84
Пры ацэнцы ўздзеяння шкодных з’яў на сельскую гаспадарку вызначаецца
іх характарыстыка і ступень пашкоджання, а таксама плошча распаўсюджвання
і асаблівасці размяшчэння пашкоджаных раслін у глебава-геамарфалагічных
умовах.
Характарыстыка пашкоджання заключаецца ў апісанні яго сутнасці.
Адзначаюцца пашкоджаныя органы раслін, змяненні іх знешняга выгляду
(завялі, пачарнелі і г. д.).
Вызначэнне ступені пашкоджання заключаецца ў вакамернай ацэнцы
колькасці пашкоджаных органаў: асобныя, нешматлікія, шматлікія (менш за
палавіну), большая частка, усе. Акрамя таго, таксама вакамерна ацэньваецца
ступень ахопу раслін данымі пашкоджаннямі: нешматлікія расліны, шматлікія,
большасць раслін, усе.
Плошча поля з пашкоджанымі пасевамі вызначаецца вакамерна, шляхам
агляду бачнай паверхні поля пры яго абходзе. Назіральнік павінен ацаніць, на
якой частцы поля (у % ад агульнай плошчы) пасевы пашкоджаны (загінулі, не
ўзышлі, выдзьмуты).
Пры наяўнасці пашкоджанняў раслін у асобных месцах неабходна даць
кароткую характарыстыку гэтых месц (паніжэнне. Узгорак, схіл і г. д.),
асаблівасці глебы, сорта
культуры, прыѐмаў агратэхнікі і інш.
Запіс звестак аб пашкоджанні раслін робіцца ў кніжцы КСХ-1 (табліца 25).
Достарыңызбен бөлісу: