Набывайце папяровую вэрсію на вэб-сайце


Разьдзел 27.ПЕРАДАВАНЬНЕ ГРЭЦКАЕ ЛІТАРЫ Β



бет20/22
Дата23.07.2016
өлшемі0.83 Mb.
#216040
1   ...   14   15   16   17   18   19   20   21   22

Разьдзел 27.ПЕРАДАВАНЬНЕ ГРЭЦКАЕ ЛІТАРЫ Β


  1. Грэцкая літара β (“бэта”) традыцыйна перадаецца праз б76: альфабэт, араб, базылянін, барбар, габрай і габрэй, д’ябал, лямбда, сыбіля, сымбаль; Арабія, Арабійская пустэльня, Бізантыя, Лібан, у т. л. біблеізмы: амброзія, Абэль, Бабілён, Біблія, Бэтлеем і вытворнае батлейка, Рэбэка.

Заўвага. Хрысьціянскія асабовыя імёны замацаваліся ў розных формах – у залежнасьці ад часу й крыніцы асваеньня, у выніку чаго ўтварыліся пары: АблажэйАўлас (ў < в), АбрамАўрам, АльжбетаЛізавета, БазыльВасіль, БарбараВарвара, БаўтрамейВарфаламей, ГабрыельГаўрыла, БэнэдыктВенядзікт, СабастыянСавасьцян.

Разьдзел 28.ПЕРАДАВАНЬНЕ S ГЕРМАНСКІХ МОВАЎ


  1. Спалучэньні ангельскае мовы “санорны + s77 перад зычнымі, на канцы слова, а таксама на канцы асновы ў складаным слове перадаюцца праз з (транскрыбуюцца): ф’ючарз, “Бітлз, Голмз, Гэлмздэйл, Джэймз, Кўінз, Мілз, “Ролінг/Ролінґ Стоўнз, Фаўлз, Чарлз Дыкенз; але: джынсы. Іншыя спалучэньні з германскіх моваў (у т. л. ангельскае) зь літараю s у гэтым становішчы   перадаюцца праз с(ь) (трансьлітаруюцца): омбудсман, гебітскамісаррыксдаг, спартсмэн, яхтсмэн, Аўгсбург/Аўґсбурґ, Вільгэльмсгафэн, Вісбадэн, Вісьбю (Visby), Ейтс, Карльсруэ, Лідс, Масачусэтс, Патсдам, Пітсбург/Пітсбурґ, Портсмут, Рэгенсбург/Рэґенсбурґ, Юсдаль (Ljusdal).

Заўвага. Спалучэньне ss незалежна ад становішча перадаецца праз адно с – паводле агульнага правіла: бос (boss), “мэсэршміт” (< Messerschmidt), крос (cross); Бэс (Bess), Вайс (Weiss), Васэрман (Wasserman), Гэс (Hess), Джэсыка (Jessica), Масачусэтс (Massachusets), Місысыпі (Mississippi).

Разьдзел 29.ПЕРАДАВАНЬНЕ СПАЛУЧЭНЬНЯ EI НЯМЕЦКАЕ МОВЫ


  1. У пазычаньнях зь нямецкае мовы спалучэньне перадаецца праз ай (яй): гаўляйтэр, глінтвайн, майстар, партвайн (побач з партвэйн), райсфэдэр, райхстаг, ляйтматыў; Айзэнах, Айнштайн, Вайс, Ляйпцыг, Мангайм, Райх; але: клейстар, кранштэйн, маркшэйдэр, рэйс78.

Разьдзел 30.ПЕРАДАВАНЬНЕ НЕХАРАКТЭРНЫХ ДЛЯ БЕЛАРУСКАЕ МОВЫ ГУКАЎ

Перадаваньне θ i f (правапіс т, ф)


  1. Праз т перадаецца міжзубны зычны [θ], які абазначаецца:

― у грэцкай мове – літараю θ (“тэта”, лацінкавае абазначэньне th): артаграфія, артадокс, артапэд (оρθω-/ortho-), маратон (Μαραθών-/Marathon), матэматыка (μαθηματικά/mathematica), міт, мітычны, міталёгія (μυθ-/myth-), патас, патэтыка, патэтычны (παθ-/path-), рытм, альгарытм, лягарытм, арытмэтыка (-ρυθμ-/ rhyth-), катэдра (καθέδρα/cathedra), этэр (αίθήρ/aethēr), Пітагор/Пітаґор (Πυθαγορ-/Pythagor-); але: рыфма;

― у ангельскай мове – спалучэньнем th: Бэт (Beth), Нортфілд (Northfield), Плімут (Plymouth), Саўтгэмптан (Southampton), Торнтан (Thornton), Трэйл (Thrale), Тэтч (Thatch).

У фіналях th перад [і] перадаецца празь [ц’] – паводле агульнага правіла: Кэці (Cathie).

Заўвага А. Некаторыя пазычаньні з грэцкае ці праз грэцкую мову, у залежнасьці ад шляху пазычваньня, замацаваліся ў двух розных варыянтах: Атэны – Афіны, Гальгота/Ґальґота – Галгофа/ Ґалґофа, Гіяцынт – Іякінф, Рут – Руф, Туцыдыд – Фукідыд.

Заўвага Б. Шэраг хрысьціянскіх імёнаў мае некалькі формаў: Агапа, Агата; Тамаш, Хама; Тодар, Фёдар, Хведар, Ходар; Тадэвуш, Хадзей; Фядос, Хвядос, Ходас ды інш.


  1. Праз ф перадаецца гук [f]79, які абазначаецца грэцкаю літараю φ (“фі”, лацінкавае абазначэньне ph), літараю f, а таксама літараю v у нямецкай ды галяндзкай мовах: флюор, фтор, фтызіятар, асфальт, эфэмэрны; фальш, фанабэрыя, фальварак,фольксваген”, фіранка, вафля, вэрф, ляфэт, сафіт; Фасмэр, Фаўлз, Фогель/Фоґель, Дафніс, Кафка, Кліф, “Люфтганза”.

Заўвага А. Некаторыя пазычаньні замацаваліся ў асвоенай форме: хваля, ахвяра, шэраг іншых ужываецца ў розных варыянтах (залежна ад ступені й характару асваеньня): кафля й кахля; куфаль і кухаль; фасоля й квасоля, пасоля, хвасоля; фартух і хвартух; фуфайка й куфайка.

Заўвага Б. Словы аўганец, аўгані, аўганскі, Аўганістан пішуцца адпаведна вымаўленьню.


Перадаваньне [w]


  1. Білябіяльны гук [w] ангельскае, францускае, гішпанскае ды іншых моваў перадаецца:

― у спалучэньнях “[w] + галосны” ў абсалютным пачатку й “зычны + [w] + галосны” ў агульнай лексыцы ў адных выпадках праз у складовае: уайт-сьпірыт, уік-энд, вуаль, куртуазны, пуанты, буржуа; у іншых – праз в: ват, сьпідвэй, трамвай; але: сўінг, тўід, тўіст; ва ўласных назовах і ў вытворных ад іх словах у памянёных спалучэньнях можа пісацца ў нескладовае: Ўат/Уат, Ўітні/Уітні, Ўімбэлдан/Уімбэлдан, Ўэлз/Уэлз, Ўэмблі/Уэмблі, Ўэстмінстэр/Уэстмінстэр, Болдўін/Болдуін, Пўанкарэ/Пуанкарэ, Пўэрта-Рыка/Пуэрта-Рыка, “Сўар”/“Суар”, Сўіфт/Суіфт, Франсўа/Франсуа; але: Вашынгтон/Вашынґтон;

― у становішчы між галоснымі:

у сярэдзіне асновы – праз ў нескладовае: Гаўард, Дэлаўэр, Паўэл, Таўэр;

на канцы асновы скланяльных назоўнікаў з канчаткам -а – праз в: Аёва, Атава, Ашава.


Перадаваньне ö


  1. Гук францускае80, шэрагу германскіх, вугорскае, турэцкае ды іншых моваў [ö] (агублены э) перадаецца:

а) у галіцызмах на -eur81:

― пасьля к, л – празь ё: бракёр, кіяскёр, клякёр, маркёр, панікёр, хранікёр; дублёр, жыклёр, кантралёр, мэдалёр, суфлёр, філёр;

― пасьля іншых літараў – праз э: антрэпрэнэр, банітэр, білетэр, брэтэр, вальтыжэр, гіпнатызэр, гравэр, грымэр, гувэрнэр, дэзэртэр, каскадэр, кандыцыянэр, коміваяжэр, мантэр, марадэр, мэлянжэр, пазэр, парфумэр, пля´нэр, пражэктэр, прызэр, рэжысэр, рэзанэр, сапэр, сутэнэр, тапэр (музы´ка), транспартэр, трасэр, фантазэр, фразэр, франдэр, фуражэр, шофэр, экспартэр.

Заўвага. Шэраг галіцызмаў на -eur (acteur, liqueur, visiteur) у беларускай мове мае аднакаранёвыя адпаведнікі зь іншымі фіналямі: актор (лац. actor), ліквор (лац. liquor), візытант. Адпаведнікамі расейскіх словаў на -ёр/-ор, утвораных на ўзор галіцызмаў (вахтёр, лифтёр, шахтёр), ёсьць словы з уласнабеларускім суфіксам -ар: вахта´р, ліфта´р, шахта´р82; або іншыя: дирижер – дырыгент (ням. Dirigent), массажер – масажнік, тренажер – сымулятар (анг. simulator).



б) у іншых выпадках:

― пасьля зубных д, т і зацьвярдзелых ж, ш, дж, ч, р ды не пад націскам – праз э: фрэ´кен (fröken), Дэ´ніц (Dönitz), Інэню´ (Inönű), Пэ´тэфі (Petöfi), Сё́дэрстрэм (Söderström), Сэра´ (Seurat), Шрэ´дэр (Schröder);

― пасьля заднеязычных г (ґ), к, х не пад націскам – празь е: пэ´нге (pengö);

― у астатніх пазыцыях пад націскам, а таксама на канцы ўласных назоваў не пад націскам – празь ё: бёміт (böhmit), гёз (geuzen), гётыт (goethit), лёс ‘горная парода’ (Löss), Бёль (Böll), Вёрнэр (Wörner), Гёбэльс/Ґёбэльс (Göbbels), Гёльдэрлін (Hölderlin), Гётэ/Ґётэ (Goethe), Гёхст (Hoechst), Зёйдэр-зээ (Zuiderzee), Кёльн (Köln), Лёві (Loewi), Мёбіюс (Möbius), Мёсбаўэр (Mössbauer), Нётэр (Noether), Пёпэльман (Pöppelmann), Сёдэрстрэм (Söderström), Фёрстэр (Foerster); Мальмё (Malmö).


Перадаваньне ü


  1. Гук нямецкае, францускае, турэцкае ды іншых моваў [ü] (агублены і) перадаецца:

а) празь ю:

― на пачатку і ў сярэдзіне слова – пасьля зычных (акрамя зубных і зацьвярдзелых): бюджэт, бюлетэнь, бюро, гіпюр, гравюра, зюйд, камюніке, купюра, кювэт, кюрэ, манікюр, мюсьлі, нюанс, пюпітар, пюрэ, рыдыкюль, рэзюмэ, сюжэт, сюзэрэн, сюрпрыз, фюзэляж; Юбэр, Віктор Юго/Юґо, “Л’Юманітэ”, д’Юрвіль (d’Urville), Агюст/Аґюст, Зюс, Вюртэмбэрг/Вюртэмбэрґ, Кюі, Кюры, Мюлер, Мюнстэр, Мюнхэн, Цюрых, Эркюль.

― у канцы слова: авэню, дэжа-вю, мэню, ню, парвэню, рэвю, экю, Камю, Сю;

б) праз у – у сярэдзіне слова пасьля зубных (д, т) і зацьвярдзелых ж, ш, дж, ч, р83: адультэр, брашура, гарнітур, джут, дукер, журы, канфітур, кутур’е, мініятура, нактурн, натурморт, партытура, стуардэса, тубаж, тубінг, тульпан, турбан, турма, турынгіт, увэртура, фрытур, этуд; Брукнэр, Дусэльдорф, Руген/ Руґен, Турынгія/Турынґія;

в) празь ю – пасьля дз, ц у францускіх уласных назовах: Балядзюр (Balladure), Дзюбўа (Dubois), Дзюма (Dumas), дзю Пон (du Pont), Тарцюф (Tartufe), Цюільры (Tuilry).

Заўвага. Некаторыя словы замацаваліся зь ю: бардзюр, дзюза, дзюна, дзюшэс, касьцюм, цюбік, цюбяцейка, цюль, цюркізм.


Перадаваньне некаторых галосных ангельскае мовы84


  1. Націскныя гукі звычайна транскрыбуюцца:

— праз э:

[æ] (адкрыты э): гэві-мэтал (heavy metal), гэнд (hand, але гандбол), джэз (jazz, побач з джаз), кэб (cab), кэмпінг (camping), кэтч (catch), лэндровэр (landrover), рэп (rap), хэпі-энд (happy end), чэмпіён (champion); Эбі (Abby), Элан (Alan), Эн (Ann), Вэнс (Vance), Гэлап/Ґэлап (Gallup), Гэмпстэд (Hampstead), Джэк (Jack), Кэмпбэл (Campbell), Кэмп-Дэйвід (Camp David), Кэнтэрбэры (Canterbury), Кэрал (Carrol), Мангэтан (Manhattan), часопіс “Мэн” (Man)85, Нэнсі (Nancy), Пэдынгтан/ Пэдынґтан (Paddington), Рэндам (Random), Cэм (Sam); але: хет-трык (hat trick);

[] (напружаны э): кэрлінг (curling), сэр (sir), сэрфінг (surfing); Эрні (Ernie), Бэрнз (Burns), Бэрклі (Berkeley), Гэртын/Ґэртын (Girtin), Дэрбі (Derby), “Дып Пэрпл” (Deep Purple), Кэрзан (Curzon), Кэрк (Kirk), Кэрст (Kerst), Кэртыс (Curtis), Мэрдак (Murdoch), Пэрл-Гарбар (Pearl Harbor), Тэрнэр (Turner), Фэрбэнкс (Fairbanks), Чэрчыл(ь) (Churchill), Шэрлак Голмз (Sherlock Holmes);

[] (пачынаецца з вузкага й канчаецца шырокім э): Гэры/Ґэры (Gary), Кэры (Carie), Мэры (Mary);

[e] (вузкі э), апроч становішча пасьля заднеязычных: бэстсэлер (bestseller), вэстэрн (western), пэні (penny); Эдўард (Edward), Элм (Elm), Біг-Бэн/Біґ-Бэн (Big Ben), Джэсыка (Jessica), Мэгі/Мэґі (Meggie), Ўэстмінстэр (Westminster); у т. л. у складзе дыфтонгу []: гайвэй (highway), рэмэйк (remake)86; Дэйвід (David), Солт-Лэйк-Сіці (Salt Lake City).

Заўвага А. Гук [e] пасьля заднеязычных [g], [k] – перадаецца празь е (паводле агульнага правіла): гетэр (getter), кетчуп (ketchup), скетч (sketch); Келі (Kelly), Кембрыдж (Cambridge), Кент (Kent), Кенэдзі (Kennedy), Керы (Kerry); у т. л. у складзе дыфтонгу []: гейм (game), кекс (cakes)87, Гейл/Ґейл (Gail);

Заўвага Б. Пачатковыя спалучэньні Іr і Ur перад зычнымі ва ўласных назовах трансьлітаруюцца: Ірвінг/Ірвінґ (Irving), Урбан (Urban).

— праз а:

[Λ] (кароткі адкрыты а): ланч (lunch), панк (punk); Бафала (Buffalo), Гас/Ґас (Gus), Джастын (Justin);

[α:] (доўгі глыбокі а): Арчы (Archie), Барбі (Barby), Ланс (Lance).



  1. Літары, якія абазначаюць ненаціскныя кароткія гукі, пры асваеньні словаў звычайна трансьлітаруюцца:

— [] ([эа]):

a – a: Бэнджамін (Benjamin), Джэсыка (Jessica), Мангэтан (Manhattan), Урбан (Urban);

u – у: Каламбус (Columbus), Пітсбург/Пітсбурґ (Pittsburgh), Руфуc (Rufus); але ў канцавым спалучэньні -bury транскрыбуецца: Кэнтэрбэры (Canterbury), Садбэры (Sudbury);

– э: містэр (mister), трэнэр (trainer), хэпэнінг (happening); Паўэл (Powell), Сэм’юэл (Samuel);

пасьля [g], [k], [l] – e: кулер (cooler), покер (poker);

апроч e пасьля шыпячых, а таксама о, якія падлягаюць аканьню: дыспэтчар (dispatcher), мэнэджар (manager); Каламбус (Columbus); Кэнан (Cannon), Кэрал (Carrol);

— [ı] ([ыі]):



і – і пасьля мяккіх: Ірвінг/Ірвінґ (Irving); у т. л. на канцы слова – паводле агульнага правіла: Тэдзі (Teddy);

і – ы пасьля зубных і зацьвярдзелых: порыдж (porridge), пудынг (pudding); Арчы (Archie), Джастын (Justin), Джэсыка (Jessica);

e – э: Бэнэт (Bennett), Нэвада (Nevada);

пасьля [g], [k], [l] ee: Бэкет (Beckett), Дыкенз (Dickens).



  1. Дыфтонг [ou] у націскным становішчы транскрыбуецца – оў: Гоўп (Hope), Доўл (Dole); у ненаціскным – перадаецца як аў (у выніку рэалізацыі “аканьня”): Гітраў (Heathrow), “Ўіндаўз” (Windows); але: Глазга/Ґлазґа (Glasgow).

  2. Спалучэньне літараў tch перадаецца праз тч (трансьлітаруецца): дыспэтчар, кетч, кетчуп, матч, скетч, скотч, Мітчэл.

Частка IV. ПРАВАПІС АБРЭВІЯТУРАЎ

  1. Часткі складанаскарочаных словаў пішуцца так, як і ў цэлых словаў, часткамі якіх яны ёсьць: Белшына” – беларуская шына, зямфонд – зямельны фонд, лясгас – лясная гаспадарка.

Заўвага. Слова раён пры ўтварэньні складовых абрэвіятураў скарачаецца як рай-: раённы аддзел адукацыі – райаа, раённы камітэт – райкам, раённы фінансавы аддзел – райфа.

  1. Пачатковая літара ў нескладовае ў ініцыяльных абрэвіятурах перадаецца як У складовае: Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт – БДЭУ, раённая ўправа ўнутраных справаў РУУС, самаходная артылерыйская ўстаноўка – САУ.

  2. Пачатковыя дыграфы дж, дз у ініцыяльных абрэвіятурах перадаюцца як Д: Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт – БДУ, Джамбульскі тэхналягічны інстытут – ДТІ88.

  3. Пры асваеньні абрэвіятуры-пазычаньні трансьлітаруюцца: НАТО (NATO), ЮНЭСКО (UNESCO).

  4. Звычайна вытворныя ад абрэвіятураў словы могуць мець два варыянты правапісу – фанэтычны й абрэвіяцыйны: БНРбээнэраўскі й БНРаўскі, БРСМбээрэсэмавец і БРСМавец, БССРбээсэсэраўскі й БССРаўскі, КГБкагэбісцкі й КГБісцкі; МАЗмазавец і МАЗавец, НКВДэнкавэдыст і НКВДыст; але толькі ААНаанаўскі, ІТАР-ТАССІТАР-ТАССаўскі.


Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   14   15   16   17   18   19   20   21   22




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет