзіна з вока спадзе апошня слязіна, Маці, закрый святымі рукамі нашыя вочы на векі. Амэн.
135
128 Магутны Божа
1. Магутны Божа, Уладар сусветаў,
Вялікіх сонцаў і сэрц малых,
Над Беларусяй, ціхай і ветлай,
Рассып праменні свае хвалы.
2. Дай спор у працы штодзённай, шэрай,
На лусту хлеба, на родны край.
Павагу, сілу і веліч веры
У нашу праўду, у прышласць — дай!
3. Дай урадлівасць жытнёвым нівам,
Учынкам нашым пашлі ўмалот!
Зрабі магутнай, зрабі шчаслівай
Краіну нашу і наш народ!
129 Малюся за Цябе, Беларусь
1. Малюся за Цябе, Беларусь, за Тваіх дачок і сыноў
каб была паміж намі любоў - я малюся да Бога і прашу
Хай прыйдзе да Цябе Божае слова, хай сыдзе на цябе Божая радасць і ўвайдзе ў нашыя сэрцы да Бога любоў і да брата, Хрыстова любоў.
2. І хоць цяжкія дні існуюць, і шмат злога ёсць між людзьмі, Божа, край наш, прашу, не пакінь. Захавай ад няшчасця і граху. Хай прыйдзе да Цябе Божае слова, хай сыдзе на цябе Божая радасць і ўвайдзе ў нашыя сэрцы да Бога любоў і да брата, Хрыстова любоў.
140
Пр.: Бог спрадвечны, Ойча наш, Валадар стварэння,
Словы шчырыя прымі нашага малення.
2. Ласкай сэрцы наталі,
Збаў ліхой нядолт,
Побыт здзейсніць на зямлі
Па Тваёй дай волі.
Пр.: Бог спрадвечны, Ойча наш…
3. Хлеб штодзённы нам падай,
Адпусці правіны,
Душы завядзі ў рай,
Збаўца літасцівы.
Пр.: Бог спрадвечны, Ойча наш…
4. Ад спакус нас беражы
Моцай паўстрымання,
Збаў ад злога, ацалі
Ласкай навяртання.
Пр.: Бог спрадвечны, Ойча наш…
125 Божа, злітуйся над намі
1. Божа, злітуйся над намі,
Благаслаў, пашлі нам ласку:
Хай убачаць нашы вочы
Воблік Твой у поўным бляску
Пр.: Услаўляюць хай народы,
Хай народы Цябе славяць, Божа!
137
2. Хай спазнае свет нарэшце
Пана і Яго дарогі.
Прымуць хай Тваё збаўленне
Людзі ўсе і ўсе народы.
Пр.: Услаўляюць хай народы
3. Хай жа радасць запануе
На зямлі спаміж народаў
Праведнасць няхай кіруе
Цэлым светам з Божай згоды.
Пр.: Услаўляюць хай народы
4. Плён зямлі ўжо нам адданы,
Бог паслаў благаславенне.
Пану хай нясецца слава
На свет цэлы, на век вечны!
Пр.: Услаўляюць хай народы
126 Езус ішоў узбярэжжам
1. Езус ішоў узбярэжжам, за сабою Ён клікаў ў дарогу, каб людзі чулі слоў Божых праўду.
Пр.: О, Езу, клічаш Ты за сабою, сёння імя маё ціха прамовіў. Я пакіну свой на беразе човен і з Табою рапачну новы лоў.
2. Золата, срэбра не маю, але рукі да працы гатовы, і маю сэрца, што хоча праўды.
Пр.: О, Езу, клічаш Ты за сабою…
138
3. Ты маіх рук патрабуеш, кропель поту і шчырага сэрца нязломнай веры, маёй адвагі.
Пр.: О, Езу, клічаш Ты за сабою…
127 Любоўю жыць
1. Ha развітанне Езус сваім вучням казаў:
«Калі хто верна Мяне любіць,
Хай захавае праўду майго слова,
I да яго з Айцом мы прыйдзем разам.
I стане нам прытулкам яго сэрца,
Гарыць якое полымем салодкім
I будзе жыць напоўнены спакоем
Нашай любові, нашай любові».
2. Любоўю жыць — жыццём Твайму падобным,
0 Цар хвалы, выбраных Ты багацце;
Ты для мяне жывы ў Гостыі белай.
І для Цябе я прагну быць укрытым,
Бо прагнуць быць узлюбленыя разам,
Каб дзень і ноч гарнуцца к сэрцу сэрцам.
Твой позірк для мяне раскошай стаўся –
Жыву любоўю, жыву любоўю.
139
4. Гаючы позірк, мяккі і ласкавы,
Скіруй у душы са святой выявы,
Пачуй маленні літасцівы, верны,
Божа Міласэрны.
5. Хвалу, пашану, чэсць і праслаўленне,
Прымі ўдзячнасць ад Свайго стварэння,
Ласкавы, любы, літасцівы, верны,
Божа Міласэрны.
133 Песня вячэрняя.
1. А як дзень ужо мінае,
Кожны з нас не забывае,
Чэсць аддаць з падзякай Богу
За прабыту ўдзень дарогу.
2. Усе нашы дзённы справы
Прымі міла, Божа правы,
Пакіруй нам на збаўленне,
А на Тваё выслаўленне.
3. А калі паснем у ночы,
Май над намі Твае вочы,
Сцеражы ад злой прыгоды,
Барані ад кожнай шкоды.
4. Хай здаровы са сну ўстанем
І служыць Табе зноў станем:
Душой, сэрцам, як хто можа,
Працай на Тваю чэсць, Божа!
144
130 Мы хочам Бога
1. Мы хочам Бога, Дзева Маці,
Сваіх дзяцей паслухай зоў.
Мы хочам Бога праслаўляці,
Яму аддаць жыццё і кроў.
Пр.: Багаславі нас, Маці,
Багаславі наш род.
Мы хочам Бога праслаўляці,
Ягоны верны мы народ.
2. Хай будзе Бог ў сямейным коле,
Жыцці бацькоў, дзіцячых снах,
Хай будзе Ён у кніжцы, ў школе,
У адпачынку, ў працы днях.
Пр.: Багаславі нас, Маці…
3. Мы хочам Бога ў шчасці, горы
Загадах ўлады, кнігах праў,
Ha полі, ў горах і на моры
Закон Ягоны каб настаў.
Пр.: Багаславі нас, Маці…
4. Мы хочам Бога ў кожным стане,
Яму пяе крывіцкі род,
Работнік, селянін, мяшчане –
Наш беларускі ўвесь народ.
Пр.: Багаславі нас, Маці…
141
5. Мы хочам Бога у нашым краі,
Між беларускіх бедных стрэх;
У нашай мове і звычаі
He можа меці мейсца грэх.
Пр.: Багаславі нас, Маці…
6. Хай будзе Бог у нас заўсёды:
У час вяселля і ў слязах,
Хвілінах бураў і ў нягоды,
Жыцці спакойным, працы днях.
Пр.: Багаславі нас, Маці…
7. Мы хочам Бога: Яго права,
Яго натхненне - наш пачын,
Усё жыццё - Ягона слава;
Яго загад - наш кожны чын.
Пр.: Багаславі нас, Маці…
131 Ha твар упаўшы
1. Ha твар упаўшы, з месца святога
Чэсць і малітву шлём мы да Бога
3 пакорай у сэрцы, душой ўдзячнай
Перад Хрыстовай ахвярай страшнай.
2. Цябе мы просім, дарагі Божа,
Хай Твая ласка нам дапаможа:
Дай спакой дома, а дар у полі,
Няхай зямелька родзіць даволі.
142
3. Дай нам здароўе, міласць і згоду,
А душы ў чысцы дары свабодай.
Хай Твая ласка плыве нам дарам
Праз найсвяцейшу крыжа ахвяру.
4. Глянь, Цябе просіць народ твой верны,
Мілы наш Езус, будзь міласэрны.
Усіх нас, Божа, ратуй ад здзеку,
Вазьмі няшчасных ў сваю апеку.
5. Шлём да Цябе мы просьбы, жаданні,
Даруй ў патрэбе нам змілаванне.
Дай, каб на свеце Табе служылі,
А пасля ў небе вечна хвалілі.
132 Патоля сэрцаў
1. Патоля сэрцаў , душаў прасвятленне,
Узносіць люд прад вобраз Твой маленне,
Цябе ўсхваляе літасцівы, верны,
Божа Міласэрны.
2. Сумуе ў скрусе, прагне вызвалення,
Чакае шчыра свет Твайго збаўлення,
Цябе шукае літасцівы, верны,
Божа Міласэрны.
3. Святло над цемрай, скарбніца любові,
Госць пажаданы, падавец адновы,
Прамень надзеі, літасцівы, верны,
Божа Міласэрны.
143
137 Цябе, Бога, праслаўляем
(Те Deum)
Цябе, Бога, праслаўляем,
Табе, Пане, хвала вечна,
Неба і зямля спявае
Табе, Ойча векавечны.
Табе, Божа, ўсе Анёлы,
3 імі Моцы і Нябёсы,
Хэрубімы, Сэрафімы
Гімн хвалы адвечны ўзносяць.
Святы, Святы над святымі
Бог Магутны і Ласкавы,
Над зямлёй і небам слыне
Неабсяжнасць Тваёй славы.
I апосталы, і вучні,
Хор прарокаў, поўны хвалы,
3 імі мучанікаў лучнасць
Аддаюць Табе пашану.
У сугучным хоры льецца
Па усёй зямлі наўкола
Табе хвала з нашых сэрцаў,
Спеў святы Твайго Касцёла.
Сына з Духам Суцяшэння,
Велічы Айца прамністай
Праслаўляе ўсё стварэнне, -
Валадар хвалы Ты, Хрыстэ.
148
5. Барані нас ад зграшэння,
Каб не страцілі збаўлення,
Але неба ўсе дасталі –
Цябе вечна выхвалялі.
134 Песня ранішняя.
1. Ледзь узойдзе зараніца,
Цябе мора і зямліца,
Цябе хваліць ўсё жывое
Пяе кожны сваім строем.
2. Я, што створаны Табою,
Злучаны жыццём з зямлёю,
Ці ж такі нягодны быў бы,
Каб Цябе, ды не хваліў бы!
3. Ледзь паспею падняць вочы
І ўстаць з ложка пасля ночы,
Да Бога ў небе ўздыхаю,
Яму хвалу засылаю.
4. Шмат, што ўчора паляглі спаць,
Сёння рана не змаглі ўстаць,
Мы яшчэ здаровы ўсталі,
Каб моц Божу выхвалялі.
5. Божа, ў Тройцы непаняты,
Ойча, Сыне, Духу Святы,
Табе хвалу аддаваем,
Пасвяці нас, упрашаем.
145
135 Суплікацыя
Святы Божа, Святы Моцны, Святы Несмяротны, змілуйся над намі!
Ад пажару, голаду, вайны і заразы, – барані нас, Божа!
Ад раптоўнай і неспадзяванай смерці, – сцеражы нас, Божа!
Каб Касцёл свой святы каталіцкі бараніць і ўзвышаць меў ласку, – Цябе просім, Божа!
Каб Айца Святога і ўсе духоўныя станы ў пабожнай еднасці захаваць меў ласку, – Цябе просім, Божа!
Каб нас у святой службе Тваёй умацаваць меў ласку, – Цябе просім, Божа!
Каб нас да шчырага пакаяння давесці меў ласку, – Цябе просім, Божа!
Каб ураджай даць і захаваць яго меў ласку, – Цябе просім, Божа!
Мы, грэшныя, Цябе, Бога, молім, – выслухай нас, Божа!
О, Езу, Езу, Езу, – змілуйся над намі!
О, Марыя, Панна і Маці Божая, – заступіся за нас!
146
136 Упаўшы на калені
1. Упаўшы на калені,
Бога спахваляйма,
У кожным сэрц імкненні:
Хвала, хвала, хвала.
2. Спявай, зямля і неба:
Езусу Гасанна!
Утоенаму ў хлебе –
Хвала, хвала, хвала.
3. О, паўтарай, народзе,
Ўвечары і рана,
На захадзе і ўсходзе:
Хвала, хвала, хвала.
4. О збаўчая Ахвяра,
Што ратункам стала,
Будзь вечна праслаўлёна!
Хвала, хвала, хвала.
147
Ты прабачыў Магдалене,
Даў Збаўленне ліхадзею,
І мне дараваў надзею.
Хоць нягодныя благанні
Да Цябе я ўзношу, Пане,
He пашлі мяне ў адхлані
Залічы мяне, о Пане,
На судзе у лік абраных,
Праваруч Цябе я стану.
Як адыдуць прэч ад Бога,
Тыя, што абралі злога,
Назаўжды міне трывога.
Падаю на твар, о Пане,
Ўзношу мольбы са слязамі:
Будзь са мною пры скананні.
Поўны плачу дзень настане,
3 попела ўвесь свет паўстане,
Літасцівы будзь нам, Пане.
Добры Езу, а наш Пане,
Дай ім вечна спачыванне
152
Праз вякі гучыць няспынна
Спеў, што славіць Твае справы.
Пане, ад усіх правінаў
Захаваць нас будзь ласкавы.
Каб жа выбавіць свет цэлы
Праз свае святыя раны,
Сын Айца спрадвечны, цела
Ты прыняў ва ўлонні Панны.
Зруйнаваў Ты брамы смерці,
На крыжы ёй вырваў джала,
Каб для ўсіх, хто ў Цябе верыць,
Радасць вечная заззяла.
Праваруч Айца, у славе
Трон Твой, Збаўца наш адзіны,
Прыйдзеш зноў адтуль у яве,
Каб судзіць людскія чыны.
Грэшным Ты не дай загінуць, -
Будзь нам Збаўцам, не Суддзёю
I абмый нас ад правінаў
Дарагой сваёй крывёю.
Са святымі, ў бляску моцы
Захавай Тваіх абраных,
Пане, збаў народ Твой, просім,
Благаслаў Тваіх падданых.
Шляхам нас вядзі бяспечным
У нябесны Ерузалем.
Цябе, Валадар адвечны,
Мы штодзёна праслаўляем.
He пакінь жа свайго люду,
Божа, без Тваёй апекі.
Пану веру, дык не буду
Асаромлены навекі.
138 Што абяцаў я ў час хрышчэння
1. Што абяцаў я ў час хрышчэння шчыра ўсё прымаю: годна спаўняць Бога настаўленні,ў еднасці быць жадаю. Богу падзяку ўзнясём, кліча Ён нас у Божы Дом, з Ім быць заўсёды прагну.
2. Ворага злога, яго загады я абяцаў адрынуць. Гнеў і гардыня - раскошы ўлады, трэба цяжар той скінуць!Я пазбягаю спраў ліхіх, бо страх і мукі толькі ў іх клічуць да вечнай смерці.
3. Я давяраюся Пану Богу, буду з грахом змагацца. Ойча, ратуй нас ад спраў ліхога, дай нам святымі стацца.Быць ля Цябе дай, Валарар, Ты мой адзіны скарб і дар. Тут, на зямлі і ў небе!
139 Дзень гневу
Гневу дзень і помсты хвілі
I свет гэты стане пылам
Сведчаць так Давід з Сыбілай.
Суд пачнецца справядлівы,
Свет залье наш плач тужлівы,
He схаваюць нас магілы.
150
Трубы голасам трывожным
Заспяваюць спеў жалобны,
На які паўстане кожны.
Смерць агорне страх і дзіва:
Паўстаюць з зямлі жывыя,
Рвуцца путы векавыя.
3 кніг пячаткі будуць зняты
I адкрыюцца ўсе тайны,
Што спрадвеку там схаваны.
Што ж скажу я ў апраўданне
Прад Табой, Спрадвечны Пане,
На апошнім тым світанні.
Валадар хвалы нязмернай,
Ты збаўляеш люд свой верны,
Да мяне будзь міласэрны.
Узгадай, о Езу Добры:
Ты прайшоў Твой шлях крыжовы
Для такіх, як я, гаротных.
Ты мяне шукаў з любоўю,
Адкупіў святой Крывёю
Зжалься, Езу, нада мною.
0 Суддзя наш справядлівы,
Да слабых будзь літасцівы,
Знішчы ласкай грэх жахлівы.
Віны з плачам ўспамінаю,
Сорамам мой твар палае,
Як жа суд ператрываю.
151
3. Езу, перад смерцю ў садзе * з неба прасіў ад Айца злітавання, * Езу, мілы Пане.
4. Езу, на малітве ў самоце * кроў заміж поту цякла струмянямі, * Езу, мілы Пане.
5. Езу, пацалунак ад Юды * Ты прыняў, не спаслаў пакарання, * Езу, мілы Пане.
6. Езу, ланцугамі цяжкімі * Ты, нібы злодзей, быў ноччу звязаны,* Езу, мілы Пане.
7. Езу, прад суддзёю, нявінны, * злоснымі кпінамі быў зняважаны, * Езу, мілы Пане.
8. Езу, да Каяфы жаўнеры * вывелі ў путах Цябе на світанні, * Езу, мілы Пане.
9. Езу, злой рукою па твары * быў моцна біты за праўды вызнанне, * Езу, мілы Пане.
10. Езу, праз ілжывых двух сведкаў * падбухторшчыкам люду быў Ты названы, * Езу, мілы Пане.
Хвала, пашана нашаму Пану * за ўсе знявагі, за бічаванне, * за ўсе цярпенні, за ўсе мучэнні, * за наша збаўленне.
Размова душы з Маці Балеснай
1. Ах, я, Маці, ледзь трываю! * Смутак сэрца мне сціскае. * Раніць сэрца востры меч (х 2).
2. О Марыя, што з Табою? * Так прыгнечана бядою, * бачу я Цябе ў слязах (х 2).
3. Што пытаеш? Боль ліхая, * мае сілы забірае, * сэрца кроў мне заліла (х 2).
4. Маці Чыстая, Святая, * бачу, што Ты ледзь жывая, * боль замгліў Твой ясны твар (х 2).
156
140 Анёл Панскі
Анёл Панскі звеставаў Панне Марыі,
і зачала ад Духа Святога.
Вітай, Марыя, поўная ласкі, Пан з Табою, благаслаўлёная Ты між жанчынамі і благаслаўлёны плод улоння Твайго, Езус.
Святая Марыя, Маці Божая, маліся за нас, грэшных, цяпер і ў хвіліну смерці нашай. Амэн.
Вось я, слуга Панская,
няхай мне станецца паводле Твайго слова.
Вітай, Марыя...
А Слова сталася Целам
і пасялілася між намі.
Вітай, Марыя...
С. Маліся за нас, Святая Маці Божая,
каб сталіся мы годнымі абяцанняў Хрыстовых.
Молімся:Усемагутны Божа, просім Цябе, улі ў нашыя сэрцы Тваю ласку, каб мы, пазнаўшы праз анёльскае звеставанне ўцелаўленне Хрыста, Твайго Сына, праз муку Яго і крыж, дзякуючы заступніцтву Найсвяцейшай Панны Марыі, былі даведзеныя да хвалы ўваскрашэння. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.
153
Песні жальбы
Натхненне
1. Песні жальбы заспявайце! *Сэрцы болем напаўняйце!
2. Вочы, плачце, як крыніцы, * дайце горкіх слёз напіцца.
3. Нават сонца, месяц, зоры * сумна свецяць, нібы ў горы.
4. Поўніць неба плач Анёлаў, * ўжо мінуў іх час вясёлы.
5. Крышацца са страху скалы, - * мёртвыя з магіл паўсталі.
6. Хто жальбу сваю ўстрымае: * цэлы свет нібы канае.
7. Крыж Хрыстовы і кананне * душы вострым болем раняць.
8. Моцай, ласкай, сілай ранаў * знішчы злосць сэрц нашых, Пане.
9. Вось грэх мой перад Табою, * змый яго святой Крывёю.
10. У бяздонні мукаў Пана *я з правін сваіх паўстану.
Першая частка
3 дапамогаю Божай ласкі пачынаем разважанне над Мукаю нашага Пана Езуса Хрыста. Ахвяруем яго нябеснаму Айцу на праслаўленне і хвалу Ягонай Боскай велічы, пакорна дзякуючы за вялікую і надзвычайную любоў да чалавецтва, за тое, што спаслаў свайго Сына, каб цярпеў за нас жахлівыя пакуты і прыняў смерць на крыжы. Гэтае разважанне ахвяруем таксама дзеля ўшанавання Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Балеснай Божага Сына, а таксама на ўшанаванне св. Юзафа і тых святых, якія вызначаліся асаблівым набажэнствам да Мукі Хрыста.
154
У першай частцы будзем разважаць аб тым, што Пан Езус выцерпеў у час ад малітвы ў Садзе Аліўным ажно да несправядлівага абвінавачвання перад судом. Гэтыя знявагі Пана, які іх сам за нас цярпеў, будзем ахвяраваць, просячы за святы Каталіцкі Касцёл, за Святога Айца і за ўсё духавенства, а таксама за непрыяцеляў Хрыстовага крыжа і ўсіх няверных, каб Пан Бог даў ім ласку навяртання.
Гімн
1. Жаль невыносны сэрца працінае, *Езус мой любы келіх свой прымае; *кленчыць у садзе, льецца пот крывавы - * Бог моцы, хвалы.
2. Пана святога вучань злы цалуе, *войска цяжкія ланцугі рыхтуе. *Без супраціву Езус іх прымае, *нас выбаўляе.
3. Б'е і штурхае люд свайго Прарока, *злосць і нянавісць,гнеў на кожным кроку. * Церпіць пакорна Бога Сын Адзіны, *чысты, нявінны.
4. Кроў запяклася, вусны пасінелі, * рукі ад цяжкіх ланцугоў змярцвелі. * Білі заўзята ледзь жывога Пана * ўсю ноч да рана.
5. Езу, мой Пане, дай дар пакаяння, * дай мне, Езусе, ласку навяртання. * Нашы правіны змыем мы слязамі, * зжалься над намі.
Плач душы над пакутамі Езуса
1. Езу, на жахлівыя мукі, *нібы ягня, Ты ў путы звязаны, * Езу, мілы Пане.
2. Езу, пацалункам здрадлівым *быў Ты праданы, * Езу, мілы Пане.
155
Трэцяя частка
Натхненне
Песні жальбы заспявайце...
У гэтай, апошняй частцы будзем разважаць аб тым,што Пан Езус выцерпеў ад хвіліны ўкаранавання ажно да цяжкага скону на крыжы. Усе цярпенні, кпіны і крыўды, якія Ён зносіў, ахвяруем за грэшнікаў, каб Збаўца абудзіў іхнія заблуканыя сэрцы і натхніў іх да пакаяння і жыцця ў праўдзе, а т аксама будзем маліцца за ўсе душы, якія церпяць у чыстцы, каб літасцівы Езус пагасіў сваёй Крывёю агонь іхніх мукаў. Будзем таксама прасіць Пана, каб Ён і нам у хвіліну нашай смерці даў ласку скрухі за грахі і дапамог вытрываць у надзеі да апошняй хвіліны жыцця на гэтым свеце.
Гімн
1. Жорсткае сэрца, ты яшчэ не плачаш, * ці ж мукаў Пана страшных Ты не бачыш! * Езус Твой любы ўвесь крывёй сцякае,* сіл больш не мае.
2. Нас палюбіўшы, сышоў Езус з неба, * ды вось на плечы крыж прымае з дрэва. * Пад ім Ён кленчыць, млее, ўстаць не можа * добры наш Божа.
3. На крыж кладзецца, ціха церпіць мукі,* цвік, нібы джала, прабівае рукі. * Па-над зямлёю Збаўцу крыж узносіць, * неба галосіць.
4. Дрэва святое, дай нам Збаўцы Цела, * каб на табе ўжо болей не вісела. * Мы пахаваем Пана ў сумным гробе * з плачам ў жалобе.
160
5. Сын мой любы, Сын Адзіны, * змучаны, крывёй заліты, * цяжка ўжо Яго пазнаць (х 2).
6. Маці ласкі і любові, * буду плакаць я з Табою, * боль хачу дзяліць з Табой (х 2).
Які за нас цярпеў ад ранаў, * Езу Хрыстэ, * змілуйся над намі.
Достарыңызбен бөлісу: |