Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны” зацвярджаю



бет18/23
Дата12.07.2016
өлшемі1.11 Mb.
#194802
1   ...   15   16   17   18   19   20   21   22   23

5.3. РЫГОР БАРАДУЛІН


(нар. у 1935 г.)

Асоба народнага паэта Беларусі (1992) Р. Барадулiна ў кантэксце нацыянальнай літаратуры. Біяграфія пісьменніка. Вобраз Ушаччыны ў барадулінскай паэзіі. Крэўная, трывалая духоўная повязь паэта з зямлёй бацькоў. Вайна ў лёсе паэта. Нялёгкая доля бязбацькавіча. Маці Акулiна Андрэеўна ў жыцці і творчасці паэта. Гады вучобы ў БДУ, творчае станаўленне паэта. “Філалагічнае” пакаленне (М. Стральцоў, В. Зуёнак, Г. Бураўкін і інш.) і Р. Барадулін. Першы зборнiк “Маладзiк над стэпам” (1959) як прыкметная эстэтычная з’ява ў тагачаснай паэзii. Ацэнка кнігі ў тагачаснай крытыцы. Ідэйна-мастацкая эвалюцыя паэта ў другой палове 50-х — 60-я гг. Выхад кніг “Рунець, красаваць, налiвацца!” (1961), “Нагбом” (1963), “Неруш” (1966), “Адам i Ева” (1968) i інш. Інтэнсіўнае развіццё творчай індывідуальнасці паэта, яго наватарства. Самабытнасць яго паэтычнага голасу сярод творцаў “новай хвалі”. Адмаўленне агульшчыны і гладкапісу, паглыбленне лірыка-інтымнага і філасофскага свету беларускага верша, абнаўленне формаў і прыёмаў версіфікацыі. Актывізацыя грамадзянскай думкі паэта, арыентацыя на гуманістычныя ідэалы. Трывога паэта пра нацыянальныя духоўныя каштоўнасці (“Неруш” і інш.).

Творчая актыўнасць Р. Барадуліна. Шматбаковасць яго літаратурнай дзейнасці. Багацце і разнастайнасць творчых набыткаў. Паэтычны плён: кнігі “Рум” (1974), “Абсяг” (1978), “Вечалле” (1980), “Амплiтуда смеласцi” (1983), “Маўчанне перуна” (1986), “Самота паломнiцтва” (1990), “Мiласэрнасць плахi” (1992), “Евангелле ад Мамы” (1995), “Босая зорка” (2001) i iнш. Паэтычныя шэдэўры Р. Барадуліна. Эстэтычная вартасць твораў савецкага і постсавецкага часу, якія пісаліся на патрэбу дня. Барадулінскія пасланні ў кнігах “Лісты ў Хельсінкі” (2000), “Калі рукаюцца душы…” (2003). Далучанасць пісьменніка да еўрапейскай i сусветнай лiтаратуры. Р. Барадулiн як перакладчык і папулярызатар творчасці замежных паэтаў. Выданне на беларускай мове ў яго перакладзе кнiг Амара Хаяма, Яна Райнiса, Федэрыка Гарсiя Лоркi, Габрыэлы Мiстраль, Барыса Пастарнака, Стэфана Паптонева, Iвана Драча i iнш. Кнiгi перакладчыка “Кахаць — гэта значыць...” (1986) i “Беларусь мяне збеларушвае” (1993). Р. Барадулiн як дзіцячы пісьменнік. Зборнiк выбраных твораў для дзяцей “Iшоў коця па канапе” (1997). Творчыя здабыткі Р. Барадуліна ў галіне гумару і сатыры: кнігі “Дойны конь” (1965), “Станцыя кальцавання” (1971), “Журавінка” (1973), “Прынамсi” (1977), “Мудрэц са ступаю” (1988) і інш. Зварот паэта да народнага гумару, смешныя гісторыі і анекдоты ад Барадуліна. Вясёлая выдумка, гарэзлівыя жарты-кпіны, перасмешкі ў барадулінскіх эпіграмах і шаржах.

Канцэптасфера Р. Барадуліна. Асноўныя канцэпты і матывы яго паэзii. Багацце вобразаў i канкрэтыкi нацыянальнага космасу (Вечалле, рэкі і рачулкі, хата, дарога, лес і інш.). Радзіма як вечная i непераходная каштоўнасць быцця. Культ роднага кутка ў паэзіі Р. Барадуліна, прылучэнне да першаасноў духоўнага існавання (“Трэба дома бываць часцей” і інш.). Глыбокая лучнасць душы паэта з прыродай роднага краю, выяўленне пачуццяў любові і замілавання. Сувязь барадулінскай паэзіі з традыцыяй беларускай пейзажнай паэзіі. Вобразная яркасць і сакавітасць прыродаапісанняў Р. Барадуліна, жывапіснасць аўтарскага стылю.

Народнае слова, духоўная спадчына і культура роднага краю ў паэтычным свеце Р. Барадуліна. Паэтызацыя вяскова-сялянскага побыту, беларускага ладу жыцця. Імкненне паэта зберагчы моўна-этнiчную, генную памяць народа. Вобраз маці як духоўны цэнтр нацыянальнага свету. Псiхалагiчная глыбiня, кранальнасць твораў, прысвечаных Акуліне Андрэеўне. Багдановічаўскі культ мадоннаў і высокi ідэал мацi ў паэзіі Р. Барадуліна. Матчын вобраз як сiмвал абагаўлення і прычашчэння. Біблейскія матывы пакаяння i просьбы аб дараваннi ў кнiзе “Евангелле ад Мамы”. Выяўленне iнтымна-шчырых, глыбiнна-чалавечых пачуццяў у вершах пра маці.

Блакадная ваенная рэчаiснасць, беларуская вёска падчас акупацыi, лёс дзяцей у адлюстраванні паэта. Раскрыццё драматызму дзiцячага свету ў паэмах “Трыпціх”, “Блакада”, вершах “Бацьку”, “Палата мінёраў”, “Стэарынавая свечка”, “Хлебнічак” і інш. Канкрэтна-рэалiстычныя вобразы i дэталі, якiя ўвасабляюць трагедыю вайны. Антываенная скіраванасць твораў паэта.

Свет роднай прыроды ў творчасці Р. Барадуліна. Вобразы травы i кветак, дрэва i ракi, лесу i дарогi як духоўна-фiласофская аснова паэтычнага мыслення. Выяўленне паэтам глыбіннай повязі чалавека і прыроды. Міфапаэтычнае ўспрыманне паэтам рэчаіснасці, адухаўленне прыродных з’яў і стыхій. Экзатычныя краявіды ў паэзіі Р. Барадуліна. Выяўленне патрыятызму праз антытэзу “роднае — чужое”. Беларускасць светаўспрымання паэта.

Трагізм гучання твораў Р. Барадуліна пра Чарнобыль. Матывы смутку, жалобы, смяротнай пагрозы ў кнiгах “Самота паломнiцтва” i “Мiласэрнасць плахi”. Публіцыстычна завостраныя пытаннi і малітоўныя інтанацыі ў чарнобыльскіх вершах. Выкарыстанне паэтам прыёму ідэйна-сэнсавага кантрасту. Антынамічнае супрацьпастаўленне вобразаў і розных па сваёй семантыцы слоў-паняццяў. Выяўленне паэтам экалагічнага сіндрому, звязанага з наступствамі радыяцыі. Матывы сусветнай тугі і самоты ў паэзіі Р. Барадуліна і А. Блока, В. Брусава, Я. Купалы.

Эстэтычная адметнасць кнігі “Ксты” (2005). Скiраванасць думак-памкненняў да Бога. Рэлігійна-духоўныя і маральна-філасофскія шуканні паэта. Рэфлексіі і медытацыі. Роздум пра вечнае і вечнасць, сэнс чалавечага быцця на зямлi. Біблеізм, хрысціянска-гуманістычныя матывы. Паэтычныя малiтвы і псалмы. Спавяданне чалавечнасці, любові, маральнай цноты і дабрадзейнага этычнага жыцця. Спалучанасць хрысціянскага гуманізму паэта з традыцыямі класічнай беларускай літаратуры.

Грамадзянская лірыка Р. Барадулiна. Патрыятычныя пачуцці і гістарызм як аснова светапогляду паэта. Сцвярджэнне iдэі духоўнай моцы і годнасці беларускага народа. Хваласпеў роднаму слову, трывога за яго лёс.

Канцэпт кахання ў паэзіі Р. Барадулiна. Тонкі лірызм, эмацыянальная экспрэсіўнасць у выяўленні інтымных пачуццяў. Узнёслае i светлае, драматычнае i балючае ў творах на любоўную тэматыку. Краса кахання i музыка слова ў вершах паэта.

Феномен паэтычнага майстэрства Р. Барадуліна. Вiртуознае валоданне слоўнымi фарбамi, гукапiснымi сродкамi мовы. Суб’ектыўная непаўторнасць вобраза, эстэтыка-семантычная выяўленчасць барадулінскага слова. Багацце метафар, маляўнічасць эпітэтаў. Спалучэнне ў метафары канкрэтна-пачуццёвага і асацыятыўнага пачаткаў. Барадулінскі метафарызм у кантэксце нацыянальнай паэтычнай традыцыі (У. Дубоўка, Я. Пушча і інш.). Буйства, суквецце метафар у пейзажных замалёўках паэта. Паэтыка гуку ў мастацкай сістэме Р. Барадуліна. Гнуткi рытм i гукажывапiснасць у ліпаграматычным вершы “Матылёк”. Гукапіс Р. Барадуліна i iмпрэсiянiстычная творчасць П. Верлена, А. Рэмбо, М. Багдановiча. Інатанацыйна-гукавая інструментоўка вершаў “Станцыя Грамы”, “Крык крыг”, “Да партрэта Ваўчэнскага возера ў гуках” i iнш. Гукапiс як прадмет творчай гульнi, эксперыментавання. Гульнёвы прынцып у вершах Р. Барадуліна і творчасць постмадэрністаў. Гулліва-смехавая стыхія ў паэме “Смаргонская акадэмія” (1975).

Разнастайнасць жанрава-стылёвых формаў у творчасці Р. Барадуліна: верлібр, акрасанет, пацеры, навела, лера-паэма i iнш.

Моўная лабараторыя Р. Барадуліна. Майстэрства паэта ў галіне словатворчасці. Барадулінскія аказіяналізмы, лексічныя новаўтварэнні як сведчанне арыгінальнасці аўтарскага самавыяўлення, разняволення фантазіі паэта, пошукавага характару яго думкі. Адкрыццё новых сэнсаў і адценняў слова.


11.4. ЯНКА СІПАКОЎ

(нар. у 1936 г.)

Шырыня творчага дыяпазону пісьменніка. Біяграфія.

Пошукі выяўлення творчай індывідуальнасці. Прастата і ўзвышанасць ранняй паэзіі: “Сонечны дождж” (1960), “Лірычны вырай” (1965), “Дзень” (1968), “З вясны ў лета” (1972), “Вочы ў вочы” (1978, выбранае), “Усміхніся мне” (1984). Паэзія кахання, пейзажная лірыка. Асаблівасці паэтыкі. Класічная традыцыя верша як адзінай жыватворнай крыніцы натхнення, блізкасць паэтычнага радка да фальклорнай, народна-песеннай асновы.

Наватарскі характар кнігі “Веча славянскіх балад” (1973; 2-е выд. —1988), адзначанай Дзяржаўнай прэміяй БССР (1976). Этапнасць баладных твораў у станаўленні творчай індывідуальнасці паэта. Сюжэтная змястоўнасць, маляўнічая прываблівасць і займальнасць, тэматычная разнастайнасць, жанравы сінтэтызм і стылёвая адметнасць балад (прамова, легенда, паданне, сцэнка, маналог, дыялог, жарт). Шырокі ахоп гістарычных падзей. Канцэпцыя чалавека і часу ў баладах “Чубы”, “Булава”, “Вяселле”, “Касцёр” і інш.

Паглыбленне філасофскага зместу ў прозе Я. Сіпакова. Цыкл апавяданняў “Жанчына сярод мужчын” (1980). Інтэлектуалізацыя прозы пісьменніка. Узмацненне рацыянальнага пачатку ў творах, выцясненне класічнага кананізаванага “тыповага ў тыповым” адлюстраваннем “мажлівага ў мажлівым”, умоўнасць, дыдактызм і зададзенасць характараў, вастрыня маральна-этычных праблем у творчасці. Аповесці-канцэпцыі, апавяданні-канцэпцыі, творы — “формулы жыцця”. Кнігі “Крыло цішыні” (1976), “Усе мы з хат” (1982), “Спадзяванне на радасць” (1983), “Пяць струн” (1984), “Сад людзей” (1985), “Журба ў стылі рэтра” (1990), “Тыя, што ідуць” (1993), фантастычная аповесць “Блуканні па іншасвеце” (1994) і інш.

Ідэйна-жанравыя пошукі пісьменніка. Прыпавесцевасць яго твораў. Навізна кнігі прытчаў “Тыя, што ідуць” (1993). Маральныя ўрокі прозы пісьменніка. Проза думак. Проза ідэй. Персанажы — “рупары” ідэй аўтара.

Філасофска-канцэптуальная аснова твораў празаіка. Адметнасць стылю пісьменніка, павышэнне суб’ектывізму, выкарыстанне алегорый, сімволікі, настраёвы, пачуццёвы характар прозы.

“Паэтызацыя” прозы і “празаізацыя” паэзіі. Паэмы ў прозе з кніг “Ахвярны двор” (1991). Праблема наступстваў чарнобыльскай катастрофы ў паэме “Одзіум”.

Мініяцюры, эсэ, крытычныя артыкулы Я. Сіпакова.

Кніга перакладаў з паэзіі народаў свету “На волю птушку выпускаю” (1989): “Лісце травы” У. Уітмена, творы Ду Фу, Р. Тагора, інш.

Жанрава-стылёвае ўзбагачэнне беларускай мастацкай літаратуры ў кнігах Я. Сіпакова.



Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   15   16   17   18   19   20   21   22   23




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет