Сакрамэнт як дзейсны знак



бет4/8
Дата12.07.2016
өлшемі0.7 Mb.
#195003
1   2   3   4   5   6   7   8

Бог адказвае


Першародны грэх разарваў сувязь чалавека з Богам. Чалавек унутры стаў паранены: ў ім з’явілася схільнасць да зла. «У выніку першароднага граху чалавечая натура не цалкам сапсаваная, але зраненая ў сваіх натуральных сілах, падпарадкаваная няведанню, пакутам, уладзе смерці і схільная да граху. Гэтая схільнасць называецца пажадлівасцю» (Кампендый, 77). Таму Пан Бог заклікае кожнага з нас вуснамі св. Пятра:

«... Навяртайцеся, і няхай кожны з вас ахрысціцца у імя Езуса Хрыста дзеля адпушчэння грахоў вашых і атрымаеце дар Духа Святога ».


— Што значыць навяртацца?

К. піша на дошцы слова навяртацца вертыкальна, а вучні «расшыфроўваюць» яго: запісваюць адказы, ужываючы літары гэтага слова. (падручнік вучня)

імк Н уцца да святасці

пер А магчы грэх

В ыбраць Хрыста

зм Я ніць паводзіны

пап Р асіць прабачэння


Т варыць дабро

м А ліцца

жы Ц ь ў ласцы

спавядац Ц а

А драчыся ад зла



Навяртанне — гэта няспынны працэс, які распачынаецца ў момант прыняцця сакрамэнту хросту. Хрысціянін свядома і добраахвотна выбірае Хрыста і рашуча адкідвае злога духа і яго справы — менавіта ў гэтым заключаецца сутнасць навяртання.

К. раздае вучням ксеракопіі з тэкстам абраду сакрамэнту хросту дарослых і звяртае ўвагу на заклік адрачэння ад зла; хтосьці з вучняў чытае гэты момант:

— Да чаго святар заклікае катэхумэна?

— Што значыць «выракаюся зла, спакусаў, грэху»?

К. прапануе вучням разгледзець фотаздымкі з хросту:

Як бачым на фотаздымках, мы атрымалі хрост, калі былі яшчэ малымі дзецьмі, не здольнымі тады да барацьбы са злом. Як гэта адбывалася?



К. раздае вучням ксеракопіі з тэкстам абраду хросту дзяцей і дае заданне знайсці галоўнае адрозненне паміж абрадам хросту дзіцяці і абрадам хросту дарослага чалавека.

Хто падчас нашага хросту, адракаючыся ад зла, урачыста ўзяў на сябе абавязак выхаваць нас па-хрысціянску?

На падставе веры нашых бацькоў і нашых хросных мы, яшчэ немаўлятамі, былі прынятыя ў супольнасць Касцёла, а потым узрасталі ў гэтай веры ў сям’і. Але ў нашым жыцці быў таксама такі момант, калі мы самі свядома складалі прысягу і ў прысутнасці ўсёй супольнасці Касцёла, казалі: «Выракаюся». (К. запісвае гэтае слова на дошцы.)

Успомніце, калі ласка, калі гэта адбывалася? (Падчас прыняцця І-й святой Камуніі.)



Чалавек адказвае Богу
У той момант, калі мы паабяцалі Пану Богу быць вернымі і змагацца са злом, спакусы і злыя схільнасці не зніклі аўтаматычна з нашага жыцця. Умацаваныя Божай ласкай мы працягваем гэту барацьбу штодня.

К. дзеліць вучняў на 3 групы і дае ім заданне:

Гледзячы праз прызму штодзённых абавязкаў, сустрэчаў, размоў, узаемаадносінаў з бацькамі і аднакласнікамі, падумайце, як мы можам выконваць сваё абяцанне. Закончыце сказ:



Штодня я выракаюся зла — гэта значыць ... . (прадстаўнікі груп чытаюць адказы, а К. змяшчае іх пад словам «Выракаюся», напісаным раней на дошцы).

Хрост — гэта толькі пачатак твайго сяброўства з Хрыстом. Перад табой яшчэ доўгая дарога да дому Айца, даўжынёй ў цэлае жыццё, таму нельга спыняцца. Навяртанне не адбываецца раз і назаўсёды — гэта заданне на ўсё нашае жыццё. Кожная мая споведзь, кожная Эўхарыстыя, падрыхтоўка да сакрамэнту бежмавання — гэта мой удзел у няспынным навяртанні.


Чалавек адказвае Богу

Хоць ты і не прагнеш зла, аднак схільны да яго. Кожны дзень табе трэба рабіць выбар і вяртацца на шлях Хрыста, які для кожнага з нас з’яўляецца надзеяй на перамогу і прыкладам барацьбы са злом. Задумайся над сваімі паводзінамі ў школе, на вуліцы, сярод сваіх сяброў і паразважай:



Разважанне:

— У чым заключаецца маё навяртанне?

— Што перашкаджае мне быць верным Хрысту?

— Якія плады прыносіць маё жыццё?

— Што трэба змяніць у маіх паводзінах?

Пастанова.

Хатняе заданне:

1. Запішы ў свой сшытак дату твайго хросту, назву парафіі, дзе адбыўся твой хрост, і імёны тваіх хросных бацькоў.

2. Падчас рахунку сумлення ўспомні, калі была твая апошняя споведзь?

Заключная малітва.

Тэма № 5, VIII кл.



ДУХ СВЯТЫ ЎМАЦОЎВАЕ КАСЦЁЛ
Дыдактычная мэта: паказваем на тое, што Дух Святы з’яўляецца моцаю і крыніцаю жыцця Касцёла.

Выхаваўчая мэта: заахвочваем вучняў да адкрыцця на дзеянне Духа Святога ў кожным з нас, якія з’яўляемся Касцёлам.

Асноўныя і дапаможныя матэрыялы: Святое Пісанне: Дз 2, 1–6; Рым 12, 4. 8–11; Рым 12, 13. ККК 767–768. Карткі для кожнай групы, алоўкі, клей.

Метады катэхезы: аналіз тэксту, праца ў групах.
Ход заняткаў
Кожны раз, калі мы робім знак крыжа, мы згадваем Тры Божыя Асобы: Бога Айца, Сына і Духа Святога. Напэўна, падчас малітвы вы часта звярталіся да Бога Айца, дзякавалі Езусу за дар збаўлення, а як наконт Асобы Духа Святога? Наколькі Ён вядомы мне? Як Дух Святы дзейнічае ў маім жыцці, у жыцці Касцёла, да якога кожны з нас належыць праз хрост? Сёння падчас заняткаў мы будзем шукаць адказ на гэтыя пытанні, а распачнем іх малітвай да Духа Святога.

Малітва: Валадару Нябесны, Суцяшыцель, Дух Праўды! Ты ўсюды прысутны і ўсё напаўняеш, Скарбніца дабра і Даўца жыцця, прыйдзі, пасяліся ў нас і ачысці нас ад усяго злога, і асвяці душы нашыя. Амэн.
Чалавек пытае

Перад сваім адыходам Езус абяцаў Апосталам спаслаць Духа Святога, які ўмацуе іх. Прысутнасць і дзеянне Духа Святога не датычыць толькі некалькіх людзей, але ўсяго Касцёла — супольнасці люду Божага, да якога мы належым праз хрост. Касцёл не дзейнічае сам па сабе. Моцаю Духа Святога Пан Бог далучае кожнага з нас да сваёй справы адкуплення, прагнучы дзейнічаць у свеце праз нашыя рукі, сэрца, словы.

«Нягледзячы на сваю хваробу ў шпіталі я адчувала сябе вельмі добра, таму што ў наш пакой штодзённа прыходзіла „сонейка“ — маладая жанчына-ўрач, якая не толькі лячыла хворых, але і прыносіла ў нашае „шпітальнае“ жыццё шмат радасці. Яна суцяшала і падтрымлівала нас сваімі цікавымі апавяланнямі, яна ўмела адцягнуць увагу хворых ад іх цярпення. Яна сама мела невылечна хворае дзіця, але ніколі не дазваляла сабе быць у роспачы
і сумаваць.Прыходзячы ў шпітальную каплічку на малітву, я вельмі часта бачыла там “нашае сонейка”. Я глядзела на яе і думала: „Якая ж вялікая моц Духа Святога дзейнічае ў гэтай жанчыне і праз яе перадаецца нам“».



  • Як дзеянне Духа Святога праяўлялася ў жыцці жанчыны-ўрача?

Кожны з нас, дзякуючы сакрамэнту хросту, з’яўляецца жывою цаглінкай Касцёла. Сёння мы даведаемся пра тое, якім чынам Дух Святы ўмацоўвае Касцёл.



Запіс тэмы: Дух Святы ўмацоўвае Касцёл.
Пан Бог адказвае

Святое Пісанне апавядае, як Дух Святы аб’явіў сваю прысутнасць бачным спосабам і напоўніў сваёю моцаю сабраных у Вячэрніку Апосталаў і Марыю.



На дошцы змяшчаем ілюстрацыю Спаслання Духа Святога і чытаем тэкст Дз 2, 1–6:

«Калі настаў дзень Пяцідзесятніцы, усе былі разам на адным месцы.


І раптам узняўся шум з неба, нібы павеў моцнага ветру, і напоўніў увесь дом, дзе сядзелі яны. І з’явіліся ім языкі падзеленыя, быццам ад агня, і затрымаліся на кожным з іх. І напоўніліся ўсе Духам Святым, і пачалі гаварыць на іншых мовах, як Дух даваў ім прамаўляць. Былі ў Ерузалеме юдэі, людзі пабожныя з усякага народу пад небам. Калі ўзняўся шум гэты, сабралася мноства людзей, і захвалявалася, бо кожны чуў іх, што яны гавораць на ягонай мове
» (пар. Дз 2, 1–6).

Пасля прачытання К. скіроўвае увагу вучняў на дзеянне Духа Святога ў жыцці Апосталаў і першага Касцёла.

Моцаю Духа Святога Апосталы мужна пачалі абвяшчаць праўду аб Уваскрасенні Хрыста і ўдзялялі Духа Святога тым, хто паверыў і прыняў хрост. Умацаваны дарамі свайго Суцяшыцеля, Касцёл жыве і дзейнічае да нашых дзён.



К. дзеліць клас на 3 групы. Вучні працуюць над тэкстам, адказваючы на пытанне. Адказы вучні змяшчаюць на плакаце.

— Якія дары Дух Святы ўдзяляе Касцёлу?


І група:

Выканаўшы справу, якую Айцец даручыў Сыну здзейсніць на зямлі, у дзень Пяцідзесятніцы быў пасланы Дух Святы, каб бесперапынна асвячаць Касцёл. Тады “ Ксцёл быў ўсім адкрыта аб’яўялены і праз абыяшчэнне пачалося распаўсюджванне Евангелля”. З’яўляючыся “пакліканнем” усіх людзей да збаўлення, Касцёл, па самой сваёй сутнасці, пасланніца, якой Хрыстус даў місію ісці да ўсіх народаў, каб зрабіць іх вучнямі”. ( пар ККК 767).


ІІ група:

«Калі ж прыйдзе Ён, Дух праўды, навучыць вас усёй праўдзе. Бо не ад сябе будзе прамаўляць, а будзе казаць вам усё, што пачуў, і будучыню абвесціць вам» (пар. Ян 16, 13).

Усе мы, хто атрымаў аднаго і таго ж Духа, злучаныя адзін з адным і з Богам. (...) Гэты адзіны і непадзельны Дух сам па сабе вядзе да еднасці тых, хто мае адрознення паміж сабою (...) і чыніць так, што ўсё выглядае, як бы адным у Ім. (...) Дух Божы, які жыве ў нас, адзіны і непадзельны, усіх нас вядзе да духоўнай еднасці”. (пар ККК 738).
ІІІ група:

«Дары ёсць розныя, а Дух адзін і той самы; але кожнаму даецца выяўленне Духа на карысць: аднаму даецца Духам слова мудрасці, другому слова ведання, тым самым Духам; іншаму вера, тым самым Духам; іншаму дар ацалення, тым самым Духам; іншаму цудадзействы, іншаму прароцтва, іншаму распазнанне духаў, іншаму розныя мовы, іншаму тлумачэнне моваў. А ўсё гэта робіць адзін і той самы Дух, надзяляючы кожнага асобна, як Яму заўгодна» (Рым 12, 4. 8–11).


Чалавек адказвае Богу
Дзеянне Духа Святога няспынна суправаджае Касцёл і Яго членаў. Дух Святы ўдзяляе дары нам — вызнаўцам Хрыста, каб мы, служачы адно аднаму ў любові, станавіліся адзіным Ягоным целам — Касцёлам, праз які ўсе людзі з’яднаюцца ў адну вялікую сям’ю і атрымаюць збаўленне. Таму вельмі важна быць адкрытым на дзеянне Духа Святога і ў малітве прасіць Яго аб распазнаванні свайго жыццёвага паклікання і годным выкананні сваіх хрысціянскіх заданняў.

Дух Святы — гэта крыніца аднаўлення як усяго Касцёла, так і нас, якія яго ўтвараем.


Разважанне:

— Наколькі часта я малюся да Духа Святога і аб чым я Яго прашу?

— Што я павінен змяніць у сваім жыцці, каб быць адкрытым на дзеянне Духа Святога?

— Як я магу ўключыцца ў актыўнае жыццё Касцёла?



Пастанова.

Хатняе заданне:

1. Скласці ўласную малітву, у якой папросіш Духа Святога аб ўмацаванні ўсяго Касцёла, і паспрабаваць штодня маліцца гэтаю малітвай.

2. Напісаць, як ты разумееш словы св. Кірыла Ерузалемскага: «Тое, да чаго дакранаецца Дух Святы, асвячаецца і перамяняецца».

Заключная малітва

Духу Святы Божа, Даўца ўсялякіх дароў, пакорна просім Цябе за Касцёл святы, каб напаўняў Яго сваім святлом, мудрасцю і любоўю, а таксама ўсялякімі дарамі, патрэбнымі ў служэнні яго вернікам. Цябе просім...

Тэма № 6, VIII кл.

У САКРАМЭНЦЕ КАНФІРМАЦЫІ ХРЫСЦІЯНІН

АТРЫМЛІВАЕ МОЦ ДУХА СВЯТОГА
Дыдактычная мэта: растлумачваем вучням, што такое сакрамэнт канфірмацыі, і якія ласкі дае Дух Святы ў гэтым сакрамэнце.

Выхаваўчая мэта: падрыхтоўваем да свядомага супрацоўніцтва з Духам Святым.

Асноўныя і дапаможныя матэрыялы: Святое Пісанне: 2 Кар 3, 17–18; 1 Кар 2, 10–13; Ян 14, 26; Ян 3, 3–5; Лк 12, 11–12. ККК 1316. Ян Павел ІІ (Кракаў, 1979).

Метады катэхезы: праца ў групах, аналіз тэксту.
Ход заняткаў
Малітва: Дух Святы, Ты, як моцны парыў ветру, парушаеш наш розум і сэрцы, каб мы на хвіліну затрымаліся і супакоіліся, паўтараючы за Табою словы любові, праслаўлення, падзякі і скрухі, а таксама просьбы аб тым, што Ты хочаш нам даць. Зрабі, каб за Табою і мы хацелі паўтараць найвялікшы заклік Сына: Ойча наш...

Чалавек пытае

К. распачынае размову з вучнямі, робячы кароткае паўтарэнне:

— Назавіце, калі ласка, якія сакрамэнты вы ведаеце?

— Якія з іх вы ўжо прынялі?

— Да прыняцця якога сакрамэнту вы рыхтуецеся?

Сёння мы пазнаёмімся з сутнасцю сакрамэнту канфірмацыі — сакрамэнту хрысціянскай сталасці, у якім Дух Святы адорвае чалавека мноствам Сваіх дароў.
Бог адказвае

К. дзеліць вучняў на 5 груп, якія працуюць над пытаннем:

— Аб якіх дзеяннях Духа Святога кажа Пан Езус?

І група:

«Калі вас прывядуць у сінагогі, і да кіраўнікоў, і да ўлады, не турбуйцеся, як або што адказваць, ці што гаварыць, бо Дух Святы навучыць вас у тую гадзіну, што трэба казаць» (Лк 12, 11–12).

ІІ група:

«Езус адказаў яму: Сапраўды, сапраўды кажу табе, калі хто не народзіцца нанова, не можа ўбачыць Божага Валадарства» (Ян 3, 3–5).

ІІІ група:

«Дух Святы навучыць вас усяму і нагадае вам пра ўсё, што Я сказаў вам» (Ян 14, 26).

VI група:

«Нам жа Бог адкрыў праз Духа, бо Дух пранікае ва ўсё, нават


у глыбіні Божыя. Бо хто з людзей ведае чалавечае, акрамя духа чалавека, які ў ім самім? Так і Божага не ведае ніхто, акрамя Духа Божага. Мы ж прынялі не духа свету, але Духа ад Бога, каб спазнаць тое, што нам падаравана Богам. І мы гаворым пра гэта, навучаныя не словамі чалавечай мудрасці, але навучаныя Духам, і тлумачым духоўнае пры дапамозе духоўнага» (1 Кар 2, 10–13).

V група:

«Пан ёсць Духам, а дзе Дух Пана, там свабода. А мы ўсе з адкрытым абліччам углядаемся, нібы ў люстра, у славу Пана і перамяняемся ў той самы вобраз ад славы ў славу, так як праз Дух Пана» (2 Кар 3, 17–18).
А зараз прачытайце, што пра сакрамэнт канфірмацыі кажа вучэнне Касцёла (падручнік вучня) :

Канфірмацыя удасканальвае ласку хросту; гэта сакрамэнт, які дае нам Духа Святога для таго, каб мы глыбей ўкараняліся ў Божым сыноўстве


і моцна злучыліся з Хрыстом, каб наша сувязь з Касцёлам стала больш трывалаю, каб мы маглі больш удзельнічаць у яго місіі. Ён дадзены нам нам як дапамога, каб мы сведчылі пра хрысціянскую веру словам, якое суправаджаецца ўчынкамі”. (пар ККК 1316).

Дух Святы ў сакрамэнце канфірмацыі:

— глыбей укараняе нас у «Божым сыноўстве»;

— мацней яднае нас з Хрыстом;

— умацоўвае нашую сувязь з Касцёлам;

— дапамагае нам сведчыць аб веры словамі і ўчынкамі.


Чалавек адказвае Богу
Сакрамэнт канфірмацыі — гэта не толькі дары, дадзеныя нам Духам Святым. Прачытайце, пра якія заданні, што стаяць перад канфірмаванымі, кажа Ян Павел ІІ (падручнік вучня):

«Сакрамэнт канфірмацыі ў жыцці кожнага хрысціяніна павінен паспрыяць таму, што ён па меры свайго жыцця і паклікання стане „Сведкам Хрыста“. Гэта сакрамэнт асаблівым чынам робіць верніка падобным да Апосталаў. Гэта сакрамэнт, які кожнага ахрышчанага ўводзіць у апостальства Касцёла. Гэты сакрамэнт павінен нараджаць у нас пачуццё асаблівай адказнасці за Касцёл, за Евангелле, за справу Хрыста ў душах людзей, за збаўленне свету. Сакрамэнт канфірмацыі мы прымаем адзін раз у жыцці, але гэта выпрабаванне веры і нашага характару».

— Дзякуючы чаму хрысціянін становіцца здольным да выканання гэтых заданняў? (Адказы вучняў: малітва, Эўхарыстыя, споведзь і г.д.).
Быць сведкам Хрыста — гэта значыць быць сведкам Яго любові, якая не баіцца цярпення, крыжа і нават смерці. Любові, якая ніколі не скончыцца, бо яна заўсёды гатовая прабачыць. Быць сведкам Хрыста — гэта значыць быць сведкам Яго ўваскрасення, маючы ў сабе новае жыццё ў Духу Святым.

Разважанне:

— Што значыць для мяне быць сведкам Хрыста?

— Як я абвяшчаю Хрыста ў сваім жыцці?

— Як я рыхтуюся да прыняцця сакрамэнту канфірмацыі?



Пастанова.

Хатняе заданне:

Вывучыць тэкст ККК 1316.



Заключная малітва:

Божа, перамяні нашыя сэрцы!

Спашлі Духа свайго Святога ў нашыя сэрцы

і аднаві ў нас ласку хросту.

Перамяні нашыя сэрцы і ўмацуй іх,

каб мы з радасцю давалі сведчанне Евангеллю.

Дапамажы нам паглыбіць нашу веру,

каб мы ў еднасці і любові

маглі служыць Табе і адзін аднаму.

(«Молімся з Янам Паўлам ІІ», Варшава 1997 г., стар. 19).

Тэма № 7, VIII кл.



ЭЎХАРЫСТЫЯ — КРЫНІЦА І ВЯРШЫНЯ

ХРЫСЦІЯНСКАГА ЖЫЦЦЯ
Дыдактычная мэта: указваем вучням на тое, што разуменне Эўхарыстыі дапамагае знайсці сваё месца ў Касцёле.

Выхаваўчая мэта: заахвочваем да свядомага, актыўнага і пабожнага ўдзелу ў Эўхарыстыі.

Асноўныя і дапаможныя матэрыялы: Лк 22, 14–20. Ян Павел ІІ. – Кракаў, 10 чэрвеня 1987 г. Ян Павел ІІ. – Варшава, 8 чэрвеня 1987 г. Ілюстрацыі хлеба і вінаграда.

Метады катэхезы: праца ў групах, аналіз тэксту.
Ход заняткаў

Малітва: Пане, Ты запрашаеш мяне на сваю гасціну,

каб накарміць мяне сабою і паяднаць мяне з братамі і сёстрамі.

Дай мне ласку адкрыцця таямніцы Эўхарыстыі,

Твайго жыцця і ўваскрасення. Амэн.
Чалавек пытае

К. распачынае размову з вучнямі, запрашаючы іх прыгадаць дзень Першай Святой Камуніі:

— Як вы перажывалі гэты дзень?

— Што з гэтага дня вам запомнілася больш яскрава?

— Які быў настрой?

— Што змянілася з таго часу ў вашым жыцці, а што засталося па-ранейшаму?

Сакрамэнт Эўхарыстыі прысутны ў нашым жыцці з дзяцінства. Але ці задумваліся вы калі-небудзь над тым, што нам дае Эўхарыстыя, які ўплыў яна мае на жыццё і ўчынкі кожнага з нас?



Запіс тэмы: Эўхарыстыя — крыніца і вяршыня хрысціянскага жыцця.
У Старым Запавеце Эўхарыстыя была прадказана галоўным чынам у штогадовай пасхальнай вячэры, якая цэлебравалася кожны год габрэямі, якія спажывалі прэсны хлеб на ўспамін вызваленчага выйсця з Егіпта. Езус абвяшчае яе ў сваім навучанні і ўстанаўлівае яе, калі цэлебруе са сваімі Апосталамі Апошнюю Вячэру:

Бог адказвае

Нехта з вучняў чытае ўрывак з Бібліі:

«Калі настала гадзіна, Езус узлёг за сталом, і Апосталы разам з Ім.


І сказаў ім: “Я вельмі хацеў спажыць гэтую Пасху з вамі, перш чым буду цярпець, бо кажу вам, што ўжо не буду есці яе, аж пакуль яна не здзейсніцца ў Божым Валадарстве.” І, узяўшы келіх, падзякаваў, і сказаў: “Вазьміце гэта і падзяліце паміж сабою, бо кажу вам, што адгэтуль не буду піць ад вінаграднага плоду, пакуль не прыйдзе Божае Валадарства.”
І, узяўшы хлеб, падзякаваў, паламаў і даў ім, кажучы: “Гэта ёсць Цела Маё, якое за вас будзе выдана; гэта чыніце на Маю памяць.”
Таксама ўзяў
і келіх пасля вячэры, кажучы: Гэты келіх ёсць новым запаветам у Крыві Маёй, якая за вас будзе праліта»
— Калі Пан Езус устанавіў сакрамэнт Эўхарыстыі?

— Якія знакі Ён выкарыстаў для гэтага?

— Што адбываецца падчас кожнай святой Імшы?
Давяраючы словам Пана Езуса, мы верым, што хлеб і віно пераўтвараюцца ў Ягонае Цела і Кроў. Ён дае нам сваё Цела, каб мы маглі жыць Яго жыццём і мелі жыццё вечнае.

Святы Айцец Ян Павел ІІ неаднойчы ў сваіх гаміліях гаварыў аб дары Эўхарыстыі і Яе неабходнасці для нас, а таксама заахвочваў усіх вернікаў да ўдзелу ў Ёй.



Праца ў групах. Кожная з груп працуе над адным з пададзенных у падручніку тэкстаў, адказваючы на пытанне:

— Што дае прыняцце сакрамэнту Эўхарыстыі?

І група

«Праз Эўхарыстыю вы знаходзіцеся заўсёды штодня ў самым „сэрцы“ вашага паклікання. І знаходзіцеся „ў сэрцы“ Касцёла... Сэрца Касцёла б’ецца эўхарыстычным рытмам. Менавіта гэта і ёсць рытм той любові, якою Хрыстус „палюбіў сваіх (...) бязмежна іх палюбіў“. І таму гэтая любоў трывае, прынятая многімі, многімі людзкімі сэрцамі». (Ян Павел ІІ. — Варшава, 8 чэрвеня 1987 г.).

ІІ група

«Эўхарыстыя — гэта вялікі дар Уваскросшага Езуса, дадзены Касцёлу. Гэта новая пасхальная Вячэра Касцёла, унія Новага Запавету, якую Хрыстус пераказаў вучням як памятку сваёй смерці і ўваскрасення. У таямніцы Эўхарыстыі прысутнічае справа паяднання ўсіх людзей, здзейсненая праз крыж і ўваскрасенне Езуса Хрыста. Эўхарыстычна паяднаны Касцёл будзе верагодным знакам — сакрамэнтам еднасці ўсяго чалавецтва і супакою ў свеце» (Ян Павел ІІ. – Варшава, 8 чэрвеня 1987 г.).

ІІІ група

«Эўхарыстыя — сакрамэнт укрыжаванага Хрыста і ўваскрослага. У гэтым знаку Яго пасхальная таямніца здзяйсняецца рэальным чынам: рэальнасцю Найсвяцейшага Сакрамэнта нашай веры... Хрыстус, які „праз уласную кроў увайшоў да вечнага прабывання, каб заступацца за нас“ як „адзіны Пасрэднік паміж Богам і людзьмі“, у гэтым сакрамэнце дапаўняе з дня ў дзень словы свайго абяцання: „Я з вамі“ (...) „Я з вамі аж да канца свету“» (Ян Павел ІІ. Варшава, 8 чэрвеня 1987г. )


Чалавек адказвае Богу
Групы прадстаўляюць вынікі сваёй працы. Карткі з тэкстамі К. змяшчае на дошцы побач з ілюстрацыяй хлеба і вінаграда. Затым вынікі працы вучні запісваюць у падручнік для вучня.

Удзел у Эўхарыстыі з’яўляецца крыніцаю еднасці не толькі з Хрыстом, але і паміж намі. Гэтае адзінства не знікае, калі мы выходзім з Касцёла пасля святой Імшы. Калі мы хочам захаваць вернасць Хрысту, то павінны памятаць, што дзякуючы Эўхарыстыі мы ствараем адно Цела не толькі ў касцёле, але ўсюды: у сям’і, у школе і на стадыёне. Прымаючы Хрыста ў Эўхарыстычным хлебе, мы атрымоўваем безліч ласкаў і дароў, якія Езус хоча даць кожнаму


з нас.

Разважанне:

Падчас кожнай святой Імшы Езус кліча мяне на сустрэчу з Ім.

— Як я адказваю на запрашэнне Хрыста сустрэцца з Ім у Эўхарыстыі?

— Чым для мяне з’яўляецца Эўхарыстыя? Гэта для мяне радасная сустрэча ці абавязак?

— Калі апошні раз я ўдзельнічаў у адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту?

Пастанова.

Хатняе заданне:

С кладзі і запішы ўласную малітву, якою будзеш маліцца пасля прыняцця святой Камуніі.



Заключная малітва:

Пане, Ты запрашаеш мяне да сваёй гасціны, каб накарміць мяне сабою


і паяднаць мяне з братамі і сёстрамі. Дай мне ласку адкрыцця таямніцы Эўхарыстыі, Твайго жыцця і ўваскрасення. Амэн.

Тэма № 8, VIII кл.



ЭЎХАРЫСТЫЯ — ДАР ПРЫСУТНАСЦІ
Дыдактычная мэта: звяртаем увагу вучняў на тое, што Ахвяра Хрыста, якая нястомна здзяйсняецца ў Эўхарыстыі, паказвае на Ягоную пастаяную прысутнасць у Касцёле.

Выхаваўчая мэта: фарміруем у вучнях паставу ўдзячнасці Езусу за Ягоную прысутнасць сярод нас, заахвочваем да адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту.

Асноўныя і дапаможныя матэрыялы: ККК 1374, 1377, 1378. Ілюстрацыя Эўхарыстыі, табліца.

Метады катэхезы: праца ў групах, плакат.
Ход заняткаў

Малітва: Славім Цябе, дзякуем Табе, ушаноўваем Цябе, о Езу, які з любові да нас устанавіў Найсвяцейшы Сакрамэнт, каб у Iм з намі знаходзіцца і быць штодзённым узмацненнем для нашых душ. Праслаўляем Цябе за гэта, узвялічваем і дзякуем.
Чалавек пытае

Кожны з нас мае магчымасць сустрэцца з Езусам ў Эўхарыстыі, але не ўсе выкарыстоўваюць гэты цудоўны дар яднання са сваім Збаўцам. Прачытаайце, калі ласка, што піша ваш сябра (падручнік вучня):



Набліжаецца нядзеля, і я павінен буду ісці на святую Імшу. Аднак я не адчуваю такой патрэбы. Я прыходжу ў касцёл, але мае думкі падчас святой Імшы недзе далёка. Я прыйшоў, бо так мне кажуць зрабіць. Ці не лепей было б увогуле не ісці ў касцёл на Імшу?
— Як вы лічыце, чаму для гэтага маладога чалавека святая Імша здаецца такім цяжкім абавязкам?

— Што адбываецца падчас кожнай святой Імшы?





Достарыңызбен бөлісу:
1   2   3   4   5   6   7   8




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет