Прадмова. I. Прынцыпы беларускага правапісу


Птушкі—памочнікі чалавека



бет12/12
Дата25.07.2016
өлшемі0.96 Mb.
#220948
1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   12

7. Птушкі—памочнікі чалавека.
Цяжка працуе чалавек на полі, у гародзе, у садзе: сее хлеб, садзіць варыва, разводзіць садавіну. І ўсюды ў чалавека многа ворагаў: бульбу чарвяк падточвае, капусту вусень зьядае, хлеб на полі псуюць жучкі, а дрэвы ў садзе чарва глуміць. Пералавіць ці патруціць усіх гэтых ворагаў чалавеку немагчыма, і сам-бы чалавек ня змог убараніць усе расьліны ад чарвякоў і шкадлівых казюлек. Яго праца зышла-б на нішто, але ён мае сабе дарагіх памочнікаў—птушак.

Самы дарагі і блізкі чалавеку памочнік—гэта шпак. Куды-б ні пайшоў селянін увясну на работу, усюды за ім ляціць шпак. І ў полі, і ў дарозе, і ў садзе—усюды шпак памагае чалавеку змагацца і нішчыць чарвякоў і казюлек. Ён разграбае сьвежа-ўзораную зямлю і дастае нязьлічонае мноства чарвякоў, з якіх потым вышлі-б казюлькі. Кожнае дрэўца ў садзе шпак пільна абгледзіць і вышукае там усякага чарвяка.

Вельмі карысная для чалавека другая птушка—лазараўка. Калі прыглядзецца, як лазараўкі кормяць сваіх дзяцей, дык пабачыш, што кожная пара іх бацькоў прыносіць у гняздо да трыццаці штук вусеню ў гадзіну.

На вераб’я кажуць, што ён злодзей. Праўда, верабей крадзе многа канапель і іншага насеньня, але карысьці робіць чалавеку куды болей, як шкоды. Кажуць, што ў Амэрыцы, у штаце Мэн, загадалі перабіць усіх вераб’ёў за іх быццам-бы крадзеж. Бедныя вераб’і амаль ня ўсе зьвяліся. На другі год усе дрэвы апанаваў такі страшэнны вусень, што не асталося ніводнага лісточка. Усё зьеў вусень, і дрэвы пасохлі. З таго часу людзі закаяліся біць вераб’ёў.

А колькі мошак зьядае наша шчабятуха-ластаўка! Цалюткі дзень лётае яна і спраўна ловіць камароў, аваднёў і ўсялякіх мошак.

Шмат якія птушкі кормяцца зернятамі і ягадамі, але зьядаюць яны мала, а за гэта прыносяць многа карысьці, абараняючы нашыя сады, агароды, поле ад чарвы і машкары.


8. Мурашкі і іх будова.
I.
Скажэце, дзеці, хто з вас ня бачыў круглых кучак, падобных да горкі зямлі, насыпанай наўмысьля з жоўценькага пясочку? Хто з вас не разграбаў гэтых куч, зусім ня думаючы пра тое, якую трывогу падымаеце вы тым тысячам жывёлінак, што зрабілі сабе прыпынак, нанасілі гэтыя кучы? Хто з вас, гуляючы, не ўзьбягаў на гэтыя круглыя горкі, каб толькі пацешыць сябе? Гэтыя горкі насыпаў ніхто іншы, як маленькія, вечна занятыя працай мурашкі. Разварочваючы мурашнік, вы і не падумалі нават якую бяду прычыняеце вы мурашкам; ніколі ня прыходзіла вам у галаву бліжэй разглядзець мурашнік, пабачыць, як хітра і замыславата ён зроблен. І каб вы ўсё гэта разглядзелі, як мае быць, то вы падзівіліся-б здольнасьці мурашак рабіць хітрыя хаты.

Мурашнікі сустракаюцца найбольш па краёх лесу і насыпаюцца ў тым месцы, дзе сьвеціць сонца. Месцы для будовы мурашкі выбіраюць сухія і наносяць свае кучы каля хвой, ялін, бярэзін, часта каля пня. Мурашнік робіцца так, што дае прыпынак і схованку мурашкам і ад сьцюжы, і ад сьпякоты, і ад дажджу. Раскапайце на цікавасьць мурашнік пасьля самага вялікага дажджу, і вы ўбачыце, што ён прамок на паўпальца, ня болей, а ў сярэдзіне ён зусім сухі.


II.
Зірнуўшы на мурашнік, можна падумаць, што тысячы мурашак поўзаюць, бегаюць, круцяцца, кішаць на версе бяз усякага парадку: тая цягне сухую хваёвую калючку, другая—саломку сухога лістка; там дзьве або тры валакуць невялічкі сучок. Цярпліва цікуючы за работаю мурашак, можна замеціць, што ўходныя дзьверцы мурашніка мяняюцца з часу на час. Сярод дня мурашкі слабодна сустракаюцца ў гэтых дзьверцах і разьмінаюцца нават з сваёю ношаю. Пад вечар гэтыя дзьверцы памаленьку звужаюцца і ў канцы зачыняюцца зусім, і пасьля гэтага ўсе мурашкі хаваюцца ў сярэдзіну мурашніка. Пільна ўзіраючыся, лёгка ўбачыць, як зачыняюць мурашкі свае дзьверы. Наўперад яны ставяць слупкі наабапал уходу, і ня проста прыстаўляюць іх да сьцен, але ўтыкаюць у пустыя месцы між саломак і калюшак; потым замуроўваюць дзіркі між слупкамі і сьцяною мурашніка матэрыялам больш лёгкім. У канцы ўсё гэта закрываецца, усё гэта прыкрываецца кавалачкамі сухога лісьця.

Назаўтра рана, чуць толькі ўзыдзе сонца, пойдзем ізноў к мурашніку ды пацікуем, што там робіцца. Па версе ўжо поўзае некалькі мурашак. З-пад маленькіх шалашыкаў пад дзьверцамі выпаўзае яшчэ некалькі, і пачынаецца работа. Самая першая работа мурашак—адчыніць дзьверы. Слупкі, саломкі, кавалачкі лісьця дастаюцца ды складаюцца пад дзьверцамі, каб на выпадак патрэбы можна было ізноў зачыніць шырока адчынены ўход. І кожны летні дзень ідзе такая работа, апрача хіба дажджлівых дзён: у непагоду дзьверы мурашніка шчыльна зачыняюцца. Калі зранку неба хмарнае, то мурашкі робяць у дзьверцах маленькія дзірачкі, і як толькі пачне падаць дождж, яны жывенька зачыняюць іх наглуха.


9. Лясны пожар.
Гарэў лес, толькі трудна было распазнаць, ці ў нашым абходзе быў пожар, ці ў чужым. Мы пабеглі проста на дым. Беглі мы доўга. Было страшна горача, пот так і каціўся з нас. Мы ўжо перабеглі і граніцу свайго лесу. Агню яшчэ ня было відаць, толькі дым, каторы разьвяваўся ветрам па лесе і туманіў яго, даваў знаць, што пожар блізка. Скора мы ўбачылі і самы агонь. У лесе нікога ня было, і агонь без запынку разгульваўся на волі. Цэлае возера агню абнімала лес да палавіны, разьлівалася кругом і займала ўсё большую і большую лапіну.

Страшны і разам цікавы від мае пожар лесу!

Шум агню чуцен за вярсту. Агонь абхоплівае малады хвойнік да самага верху, а пад маладымі хвоямі многа сухіх калючак і лому. Агонь узьбягае па камлі, пераходзіць на гальлё, а вецер далёка адносіць сухую кару разам з агнём, ад чаго пожар яшчэ скарэй разрастаецца. Цэлая сьцяна агню ў сажань увышкі разьлівалася па краёх і няслася ўсё далей і далей. Кусты ялоўца трашчаць, як толькі надходзіць к ім агонь, на момант даюць белы слуп дыму і разам абхопліваюцца агнём ды прападаюць у полымі, каторае яркімі стужкамі разьліваецца ў адну мінуту над хвойнікам. Тоўстыя, аброслыя мохам старыя хвоі, уверсе смаляныя, з выдзеўбленымі дзятламі дзіркамі, гараць, як сьвечкі. Іншыя зусім перагараюць на палавіне, і вяршына з глухім шумам апускаецца наніз у самы агонь ды прападае ў полымі.

Жар нястрывалы—трудна ўстоіць за тры сажні ад агню. Людзі з лапатамі і граблямі прыйшлі з суседніх вёсак тушыць пожар. Стаўшы здалёк ад агню, пачалі яны адграбаць мох і калючкі, каб ня даць матэрыялу агню. Капалі зямлю і кідалі пясок на агонь. На ахвяру яму пакідалі цэлыя маргі лесу, бо за гарачынёю трудна было рабіць блізка ад агню. У вадным месцы пожар падступаў к старому бору. Людзі кінуліся туды і дружнаю работаю адваявалі бор. Агонь рыхтавалі скіраваць туды, дзе ён меней мог знайсьці сабе корму. Пожар памалу ўсё меншаў і меншаў. Яго дарога ўсё вузілася. Белы дым спакайней слаўся па лесе і тонкімі языкамі ўздымаўся над лесам. Скора бура агню была зусім затушана. Толькі вялізарнае вогнішча дымілася тысячамі маленькіх дымкоў, ды дзе-ні-дзе вынікаў агоньчык сярод абгарэлае палянкі, разьдзьмуханы ветрам. Нудна пазіралі дрэвы з абсмаленымі камлюкамі!


10. Зямля, на каторай мы жывём.
Аб зямлі, на каторай мы жывём, можна расказаць шмат чаго цікавага. Перш-на-перш, зямля круглая, як яйцо. Яна нідзе ня мае краёў, або меж. Зямля—гэта вялікая гала, каторую можна аб’ехаць навокал. Яна нідзе ня мае канца, як ня мае ніякага канца скамечаная галка. Калі муха сядзе на яблык ды папаўзе ў адзін бок, то яна абойдзе навокал і прыдзе ізноў на тое месца, толькі з адваротнага боку. Гэтак і людзі аб’яжджалі навокал зямлі, варочаліся назад, а канца нідзе не знаходзілі, бо няма канца ў галы, якою ёсьць наша зямля.

На зямлі ёсьць суша, на каторай стаяць будынкі, растуць дрэвы, засяваюцца нівы, пасецца статак і інш. Пасьля, на зямлі ёсьць вада, каторая напаўняе ўглыбленьні ў сушы. Напоўніць вада ўглубленьне ў сушы і выйдзе возера або мора, калі ўглыбленьне вельмі вялікае. Шмат вады цячэ па рытвах, прамытых у зямлі, і тады гэта вада называецца рэчкаю. Ёсьць вада і пад зямлёю, і калі яна сама прабіваецца наверх, то называецца тады крыніцаю. Часам дастаюць людзі ваду з-пад зямлі, капаючы калодзежы.

Апроч сушы і вады, на зямлі ёсьць яшчэ паветра. Паветра мы ня бачым, але яно абкружае нас з усіх бакоў. Калі мы пабяжым, паветра ўдарае нам у твар, і тады мы яго чуем. Калі падае паперынка, паветра падтрымлівае яе і не дае хутка зваліцца на зямлю.

На зямлі жыве многа ўсякіх стварэньняў, і растуць розныя расьліны. Адны стварэньні кормяцца расьлінамі, другія—мясам слабейшых стварэньняў. Чалавек есьць і мяса, і расьліны, хоць бяз мяса мог-бы жыць.


11. Камень.
Такіх прыгожых месц, якім быў гэты куток, рэдка дзе можна знайсьці. Прынамсі так думаў доўганосы бусел, каторы меў тут, на старадроўні, пышны палац. А бусел усё-ж такі трэцца па сьвеце, і на яго словы можна мець увагу.

Шумлівая рэчка, цёмны лес, поле, луг і гурт старасьвецкіх дубоў, дзе асталяваўся бусел з сям’ёй, выглядалі весела, а падчас і шчасьліва, і гэтым самым як-бы падцьвярджалі, што тут і сапраўды ня кепска. Але бывалі і такія выпадкі, што ўсе тутэйшыя жыхары крыху сумавалі, крыху гаравалі,—бяз гэтага не абыходзіцца ў жыцьці. І хто ведае, быць можа, чым часьцей даведваюцца да нас нягоды, тым глыбей пачуваньне цаны жыцьця, тым ясьней яго сьветлыя мамэнты.

Але самым шчасьлівым жыхаром быў тут, ведама, камень—так злажылі і згадзіліся его суседзі: рэчка, лес і другія. І, праўда, як ні моцныя дубы, а ўсё-ж такі іх матлашылі і сушылі вятры, іх паліла сонца, на іх меціліся цяжарныя хмары з залатымі стрэламі пякучых маланак, а ў час навальніцы на іх каранёх тапталіся людзі. Таксама рэчка знывала ад сушы ў сваіх берагох пад косамі гарачага сонца і агаляла сваё пяшчанае жоўтае дно. Яе чыстае лона ня раз заносілася сьмецьцем, гразёю і розным брудам няпрошаных гасьцей-ручаёў, што вынікалі з ласкі навальніцы. Пра лес і казаць няма чаго. Ой, колькі раз даводзіцца яму, старому, перадрыжэць усімі жылкамі за долю сваіх сынкоў, як увойдзе сюды з бліскучаю сякерай на плячох бязьлітасны чалавек! Бывалі цяжкія часы і для бусла. Не патрапіш у пару вярнуцца з выраю, намерзьнешся досыць, стоячы на гнязьдзе, і духі табе падцягне, бо дзе знойдзеш пажытак у такую сьцюжу?

А каменю што? Кажуць-жа: моцны, як камень, цьвёрды, як камень, трывалы, як камень, і маўклівы, як камень. Дык што яму дзеецца тут? Ляжыць сабе, як пан, у мяккім доле. Ні дождж, ні жар для яго ня страшныя. Блісьне сонца, дзьмухане вецер—і сухі камень, і цёпла яму. І выбраў-жа, шэльма,—спалі яго сьнег!—і месца прыўдалае! Тут і рэчка табе відаць, і лёс, і белыя хмаркі-гускі, што плаваюць па бязьмежным прасторы сініх нябёсаў. А колькі жыцьця навокал яго! Чорнабровыя плісачкі любяць крыху падурэць каля каменя, а то проста сядуць на самы яго верх ды пачнуць такія гамонкі, што толькі і можна пачуць іх увясну. Лясная жаўранка прылятае сюды начаваць, і пэўна, гэта каменю пяе яна такія прыгожыя песьні, што душа млее. Што-ж, шанцуе яму і толькі! Кожнаму свая доля...

Так казалі суседзі шчасьлівага каменя, а ў сэрцы ўсё-ж не завідвалі яму. Аднаго толькі не маглі сьцяміць тутэйшыя жыхары: камень ніводным слаўцом ня выявіў свае радасьці, што ня мала ўсіх тут зьдзіўляла.

Т. Гушча.
12. Навальніца.
Над вялікім, даўно ўжо пакінутым і заглохшым садам зьбіралася навальніца. Цяжкія хмары паўзьлі па шэрым небе і, выцягваючы свае лапы, падпаўзалі бліжэй да сонца, каб згасіць яго. Чорныя цені, што паляглі на зямлі ад хмар, наводзілі на ўсё жывое страх.

Спужаўся і задрыжаў сад, бо прачуваў, што можа стацца, калі навальніца пачне крышыць бяз літасьці худзенькія дрэўцы, між каторымі толькі стары дуб стаяў сьмела і адважна, паглядаючы вясёла ў вочы цёмным хмарам.

Што значыць яму навальніца? Ці раз бывала, што віхры парываліся схіліць яго да зямлі, але ўсё дарма: ён мала дбаў і толькі сьмяяўся над непагодай.

Дый так, чаго, здаецца, было пужацца, калі ён пад зямлёй крэпка ўмацаваў сваё карэньне, даючы яму вольна расьці і ўшыркі, і ўдоўжкі, а над зямлёй высока дзяржаў векавую зялёную карону.

Добра ведаў стары дуб, што ўвесь сад ня меў вока на яго за тое, што карэньне забірала ад іх пажыву з зямлі, а вечная засень глушыла маладыя ўсходы. Ды такое бяды: ён меў толькі адну думку, каб як-небудзь зьніштожыць ненавісных суседзяў сваіх, а на іх месцы выгадаваць дубовы гай.

Цярпліва пераносілі крыўды засохлыя дрэўцы і час-ад-часу выміралі праз ласку дуба, жадаючы ў адплату і яму пагібелі, а той толькі рос і радаваўся, звысока гледзячы, як канчалі жыцьцё тоненькія лазінкі і алешынкі. І ніхто з іх ня ведаў, якая доля чакае таго дуба.

Тымчасам пад зямлёй, дзе крэпка сплялося яго карэньне, жыло шмат маленькіх злосьнікаў, каторыя дзень і ноч вялі пільную працу. Хоць гэта і марудная была праца, але пэўная, і праз іх ласку дуб даўно ўжо пачаў траціць сілу ў карэньні.

І настаў дзень, калі на падмогу працы схаваных маленькіх чарвячкоў наляцела шалёная навальніца, як-бы зрабіўшы з імі хаўрус дзеля згубы таго, хто так горда глядзеў у неба і ня схінаў прад ёй свае галавы.

Хмары, як няпрытомныя, паўзьлі ўсё бліжэй к сонцу; халодны вецер гнаў з дарог пыл і, скруціўшы ў слуп, растрасаў з боку ў бок; брызнуў густы дождж, і стрэліў пярун. Глянуўшы на сілу навальніцы, страпянуўся дуб і, выпрастаўшы шырокія грудзі, прыгатаваўся сустрэць націск, як калісь бывала; тымчасам хмары ўжо папаўзьлі на сонца, загасілі яго і сунуліся ў цемнаце далей. Задрыжалі тоненькія дрэўцы, прыляглі к зямлі ды чакалі сьмерці. Задрыжаў і дуб, і пад дзікім націскам ветру пачала хіліцца яго зялёная карона.

— Глядзі, суседка!—шаптаў арэшнік, прытуліўшыся к сасьне:—глядзі! Такі дуб хінецца, цяжка і яму прышлося...

Але не дакончыў арэшнік, не пачула яго сасна: ударыла маланка, задыміўся і зваліўся апалены дуб і бяз ліку пахаваў пад сабою маленькіх дрэўцаў.

Навальніца, як цёмная вялізная птушка, уцякала далей. Дождж сьціхаў, і дзе-ні-дзе з-за хмар паказвалася яснае неба. Шмат палягчэла тым дрэўцам, што асталіся ў старане. З прывычкі яшчэ пудліва паглядалі яны на дуб, што распластаны ляжаў у садзе, але ніхто цяпер ня гінуў ад вечнае засені, і ўсім стала прасторна.

Пачарнелы пень старога дуба дзіка глядзеў у высь і адзначаў месца, дзе жыла векавая сіла.

Т. Гушча.
13. Першае гора.
Першае гора сустрэла Цішку, як яму было толькі шэсьць гадкоў. Аддалі замуж яго дарагую сястру Касю. Любіў хлопчык сваю сястру, а цяпер вот пайшла яна ў чужую хату. Доўга Цішка маркоціўся па сястрыцы і часта хадзіў да яе. Урэшце яму так цяжка стала без сястры, што і жыцьцё ня міла. “Вазьмі мяне, Кася, за сынка!” кажа ён раз сястры. Кася засьмяялася ды пытае: “А мамы табе шкода ня будзе?” Бяда хлопчыку: маці шкода! Заплакаў Цішка, але такі паставіў на сваім: забраў свае цацкі, кашулькі, нават і ката Рудзьку хацеў забраць, але малая Марылька не дала, ды пайшоў.

Прыйшоў да Касі. Селі вячэраць. Зноў яму маркотна стала: захацелася паглядзець, як там, дома. І яны, мусіць, вячэраюць. Выйшаў Цішка з хаты, падбег пад акно да сваіх, а ўсе за сталом сядзяць: скраю—бацька, каля яго— матка, а пры мацеры—Марыля, і кот Рудзька на лаўцы сядзіць. А з Марылькаю заўсёды Цішка сядзеў. Раптам яму зрабілася так шкода ўсіх, што ён кінуўся пад акном ды моцна заплакаў. Выбегла маці ды ўнесла яго ў хату: “Чаго ты, чаго ты, дурненькі?” пыталася маці. “Калі-ж я ўжо ня ваш, а мне там маркотна”, плакаў Цішка, а маці сьмяялася і цалавала Цішку.


14. Наша дзяржава.
Дзяржава, у якой мы жывём, называецца Беларускаю Савецкаю Соцыялістычнаю Рэспублікаю. Называецца наша дзяржава рэспублікай дзеля таго, што ўлада ў ёй належыць да ўсяго народу, а ня так, як у іншых краёх, дзе ўлада знаходзіцца ў руках аднэй асобы—караля ці цара. Аднак, на сьвеце ёсьць многа і такіх рэспублік, дзе ўлада належыць не да ўсяго народу, а толькі кучцы паноў і багатыроў; такія рэспублікі называюцца буржуазнымі. У нашай-жа рэспубліцы ўся ўлада знаходзіцца ў руках працоўнага народу—пролетарыяту, дзеля таго наша рэспубліка і называецца соцыялістычнаю або пролетарскаю рэспублікаю. Наша рэспубліка называецца таксама і Савецкай рэспублікай. Гэта значыць, што ўся ўлада ў ёй знаходзіцца ў руках Саветаў Рабочых і Сялянскіх Дэпутатаў, над якімі няма і ня можа быць ніякай іншай улады.

Самай вышэйшай уладай у нас на Беларусі зьяўляецца Ўсебеларускі Зьезд Саветаў Рабочых і Сялянскіх Дэпутатаў, а яго выканаўчы орган—Цэнтральны Выканаўчы Камітэт. Толькі Ўсебеларускаму Зьезду Саветаў і Цэнтральнаму Выканаўчаму Камітэту належыць права выданьня законаў, якія зьяўляюцца абавязковымі для ўсіх грамадзян Беларусі. Нагляд за выпаўненьнем законаў і тлумачэньне іх робіцца паасобнымі камісарыятамі: Народным Камісарыятам Унутраных Спраў, Народным Камісарыятам Земляробства, Народным Камісарыятам Асьветы і іншымі. Кіраўнікі народных камісарыятаў—народныя камісары—злучаюцца ў Раду, альбо Савет Народных Камісараў, які наглядае за выпаўненьнем законаў усёй рэспублікі і разьвязвае ўсе больш важныя справы, якія перадаюцца яму Цэнтральным Выканаўчым Камітэтам.

Беларуская Савецкая Соцыялістычная Рэспубліка знаходзіцца ў братэрскіх зносінах з другімі такімі-ж Савецкімі рэспублікамі—Расіяй, Украінай і інш.—і разам з імі ўтварае Саюз Савецкіх Соцыялістычных Рэспублік. Галоўным горадам Саюзу Савецкіх Соцыялістычных Рэспублік зьяўляецца Масква, а Беларускай Савецкай Соцыялістычнай Рэспублікі—Менск.
Скарачэньні.
(Я. Кол.)—Якуб Колас.

(Я. Куп.)—Янка Купала.

(М. Багд.)—Максім Багдановіч

(М. Кудз.)—М. Кудзелька.

(Ц. Гарт.)—Ц. Гартны.

(Ст. Ул.)—Стары Ўлас.

(Д.-Мар.)—Д.-Марцінкевіч.

(А. Гар.)—А. Гарун.

(Я. Луч.)—Я. Лучына.
Зьмест.
Прадмова

I. Прынцыпы беларускага правапісу

II. Як ставіць навучаньне правапісу

III. Увага да гэтага падручніка

IV. Да другога выданьня

V. Да выданьня чацьвертага, нанава пераробленага і дапоўненага

VI. Да выданьня шостага, папраўленага і дапоўненага

VII. Да выданьня восьмага

ЧАСЬЦЬ ПЕРШАЯ.

Правапіс літар і гукаў.

§ 1. Правіла 1. Вялікія літары

§ 2. Правіла 2. Перанос слоў

§ 3. Правіла 3. Мяккі знак і апостроф. Нескладовае у (ў) у слове перад галоснымі

§ 4. Літары “ў”, “й” і прыдыханьне

Правіла 4. Літары й і ў спачатку і ў сярэдзіне слова

Правіла 5. А. Гукі у ці ў?

Б. Гукі і ці й?



Правіла 6. Прыдыханьне в, г, і, а

§ 5. Правапіс зычных гукаў

Правіла 7. Плаўныя, звонкія і глухія гукі

Правіла 8. Гукі: д, т, дз, дж

§ 6. Галосныя пасьля зацьвярдзелых зычных

Правіла 9. Гукі ы, а, о, у, э, пасьля ж, ч, ш, ц, р (дж)

Правіла 10. Гукі: з, с, ц, дз перад мяккімі зычнымі і “гартаннымі”

§ 7. Правапіс галосных

Правіла 11. Гукі: о, э, і ё, е

Правіла 12. Гукі: е, я не пад націскам

Правіла 13. Правапіс слоў: 1) не (ня), без (бяз); 2) цераз, перад і пера; 3) дзеля і каля

Правіла 14. Гук е ў аснове пасьля націску

Правіла 15. Склады ро, ло, ле

§ 8. Падвойныя літары

Правіла 16. Зычныя мяккія: 1) льл, 2) ньн, 3) сьс, 4) цьц, 5) зьз, 6) дзьдз

Зычныя цьвёрдыя: 1) жж, 2) шш, 3) чч



Правіла 17. Падвойныя зычныя: 1) нн, 2) цц, 3) падвойныя пры злучэньні слоў

§ 9. Правапіс некаторых злучэньняў зычных

Правіла 18. Злучэньні: 1) тц, чц, тч, дч; 2) дс; 3) тс; 4) жс, зс; 5) шц; 6) сч

Правіла 19. Злучэньні: 1) стн, стл, здн і рдн; 2) дц і цься

§ 10. Правапіс прыназоўнікаў і прыставак

Правіла 20. А. Калі прыназоўнікі пішуцца асобна ці зьлітна

Б. 1) Гукі ы, 2) й пры злучэньні прыназоўнікаў з другімі словамі

3) Беспасярэднае злучэньне прыназоўнікаў

4) Складаныя прыназоўнікі

Прыназоўнікі: уз, раз, вы, пера, су, пра

Правіла 21. 1) Літары д на канцы прыназоўнікаў: ад, над, пад, прад; літара б у прыназоўніку аб;

2) Літары з ці с у прыназэўніках: з, бвз (бяз), уз, раз, цераз



§ 11 Правапіс адмоўных дапаможнікаў не, ні

Правіла 22. А. Калі не пішацца зьлітна?

Б. Калі не пішацца асобна?



Правіла 23. А. Калі ні пішацца асобна?

Б. Калі ні пішацца зьлітна?



§ 12. Правапіс іменьнікаў

1. а) Назоўны склон адзіночнага ліку.



Правіла 24. 1) Канчаткі жаноч. роду: а, я

2) Канчаткі ніякага роду: о-ё, е, а-я



б) Назоўны склон множнага ліку

Правіла 25 (агульнае). Канчаткі 1) ы-і; а) ы-е; б) ы-а; 2) ы-і;

2. а) Родны склон адзіночнага ліку



Правіла 26. Канчаткі а-я ці у-ю?

б) Родны склон множнага ліку

Правіла 27. I. Мужчынскі род

1) Канчаткі: оў-ёў, аў-яў

2) Родны склон з чыстай асновай (без канчатку)

3) Канчаткі: ей, ай-яй



II. Ніякі і жаночы род

1) А. Родны склон ніякага роду

2) Канчаткі аў-яў

Б. Іменьнікі жаночага роду.

3. Месны склон адзіночнага ліку

Правіла 28. Канчаткі: 1) е-э, 2) і-ы, 3) у

Зьмякчэньне гартаннай асновы: г-з, к-ц, х-с.



Правіла 28. Іменьнікі з прыназоўнікам па

4. Аканьне ў склонавых канчатках іменьнікаў

Правіла 29. Канчаткі склонаў множнага ліку: 1) роднага склону аў-яў, ай-яй; 2) давальнага ам-ям; 3) творнага амі-ямі; 4) меснага ах-ях; 5) творнага адзіночнага ліку мужч. і ніяк. роду ам; выключэньне з правіла канчатак ем; канчаткі жаночага роду яю-яй

5. Клічны склон.

Правіла 30. Канчаткі мужчынскага роду: А) адзіночнага ліку: 1) у-ю, 2) е-а. Б) множнага ліку ове

6. Канчаткі памяншальна-ласкальных іменьнікаў.

Правіла 31. Канчатак ак ці ык?

§ 13. Правапіс прыметнікаў

I. Канчаткі склонаў: 1. Назоўны склон

Правіла 32. Канчаткі радоў: а) адзіночнага ліку, 1) мужч. роду ы.-і, 2) жаноч. роду ая-яя, 3) ніякага ае-яе, ое

б) множнага ліку ыя



2. Родны склон адзіночнага ліку

Правіла 33. 1) Мужчынскага і ніякага роду не пад націскам ага-яга, пад націскам ога; 2) жаночага роду не пад націскам ае (ай)яе (яй), пад націскам ое (ой)

3. Вінавальны склон адзіночн. ліку жан. роду



Правіла 34. Канчаткі ую-юю

4. Творны і месны склон

Правіла 35. 1) Канчаткі мужч. і ніяк. роду ым-ім; жаноч. роду: а) у творным склоне не пад націскам аю (ай)яю (яй), а пад націскам ою (ой).

б) у месным склоне не пад націскам ай-яй, а пад націскам ой



5. Аканьне ў канчатках прыметнікаў

Правіла 36. Канчаткі: 1) роднага і давальнага склонаў мужч. і ніяк. роду ага-яга, аму-яму

2) Родн., давальн., творнага і месн. склонаў жаноч. роду ае (ай)яе (яй), ай-яй, аю (ай)яю (яй)



II. Прыметнікі памяншальныя і ласкальныя.

Правіла 37. Канчаткі. 1) енькі, 2) анькі

III. Ступені прыраўнаньня.

Правіла. 38. Канчаткі ступені: 1) 1-ай: ыі, ая-яя; ое, ае-яе.

2) 2-ой: ейшы, ая-ае (эйшы, ая-ае)

3) 3-яй: з прыстаўкай най ці з словамі: за ўсіх, ад усіх, самы

Няправільныя ступені прыраўнаньня



IV. Скарочаныя прыметнікі.

Правіла 39. Устаўныя гукі не пад націскам: а-е, а пад націскам о.

§ 14. Правапіс лічэбнікаў:

Правіла 40. 1) складаных, 2) парадкавых, 3) аканьне ў зборных лічэбніках, 4) падвойнае цц у лічэбніках, 5) склонавыя канчаткі парадкавых лічэбнікаў.

§ 15. Правапіс займеньнікаў

Правіла 41. Канчаткі займеньнікаў аднакія з канчаткамі прыметнікаў. Канчаткі: 1) назоўнага скл.

2) роднага, творнага і меснага склонаў мужч. і ніяк. роду

3) жаночага роду

4) Прыстаўкі не, ні ў неазначальных і адмоўных займеньніках. Калі не, ні пішуцца асобна?



16. Правапіс дзеяслоў

Правіла 42. А) Галосныя ў канчатку дзеясловаў I-га і II-га спражэньня абвеснага ладу

1) Калі націск прыходзіцца на канчатак, то 2-я асоба множнага ліку ў I-м спражэньні канчаецца на аце-яце, у II-м—ыце-іце



2) Калі націск не на канчатку, то ў I-м спражэньні еце-аце, а ў II-ім—іце-ыце

3) Як адрозьніць II-е спражэньне ад I-га? Канчаткі неазначальнай формы: 1) іць-ыць, 2) ець-эць, 3) яць-аць



Б) Дзеяслоўныя прыметы і прыслоўі

1) Зьмены дзеяпрыметнікаў паводле роду, ліку і склону



Канчаткі дзеяпрыметнікаў:

а) Даўнейшыя (учы-ючы, ачы-ячы, мы). б) Сучасныя (ны, ты, лы). в) Склонавыя канчаткі дзеяпрыметнікаў

2) Канчаткі дзеяпрыслоўяў: учы-ючы, ачы-ячы

Канчаткі дзеясловаў

Правіла 43. 3-яй асобы множн. ліку I-га спражэньня уць-юць, II-га—аць-яць.

Правіла 44. Адзіночнага ліку цяперашняга і будучага часу 1) 2-й асобы I-га спражэньня еш-аш, II-га—ішыш

2) 3-яй асобы I-га спраж. е-а, II-га—іць-ыць



Правіла 45. Множ. л. цяперашняга і будучага часу

1) I-й асобы I-га спражэньня ем-ам, II-га—ім-ым

2) 2-ой асобы а) не пад націскам у I-м спражэньні еце-аце, у II-ім—іце-ыце; б) пад націскам: II-га спражэньня—іце-ыце, I-га—яце-аце

Правіла 46. Дзеясловы з зваротным займеньнікам ся

1) Спражэньне такіх дзеясловаў

2) Канчаткі цца, ца

Правіла 47. Формы загаднага ладу

1) ь (мяккі знак) у 2-й асобе адзіночнага і множнага ліку

2) зьмена канчаткаў 2-й асобы адзін. ліку і-ы на е-э, 1-ай і 2-ой асобы множн. ліку

§ 17. Правапіс прыслоўяў

Правіла 48. А) Прыслоўі пішуцца зьлітна:

1) Калі словы без прыназоўніка ня ўжываюцца, 2) з прыназоўнікамі, 3) калі бывае націск на прыназоўніку, 4) з адмоўнымі дапаможнікамі не (ня), ні

5) Як адрозьніць прыслоўе ад іменьнікаў з прыназоўнікамі? увесну, увосень, удзень, дадому... ці у весну, у восень, у дзень, да дому?

6) Формы прыслоўяў: па-беларуску, па-расійску, па-дзявочы

7) Злучэньне прыслоўяў рыскамі: раз-по-раз, перш-на-перш, чуць-чуць. Прыслоўе “таксама”



Б) Канцовыя гукі ў прыслоўях: а) я (наўмысьля, ледзьвя...) б) у (зранку, змалку, зьнячэўку...) в) на (не) пэўна-пэўне, слушна-слушне (годзе-годзі, балазе); г) ці (дзесьці, калісьці, некалісьці)

§ 18. Правапіс злучнікаў і дапаможнікаў

Правіла 49. 1) Складаныя злучнікі

2) Як адрозьніць складаныя злучнікі: нашто, зашто, затым, затое, штоб ад займеньнікаў з прыназоўнікамі ці дапаможнікамі?

3) Ужываньне дапаможнікаў: б-бы, ж-жа, то, небудзь з папярэднімі словамі з злучком (было-б, рад-бы, мой-жа...)

4) Як пісаць, калі сходзяцца два дапаможнікі ра-зам? Калі пісаць б, жбы, жа?

5) Дапаможнік “няўжо”

§ 19. Правапіс складаных слоў.

Правіла 50. 1) Злучальныя гукі: пад націскам о-е, не пад націскам а-я

2) Як пісаць кожную часьць складанага слова, калі націск прыходзіцца на другую часьць?

Словы з “поў” ці “палу”

3) Аканьне ў другой часьці складанага слова, калі націск падае на першую часьць, або на злучальны гук

4) Аканьне ў складаным слове, калі ў тэй ці другой часьці адбыліся гукавыя зьмены

5) Ужываньне злучка паміж часьцей складанага слова, калі яно зложана з цэлых слоў (Дунай-рака)

6) З злучком пішуцца: а) падвойныя фаміліі, б) складаныя прыметнікі, в) два дзеясловы (пацяклі-паплылі), г) складаныя прыназоўнікі (бач. прав. 20, Б, 4) і д) складаныя дапаможнікі (ха-ха-ха!)

§ 20. Правапіс чужаземных слоў.

Правіла 51. 1) Чужаземныя словы, вядомыя шырокім народным масам

2) Інтэрнацыянальныя словы, што ўжываюцца ў кніжнай мове



Як перадаюцца чужаземныя гукі ў беларускай мове:

а) простыя зычныя заместа падвойных; б) чужаземнае l—беларускае ль; в) чужаземнае l пасьля зубных, зацьвярдзелых зычных і іншых; г) чужаземны гук ф; д) чужаземны гук th (θ); е) чужаземныя гукі l і г (лацін. g); ж) ia, ie, io (лацінск. літары); з) дыфтонг au (лацінск. літары); і) мяккі знак (ь) і апостроф у чужаземных словах; к) чужаземныя і беларускія ўласныя іменьні; л) вульгарызованыя формы чужаземных слоў; м) злучэньні: бю, ню, гю ў чужаземных словах



§ 21. Кароткі паўторны пытальнік

§ 22. Матэрыялы для сьпісваньня і дыктовак.

1. На прадвесьне. Янка Купала

2. Воўчае жыцьцё

3. Летні дзень

4. Як выдумляюцца страхі

5. Жыта. Якуб Колас



6. Ластаўкі

7. Лета


8. Вучыся. Я. Купала

9. Горы


10. Ідуць крыгі

11. Прышла вясна. Стары Ўлас

12. Прырода гатуецца да сну

13. Аратаю. А. Галіна

14. Верны прыяцель

15. Восень. А. Гарун

16. Мурашкі

17. Жніво. Я. Колас

18. Восень

19. Прылёт птушак

20. Навальніца

21. Вожык

22. Маладыя ліскі

23. Рысь


24. Сьвята Першага Мая
ЧАСЬЦЬ ДРУГАЯ. Знакі прыпынку.


§ 23. Пункт, клічнік і пытальнік.

Правіла 1. Калі ставіцца: 1) пытальнік, 2) клічнік і 3) пункт? Калі ставяцца знакі !? і ?!

§ 24. Працяжнік на месцы прапушчаных слоў і злучок.

Правіла 2. I. Працяжнік ставіцца:

1) пасьля пералічэньня, 2) на месцы прапушчанага дзеяслова-сувязі і 3) у сказе, што служыць адказам на пытаньне

II. Злучок ставіцца:

1) калі два словы складаюць адзін назоў; 2) у падвойных фаміліях, 3) у складаных прыметніках, 4) пры паўтарэньні слоў і 5) пры злучэньні дапаможнікаў



§ 25. Знакі прыпынку пры прыдатках

Правіла 3. Пры прыдатках ставяцца: 1) коска, 2) працяжнік, 3) злучок і працяжнік, 4) ніякі знак, 5) двукроп’е, 6) коска перад словамі: або, ці, нават, аж-но... і 7) двукосьсе

§ 26. Знакі прыпынку пры зваротках

Правіла 4. 1) Зваротак у сярэдзіне сказу, 2) у пачатку сказу, 3) у канцы сказу і 4) зваротак з даданымі словамі

§ 27. Знакі прыпынку пры незалежных словах у сказе

Правіла 5. Пры выклічніках ставяцца: 1) клічнік і коска, 2), 3) калі пры выклічніку знак ня ставіцца, 4) злучок у складаных выклічніках і 5) знакі прыпынку пасьля дапаможнікаў: не, так, але

§ 28. Знакі прыпынку пры пабочных словах

Правіла 6. Пабочнае слова 1) у пачатку сказу, 2) у сярэдзіне і 3) у канцы сказу

§ 29. Знакі прыпынку ў зьлітым сказе

I. Коска.



Правіла 1. 1) Падобныя члены ня зьвязаны злучнікамі;

2) два падобныя члены зьвязаны злучнікамі: і, ды, да, або, ці;

3) коска перад злучнікамі: але, ды, да;

4) коска пры паўтарэньні злучнікаў;

5) коска перад адным злучнікам (і, ды)

Памацняльны дапаможнік і

II. Двукроп’е, працяжнік і кропка з коскай у зьлітым сказе

Правіла 8. Калі ставяцца: А) двукроп’е, Б) працяжнік

і В) кропка з коскай?



§ 30. Знакі прыпынку ў складана-злучаным сказе

Правіла 9. Злучаныя сказы аддзяляюцца: 1), 2) коскай, 3) кропкай з коскай, 4) двукроп’ем, 5) працяжнікам і 6) трохкроп’ем

§ 31. Знакі прыпынку ў складана-залежных сказах

Правіла 10. 1) Залежны сказ спачатку і ў канцы асноўнага; 2) у сярэдзіне асноўнага; 3) сузалежныя сказы; 4) двукроп’е і працяжнік у складана-залежных сказах

§ 32. Знакі прыпынку пры адасобленых часьцінах сказу

Правіла 11. 1) Дзеяпрыметныя і дзеяслоўныя выражэньні пасьля і перад тым словам, да якога яны адносяцца; 2) коска посьля дзеяпрыметнікаў ці прыметнікаў, калі перад імі можна паставіць дзеяпрыслоўі “будучы” ці “быўшы”; 3) выдзяленьне коскамі дзеяпрыслоўя з даданымі к яму словамі; 4) адно дзеяпрыслоўе, без даданых слоў

§ 33. Знакі прыпынку пры пабочным сказе

Правіла 12. Выдзяленьне пабочных сказаў: 1) коскамі і 2) працяжнікамі або дужкамі

§ 34. Знакі прыпынку пры чужаслоўі

Правіла 13. Двукосьсе або чужаслоўе: 1) чужаслоўе перад словамі аўтара; 2) чужаслоўе посьля слоў аўтара; 3) выдзяленьне слоў аўтара: а) коскамі, б) працяжнікамі, в) двукроп’е посьля слоў аўтара; 4) працяжнік паміж двух розных чужаслоўяў; 5) працяжнік заместа двукосься

§ 35. Кругасказ ‘

Правіла 14. 1) Двукроп’е або кропка з коскай посьля павышэньня ў кругасказе; 2) аддзяленьне суставаў кругасказа, аднаго ад другога, коскай або кропкай з коскай

§ 36. Абагульненьне правіл аб ужываньні знакаў прыпынку

1. Коска. 2. Двукроп’е. 3. Працяжнік і злучок. 4. Двукосьсе. 5. Дужкі. 6. Клічнік і пытальнік. 7. Трохкроп’е. 8. Кропка з коскай. 9. Пункт (кропка)



§ 37. Кароткі паўторны пытальнік

§ 38. Матэрыялы для разбору, сьпісваньня і дыктовак

1. Доля батрачкі. Я. Колас

2. Беларускаму люду. Я. Колас

3. На Палесьсі. Тарас Гушча

4. Нашыя гасьцінцы. Тарас Гушча

5. Скрыпач і ваўкі. К. Каганец

6. Мядзьведзь

7. Птушкі—памочнікі чалавека

8. Мурашкі і іх будова

9. Лясны пожар

10. Зямля, на каторой мы жывём

11. Камень. Т. Гушча

12. Навальніца. Т. Гушча

13. Першае гора

14. Наша дзяржава

Скарачэньні

БЕЛАРУСКАЕ ДЗЯРЖАЎНАЕ ВЫДАВЕЦТВА

МЕНСК
БІБЛІОТЭКА ШКОЛЬНІКА.


Андрэеў Л.—Пятруська на дачы. Апавяданьне з жыцьця рабочых—падлеткаў да кастрычнікавай рэволюцыі. Менск, 1928 г. Стар. 38. Цана 13 кап.

Асанг А.—Чорная хваля. Стар. 104. Цана 35 кап.

Баханоўская Е.—Хрыстофор Колюмб. Пераклад з расій-скае мовы. Менск, 1928 г. Стар. 40. Цана 15 кап.

Біанкі Віталі.—Лясныя хаткі. Прыгоды маладое ластаўкі. Менск, 1928 г. Стар. 20. Цана 15 кап.

Біянкі В.—Мышанё Пік. Менск, 1929 г. Стар. 48. Цана 20 к.

Баршава М.—“Лявонка на вёсцы”. Для дзяцей сярэдняга ўзросту. Пераклад з расійскай мовы. Менск, 1928 г. Стар. 27. Цана 20 кап.

Вір Язэп.—“Маленькі балагол”. Апавяданьні для дзяцей. Менск, 1928 г. Стар. 48. Цана 25 кап.

Даніэль М.—Лейба “Бэрлінчык”. Менск, 1920 г. Стар. 32. Цана 12 кап.

Драздоў А.—Унук комунара. Аповесьць. Менск, 1929 г. Стар. 200. Цана 75 кап.

Дарафееў Н. і Палікарпаў М.—“Пагаспадарску”. Апавяданьні. Менск, 1928 г. Стар. 32. Цана 15 кап.

Жыткоў Б.—Пра малпачку. Апавяданьне пра жыцьцё прыручанай малпачкі. Менск, 1928 г. Стар. 28. Цана 15 к.

“Зусім чужая ў дзікіх”. Менск, 1928 г. Старонак. 16. Цана 10 кап.

Замойскі П.—“Ліст Ільлічу”. З малюнкамі. Менск, 1927 г. Стар. 21. Цана 20 кап.

КНІЖКІ ПРАДАЮЦЦА ВА ЎСІХ КНІГАРНЯХ БЕЛДЗЯРЖВЫДАВЕЦТВА.

БЕЛАРУСКАЕ ДЗЯРЖАЎНАЕ ВЫДАВЕЦТВА

МЕНСК
Ларына Л.—Чырвоныя шапачкі. Зборнік апавяданьняў. Менск, 1929 г. Стар. 72. Цана 25 кап.

Лебядзенка А.—На канцавосьсе па паветры. Менск, 1928 г. Стар. 100. Цана 45 кап.

Літвінаў П.—“Электрыфікацыя”. Менск, 1928 г. Стар. 79. Цана 30 кап.

Морыс Г.—Школа адвагі. Менск, 1928 г. Стар. 44. Цана 8 к.

Мінаеў М.—“Лятуны”. Апавяданьне аб палёце двух хлопчыкаў на аэропляне. Менск, 1928 г. Стар. 46. Цана 44 к.

Пра сланя.—Менск, 1928 г. Стар. 32. Цана 15 кап.

Палікарпаў М.—“Зьмітрыкова студня”. Апавяданьне. Менск, 1928 г. Стар. 16. Цана 12 кап.

Робэртс Ч.—Паляўнічы “Чырвонай Скалы”. З малюнкамі. Менск, 1928 г. Стар. 24. Цана 15 кап.

Саловава А.—Пра сома вусатага. Менск, 1928 г. Стар. 28. Цана 15 кап.

Сапожнікаў А.—Яська ды Міхаська. (З мал. у тэксьце). Менск, 1928 г. Стар. 40. Цана 15 кап.

Сямёнаў Сяргей.—“Макарка”. Апавяданьне з фабрычнага жыцьця падлеткаў да Кастрычнікавай рэволюцыі. Менск, 1928 г. Стар. 24. Цана 12 кап.

Фортунатаў Б.—Як жукі ў футболь гуляюць. Менск, 1929 г. Стар. 20. Цана 25 кап.

Фарафонтава Т.—“Апавяд. прыгоннай бабулі”. Менск, 1928 г. Стар. 28. Цана 20 к.

Чырыкаў Е.—Бедны хлопчык. Менск, 1928 г. Стар. 26. Цана 15 кап.

КНІЖКІ ПРАДАЮЦЦА ВА ЎСІХ КНІГАРНЯХ БЕЛДЗЯРЖВЫДАВЕЦТВА.

БЕЛАРУСКАЕ ДЗЯРЖАЎНАЕ ВЫДАВЕЦТВА

МЕНСК
СЭРЫЯ “МАЛАДЫ ПРЫРОДАЗНАЎЦА”.


“Апошні бізон”.—Зборнік нязвычайных апавяданьняў з жыцьця дзікіх і свойскіх быкоў. Менск, 1928 г. Стар. 70. Цана 52 кап.

“Вайна ў лясным балоце”. Зборнік нязвычайных апавяданьняў з жыцьця пацукоў. Менск, 1928 г. Стар. 78. Цана 25 кап.

“Лепш сьмерць, чым няволя”.—Зборнік. Менск, 1928 г. Стар. 80. Цана 25 к.

“Лісіца-хітрыца”. Зборнік апавяданьняў з жыцьця лісоў. Пад рэд. Ів. Цьвікевіча. Менск, 1929 год. Старонак 84. Цана 30 кап.

“На валасок ад сьмерці”. Зборнік нязвычайных апавяданьняў з жыцьця дзікіх і асвоеных мядзьведзяў. Менск, 1928 г. Стар. 80. Цана 35 кап.

“Оранг-збаўца”.—Зборнік апавяданьняў з жыцьця малпаў. Пад рэд. Ів. Цьвікевіча. Менск, 1928 г. Стар. 126. Цана 35 кап.

“Між жыцьцём і сьмерцю”. Зборнік нязвычайных апавяданьняў. Кніжка першая. Менск, 1929 г. Стар. 64. Цана 45 кап.

Плавільшчыкаў Н.—Каз. Апавяданьне старога гуся. Менск, 1928 г. Стар. 104. Цана 25 кап.

Робэртс Ч.—Зьвярыныя малечы. Менск, 1928 г. Стар. 150. Цана 55 кап.

“Тры львы”.—Нязвычайныя апавяданьні з жыцьця дзікіх і прыручаных львоў. Пад рэд. Ів. Цьвікевіча. Менск, 1928 г. Стар. 60. Цана 25 кап.



КНІЖКІ ПРАДАЮЦЦА ВА ЎСІХ КНІГАРНЯХ БЕЛДЗЯРЖВЫДАВЕЦТВА.

* ) Гэты гук “ц” знаходзім у такіх, напрыклад, словах: палец, купец, цэп, цацка: яго ня трэба зьмешваць з “ць”, што з мяккага “т”. Выключэньнем можа быць толькі слова “цьвет”.

* ) “Земляроб”—слова не беларускае; гэта няўдалы украінскі пераклад расійскага слова “земледелец”, па-беларуску трэба казаць рольнік, ад слова “ральля”, а таксама рольніцтва, а не “земляробства” (рас. “земледелие”).

* ) У такіх разох ар заместа ор пад уплывам беларускіх слоў на—ар: знахар, пісар, адгэтуль і дарэктар, рэдактар, інспэктар і г. д.

* Часткі бы, жа стаяць пасьля зычных (рад-бы даць, а мой-жа ты саколік), а б, ж—пасьля галосных (рада-б даць, а мая-ж ты галубка і г. д.).


Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   12




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет