Лексiка-тэматычная класiфiкацыя гебраiзмаў
Пераважная большасць гебраiзмаў – канкрэтная лексiка, у складзе якой як асабовыя, так i прадметныя намiнацыi.
Асабовая лексiка называе чалавека паводле пэўнай характэрнай рысы – роду заняткаў, асаблiвасцей паводзiн, характару: балабс ‘яўрэй – гаспадар дома’ (Нас.), балабст ‘балбатун’ (Бiр.) < пол. дыял. bałaboste ‘гаспадар карчмы’ < iдыш balabos; балагл ‘возчык’ (Сцяшк.) < iдыш. balagole ‘фурман’; бахр, бахр ‘малады яўрэй, якi прысвяцiў сябе вывучэнню талмуда’, ‘таўстапузы’ (Нас.) ‘палюбоўнiк, распуснiк’ (Нас., ТС), ‘падшыванец, жэўжык’ (ЖНС), ‘бутуз, карапуз’ (Цых.) < стпол. bachur, bachor зневаж. ‘дзiця’ < ст.яўр. bāchūr, яўр.-ням. Bacher ‘малады чалавек, настаўнiк’; масiш ‘звадыяш’ (БДС), ‘хлус, прайдзiсвет’, ‘гарэза’ (ЗНС, НЛ), месiш, мацiша ‘месiя’ (Нас., Шат.) < стпол. Meysjasz < слац. Messias ‘месiя, збавiцель’ < стяўр. maši’ach ‘памазаны’; мiсгiн, мiшгiн ‘вар’ят’ (Шат., Цых.) < iдыш Meschuggener < ст.яўр. mesuggah; масалбс ‘аболтус’, ‘балбес’, ‘гультай’ (Бяльк.) < iдыш, параўн. ням. Massel ‘балванка’; талмдка ‘балбатуха’ (Касп.) < талмуд < ст. яўр. talmud; хванабра ‘фанабэрыстая асоба’ (НЛ, ДСБ) < пол. fanaberia < яўр.-ням. faine + berje.
Сукупнасць асоб называе лексема кагл ‘яўрэйская духоўная абшчына’, ‘яўрэйская школа’ (Нас.), ‘група людзей, кампанiя’ (ДСЛ, ДСБ, НЛ, СПЗБ), ‘шумнае зборышча людзей, натоўп’ (Нас., Касп., Янк., Мат., 87, Шат., СГЦР, Яўс.), ‘род, радня’ (НСл, СПЗБ, СГЦР) < яўр. kähäl ‘яўрэйская абшчына’.
Канкрэтна-прадметная лексiка абазначае пэўныя вiды адзення i галаўных убораў: лапсярдк, лапсурдк, лапсэрдк, лапсардк ‘кафтан’ (Сцяшк., БКЭ, 70), ‘падранае адзенне, лахманы’ (Нас.), ‘доўгая мужчынская вопратка’ (Цых.) < пол. łapserdak < iдыш lābserdak ‘рытуальная кашуля, абвешаная з чатырох вуглоў махрамi’; сак ‘верхняя жаночая вопратка на ваце’ (ТС), ‘жаночае палiто’ (Бяльк.), ‘кароткi жаночы кажух’ (ЗНС), счык ‘кароткае жаночае палiто’ < фр. sac ‘мех’ < iт. sacco < нар.лац. saccus ‘мех’ < грэч. sakkos < ст. яўр. saq ‘мех, шарсцяная тканiна, адзенне’; шлер ‘галаўная (з тонкага палатна) павязка, якую яўрэйскiя жанчыны носяць у выглядзе чапца’, ‘павязка накшталт вуалi’ (Нас.) < яўр. shleer; стравы i кулiнарныя вырабы: фарфaл ‘клёцкi’ (ДСБ, ЖС), фарфолi ‘дробна насечанае высушанае пшанiчнае цеста накшталт ячных круп’ (Нас.) < яўр.-ням. farfelen ‘суп, у якiм варыцца расцёртае цеста’; хл ‘пшанiчная булка, якую рыхтуюць яўрэi да суботы i над якой моляцца ў суботу вечарам’ (Нас.), ‘здобны пiрог, якi пяклi яўрэi на свята’ (Цых.) < яўр. chala; цмус, цмiс, цмас ‘салодкая страва з тушанай морквы’ (Нас., Сцяшк., ЛП), ‘тушаная морква з мясам’ (СПЗБ), ‘салодкая яўрэйская ежа, прыгатаваная з бручкi, морквы, яек на гусiным шмальцы’ (Цых.), ‘спечаныя i працёртыя з цукрам яблыкi’ (НС), ‘вараная бручка’ (Касп.) < ст.-яўр. cymes; iншыя рэалii: кабла, мн. каблы ‘гадальная карта’ (Шат., Фед. 2) < пол. kabała ‘варажба на картах’ < ст.яўр. kabbālāh; фанцбэр ‘чыстае срэбра, якое выпальваюць з парчы i галуноў’ (Нас.) < яўр. Fain Zybber; цугндэр, цугндар ‘кайданы’, ‘ланцугi’, ‘строгае спагнанне’, ‘цуглi’ (Нас., Цых.) < яўр. Zu Hunden.
У складзе гебраiзмаў вылучаецца рытуальная лексiка, звязаная з этнакультурнымi i рэлiгiйнымi асаблiвасцямi яўрэйскага народа: кшар, кошр ‘дазволеная яўрэям ежа’, ‘ачышчэнне’ (Нас.); кшыр ‘мяса з пярэдняй часткi тушы каровы цi бычка’ (Цых.) < iдыш košer < ст.яўр. kāšēr ‘прыдатны’; мац ‘яўрэйскiя праснакi, якiя рыхтавалiся да яўрэйскага свята праснакоў’ (Нас.) < iдыш maze < ст. яўр. maşşā ‘праснак’; пйсах ‘рэлiгiйнае свята ў яўрэяў (вялiкдзень)’ (Нас., Цых.) < ст.яўр. pê’th; пйс(ы), пйсахi ‘валасы на вiску, якiя яўрэi не абразалi’ (Нас.), ‘непрыбраныя, распушчаныя валасы’ (Нас., Сцяшк., Янк. Мат., 127, СПЗБ, Цых.) < пол. pejsy < яўр.-ням. pejes < ст.яўр. pê’th ‘скронi’; шбас ‘святкаванне яўрэямi суботы’ (Нас.), ‘канец’ (СПЗБ, 326), шабш ‘адпачынак, iльгота’, у знач. прысл. ‘поўна’ (Нас.) < яўр.-ням. Schabbes ‘субота’ < ст.яўр. šabbath.
Асобныя гебраiзмы маюць адцягненае значэнне: лмезень, лмез, ‘(тайная) мова’ (Рам.) < iдыш leimaden, leimed ‘вучэнне, навука’; хаўрз, хаўрс ‘саюз, кампанiя, садружнасць’, ‘тайная згода’ (Нас., Касп.); хўра ‘талака’ (МММГ-77), ‘кампанiя’ (ТС); шхер-мхер ‘ашуканства, абман’ (Цых.) < пол. szacher-macher < нвням. Schacher und Macher < яўр.-ням. šocher ‘вандроўны гандляр’.
У складзе лексiкi яўрэйскага паходжання толькi некалькi слоў можна аднесцi да даўнiх запазычанняў – талмуд (XV ст.), бахур, шабас (XVI), кагал (XVII). Астатнiя гебраiзмы з’явiлiся ў беларускай мове не пазней XIX ст., аб чым сведчыць фiксацыя пераважнай большасцi iх у слоўнiку I.Насовiча. Амаль трэць з iх у наш час устарэла. Гебраiзмы, як i дыялектныя запазычаннi з iншых моў, адносяцца ў асноўным да канкрэтна-прадметнай лексiкi. Яны актыўна засвойвалiся народнай мовай. Так, у працэсе засваення 15 з iх вар’iравалi сваю знешнюю форму, 16 – развiлi мнагазначнасць, 9 – рэалiзавалi словаўтваральны патэнцыял. Большасць з iх (15 сл.) набылi экспрэсiўную афарбоўку i толькi 8 адносiцца да спецыяльнай, пераважна культавай лексiкi.
Такiм чынам, нешматлiкiя гебраiзмы, якiя запазычвалiся ў беларускiя гаворкi пераважна як этнаграфiчныя назвы, што характарызавалi асаблiвасцi жыцця i побыту яўрэйскага народа, з часам падверглiся архаiзацыi або перайшлi ў фонд экспрэсiўнай дыялектнай лексiкi.
Раздзел 1.8. Запазычаннi з iншых моў
Запазычаннi з iншых моў засвойвалiся ў беларускiя гаворкi выключна апасродкаваным шляхам, праз мовы-пасрэднiцы, блiжэйшымi з якiх былi польская i руская. Гэта словы, запазычаныя пераважна з раманскiх i часткова фiна-угорскiх i усходнiх моў. Многiя з iх адносяцца да т. зв. культурных запазычанняў, засвоеных разам з рэалiямi, якiя прайшлi шматступянёвы шлях пранiкнення ў славянскiя мовы, вандруючы з краiны ў краiну.
Достарыңызбен бөлісу: |