76
k
і
=
t
к
: (t
вп
– t
во
).
(32)
t
акт
– сума актыўных тэмператур (біялагічная сума тэмператур) – гэта
колькасць цяпла за вегетацыйны перыяд, выражаная сумай сярэдніх сутачных
тэмператур вышэй за біялагічны мінімум (нуль) для культуры ці вышэй за 10
о
С, неабходнае для атрымання поўнавартаснага ўраджаю. У даведніках даецца
сума актыўных тэмператур вышэй за 10
о
С, паколькі для большасці культур
біялагічны мінімум тэмпературы складае 10
о
С (табл. 2.12). Верагоднасць таго,
што пры гэтай суме тэмператур культура завершыць вегетацыю, усяго 50 %,
так як сума разлічана паводле сярэдніх шматгадавых даных, таму
выкарыстоўваюць паказчык сумы гаспадарчанеабходных тэмператур.
t
эф
– сума эфектыўных тэмператур – колькасць цяпла, выражанае сумай
сярэдніх сутачных тэмператур (
t
сут
), паменшанае на велічыню біялагічнага
мінімуму для дадзенай расліны. Эфектыўнай тэмпературай называюць рознасць
паміж сярэдняй сутачнай тэмпературай месяца і тэмпературой біялагічнага
нуля культуры.
t
гасп
– сума гаспадарча неабходных тэмператур – гэта колькасць цяпла,
якая патрэбна для атрымання ўраджаю з верагоднасцю да 70–95 %. Гэта
велічыня вышэй за суму актыўных тэмператур на 20–45 % для пэўнай
культуры. Калі такая сума гаспадарча неабходных тэмператур маецца, то
верагоднасць завяршэння культурай вегетацыі і атрыманне аптымальнага
ўраджаю павялічваецца на 20–45 %.
Достарыңызбен бөлісу: