Вострыкава а. У


Тэма № 7. Раман-эпапея Алоіса Ірасэка „Ф.Л.Век“



бет7/8
Дата14.06.2016
өлшемі274.5 Kb.
#134960
1   2   3   4   5   6   7   8

Тэма № 7. Раман-эпапея Алоіса Ірасэка „Ф.Л.Век“

Алоіс Ірасэк з’яўляецца стваральнікам чэшскай гістарычнай белетрыстыкі. Дэмакратычныя ўяўленні пісьменніка аб гісторыі ў сваёй аснове базуюцца на канцэпцыі Палацкага. Творчасць Ірасэка ахоплівае перыяд ад міфалагічных часоў да эпохі пісьменніцкай маладосці. Аўтар у асноўным засяроджаны на 3-х перыядах чэшскай гісторыі:



  • гусіцтва;

  • пабелагорскі перыяд;

  • перыяд нацыянальнага адраджэння.

Ірасэк малюе лёсавызначальныя для народа часы. Адзіным носьбітам гістарычнага жыцця і гістарычных здзяйсненняў ён лічыць менавіта народ. Вяршыняй чэшскай гісторыі пісьменнік бачыў названыя тры эпохі. Характар нацыянальнага адраджэння, на думку Ірасэка, быў выключна народным. Героі яго кніг адначасова творцы і носьбіты гісторыі. Выразным знакам майстэрства пісьменніка стала гармонія паміж індывідуальна-асабовым і грамадскім у вобразах яго герояў. Перш за ўсё Ірасэк імкнецца ў сваіх творах адлюстраваць гарамадскае быццё, таму асоба ў раманах апісваецца і падаецца так, каб была прадстаўлена эпоха, яе асноўныя тэндэнцыі і думкі.

Ірасэк актыўна шукаў новыя формы чэшскага гістарычнага раману, які да яго не атрымаў асаблівага развіцця ў чэшскай літаратуры. Пісьменнік абапіраўся на раманістыку В. Скота і Б. Тршебізскага, што адчуваецца ў першых спробах чэшскага аўтара ў русле гістарычнага рамана. Ірасэк марыў гарманізаваць гістарычны і мастацкі аспекты. Ён хацеў прымірыць праўду і вымысел, захаваць каларыт часу. Узорам для яго быў Леў Талстой. Ірасэк імкнуўся, каб ў яго творах, як у раманах Талстога, гістарычныя падзеі сталі арганічнай часткай аповеду. Актуальнай для чэшскага пісьменніка была праблема сэнсу і ролі гістарычнага раману ў сучасным яму грамадстве. Ён хацеў пераадолець непраўдападобнасць гістарычных стылізацый і падыйсці да рэальнага адлюстравання мінулага Чэхіі.

Першапачаткова ў сваіх раманах Ірасэк звяртаецца да нейкіх вузкалакалізаваных падзей (“Псаглаўцы”). Часта ён стварае проста баладныя вобразы гісторыі жыцця і барацьбы сялянскага люду за сацыяльную справядлівасць. Але заўсёды пісьменнік стараецца паказаць два бакі эпохі: сацыяльны і духоўны, дэталёва апісаць не толькі падзеі і каларыт, але даць гісторыю ідэй, думак, абмаляваць нацыянальны характар і ментальнасць таго часу, да якога звяртаецца.

Паступова чэшскі пісьменнік эвалюцыянуе ад малых жанравых форм да буйных. Нават шматтомныя гістарычныя цыклы перарастаюць ў нацыянальныя эпапеі, у адлюстраванне народных рухаў, якія ахопліваюць цэлыя дзесяцігоддзі. У 90-я гг. у яго творчасці з’яўляецца жанр рамана-хронікі, да якога і належыць пяцітомны раман “Ф. Л. Век” (1888—1906). Ірасэк апісвае культурнае і сацыяльна-палітычнае жыццё эпохі нацыянальнага адраджэння ў Чэхіі. Ён упэўнены, што галоўным носьбітам нацыянальанга жыцця, захавальнікам традыцый і мовы выступае чэшскі народ. Эпапея раскрывае нацыянальнае адраджэнне як перыяд абуджэння ўсёй нацыі. У творы асветлены асноўныя праблемы гэтага часу: працэс фарміравання чэшскай нацыі, станаўленне капіталістычных адносін. Аўтар выкарыстоўвае ў якасці фону міжнародныя падзеі таго часу. У жанравых адносінах “Ф. Л. Век” – сямейная хроніка. У цэнтры ўвагі гісторыя жыцця купца Века. Паралельна ўвасабляюцца галоўныя падзеі канца ХVІІІ—пачатку ХІХ стагоддзяў. У рамане шырока падаецца панарама жыцця тых часоў: апісваюцца прадстаўнікі ўсіх саслоў’яў чэшскага грамадства, вялікая колькасць чалавечых тыпаў. Падрабязна даюцца іх партрэты і характарыстыкі. Сярод персанажаў рамана шмат рэальных гістарычных асоб. На яго старонках дзейнічаюць вядомыя ў той час пісьменнікі, паэты, вучоныя, кампазітары, выдаўцы, артысты, драматургі, палкаводцы (Моцарт, Сувораў, Там, Добраўскі, Добнэр, Пельцэль, Прахазка, Выдра, Крамерыус і інш). Аўтар цікава ўплятае ў аповед іх асабістае жыццё, факты біяграфіі і гістарычна значныя ўчынкі. Большасць сапраўдных гістарычных асоб у рамане ўвасабляе тыповыя рысы чэшскага народа. Ірасэк апісвае маленькі гарадзішка Добрушку і вялікую Прагу, тэатры і бенедыктынскі манастыр, літаратурныя салоны, музычныя вечары і шмат чаго іншага. «Малыя», невядомыя нікому людзі, жыхары вёсак і вёсачак, маленькіх правінцыяльных гарадоў таксама цікавяць аўтара і старанна характарызуюцца пісьменнікам.


Вялікае месца адводзіцца на апісанне падзей, звязаных з напалеонаўскімі войнамі і ўваходам рускіх войскаў у Прагу. Тут адбілася вельмі прыязнае стаўленне чэхаў да рускага народа. На той час перамога рускіх і прыход на чале з Суворавым у Прагу азначаў росквіт вялікай ідэі -- нацыянальнай славянскай ідэі, што было вельмі важна для чэшскага народа.

Невыпадковым бачыцца і перанясенне падзей у правінцыяльны горад, таму што Прага была шматмоўнай, а патрыярхальныя нацыянальныя традыці захоўваліся менавіта ў такіх малых гарадочках, якія і адыгралі рашаючую ролю ў развіцці і распаўсюджванні нацыянальнага адраджэння ў Чэхіі.

Вобраз галоўнага героя мае рэальныя карані: у 1769—1847 гг. жыў добрушскі купец Францішак Гек, якога пісьменнік вывеў пад прозвішчам Век. На самой справе Гек быў не проста патрыятычна настроеным чалавекам, а паэтам, чые творы ў 1907—1924 гг. гісторык літаратуры Якубец сабраў ў трохтомнік. Францішак Век паказаны ў эпапеі ў асабістай і грамадскай эвалюцыі. Патрыятычная дзейнасць Века набывае новыя формы, становіцца больш дакладнай. Ён асэнсоўвае, што служыць свайму народу можна на любой ніве. Гэтаму вельмі садзейнічае сяброўства галоўнага героя з Крамерыусам.

Алоіс Ірасэк рэалістычна аднаўляе ў рамане-эпапеі “Ф. Л. Век” найбольш характэрныя тэндэнцыі, якія адыгралі значную ролю ў развіцці чэшскай нацыі. Раман уяўляе сабой эпічны твор, у якім раскрываецца вялікі гістарычны канфлікт. Трэба адзначыць вастрыню, драматызм сюжэта, імкненне пісьменніка выявіць сацыяльную абумоўленасць падзей і характараў. Аўтар да дробязяў апісвае будзённае жыццё чэшскіх сялян, інтэлігенцыі, творчай эліты. Разам з тым яму ўдаецца ўзвысіць іх вобразы да гераічных, таму што яго героі жывуць інтарэсамі сваёй нацыі і народа. Асаблівасць стыля Ірасэка ў тым, што ўнутраны мір персанажаў, іх пачуцці і думкі ён перадае праз дзеянні і рэальныя ўчынкі.

Вялікую ролю ў стварэнні гістарычнага каларыта адыгрывае лексіка. У эпапеі шмат слоў, якія азначаюць назвы старадаўніх прадметаў, частак касцюма, зброю, пасады і г. д. Аднак аўтару ўдаецца пазбегнуць празмернай архаізацыі мовы. Індывідуалізавана мова героеў рамана. Цікавае і гістарычна праўдзівае раскрыццё самых значных этапаў чэшскай гісторыі, вера ў творчы патэнцыял чэшскай нацыі, мастацкі дасканалая манера аповеду робяць Алоіса Ірасэка адным з самых любімых чытачамі гістарычных раманістаў ХІХ стагоддзя.
Пытанні для кантролю


  1. Канцэпцыя гісторыі Ірасэка і яе ўвасабленне ў эпапеі “Ф. Л. Век”.

  2. Раман “Ф. Л. Век” як шыракамаштабная карціна культурнага і сацыяльна-палітычнага жыцця Чэхіі эпохі нацыянальнага адраджэння.

  3. Гістарычныя падзеі і гістарычныя асобы ў рамане “Ф. Л. Век”.

  4. Жанравая адметнасць рамана “Ф. Л. Век”.

  5. Руская тэма ў эпапеі.

  6. Праблематыка рамана-хронікі. Асноўныя тэмы і матывы ў творы.

  7. Вобраз Ф.Л.Века. Прататып перасанажу. Асабістая і грамадзянская эвалюцыя героя.

  8. Вобраз чэшскага драматурга Вацлава Тама. Трагічнасць лёсу героя.

  9. Вобраз патэра Врбы. Яго значэнне ў рамане.

  10. Алоіс Ірасэк як зачынальнік жанру гістарычнага раману ў чэшскай літаратуры. Папярэднія спробы чэшскіх аўтараў у названым кірунку.

  11. Ірасэк і традыціі еўрапейскага гістарычнага раману.

  12. Мастацкія асаблівасці рамана-хронікі “Ф. Л. Век”.


Літаратура:
История литератур западных и южных славян. Формирование и развитие литератур Нового времени. Вторая половина XVIII- 80-е годы XIX века. Т.2. М., 1997

Кузнецова Р. История чешской литературы. М., 1987.

Очерки истории чешской литературы XIX- XX вв. М., 1963.
Dějiny české literatury. Sv.3. Praha, 1959.

Dějiny české literatury. Praha, 1959-60.

Česká literatura od počatků k dnešku. Praha, 1998.

Hrabák J, Jeřabek D, Tichá Z. Průvodce po dějinach české literatury. Praha, 1984.

Novák A. Dějiny českého písemnictví. Praha, 1994.

Přehledné dějiny literatury. Dějiny české a slovenské literatury s přehledem vývojovych tendencí světové literatury do první světové války. Praha, 1992.

Vlček J. Dějiny české literatury. Praha, 1960.
Lexikon české literatury: Osobnosti, díla, instituce. Praha, 1985, t.1; 1993, t.2.

Panorama české literatury. Olomouc, 1994.

Slovník českých spisovatelů. Praha, 1964.

Št´astný R. Čeští spisovatelé deseti století. Slovník českých spisovatelů od nejstarších dob do počatku 20 století.Praha, 1974.


Janačková J. Alois Jirasek. Praha, 1987.

Janačková J. Český roman sklonku 19 století. Praha, 1967.

Janačková J. Stoletou alejí. O české proze minulého století. Praha, 1985.



Достарыңызбен бөлісу:
1   2   3   4   5   6   7   8




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет