Зацвярджаю першы намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь А. І. Жук Рэгістрацыйны № тд / тип. Фалькларыстыка тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцях



бет3/4
Дата18.07.2016
өлшемі0.71 Mb.
#208642
1   2   3   4

СФЕРА ТРАДЫЦЫЙНАГА ФАЛЬКЛОРУ


(жанры і віды нацыянальнага фальклору).
6. РЫТУАЛЬНА-МАГІЧНАЯ СФЕРА
Замовы. Каляндарная і сямейна-бытавая абраднасць. «Дыянісійскае» і «апаланічнае» ў святочна-абрадавай культуры славян. Склад абрадавай паэзіі. Два прынцыпы яе класіфікацыі – функцыянальна-этнаграфічны і філалагічны.
6.1. Замовы (заговоры, баяния замовляння)
Азначэнне жанру. Гісторыя збірання і вывучэння. Паходжанне, магічнае прызначэнне, лёс. Носьбіты магічнай практыкі: вера ў дзейснасць замоўнага слова. Тэматычна- функцыянальная класіфікацыя замоў.

Міфалагічная карціна свету ў замовах і яе нацыянальна адметныя кампаненты. Суадносіны язычніцкага і хрысціянскага.

Мастацкі дысплей замоў. Асаблівасці хранатопу. Законы кампазіцыі. Структура і семантыка замоўных формул. Персанажы замоў. Заклінанне – галоўная семантычная і функцыянальная частка замовы.
6.2. Каляндарна-абрадавая паэзія
Цыклы і склад каляндарнай абрадавай паэзіі славян. Збіранне, публікацыя, падыходы да вывучэння. Жанравыя песенныя формы (заклінальныя, рытуальныя, велічальныя, жартоўна-дакаральныя, абрадавыя лірычныя песні). Характар лірызму ў творах параўнальна з паабрадавымі.

Зімовы цыкл. Пачатковы перыяд. Калядны пост, яго рэгламент, звычаі (мратинца, адвент, піліпаўка, вучки). Песні сямейнай Славы (славске).

Калядна-навагодні перыяд. Куцця. Дзяды. Рытуальна-міфалагічны змест калядавання. Нацыянальна–адметныя антрапаморфныя і зааморфныя маскі пераапранутых. Абрадавы травесцізм. Віды абходных песень (калядкі, коледа, щедрівки, шчодрыкі, меланкавыя песні, коледве, коледарка, божыч, здунай, овсени, виноградья і інш.). Структурныя элементы. Ідылічны хранатоп. Знакавыя абрадавыя фігуры і песенныя вобразы: Каляды, Каляда, калядоўшчыкі, Аўсень, Божыч, Меланка, Шчодра і г. д. Велічанні і пажаданні калядоўшчыкаў.

Сувязь каляднай абраднасці з зімовым сонцастаяннем. Міфалагізацыя сялянскага падвор’я і членаў сялянскай сям’і.

Ахвяравальная сімволіка песень ваджэння «казы». Калядныя ігрышчы. Рытуальныя гульні і іх мастацкае напаўненне («Жаніцьба Цярэшкі», «Яшчар» і інш.). Хрысціянскія элементы Каляд. Услаўленне Ражаства Хрыстова. Хаджэнне з «зоркай». Сюжэты і вобразы калядных жальбаў. Драматычныя містэрыі (батлейка, вертеп і інш.). Культ вады (Вадохрышча, тры каралі).

Навагодняя магія (сурвакане, ладуване, засявалка). Песні на Васілле.

Калядная варажба. Варажбітныя песні (подблюдные, китки, честитки, припевки). Іх структура і сімволіка.

Стрэчаньскія песні і іх міфалогія.

Веснавы цыкл. Багацце відаў веснавых абрадавых песень. Нацыянальна адметныя віды песень.

Масленічныя песні. Генезіс і семантыка вобраза масленіцы. Тэрміналогія свята (масленица, масленка, сырны тыдзень, колодійны, фашянги, запусты, бела неделя і інш.). Рытуальная ідэя. Песенная семантыка абрадавай ежы. Масленічныя звычаі, гульні, пераапрананні, ухваленні і зневажанні. Абрады «завівання Фёдара», «ваджэння казла», «казна».

Склад, тэматыка і паэтыка масленічных песень. Песні сустрэчы масленіцы. Велічальныя і зневажальныя песні. Гушкальныя песні. Матыў масленічнай гары.

Ушаноўванне і провады каляндарнага сімвала свята – Масленіцы, Калодзія, Пуста-Фашняка-Карнавала, Тоўстага Курэнта, Папельніка, Мясапусніка, Бахуса, мядзведзя Маркілы.

Вяснянкі (веснухи, веснушки, рындзивки, огулки, рогулки, ягилки, ранило) – песні абраду гукання і сустрэчы вясны. Агульнаславянскае і этнічнае ў абрадзе. Віды печыва. Гульні. Асноўныя матывы і сюжэтныя сітуацыі вяснянак. Рытуальна-міфалагічны змест і паэтыка твораў. Архетып дзева-маці як аснова вобразаў Вясны і Зямлі.

Серадапосце (средокрестие, полпостны тыдзень, кросная серада). Звычаі сімвалічнага ганьбавання/знішчэння/выгнання: бабы Карызмы, Юды, Марэны/Смерці, Жура, Мажаны, Кусы.

Юраўскія песні. Тэрміналогія свята (Ладканка пастуша, Гергьовден, Бурджев дан). Абрады першага выгану свойскай жывёлы на пашу і іх мастацкае ўвасабленне. Магічны і бытавы бок абрадаў. Гульні. Абходныя абрады і песні. Юраўскі карагод і яго аграрна-магічная функцыя. Асаблівасці вобразнасці і стылю юраўскіх песень. Міфалагічная семантыка Юр’я і яго маці. Матыў адмыкання зямлі. Конь Юр’я. Змеяборчы матыў.

Вербніца (Връбница, Вербная нядзеля, Вербіч). Вербныя прыгаворы і іх магічны сэнс. «Гаік», «лета», «певень» .Тыпалогія абходных песень.

Песні лазаравай суботы (лазаровден, лазарница), іх спецыфічныя вобразы: лазаркі, буенец, Мара-Лішанка, лялька-нявеста (булка).

Велікодныя песні. Вялікдзень і Пасха (Великден, Цвети, Ускрс). Сімволіка велікоднага хлеба і фарбавальных яек.

Склад велікодных песень ( абходныя, карагодныя, гульнёвыя).

Валачобныя песні. Іх арэал. Адметныя прыпевы.

Сінтэз язычніцкага і хрысціянскага ў валачобных песнях. Функцыянальна-тэматычны склад. Песні на каляндарную тэму – вербальны рытуал стварэння часавага цыкла. Асноўныя матывы (надыход Вялікадня, валачобніцтва, велічанне, выпрошванне дароў, пажаданні). Вобразы адрасатаў валачобных песень, іх рытуальная трансфармацыя. Адметны ланцужок матываў: «жыта кліча», «агледзіны жыта», «сустрэча з хрысціянскімі апекунамі ўраджаю».

Песні «вьюнишные», «риндзівки», «рогульки». Час выканання, адрасаванасць, тэматыка, паэтыка, вобразны лад.

Карагодныя і гульнёвыя песні. Жанравая спецыфіка. Тыпы намінацый веснавых карагодаў. Іх графіка. Сувязь з магіяй, абрадамі, гульнямі. Паэтыка карагодна-гульнёвага сюжэта. Паляўнічыя і аграрныя матывы. Бытавая абалонка цвёрдых рытуальных структур. Абрадавыя і мастацкія акцэнты любоўна-шлюбнай тэмы. Семантыка вобразнага паралелізму. Стылёвыя асаблівасці.

Адметныя карагодныя формы (качели, цецка, ладуване, куст, кукушка, стрела, сула, шуляк, пеперуда, додола).

Песні абраду ваджэння і пахавання «стралы». Культ Перуна. Семантыка «стралы». Галоўная абрадавая песня, сэнс сюжэтных сітуацый. Тэматыка карагодных песень. Іх сэнсавая сувязь з асноўным славянскім міфам.

Зялёныя святы і іх песні. Каляндарныя хранонімы (зялёныя святкі, зелянец, клечанне, май, сямік, сёмуха, тройца, тройчан дан і пад.). Культ расліннасці. Куль продкаў. Дзяды.

Траецка-сёмушныя песні. Вобраз бярозкі. Матывы кумавання, завівання вянкоў, заклінання, варажбы.

Куставыя песні. Матывы абходных песень. Вобраз куста і абрадава-візуальная і паэтычная метафара «касьба – вяселле». Тэматыка карагодна – таночных песень.

Майскія песні. Вобраз маі. Аграрна-гаспадарчая і любоўна-шлюбная тэматыка. Метафара «жніво – вяселле». Функцыя майскага дрэва.

Каралеўскія (краљичке) песні. Шырокае кола адрасатаў. Склад гурта. Прэзентацыя каралевы, караля, бар’яктара (сцяганосца). Заклінальныя і велічальныя матывы.

Русальныя песні. Хранонімы русальны тыдзень, русаліі. Арэал. Генезіс вобраза русалкі. Яе дваістая прырода. Абрад праводзінаў русалкі. Міфарытуальная семантыка песенных матываў.

Летні цыкл. Склад каляндарных і абрадавых песень.

Аказіянальныя абрады выклікання дажджу (пеперуда, додола) і іх паэзія.

Купальскія (собутковыя) песні, карагоды, балады. Міфалагічны першашлюб – аснова купальскага рытуалу. Знакавыя вобразы і матывы: Купала і яе дачка, купалле, папараць-кветка, зелле-карэнне, «ігра сонца», вянкі, агонь і інш. Архаічная андрагіннасць Купалы.

Купальскія міфалагічныя, рытуальныя і заклінальныя песні. Матыў барацьбы з нячыстай сілай. Эратычна-шлюбныя матывы. Антысвет у жартоўных песнях. Адмысловыя прыпевы карагодных песень.

Сюжэты купальскіх балад і іх рытуальны сэнс. Варажбітныя прыгаворы.

Геаграфія купальскіх песень і звычаяў.

«Пахавальныя» песні. Песенная эксплікацыя пахавання Кастрамы, Каструбонька, Марэны, Семіка, Германа. Спецыфіка вобразаў. Асаблівасці паэтычнага стылю песень.

Пятроўскія песні. Дзень Пятра і Паўла (Пятрок). Характэрныя прыказкі, прыкметы, павер’і. Тэматыка пятроўскіх песень і іх мастацкія асаблівасці.

Жніўныя песні (жниварські, жетелочке). Ключавыя тэмы і кампазіцыйныя элементы зажынкавых песень. Уласна жніўныя песні. Тэма працы. Прыродныя канцэпты. Знакавыя вобразы твораў (жыта, поле, жнеі, палуднічкі, сярпочкі, малодачкі, павязнічак, пан, прыганяты, дарога, перапёлка і інш.). Баладны матыў «ваўкі-нянькі».

Дажынкавыя (абжынкавыя) песні. Ушанаванне апошняга снапа. Матывы дажынкавай абраднасці («палоць бараду», «завіванне барады», «вяртанне сілы» хлебнаму полю і жнейкам, вянок (кветка), частаванне жнеек). Анімалістычны код абраднасці ( казёл, мядзведзь, перапёлка, куна і г. д.) Метафары «жніво – вайна», «вянок – божы дар», «новая хата жыта». Семантычны комплекс вобраза пана (паночка), Рай, Спарыш, Спарыня.

Талочныя песні. Вобразы талакі, талачан, гаспадароў.

Восеньскі цыкл. Геаграфія, склад, рэгіянальныя віды восеньскіх песень. Народная тэрміналогія. Прыродны, працоўны, бытавы кантэкст твораў. Асацыятыўная сінтактыка вобразаў. Элегічная форма мастацкасці.

Восеньскія святы, абрады, звычаі, прыкметы: Узвіжанне, жаніцьба коміна, Багач (Малая Прачыста, Сложка, Зельная), Бабіна лета, Пакровы, Усе Святыя, Задушны Дзень, Асяніны, Змітрава субота, Параскі, Марцін, Кузьма-Дзям’ян, Міхайлаўскія Дзяды і Бабы і г. д.

Піліпаўскія запусты. Варажба пра зіму. Піліпаўка (Калядны, Піліпаўскі пост). Вячоркі.

Прадзільныя (піліпаўскія) песні. Звычай першага «запрадання». Паэтызацыя кужалю. Лексіка прадзення. Элегічныя і жартоўныя песні. Сістэма проціпастаўленняў. Вобразы працавітых, гуллівых і лянівых праль. Матыў стомленасці. Тэма нешчаслівага замужжа.

Матыў Каляд у піліпаўскіх песнях.

Любоўная варажба на Андрэя. Абрад «ката пячы».




  1. СФЕРА СЯМЕЙНА-АБРАДАВАЙ ПАЭЗІІ

Склад сямейна-абрадавай паэзіі (радзінная, вясельная, пахавальная). Абрады жыццёвага цыкла як абрады «пераходу». Трайчастая кампазіцыя пераходных абрадаў. Міфарытуальная універсалія «праз сімвалічную смерць да новага нараджэння». Асноўныя выданні і даследаванні.



Радзінная паэзія. Жанравыя віды радзінна-хрэсьбіннай паэзіі (заклінальныя, велічальныя, жартоўна-зневажальныя, бяседныя песні, тосты, зычэнні, прыгаворкі, жарты). Сістэма персанажаў (парадзіха, бацька дзіцяці, дзіця, бабка, кум, кума). Рэальнае і ідэальнае ў іх стасунках. Дзіця – дар бога. Уяўленні пра Долю, Арысніцу, Рожаніцу. Погачарскія песні. Прадуцыравальная і апатрапейная магія ў абрадзе і яго паэзіі. Тэматыка, кампазіцыя, сімволіка песенных твораў. Гендэрны аспект. Эратычная сімволіка хрэсьбінных песень. Асноўныя матывы беседных песень. Радзінна-хрэсьбінная тэма ў парэміях.

Вясельная паэзія. Жанравы склад вясельнага фальклору (песні, галашэнні, прыпеўкі, прыгаворы). Яго функцыянальна-этнаграфічная сувязь з тройчастай кампазіцыяй вясельнай абраднасці.

Гісторыя фарміравання вясельнага абраду ў люстэрку паэтыкі. Песенная рэпрэзентацыя вясельных чыноў.

Формульныя тэмы перадвясельнай паэзіі. Нацыянальныя асаблівасці паэтычнай вобразнасці песень дзявочніка. Генезіс і семантыка матыва лазні. Шматфункцыянальны код каравайных песень.

Уласна вясельныя песні. Асноўныя модусы мастацкасці велічальных песень (ідыліка), абрадавых лірычных (драматыка), жартоўна-дакаральных (камізм). Сімволіка пасадных песень. Рытуальна-эмацыянальныя тэмы нявесты і яе родных, жаніха і яго дружыны, ад’езду, вянчання, дарогі, сустрэчы і г. д. Спецыфіка вясельных галашэнняў. Змястоўныя формы песеннай тропікі. Касмалагічныя, анімалістычныя, арніталагічныя, раслінныя сімвалы. Сімволіка эратычнага. Каліна як сімвал цноты. Тэма развітання з дзявоцтвам («красатой», касой, вянком). Ачэпіны.

Паслявясельныя песні, абрады, звычаі. Пахвальная і інвектыўная тэмы.

Пахавальная паэзія. Галашэнне (плач, вопль, тужбалица, оплаквание) як спецыфічны жанр фальклору. Традыцыйныя кампазіцыйныя блокі галашэнняў (звароты-воклічы да нябожчыка, пытанні-воклічы, малюнкі былога, цяперашняй сямейнай трагедыі, будучага, метафарычныя апісанні магілы і іншасвету, заклікі да нябожчыка, звароты да прыродных сіл, папрокі і інш.). І мправізацыя. Характар тропікі. Лексіка-стылістычныя асаблівасці. Пераважна жаночы характар галашэнняў.

Параўнальная характарыстыка пахавальных, вясельных, рэкруцкіх галашэнняў.

Вера ў замагільнае жыццё і магчымасць сувязі са светам жывых – аснова памінальнага хранатопу. Калядныя Дзяды. Вялікадне мёртвых. Радаўніца. Наўская тройца. Спасаўскія Дзяды. Пакроўцы. Асяніны. Псальмы і духоўныя вершы ў кантэксце пахавальнай і памінальнай абраднасці.
8. ПАРЭМІЙНАЯ СФЕРА ФАЛЬКЛОРУ
Маўленчыя жанры фальклору. Старажытныя карані выслоўяў, прыказак, прымавак, загадак. Класічныя сборнікі малых жанраў фальклору. Галоўныя даследаванні.
8.1. Выслоўі

Азначэнне жанру. Маўленчыя стэрэатыпы і выслоўі. Сувязь з магіяй

Эстэтычная і інвектыўная функцыі выслоўяў падчас камунікацыі. Шырокія культурныя сувязі (міфалогія, прыкметы, звычаі, абрады, павер’і і іншыя фальклорныя тэксты). Групы выслоўяў паводле іх формы, зместу, функцыянальнага прызначэння. Нацыянальная спецыфіка.
8.2. Прыказкі і прымаўкі, іх азначэнне
Утылітарнае прызначэнне протапрыказак. Здольнасць ужывацца па аналогіі. Дзве асноўныя формы: іншасказанне і прамое выказванне. Падыходы да класіфікацыі. Недахопы тэматычнага прынцыпу класіфікацыі. Культурныя крыніцы прыказак і прымавак. Прыказкі як мастацкі звод народнай маралі, звычаёвага права, сацыяльных ідэалаў. Парэміі і рэальнасць.Уяўная супярэчнасць прыказак. Сітуацыйнасць значэння. Гендэрны аспект. Падабенства славянскіх прыказак.

Мастацкія асаблівасці прыказак і прымавак. Кампазіцыйныя тыпы. Багатая вобразнасць, увасабленні, метафары і іншыя тропы. Адметная сінтактыка. Выкарыстанне антытэзы, рытмікі, рыфмы. Функцыя ўласных імёнаў.

Парэміі, крылатыя словы, фразеалагізмы.

Працэсы змянення і пераасэнсавання старых прыказак. Узбагачэнне фонду за кошт літаратурных твораў.


8.3. Загадкі (гатанки, гадки)
Азначэнне жанру. Паходжанне. Міфалагічны і магічны аспекты функцыянальнасці. Культурны кантэкст. Шляхі пашырэння старажытнай тэматыкі. Мастацкія тыпы загадак. Структура. Метафарычная вобразнасць. Семантычная логіка метафары. Генетычна міфалагічныя метафары. Уласна паэтычныя метафары і іншыя тропы. Кампазіцыя загадак. Рытміка і гукапіс. Камічная словатворчасць.

Функцыя загадак у іншых жанрах фальклору. Літаратурныя загадкі.


9. СФЕРА ПРАЗАІЧНЫХ ЭПІЧНЫХ ЖАНРАЎ
Паняцце «вусная народная проза». Склад фальклорнай прозы. Проза дыскурсіўная (міфалагічная, каляндарна-святочная, сямейна-абрадавая, народна-хрысціянская, магічная) і наратыўная (казкавая, няказкавая і іх смехавыя формы). Віды казак. Няказкавыя жанры. Сінтэтычныя з’явы (легендарная казка, анекдатычная казка, казка-небыліца, гісторыка-тапанімічная легенда і т. п. ).
9.1. Казкі
Азначэнне жанру. Віды казак. Класічныя зборы і зборнікі казак. Падыходы да вывучэння. Роля У. Я. Пропа ў распрацоўцы структурнага і гістарычнага вывучэння казак. Паказальнікі казачных сюжэтаў. Клас казачнікаў. Кадыфікаваныя правілы выканання (формулы).

Антытэза – універсальны мастацкі прыём казак (топіка звычайнага і фантастычнага, дабра і зла). Спецыфіка персанажаў (агенты дзеяння, а не асобы). Паслядоўнасць, адналінейнасць, замкнёнасць казачнага сюжэта. Сюжэт – матыў – функцыя. Матыўная і кумулятыўная кампазіцыя. Кантамінацыі.

Агульнае і адметнае ў казках славянскіх народаў. Шляхі ўзбагачэння казачнага рэпертуару. Роля перекладнай літаратуры і твораў пісьменнікаў. Лубок. Народная кніга.Узаемадзеянне вуснай і пісьмовай традыцыі.

Анімалістычныя казкі. Праблема паходжання. Тэорыі генезісу казак і іх недахопы. Характар абмалёўкі жывёл: камбінацыя дэнататыўнага і канататыўнага. Сацыяльная структура звярынага грамадства. Падаплёка канфліктаў у свеце жывёл. Стасункі жывёл і людзей. Звярыная сям’я: маці і дзеці. Звярыны трыкстэр. Гендэрныя канатацыі. Псіхалагічныя тыпы. Стратэгія жыццезабеспячэння і выжывання.

Тыпы сюжэтных структур. Кумулятыўныя сюжэты. Працэс кантамінацыі сюжэтаў. Прастата мастацкай формы. Функцыя песенек, выкарыстанне разгорнутых дыялогаў, прыказак, гукапісу, рытмічнай мовы. Рух да алегарычнасці. Анімалістычныя казкі і байка.



Чарадзейна-фантастычныя казкі. Шырокі спектр навуковых падыходаў да асэнсавання спецыфікі жанру. Праблема паходжання. Казка і міф. Татальны аніматызм асяроддзя. Рэшткі татэмізму ( жывёлы і птушкі – супругі).

Куль продкаў (замагільныя дарыльшчыкі, нараджэнне героя, яго хуткі рост). Сэнсавыя асновы казкавай мадэлі свету (цэнтр, мяжа, «іншы свет»). Структурнае падабенства казкавага сюжэта і абраду ініцыяцыі. Сюжэт чарадзейна-фантастычнай казкі як серыя выпрабаванняў галоўнага героя. Асаблівае значэнне і роля Бабы Ягі. Дарога вяртання.

Мастацкі свет чарадзейна-фантастычнай казкі Суадносіны ідылікі, героікі, драматызму. Рытуальныя асновы казкавага хранатопу. Антытэтычнасць казачных персанажаў: станоўчыя/адмоўныя, актыўныя/пасіўныя, арыстакратычныя/дэмакратычныя, звычайныя/звышнатуральныя.

Герой чарадзейна-фантастычнай казкі. Тыпы галоўнага героя. Падобныя вобразы славянскіх казак (Иванушка-дурачок, Емеля, Йиржик, Хлопек Ростропек, Хитрый Петр, Эхо). Вобраз цудоўнай нявесты. Дарыльшчыкі і памочнікі. Жывёлы-памочнікі. Казачныя рэчы.

Антаганісты героя. Праблема паходжання вобразаў цудоўных праціўнікаў (Змея, Цмока, Кашчэя Бессмяротнага, Бабы Ягі, Ана-Халы, Аджая, Ламі). Катэгорыя ўлады ў казках. Роля цара (караля) у развіцці сюжэта. Вобразы братоў героя.

Спецыфіка сямейнага канфлікту ў чарадзейна-фантастычных казках. Гістарычныя і сацыяльна-бытавыя асновы сюжэтаў. Тыпалогія нявінна пакрыўджаных персанажаў. Казачны дурань. Інтэрпрэтацыі вобраза.

Чарадзейна-фантастычная казка – жанр з ярка выражанай эстэтычнай устаноўкай і прыхаванай дыдактычнай. Катэгорыя падзеі і ўчынку. Тып сюжэтнай структуры. Цэнтральны матыў. Патроеныя матывы. Традыцыйная мова. Стылістычная роля апорных дзеясловаў. Формульнасць. Сувязь казачных формул з міфамі і замовамі. Вобразатворчы характар формул. Кампазіцыйная роля прыказак і іх мастацкае значэнне.

Рэалістычныя казкі. Іх разнавіднасці. Умоўна рэалістычныя карціны свету. Тыпалогія персанажаў.

Бытавыя казкі. Характары і канфлікты. Гендэрны аспект. Праблематыка. Стэрэатыпныя развязкі.

Авантурна-навелістычныя казкі. Прыгоды героя як аснова сюжэта. Псіхатып героя. Нечаканае спалучэнне рэальна магчымага, але сітуатыўна незвычайнага.

Сацыяльныя казкі. Сфера канфлікту. Механізм абароны ўласнай годнасці сацыяльна прыгнечанага персанажа. Тыпалогія пераможцаў. Мастацкая этыка. Камізм сітуацый. Маўленчая характарыстыка персанажаў. Роля дыялогу.

Грані нацыянальнага характару рэалістычных казак.
9. 2. Няказкавая проза
Агульныя прыкметы няказкавай прозы. Дакладнасць падзей з пункту гледжання апавядальніка і слухачоў. Часавая, лакальная, персанальная прымеркаванасць. Утварэнне цыклаў. Міжнародная сюжэтныя і матыўныя топасы. Праблема вылучэння жанраў няказкавай прозы. Вобласці легендарнага, фантастычнага (прымхлівага), рэалістычнага, смехавага.

Няказкавая проза на старонках летапісаў і хронік. Складанасць фіксацыі і сістэматызацыі тэкстаў. Асноўныя зборнікі і даследаванні.



Дэманалагічныя аповеды (прымхліцы, былички, бывальщины, билици). Персанажны склад: істоты свету ніжэйшай міфалогіі (духі прыродных і культурных локусаў), асобы са звышнатуральнымі якасцямі (ведзьмы, варажбіты, чараўнікі, пярэваратні і г. д. ). Сутыкненне чалавека з незвычайным – ядро наратыву прымхліц. Псіхалагічная рэакцыя відавочцы як матыўная тэма. Трагічны зыход або выратаванне. Час, месца падзеі, партрэт і паводзіны дэманічнай істоты.

Жанравыя прыкметы дэманалагічных аповедаў. Суадносіны «аўтара», героя, апаведача ў мемаратах і фабулатах. Функцыя зачынаў і канцовак. Моўныя сродкі пазначэння пераходу аповеду да незвычайнага (раптам, аж бачыць і да т. п.).

Літаратурныя тэндэнцыі ўвасаблення дэманалагічнай тэмы.

Легендарныя аповеды. Тэматычна-функцыянальны склад.

Міфалагічныя легенды (касмаганічныя, этыялагічныя, антрапаганічныя, этнаганічныя, зааганічныя, эсхаталагічныя). Тлумачальная і інфарматыўная функцыя міфалагічных легенд. Дэміур і чорт (д’ябал). Прэцэдэнтны характар выпадку і падзеі. Веліканы.

Гістарычныя легенды. Глыбіня народнай памяці аб важных гістарычных падзеях і дзеячах нацыянальнай гісторыі. Прынцып міфалагізацыі гісторыі. Гістарычная праўда і мастацкі вымысел. Тэматычныя групы (пра пачатковую гісторыю этнасу, пра барацьбу са знешнімі ворагамі, пра народных правадыроў, заступнікаў, высакародных разбойнікаў і да т. п. ). Знакавыя фігуры нацыянальнай гісторыі (Чех, Лех і Рус; Кий, Щек, Хорив, Лыбедь; Бай (Бой); Белаполь; Крак, Ванда; Пяст, Попел; Либуше, Пшемысл). Выбіральнае стаўленне да гістарычных дзеячаў, іх ідэалізацыя (Іван Жахлівы, кароль Маціяс, Стефан Душан, Сава, Мілош Обіліч, Сцяпан Разін, Доўбуш і г. д.). Генеалагічныя і фантастычныя легенды.

Сацыяльна-утапічныя легенды, іх сюжэты і героі. Пошукі шчаслівай краіны. Выратавальнікі.

Тапанімічныя легенды. Іх гістарызм. Геаграфічныя суб’екты і аб’екты. Народная этымалогія тапонімаў. Архаічныя, рэалістычныя і сацыяльныя элементы ў легендах. Традыцыйныя структуры і матывы. Мясцовыя і агульнанацыянальныя тапанімічныя легенды

Маральна-этычныя легенды як частка народнай хрысціянскай культуры. Сацыяльная ідэалогія легенд. Характар абмалёўкі персанажаў хрысціянскай міфалогіі. Святыя вандроўнікі. Грэшнікі і праведнікі. Матыў пакарання і ўзнагароды. Дамінантная ідэя легенд пра дамову чалавека з д’яблам. Легенды пра пана Твардоўскага. Мастацкі пачатак ў легендах. Агульнае і адметнае ў легендах славян.



Рэалістычныя аповеды: бываліцы (сказы), апавяданні-ўспаміны (мемуары). Выключная прадуктыўнасць жанраў і перыферыйнае становішча ў фальклоры. Жанравызначальныя рысы. Гістарычныя падзеі недалёкага мінулага, бытавыя з’явы, жыццёвыя выпадкі і здарэнні – штуршок да аповедаў. Аўтар і апавядач – сведкі падзей. Хранатоп бываліц і мемуараў. Жыццё народа і лёс асобнага чалавека ва ўмовах сацыяльнай і іншаземнай агрэсіі – цэнтральная тэма твораў. Аспекты грамадскай і бытавой тэматыкі. Знакавыя сігналы пачатку і канца аповеду ў кантэксце спантаннага маўлення. Суадносіны рацыянальнага і ірацыянальнага. Рэтраспектыўна бываліцы і мемуары – глеба фарміравання легендарнай прозы.

Смехавыя аповеды. Іх месца ў народнай і смехавай культуры.

Небыліцы. Прыёмы стварэння абсурднай карціны свету. Небыліца як частка казак. Небыліца ў заклад. Узнагарода за брахню.

Анекдатычныя казкі. Тыпы персанажаў і канфліктаў. Хітрук і штукар. Хітры злодзей. Прастадушны дурань і дурань «навыварат». Матыў абдурвання праціўніка, «выхадкі з мёртвым целам». Паэтыка смеху. Параметры «дурнога» мыслення. Гратэск. Прыём рэалізаванай метафары. Эксцэнтрычныя выхадкі. Парадзіраванне, камічная словатворчасць, рытмізаваная і рыфмаваная мова. Канцоўкі.

Анекдоты, жарты, досціпы (гумарэскі). Азначэнне анекдота, яго адрозненне ад казкі. Формула анекдота. Віды анекдотаў. Кампазіцыйныя формы. Традыцыйныя тэмы апавядальнай часткі. Сродкі стварэння камічнай сітуацыі і нечаканай развязкі. Роля дыялогу. Гульня слоў. Прадуктыўнасць жанру.

Тэматыка жартаў: смешнае жыццёвае здарэнне, дзіўны ўчынак, недарэчная сітуацыя, камічныя паводзіны і да т. П. Абсурдная філасофія, дурная логіка, неспадзяваная рэакцыя персанажаў. Жарты-дыялогі. Незласлівы характар насмешкі ў жартах і досціпах.
10. СФЕРА ВЕРШАВАНЫХ ЭПІЧНЫХ ЖАНРАЎ
Жанры і віды вершаванага эпасу. Агульныя рысы: сюжэтнасць, вершаваная форма, тыповыя (агульныя) месцы. Пераважна гераічны модус мастацкасці. Класічныя зборнікі. Асноўныя даследаванні. Тэндэнцыі развіцця ва ўсходніх і паўднёвых славян. Адсутнасць гераічнага эпасу ў заходніх славян. Спробы яго штучнага стварэння.
10. 1. Міфалагічныя песні
Асноўная тэма – стасункі людзей і міфалагічных істот («Стоян и самодива», «Йова и самовилы», «Солнце и Добринка», «Вродница и парень»). Паўднёваславянскія песні аб міфалагічных істотах, што ўвасабляюць прыродныя стыхіі (самодивы, самовилы, вилы, юды, русалки і інш.), нябесныя свяцілы, небяспечныя хваробы. Прадказальніцы лёсу. Орисницы, Змей і Ламя: сюжэты, характар абмалёўкі.

Міфалагічныя матывы ў песнях усходніх і заходніх славян (шлюб жанчыны і змея, пярэваратніцтва і інш.).


10. 2. Гераічны эпас
Яго склад (рускія быліны, паўднёваславянскія юнацкія песні). Аснова сюжэтаў – барацьба з ворагамі краіны. Паняцце «эпічнасць». Спецыфіка кульмінацыі. Роля кантрастаў і гіпербал у фарміраванні стылю.

Быліны. Азначэнне жанру. Жанравызначальныя прыкметы. Праблема паходжання, гісторыка-храналагічных межаў і перыядызацыі былін, яе дыскусійны характар. Час і асяроддзе стварэння былін. Іх дэмакратызм. Геаграфія былін. Тэндэнцыя да цыклізацыі. Народныя спевакі, іх роля ў захаванні песенна-этнічнай культуры. Урачыста-паэтычны тон выканання. Прынцыпы класіфікацыі былін. Зборнік Кіршы Данілава. Падыходы акадэмічных школ да вывучэння былін. Сучасныя даследаванні.

Асноўны змест рускага эпасу.

Быліны міфалагічнага плана. Іх сюжэты і героі (Святагор, Волх, Дунай, Потык). Спецыфіка гераічнага характару ў гэтых творах.

Кіеўскія быліны. Іх тэмы, сюжэты, героі. Тэндэнцыя да гістарызацыі. Князь Уладзімір і багатырства кіеўскае. Вобразы Іллі Мурамца, Дабрыні Мікіціча, Алешы Паповіча. Героіка і трагізм у былінах пра Сухмана і Данілу Лаўчаніна. Спаборніцтва ў багацці (Дзюк).

Наўгародскія быліны. Іх тэмы, сюжэты, героі. Цудоўны аратай – багатыр Мікула і князь Вальга. Жаночы подзвіг – вызваленне мужа (Стаўр і Васіліса). Утаймаванне стыхій у былінах пра Садко. Сэнс бунту Васілія Буслаева.

Кансервацыя быліннай традыцыі. Роля спевакоў-прафесіяналаў (калікі, скамарохі) у распаўсюджанні былін. Перапрацоўкі сюжэтаў. Вобраз магутнага калікі Уванішчы. Згадкі пра быліны ў пісьмовых крыніцах.

Паэтыка былін. Маштабнасць падзей і характараў. Звышнатуральныя ворагі. Гераічны пафас. Градацыя подзвігаў. Эпічны хранатоп. Кампазіцыя былінных сюжэтаў. Выкарыстанне антытэзы і атраення. Запевы і зыходы – стылістычныя формулы знешняга афармлення сюжэта. Агульныя месцы (loki communes), іх формульнасць і склад (княжацкая бяседа, сядланне каня, багатырская паездка, кароткая расправа багатыра з ворагам, бой, дыялогі і г. д.). Сістэма паўтораў. Прыёмы запавольвання аповеду (рэтардацыя). Паўтарэнне агульных месцаў, таўталагічныя і сінанімічныя паўторы слоў, паўтарэнні ў вершы і г. д. Шырокая тыпізацыя персанажаў з элементамі індывідуалізацыі. Гіпербала як асноўны сродак стварэння вобразаў. Роля гіпербалы ў абмлёўцы быліннай кульмінацыі. Своеасаблівае выкарыстанне тропаў. Былінныя эпітэты і параўнанні. Мова былін. Былінны верш.

Юнацкія песні. Жанравыя асаблівасці. Агульнае і адметнае ў эпасе балгар і сербаў. Геаграфічнае распаўсюджанне і формы бытавання. Праблема паходжання юнацкіх песень, яе дыскусійны характар.

Асноўныя цыклы сербахарвацкіх юнацкіх песень. Дакосаўскі цыкл і яго героі.

Героіка-трагічны косаўскі цыкл. Цыкл пра каралевіча Марко. Рэальны Марко і эпічны вобраз. Фантастычныя элементы. Цыклізацыя песень вакол вобразаў іншых герояў – Момчыла, Дойчына і г. д. Песні аб паслякосаўскіх падзея і героях, аб вызваленні Сербіі.

Паэтыка юнацкіх песень. Своеасаблівы стыль. Характары і канфлікты. Кампазыцыя сюжэта. Спосабы абмалёўкі персанажаў. Функцыя «славянскай» антытэзы. Агульнаэпічнае і нацыянальна адметнае ў тропіцы.


10. 3. Гераічныя песні
Гайдуцкія, ускоцкія, збойніцкія песні. Іх адрозненне ад юнацкіх. Асаблівасці ўвасаблення ваенна-гераічнай тэмы і тэмы народных рухаў. Гістарычная праўда і мастацкі вымысел. Падыходы да ўзнаўлення гістарычнага мінулага.

Разнастайнасць мастацкіх форм гайдуцкіх, ускоцкіх, збойніцкіх песень. Эпічныя і ліра-эпічныя творы. Прыёмы і сродкі стварэння вобразаў–персанажаў. Гістарычныя прататыпы герояў і іх эпічныя вобразы. Героі гайдуцкіх і ўскоцкіх песень (Страхіл-ваявода, Стоян, Манол, Новак, Груца, Іво Сенянін). Героі заходнеславянскіх збойніцкіх песень (Янашык, Ондраш, Удоўчык, Адамек). Вобразы жанчын–гайдутак у балгарскіх песнях (Баяна-ваявода, Тодорка, Рада).

Паэтыка гайдуцкіх, ускоцкіх, збойніцкіх песень. Выкарыстанне антытэзы, сістэмы паўтарэнняў. Эмбрыянальныя формы сюжэтаў, асаблівасці іх нацыянальнай трактоўкі.

Спецыфіка рускіх удалых (разбойніцкіх) песень у параўнанні з гайдуцкімі, ускоцкімі, збойніцкімі.



Думы. Думы – самабытны жанр украінскага фальклору. Паходжанне тэрміна. Выканаўцы і стваральнікі дум. Гераічныя сюжэты дум, іх запевы і канцоўкі. Старэйшы пласт дум і іх героі («Козак Голота», «Самійло Кішка», «Атаман Матяш старий», «Федір безродний», «Олексій Попович», «Маруся Богуславка» і інш.). Патрыятычны характар дум. Новы пласт дум і іх героі («Хмельницький і Барабаш» і пад.). Характэрныя матывы дум. Тэмы пакутаў у палоне і ўцёкаў з яго. Сацыяльна-бытавы аспект абмалёўкі герояў.

Паэтыка дум. Кампазіцыя. Фігура «славянскай антытэзы». Эмацыянальныя кампаненты. Гераічны пафас. Антытэтычная структура. Спецыфіка дыялогаў і зваротаў. Градацыя і раэтардацыя. Прыём нанізвання эпітэтаў. Канцавыя «Услаўленні».


10. 4. Гістарычныя песні
Розная ступень прысутнасці ў фальклоры славянскіх народаў. Слаба распрацаваны гераічны пачатак. Гістарычная дакладнасць падзей і персанажаў. Грані мастацкай выдумкі, тыпізацыя і індывідуалізацыя. Тэматычныя групы гістарычных песень. Мастацкі вобраз гістарычнага часу як асноўны эстэтычны фактар. Асяроддзе стварэння і бытавання. Нацыянальная адметнасць гістарычных песень славян.

Праблема паходжання і жанравай прыроды гістарычных песень. Адрозненне ад гераічнага эпасу і гістарычных балад. Мастацкія формы гістарычных песень: песні эпічныя, ліра-эпічныя, лірычныя. Складанасці іх вылучэння ў фальклоры. Адсутнасць адзіных фармальных прыкмет гістарычнай песні.

Асноўныя цыклы гістарычных песень славянскіх народаў. Агульныя сюжэты: барацьба з татара-мангольскім, турэцкім і татарскім нашэсцем; сялянскія паўстанні, войны. Рускія гістарычныя песні пра Івана Жахлівага, Сцяпана Разіна, Емяльяна Пугачова, Кутузава, Платава і інш.

Украінскія гістарычныя песні пра Гната Голага, Івана Бандарэнку, Івана Гонту, Багдана Хмяльніцкага, Максіма Залізняка, Кармелюка. Балгарскія і македонскія песні пра палон, прымусовае «патурчанне», Івана Шышмана, падзенне Балгарскага царства. Славянскія песні пра караля Маціяша, польскія – пра Яздавецкі замак, славацкія – пра барацьбу з аўстрыйскім панаваннем, сербскія – пра Косаўскую бітву, вызваленне Сербіі.

Нацыянальныя кампаненты стылю.
11. БАЛАДНЫЯ ПЕСНІ
Азначэнне жанру. Праблема паходжання. Балады народныя і літаратурныя. Аб’ём тэрміна «балада» ў розных нацыянальных традыцыях. Народная тэрміналогія і разуменне адметнасці баладных твораў. Асноўныя жанравызначальныя рысы балад: драматычна напружаны сюжэт, своеасаблівы лірызм, сямейна-бытавыя калізіі, антытэтычнасць, наяўнасць ахвяры або пацярпелага персанажа.

Праблема класіфікацыі балад. Кампазіцыйныя асаблівасці карагодна-гульнёвых балад – старажытнага пласта жанру. Склад рытуальна-міфалагічных балад, іх месца і роля ў каляндарных абрадах. Старажытныя матывы ў баладах, іх распаўсюджанасць у славянскіх народаў. Балады з міфалагічнымі, казачнымі і легендарнымі матывамі. Нацыянальная спецыфіка баладных сюжэтаў.

Гістарычныя і бытавыя балады. Гістарычныя сюжэты: сустрэча родных ў палоне, уцёкі з палону, дэспатызм. Пафас любоўных балад: абарона кахання, асуджэнне своеўладства, сваявольства, крытыка бацькоўскага дэспатызму. Сляды старажытнай калізіі ў баладах пра брата і сястру. Сямейныя балады. Сюжэты «абгавораная нявестка», «нявінна гнаная маладзіца», «дачка-птушка», «гвалтоўны шлюб» і іншыя аспекты сямейных драм. Сацыяльна-гістарычныя прычыны дэфармацыі характараў. Руская балада «Дмитрий и Домна», украінская – «Явор і береза«, беларуская «Гэй, там пры дарозе», сербская – «Нявеста Лазара Раданавіча», славенская – «Прыгажуня Віда», балгарская – «Лазар і Петкана», польская – «Пані пана забіла», чэшская – «Герман і Дарота», славацкая – «Заклятая дзяўчына». Тыпалогія характараў. Адметныя псіхатыпы. Гендэрныя стасункі.

Балады з сацыяльнымі канфліктамі: пра пана Канеўскага і Бандароўну, князя Валконскага і Ваньку-ключніка, халопа і панскую дачку. Своеасаблівая афарбоўка балад у мусульман-баснійцаў («Хасан–агініца», «Омер і Мейрыма»).

Паэтыка народных балад. Прынцыпы стварэння вобразаў-персанажаў (забойцы і ахвяры, злодзея і пакутніка). Формы псіхалагізму. Аўтарская пазіцыя. Віды і функцыя развязак.
12. ДУХОЎНЫЯ ВЕРШЫ І ПСАЛЬМЫ
Месца духоўных вершаў у эпічнай і ліра-эпічнай творчасці славянскіх народаў. Мастацкае асэнсаванне хрысціянскага веравучэння. Рэлігійна-павучальныя тэмы. Вусная і пісьмовая традыцыі існавання.

Паходжанне духоўных вершаў, іх крыніцы. Стваральнікі і носьбіты традыцый. Народныя тэрміны. Звычай выканання на працягу пастоў. Пераход у фальклорную сферу. Язычніцкія элементы.

Прынцыпы класіфікацыі духоўных вершаў. Разнастайнасць падыходаў. Тэматычны склад. Тыпалогія персанажаў. Функцыянальна-стылістычныя разнавіднасці духоўных вершаў.

Паэтыка духоўных вершаў. Структурныя апазіцыі: хрысціянскае – людскае, духоўнае – матэрыяльнае, вечнае – тленнае, праведнае – грэшнае. Цуд як маніфестацыя сілы веры. Спецыфіка хранатопу. Духоўныя цэнтры і пачаткі светабудовы, царства нябеснае. Эсхаталагічная паэтыка. Час праведных і грэшных душ. Стылістыка павучання, дыдактыкі, пакаяння.

Аксіялогія веры. Тыпалогія духоўнай падзеі. Прынцыпы абмалёўкі персанажаў. Герой учынку. Герой пазіцыі. Герой свядомасці, разважання, выказвання. Узвелічэнне аскезы, пакутніцтва, падзвіжніства. Вобразы герояў-змеяборцаў (святы Георгій, Фёдар Ціранін), пакутнікаў (Галакціён і Епісцімія, Кірык і Уліта), падзвіжнікаў (Аляксей Божы чалавек), цудатворцаў, праведнікаў і грэшнікаў у традыцыях славянскіх народаў.

Нацыянальная спецыфіка духоўных вершаў. Рускія вершы пра светабудову («Галубіная кніга»), на старазапаветныя сюжэты («Восіп Пракрасны», «Плач Адама»). Беларускія і ўкраінскія вершы на евангельскія тэмы («Раскрыжаванне Хрыста», «Ушэсце»). Польскія, чэшскія, славацкія вершы і канты эпохі гусіцкіх войн. Балгарскія вершы пра Госпада, ангелаў і бязгрэшную Янку, пра Аўраамава ахвяраванне, пра святога Ілію і грэшныя душы. Сербскія вершы пра Хрышчэнне Хрыста, Святога Саву, знаходжанне Крыжа Гасподняга. Песні слепакоў (сляпых, пра маці святога Пятра).

Ступені фалькларызацыі розных фунцыянальна-тэматычных груп духоўных вершаў.

Славянская кантавая культура. Вытокі, запачаткаванне, развіццё. Канты – псальмы на рэлігійныя тэмы. Віды псальмаў: калядныя, перадвелікодныя (страсныя), пакаянныя, замілавальныя, эсхаталагічныя, апакаліптычныя, малітоўныя, філасофска-сузіральныя, маральна-этычныя, пахавальныя.

Жыццесцвярджальны пафас калядных псальмаў. Сінтэз трагедыйнага і жыццесцвярджальнага ў перадвелікодных псальмах.

Духоўныя вершы і псальмы ў народна-тэатральнай драматургіі.


13. СФЕРА ПАЗААБРАДАВАЙ ЛІРЫКІ
Пазаабрадавая лірыка – з’ява культуры новага часу. Новае стаўленне да асобы і індывідуальнасці, яе ідэалагічны падмурак. Новая сістэма каштоўнасцей, вобразаў, паэтыкі. Песні-аповеды і песні-роздумы.
13.1. Пазаабрадавыя песні
Месца пазаабрадавых песень у фальклоры. Характар выканання. Спевакі. Гістарычнае развіццё песеннага рэпертуару ў славян. Асноўныя групы лірычных пазаабрадавых песень (па часе паходжання, спосабу стварэння, асяроддзі бытавання). Складанасць класіфікацыі. Класіфікацыя музыказнаўчая і філалагічная. Жанравы прынцып. Тэматычны прынцып. Бытавы і сацыяльны канфлікты як аснова першаснай класіфікацыі пазаабрадавай лірыкі. Экспліцытны і імпліцытны «аўтар».

Песні бытавога цыкла (любоўныя, сямейныя, у тым ліку сіроцкія, удовіны, прымацкія). Жыццёвыя калізіі і паэтычныя матывы.

Любоўныя песні (песні пра каханне). Тыпалогія лірычных герояў любоўных песень. Этыка і эстэтыка кахання: нацыянальны кампанент. Паэтычныя знакі шчаслівага, нешчаслівага, ідэальнага кахання. Мастацкая абалонка эратычнага.

Сямейныя песні. Тэма сямейнага шчасця і дэспатызму. Гендэрны аспект. Тыпалогія жаночых і мужчынскіх характараў. Тэма жаночай долі. Дамінантныя матывы. Жаночыя мары.

Сюжэтныя і лірычныя сітуацыі сіроцкіх, удовіных, прымацкіх песень.



Песні сацыяльнага цыкла (антыпрыгонніцкія, рэкруцкія, салдацкія, казацкія). Тэматыка. Асоба і аўтарытарнае асяроддзе. Персаніфікацыя ўлады і яе безасабовасць. Драматычныя і трагічныя калізіі. Грані псіхалагізму. Метафара «смерць – вяселле» ў салдацкіх і казацкіх песнях.

Песні адыходнікаў. Спалучэнне бытавога і сацыяльнага аспектаў. Рускія бурлацкія песні. Беларускія і ўкраінскія чумацкія песні. Балгарскія песні жняцоў. Польскія, чэшскія і ўкраінскія песні плытагонаў. Змест. Тыпы персанажаў.

Гумарыстычныя і сатырычныя песні. Сфера гумару і сфера сатыры. Структура камічнага. Разнастайнасць паэтычных форм камічнага ў жартоўных песнях. Алагізм – аснова песень-небыліц. Сродкі стварэння сатырычных вобразаў (іронія, гратэск, сарказм). Фальклорная перапрацоўка літаратурных твораў як шлях узбагачэння складу гумарыстычных і сатырычных песень.

Карагодна-гульнёвыя і танцавальныя песні. Народныя тэрміны. Разнастайнасць тэматыкі і мастацкіх форм. Падпарадкаванасць руху. Нацыянальна адметныя карагоды, танцы, рытмы. Спецыфіка сюжэтнасці карагодных песень. Прыпевы і паўторы. Тыповыя структуры танцавальных песень: калектыўныя маналогі-звароты, дыялогі, прадстаўленні-апісанні.

Песні жартоўныя, працоўнай, любоўнай і сямейнай тэматыкі.

Паэтыка пазаабрадавых песень. Пачуцці і перажыванні як паэтычная рэальнасць паэтычных песень. Інтэнцыі пачуццёвай рэфлексіі (знешняе асяроддзе, унутраны свет чалавека). Прынцып аналогіі паміж прыроднымі з’явамі і ўнутраным светам чалавека. Віды паралелізмаў. Псіхалагічны паралелізм. Выражэнне перажыванняў лірычнага героя праз знешнія формы (сюжэтныя сітуацыі). Кампазіцыйныя формы і прыёмы. Функцыя паўтораў, ступеньчатае звужэнне вобразаў. Асацыятыўна-ланцужковая пабудова. «Формула немагчымага» і іншыя разгорнутыя метафары. Лірычныя звароты да прыродных з’яў і аб’ектаў. Іх мастацкая функцыя. Вобразы-сімвалы, сталыя метафарычныя эпітэты, параўнанні, увасабленні, метафары і г. д. Строфіка і верш. Залежнасць рытма-інтанацыйнай структуры песень ад музычна-меладычнага малюнка.
13. 2. Малыя лірычныя жанры
Папулярнасць твораў карацелек ва ўсіх славянскіх народаў. Разнастайнасць назваў (прыпеўкі, приспівки, частушкі, карацелькі, каламыйкі, кракавякі, бечарац і інш.). Паходжанне. Сферы бытавання. Сувязь з раннетрадыцыйным фальклорам.

Прастата формы, сціслае выкладанне думкі, дакладнасць ацэнак, жывы водгук на з’явы рэчаіснасці. Манера выканання. Роля імправізацыі. Тэматыка і функцыя. Прыпеўкі працоўныя, гульнёвыя, вясельныя (велічальныя і жартоўныя дакаральныя), бяседныя, танцавальныя.

Нацыянальныя асаблівасці славянскіх прыпевак: перавага любоўнай тэматыкі ў рускіх частушках; сацыяльная сатыра, любоўныя стасункі, элегічныя перажыванні ва ўкраінскіх каломыйках (талалайках, чеберячках); шырыня тэматыкі польскіх кракавякаў; жарт, гумар і сатыра ў сербскіх і харвацкіх бечарцах. Паэтыка карацелек. Функцыя сімволікі, эпітэтаў, параўнанняў, метафар, гіпербалы і г. д. Рытма-меладычная структура. Кампазіцыя прыпевак.
14. СФЕРА НАРОДНА-ДРАМАТЫЧНАГА МАСТАЦТВА
Датэатральны і тэатральны перыяды народнай драматычнай творчасці. Драматургія фальклорна-этнаграфічных комплексаў. Выканаўцы. Касцюмы і маскі. Гульні. Паўтаральнасць дзеянняў у карагодных гульнях. Семантыка фіналаў. Драматургія дзіцячых і маладзёжных гульняў.

Элементы тэатралізацыі пры выкананні многіх фальклорных жанраў.

Спецыфічныя прыкметы фальклорнага тэатра. Прадстаўленні падчас кірмашоў і свят. Творчасць скамарохаў. Балаганы і балаганныя дзяды. Тэатр перасоўных карцінак (раёк). Тлумачэнні і прыгаворкі раёшнікаў Раёшны верш.

Народны лялечны тэатр і яго віды. Тэатр Пятрушкі. Яго паходжанне. Роля Пятрушкі (Кашпарэка, Компленяка): касцюм, рэквізіт, маналогі, характар прадстаўлення, імправізацыі.

Вяртэп (батлейка, шопка). Культурныя вытокі, нацыянальная самабытнасць, сінтэз тэатральнага мастацтва, народнай архітэктуры і скульптуры. Вяртэпныя творы. Тэатральны рэквізіт. Носьбіты традыцыі.

Рэлігійная частка прадстаўлення. Драматургія асноўнага сюжэта. Містэрыяльная драма «Цар Ірад». Сюжэты і героі светскай часткі. Узвышаная стылістыка рэлігійнай часткі і зніжаная свецкая.

Інтэрмедыі ў складзе школьнай біблейска-евангельскай драмы. Іх фалькларызм, антытэза рытарычнага і камічнага. Вобраз селяніна.

Народныя драмы. Час стварэння, развіццё ад простых форм да больш складаных. Вытокі. Духоўная аснова канфлікту ў драме «Цар Максімілян». Дзеючыя асобы, касцюмы, бутафорыя. Спалучэнне гераічнай, трагічнай і камедыйнай ліній. Візуальныя і славесныя формы кіча.

Народныя героіка-рамантычныя драмы («Лодка» і пад.). Іх паходжанне, праблематыка, ідэйная накіраванасць, вобразы, паэтыка. Асаблівасці пастаноўкі народных драм.

Народныя бытавыя сатырычныя п’есы «Барын», «Маўрух», «Хаджэнне з бетлеемам» і г. д. Тэматыка, аб’ект высмейвання, прыёмы стварэння сатырычных вобразаў.

Асаблівасці пастаноўкі народных драм.
15. СФЕРА ДЗІЦЯЧАГА ФАЛЬКЛОРУ
Паняцце дзіцячы фальклор. Фальклор для дзяцей і ўласна дзіцячая творчасць. Крыніцы дзіцячага фальклору. Яго шматфункцыянальнасць. Жанравы склад і прынцыпы класіфікацыі дзіцячага фальклору. Вершаваныя і празаічныя, гульнёвыя і негульнёвыя жанры.

Фальклор для дзяцей. Калыханкі (колискові і приспивни песні), іх паходжанне, змест, паэтыка, практычная скіраванасць. Роля рытму і імправізацыі. Функцыянальнае прызначэнне. Гульнёвыя жанры (рухомыя і слоўныя): забаўлянкі (потешки, утишки), паскакушкі (чукикалки), прыгаворкі, небыліцы-перакруткі, скорагаворкі (скоромовки, скоропоговорки) і пад. Загадкі, казкі, песні для дзіцячай аўдыторыі. Песні аб падзеях у жывёльным свеце. Мадэль перавёрнутага свету ў песнях-небыліцах. Цыклічная пабудова тэксту ў дакучных песнях і казках.

Уласна дзіцячы фальклор. Узроставая дыферэнцыяцыя розных жанраў. Спосаб перадачы. Паэзія гульнёвай культуры. Гульні-дзеянні і гульні мастацка-драматычнага ладу. Перадгульнёвы фальклор. Функцыя і змест жараб’ёвак і лічылак. Структурныя элементы гульні. Функцыя гульнёвых прыгаворак і прыпевак. Крыніцы, сувязь з гульнёй., змест, паэтыка. Слоўныя гульні. Дражнілкі (прозивалки), насмешки, мірылкі, хітрыкі (выкруты), адгаворкі, іх роля ў рэгуляванні паводзінаў дзяцей у калектыве.

Роля культуры дзяцінствва ў захаванні непрадуктыўных жанраў фальклору. Песні-заклічкі. Іх магічная форма і кола адрасатаў. Дзіцячы фальклор у кантэксце духоўнай культуры народа і этнапедагогікі. Яго роля ў працэсе сацыялізацыі асобы.


16. СФЕРА ПОСТКЛАСІЧНАГА ФАЛЬКЛОРУ

(канец XVIII – пачатак XX ст.)
Пашырэнне сувязі фальклору з пазатэкставай рэальнасцю. Якасна новыя рысы фальклорнага мыслення. Спецыфіка выкарыстання традыцыйных сродкаў выразнасці. Арыентацыя на літаратурныя і культурныя ўзоры. Змяненне стылёвай парадыгмы.

Адметныя рысы посткласічнага перыяду: сацыякультурная поліцэнтрычнасць, функыянальная маргінальнасць, шматвектарная дыферэнцыяцыя фальклору (тэрытарыяльная, сацыяльная, прафесійная, полаўзроставая).

Фальклорны дысплей горада, вёскі, мястэчка: агульныя і адметныя сектары, сустрэчныя патокі культурнай інфармацыі. Лёс традыцыйнай сістэмы жанраў. Выспяванне новых з’яў.
16 1 Познетрадыцыйны фальклор
Аб’ём паняцця, тыпалагічная характарыстыка, часавыя межы.

Зрух у фальклорнай свядомасци. Актыўнае асваенне сацыяльнай праблематыкі. Ідэйныя і мастацкія акцэнты твораў салдацкага фальклору. Драмы герояў адыходніцкага фальклору і іх мастацкае ўвасабленне. Дэфармацыя маргінальнай асобы. Паступовае далучэнне познетрадыцыйных твораў да класічнага фальклору, успрыманне іх як натуральнай (спрадвечнай) часткі народнай культуры.

Імклівае развіццё частушачнага жанру – шэдэўра лірыкі «малых» форм. Культурныя вытокі і мясцовыя назвы. Шырыня тэматыкі. Кампазіцыйныя тыпы. Фарміраванне ўласнага стылю. Перавага элегічнага і драматычнага модусаў мастацкасці. Грані распрацоўкі камічнага. Новы тып персанажаў. Эмацыянальная адкрытасць лірычнага героя. Манера выканання. Асяроддзе бытавання.

Запазычанне частушкі «нізавой» культурай гарадоў і мястэчак. Гарадскі акцэнт у традыцыйнай тэматыцы частушак.


16.2. Гарадскі фальклор
Стваральнікі і выканаўцы. Жанравы склад. Падпарадкаванне традыцыйных сродкаў сялянскага фальклору новым ідэйна-мастацкім задачам. Уплыў стылю кніжнай паэзіі. Арыентацыя на літаратурныя песенныя ўзоры. Фалькларызацыя часткі песень і рамансаў прафесійнага паходжання. Паўпрафесійная і аматарская песенная творчасць. Феномен свецкай кантавай культуры славян. Канты патрыятычныя, лірычныя, алегарычныя, жартоўныя, сатырычныя. Шляхі пранікнення гарадскога песеннага фальклору і кантаў у сялянскае асяроддзе. Трансферныя працэсы ў культурнай свядомасці вяскоўцаў.

Фальклорная плынь гарадской культуры. Культура вышэйшых класаў і народная традыцыя. Традыцыі, рытуалы, фальклор рабочых, рамеснікаў, гандляроў, чаляднікаў і г. д. Гарадскія і цэхавыя святы. Свецкія і рэлігійныя відовішчы. Вандроўныя музычныя і тэатральныя гурты. Іх рэпертуар і роля ў распаўсюджанні фальклору. Фальклор шкаляроў і студэнтаў. Анакрэантычныя і геданістычныя песні. Пародыі.

Гарадскія наратывы. Развіццё «жорсткага» раманса.

Зрухі ў гарадской фальклорнай парадыгме. Фактар моды. Недастатковая вывучанасць з’яў гарадскога фальклору ў кантэксце гарадской культуры XIX – пачатку XX ст.


16.3. Рабочы фальклор
Прафесійна-тэматычная дыферэнцыяцыя рабочага фальклору (фабрычна-завадскі, шахцёрскі, прыіскавы і да т. п.). Нацыянальна выразныя з’явы ў складзе рабочага фальклору (уральскія тайныя сказы ў рускім фальклоры, шахцёрскія песні і прыпеўкі – ва ўкраінскім, песні ганчароў – у беларускім).

Тэма цяжкай паднявольнай працы. Мастацкія формы пратэсту супраць эксплуатацыі. Песні-жальбы. Фактаграфізм і дакументальнасць.

Плынь сатырычнай, агітацыйнай і гімнічнай паэзіі. Адметны стыль любоўных і сямейных песень. Творчасць паэтаў-рабочых і фальклор.

Фальклорная проза рабочых (казкі, сказы, сацыяльна-утапічныя і іншыя легенды, анекдоты, прымхліцы). Яе тэмы і мастацкія акцэнты. Прыказкі, прымаўкі, загадкі.

Традыцыя сялянскага і мяшчанскага фальклору ў вуснай паэзіі рабочых. Узмацненне ролі кніжнай паэзіі і індывідуальнага пачатку. Агульныя і адметныя тэндэнцыі развіцця рабочага фальклору ў славянскіх народаў.
17. СФЕРА ПОСТФАЛЬКЛОРУ
Аб’ём паняцця «постфальклор». Постфальклор – найбольш рухомая, няўстойлівая частка сучаснага фальклору, заўсёдная крыніца новых тэндэнцый і традыцый, сховішча маргінальных і парафальклорных з’яў, сфера ўзаемадзеяння розных культурных напрамкаў, перакрыжаванне розных ідэйных і мастацкіх патокаў і г. д. Гістарычная абумоўленасць постфальклорнай карціны з яе няпэўнымі межамі і дыфузійнымі працэсамі. Вусная і пісьмовая формы бытавання постфальклору. Песеннікі і альбомы (школьны, дзявочы, армейскі, турэмны і пад.). Феномен камп’ютэрнага фальклору і графіці.

Водгук фальклору на гістарычныя падзеі і сацыяльныя працэсы.

Рэвалюцыя, вайна, міждзяржаўныя і іншыя канфлікты ў люстэрку фальклору. Ленін, Сталін і дзеячы савецкай эпохі ў фальклоры народаў СССР: шляхі міфалагізацыі вобразаў. Псеўдафальклор 30-х і 40-х гадоў: ілжэтворчасць і фальсіфікацыі.

Прапагандысцкія міфы і праўда ГУЛАГа ў творчасці палітвязняў. Дыскурс самадзейнай творчасці савецкага часу.

Другая Сусветная вайна і фальклор славянскіх народаў. Антыфашысцкі і партызанскі фальклор. Песні дзяўчат-паланянак. Жанры салдацкага фальклору. Пераробкі песень паэтаў і кампазітараў. Постваенны наратыў (сямейны і аўтабіяграфічны). Асаблівасці аўтабіяграфічных аповедаў (вайна з пункту погляду салдата, працаўніка тылу, жанчыны, жонкі, маці і дзіцяці, ахвяры, дзеячаў культуры і г. д. ). Іх збіранне і выданне.

«Афганскі» сіндром. Хваля фалькларызацыі песеннай творчасці «афганцаў».

Формы фальклорнай рэакцыі на афіцыйную ідэалагізаваную культуру: лірыка-гуманістычная і смехавая. Аўтарская песня ў яе прафесійным і аматарскім праламленні. Паэтызацыя натуральных чалавечых пачуццяў і рамантызацыя экстрэмальнага. Тэматыка дваровых песень. Сцэнічная легалізацыя «жорсткіх» рамансаў і сентыментальных песень Выбух сацыяльна-палітычных анекдотаў. Зніжаная версія вобразаў дзеячаў савецкай эпохі. Этыка і эстэтыка «чорнага гумару». Фалькларызацыя «садысцкіх вершаў». Сатырычная і гуманістычная функцыі наіўнага погляду ў анекдотах пра Вовачку.

Постсавецкая культурная прастора. «Ліхія дзевяностыя» і іх «героі». Гратэскны вобраз «новага рускага» ў фальклоры. Праблематыка анекдотаў з удзелам палітычных і дзяржаўных дзеячаў, работнікаў ДАІ, медыцынскіх і іншых устаноў. Новыя аспекты этнічных анекдотаў і жартаў.

Натуральная і штучная актывізацыя містыка-рэлігійнага фальклору. Аповеды пра празорцаў, варажбітак, экстрасэнсаў, чорных і белых магаў, выпадкі цудоўнага вылячэння і г. д. Прымхі, забабоны, прыкметы. Спецыфіка аповедаў пра жыццё пасля смерці, прароцкія сны і г. д. Грані сучаснай дэманалогіі. Слоўныя формулы магічнай практыкі. Роля СМІ ў папулярызацыі містычнага.

Узмацненне калярэлігійнага фальклору. Сучасныя наратывы пра цуды, вернікаў і грэшнікаў, цудатворныя, паказаныя і зніклыя абразы, новыя ланшафтныя святыні, «абміранне» і «бачанне». Пратэстанцкая спеўная творчасць. Яе роля ў знікненні традыцыйнага фальклору ў Еўропе. Сектанцтва і фальклор. Сучасная інтэрпрэтацыя эсхаталагічнага міфа. Роля СМІ ў распаўсюджванні веры ў рэлігійныя цуды.

Фальклор прадстаўнікоў розных субкультур, яго роля ў самавызначэнні асобы. Субкультурная адзначанасць пародый, пераробак, сюжэтных «пераказаў» і «працягаў», «сцёба», кіча, афарызмаў, «малітваў», павер’яў, тостаў, «маразмаў», прысяганняў, праклёнаў, прымхліц, легенд, запаветаў, баек, мемаратаў, чутак, плётак і г. д. Сучасныя формы дзіцячага фальклору. Folk – струмень эстраднай музыкі, відовішчаў і перформансаў (аўтэнтыка, поп, рок).

Прадуктыўныя мадэлі фальклорнай і парафальклорнай новатворчасці. Аўтарства і псеўдааўтарства. Архетыпы і універсаліі жанравых і відавых новаўтварэнняў.

Постфальклорная сітуацыя ва ўсходнеславянскіх, паўднёваславянскіх і заходнеславянскіх народаў. Нацыянальна адметнае (напрыклад, фальклорнае напаўненне сербскіх графіці). Дээтнізацыя сучаснага фальклору ў Беларусі.

Сучасны стан і лёс нацыянальнай фальклорнай традыцыі ў іншаэтнічным атачэнні (польскі фальклор на тэрыторыі Беларусі, беларускі – у Сібіры і г. д. ).

Нацыянальныя культурныя цэнтры, іх роля ў захаванні, прапагандзе, папулярызацыі фальклорныох традыцый у краіне і па-за яе межамі.

ЛІТАРАТУРА


  1. Агульнаславянскі фальклор

Падручнікі, дапаможнікі, хрэстаматыі

Аникин В. П. Русское народное поэтическое творчество : учебник / В. П. Аникин,

Ю. Г. Круглов. Л., 1987.



Аникин В.П. Теория фольклора : курс лекций. М., 1996.

Аникин В. П. Русское устное народное творчество : учебник / В. П. Аникин. М., 2001.

Беларуская вусна-паэтычная творчасць: падручнік / К. П. Кабашнікаў [і інш.].

Мн., 2000.

Беларускі фальклор : хрэстаматыя / склад. К. П. Кабашнікаў [і інш.]. Мн., 1996.

Българско народно поетично творчество : христоматия. София, 1958.

Динеков П. Български фолклор. Ч. 1 / П. Динеков. София, 1972.

Зуева Т. В. Русский фольклор : учебник. / Т. В. Зуева, Б. П. Кирдан. М., 2000.

Кавалёва Р. М. Беларуская вусна-паэтычная творчасць : вучэбна-метадычны

комплекс / Р. М. Кавалёва. Мінск, 2005.

Календарные обычаи и обряды в странах Зарубежной Европы. Т. 1: Зимние праздники. М., 1973;

Календарные обычаи и обряды в странах Зарубежной Европы. Т. 2: Весенние праздники. М., 1977;

Календарные обычаи и обряды в странах Зарубежной Европы. Т. 3: Летне-осенние праздники. М., 1978.

Кравцов Н.И. Славянский фольклор : учебник / Н. И. Кравцов. М., 1976.

Кравцов Н. И. Русское устное народное творчество : учебник. / Н. И. Кравцов, С. Г. Лазутин. М., 1983.

Латковић В. Народна књижевност. Београд, 1967.

Македонски фолклор. Скопjе, 1968.



Мирский В. Поэтика песен европейских народов : учеб. пособие / В. Мирский.

Рига, 1991.



Романска Цв. Българско народно поетично творчество : христоматия. / Цв. Романска. София, 1969.

Русское народное поэтическое творчество : хрест. по фольклористике / сост.

Ю. Г. Круглов. М., 1980.

Русский фольклор : хрестоматия / сост. Т. В. Зуева, Б. П. Кирдан. М., 1998.

Русский фольклор : хрест. исслед. / сост. Т. В. Зуева, Б. П. Кирдан. М., 1998.

Славянский фольклор : сб. ст. / ред. Б. Н. Путилов, В. К. Соколова. М., 1972.

Славянский фольклор и историческая действительность. М., 1965.

Славянский фольклор : тексты / сост. Н. И. Кравцов, А. В. Кулагина. М., 1987.

Slovenský folklór / zost. A. Melicherčik. Bratislava, 1965.

Українська народна поетична творчість. Київ, 1958. Т. 1.



Чарота І. А. Югаславянскія літаратуры і культуры : вучэб. дапам. для студ. філал. фак. / І. А. Чарота, М. В. Трус. Мінск, 1999.

Эпос славянских народов : хрестоматия / под ред. П. Г. Богатырева. М., 1959.


Энцыклапедыі, слоўнікі, паказальнікі

Андреев Н. П. Указатель сказочных сюжетов по системе Аарне / Н. П. Андреев.

Л., 1929.

Българска митология : енциклопедичен речник / съст. А. Стойнев. София, 1994.

Валянская О. Женщина в мифах и легендах : энцикл. слов. / О. Валянская. М., 1992.

Восточнославянская сказка : сравнит. указ. сюжетов / сост. Л. Г. Бараг [и др.].

Л., 1979.

Восточнославянский фольклор : слов. науч. и нар. терминологии. Минск, 1993.



Ильин И. Постмодернизм : слов. терминов / И. Ильин. М., 2001.

Календарни празници и обичаи на българите : енцикл. София, 1998.



Кляус В. Л. Указатель сюжетов и сюжетных ситуаций заговорных текстов восточных и южных славян / В. Л. Кляус. М., 1997.

Коваль У. І. Народныя ўяўленні, павер’і і прыкметы : давед. па ўсходнеслав. міфалогіі / У. І. Коваль. Гомель, 1995.

Koraliński M. Słownik symboli / М. Koraliński. Warszawa, 1990.

Кравченко А. И. Культурология : словарь / А. И. Кравченко. М., 2000.

Культурология: ХХ век : словарь. СПб., 1997.

Литературный энциклопедический словарь. М., 1987.

Маковский М. М. Сравнительный словарь мифологической символики в индоевропейских языках: Образ мира и миры образов / М. М. Маковский. М., 1996.

Мифы народов мира : энциклопедия : в 2 т.М., 1991–1992. 2 т.

Народная культура Беларусі : энцыкл. давед. / пад агул. рэд. В. С. Цітова.

Мінск, 2002.

Народные знания. Фольклор. Народное искусство : Свод этнографических понятий и терминов. М., 1991. Вып. 4.

Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік / В. П. Рагойша. Мінск, 1987.

Речник на македонската народна поезиjа. Скопjу, 1983.



Руднев В. Энциклопедический словарь культуры ХХ века / В. Руднев. М., 2001.

Славянские древности : этнолингв. слов. : в 5 т. / под общ. ред. Н. И. Толстого.

М., 1995–2003. Т. 1–3.

Славянская мифология : энцикл. слов. М., 1995.



Степанов Ю. С. Константы : Словарь русской культуры / Ю. С. Степанов. М., 2001.

Словарь литературоведческих терминов и понятий. М., 2002.

Słownik stereotypów і symboli ludowych. Lublin, 1996. Т. 1.

Słownik folkloru polskiego. Warszawa, 1965.

Этнаграфія Беларусі : энцыклапедыя. Мінск, 1989.



Достарыңызбен бөлісу:
1   2   3   4




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет