72
Метадычныя ўказанні. Да глебавай скарынкі адносіцца моцна
зацвярдзелы сцэментаваны паверхнявы слой глебы. Звычайна скарынка ўзнікае
пасля значных дажджоў (больш за 10 мм), часта ліўневых, пры наступным
павышэнні дзѐнных тэмператур паветра да 15–25
о
С і тэмпературы паверхні
глебы да 25–40
о
С. Паверхня скарынкі гладкая, шчыльная, больш светлай
афарбоўкі, чым агульны колер паверхні глебы. Таўшчыня скарынкі можа быць
ад 1–2 да 50–80 мм.
Пры вакамерных назіраннях над глебавай скарынкай адзначаецца
распаўсюджванне скарынкі на полі (на ўсім полі, месцамі, у паніжэннях і г. д.),
вымяраецца яе таўшчыня ў мм і вызначаецца трываласць скарынкі ў балах
адпаведна табліца 22.
Вынікі назіранняў, а таксама даты баранавання, культывацыі і іншых
сельскагаспадарчых работ, якія праводзіліся для разбурэння глебавай скарынкі,
запісваюцца ў кніжку КСХ-1 (табліца 22).
Достарыңызбен бөлісу: