14
залежыць ад колькасці выпаўшых атмасферных ападкаў, тэмпературы паветра,
інтэнсіўнасці выпарэння і ад водна-фізічных уласцівасцей самой глебы.
Усе расліны на працягу гістарычнага развіцця знаходзіліся пад уздзеяннем
глебава-кліматычных умоў свайго месцапражывання і прыстасаваліся да гэтых
умоў. У выніку гэтага ў раслін выпрацаваліся пэўныя патрабаванні да ўмоў
існавання, якія сталі іх біялагічнымі асаблівасцямі. Напрыклад, для раслін
трапічнага паходжання характэрна вялікая патрэба да цяпла і вільгаці. У
арыдных умовах распаўсюджаны засухаўстойлівыя віды. Расліны ўмераных
шырот адрозніваюцца холадаўстойлівасцю, умераным патрабаваннем да цяпла,
азімыя збожжавыя і шматгадовыя травы здольныя пераносіць марозы.
Разнастайныя расліны пачынаюць расці і развівацца пры розных тэмпературах.
Сумесная сукупнасць уздзеяння атмасферна-глебавых фактараў на
жыццядзейнасць той ці іншай культуры складаюць групу
абіятычных
Достарыңызбен бөлісу: