Закон Республики Беларусь от 23. 07. 2008 n 420-з "Аб Правiлах беларускай арфаграфii I пунктуацыi"



Дата17.06.2016
өлшемі193.93 Kb.
#143257
түріЗакон
Закон Республики Беларусь от 23.07.2008 N 420-З "Аб Правiлах беларускай арфаграфii i пунктуацыi"

Текст документа приведен по состоянию октябрь 2009 г.



<< Назад | <<< Главная страница

Страница 1

Зарегистрировано в НРПА РБ 25 июля 2008 г. N 2/1517

Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 24 чэрвеня 2008 года

Адобраны Саветам Рэспублiкi 28 чэрвеня 2008 года

Артыкул 1. Зацвердзiць Правiлы беларускай арфаграфii i пунктуацыi (прыкладаюцца).

Артыкул 2. Дзяржаўныя органы, iншыя арганiзацыi, грамадзяне Рэспублiкi Беларусь, а таксама замежныя грамадзяне i асобы без грамадзянства, якiя пастаянна цi часова пражываюць або часова знаходзяцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, павiнны кiравацца Правiламi беларускай арфаграфii i пунктуацыi, зацверджанымi гэтым Законам, ва ўсiх сферах i выпадках выкарыстання пiсьмовай беларускай мовы.

Артыкул 3. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь да 1 верасня 2010 года:

забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Законам;

прыняць iншыя меры, неабходныя для рэалiзацыi палажэнняў гэтага Закона.

Артыкул 4. Гэты Закон уступае ў сiлу з 1 верасня 2010 года, за выключэннем гэтага артыкула i артыкула 3, якiя ўступаюць у сiлу з дня афiцыйнага апублiкавання гэтага Закона.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.ЛУКАШЭНКА

ЗАЦВЕРДЖАНА

Закон


Рэспублiкi Беларусь

23.07.2008 N 420-З



ПРАВIЛЫ БЕЛАРУСКАЙ АРФАГРАФII I ПУНКТУАЦЫI

Раздзел I

АРФАГРАФIЯ

Глава 1

ПРАВАПIС ГАЛОСНЫХ

§ <*> 1. Галосныя лiтары

--------------------------------

<*> У гэтых Правiлах параграфы (§) з'яўляюцца асноўнымi структурнымi элементамi, абазначаюцца арабскiмi лiчбамi з кропкай i маюць скразную нумарацыю. Параграфы аб'ядноўваюцца ў главы i падзяляюцца на пункты або абзацы (у выпадку, калi параграф складаецца з аднаго пункта).

1. У беларускiм алфавiце 10 галосных лiтар: а, о, у, ы, э, е, ё, i, ю, я.

2. Лiтары а, о, э, у пiшуцца ў пачатку слова i пасля цвёрдых зычных для абазначэння адпаведных галосных гукаў. Лiтара i пiшацца ў пачатку слова, пасля зычных пiшацца ы або i ў залежнасцi ад цвёрдасцi або мяккасцi зычных. Лiтары е, ё, ю, я ў пачатку слова, у сярэдзiне слова пасля галосных, ў (у нескладовага), раздзяляльнага мяккага знака i апострафа абазначаюць на пiсьме спалучэнне зычнага гука [й] з галоснымi [э], [о], [у], [а]: елка - [йэ]лка, юны - [йу]ны, яма - [йа]ма; паехаў - па[йэ]хаў, паёк - па[йо]к, саюз - са[йу]з; здароўе - здароў[йэ]; льеш - ль[йэ]ш; аб'езд - аб[йэ]зд, б'ю - б[йу], сям'я - сям[йа].

3. Лiтары я, ё, е, ю, i пасля зычных абазначаюць мяккасць зычных i адпаведныя галосныя гукi [а], [о], [э], [у], [i]: сяду - [с'а]ду, вязу - [в'а]зу, мёд - [м'о]д, лета - [л'э]та, люты - [л'у]ты, лiст - [л'i]ст.

4. Кропкi над лiтарай ё абавязковыя. Кропка над лiтарай i малой абавязковая. Над лiтарай I вялiкай у друкаваных тэкстах кропка не ставiцца, а ў рукапiсных тэкстах кропка абавязковая.

§ 2. Лiтары о, ё

1. Лiтара о пiшацца толькi пад нацiскам: год, кот, скрозь, шоўк, ко`лас, мо`ва, до`ўга, по`суд, аро`л, шо`лах, плячо`, даро`га, разго`ртваць, дапамо`га, дадатко`ва, жнiво`, дэпо`, во`дар, о`канне, о`да, о`птам, о`рдэн, о`фiс, о`пера, Об, Орша, Омск, Обнiнск, Осла, Оксфард, Орск, То`кiа, Ватэрло`а.

2. Лiтара ё пiшацца пад нацiскам: лёс, вёска, сёстры, цёмны, цёплы.

Лiтара ё пiшацца не пад нацiскам у словах з коранем ёд- i ёт-: ёдапiры`н, ёта`цыя, ётава`нне.

3. Лiтара ё пiшацца ў складаных словах з першай часткай радыё-: радыёстанцыя, радыёграма, радыёантэна.

Калi першая частка складанага слова ўтворана ад назвы хiмiчнага элемента радый, то пiшацца лiтара е, якая з'яўляецца злучальнай галоснай: радыебiяло`гiя, радыеакты`ўнасць, радыеметры`чны, радыеiзато`п i iнш. У першым складзе перад нацiскам у гэтым выпадку пiшацца я: радыяме`трыя, радыяхi`мiя, радыяло`гiя, радыягра`фiя.

§ 3. Лiтары э, е

1. Лiтара э пiшацца:

у пачатку выклiчнiкаў э, эге, эге-ге, эй, эх;

пасля прыстаўной лiтары г у слове гэты i вытворных ад яго (дагэтуль), а таксама ў выклiчнiках гэ, гэй i назвах лiтар (бэ, вэ i iнш.);

пасля шыпячых, [р], [д], [т] i цвёрдага [ц]: жэрдка, жэмчуг, шэры, нашэсце, чэрствы, чэк, нараджэнне, абуджэнне, рэкi, рэзаць, халадэча, сардэчны, пустэча, мястэчка, цэны, у руцэ.

2. У пачатку запазычаных слоў лiтары э, е як пад нацiскам, так i не пад нацiскам пiшуцца ў адпаведнасцi з лiтаратурным вымаўленнем: э`ра, эсэ`, э`ўрыка, э`пас, э`тыка, Эўклi`д, Эўрыпi`д, Элi`ста; е`гер, е`рась, ерэты`к, Еўро`па, еўрапе`йскi, Еўпато`рыя, Ерэва`н, ерэва`нец, Еўфра`т.

На канцы запазычаных нязменных слоў, а таксама ўласных iмён i геаграфiчных назваў пасля зычных, акрамя л, к, пiшацца э: купэ`, рэзюмэ`, рэнамэ`, кафэ`, галiфэ`, кашнэ`, кабернэ`, фрыкасэ`, плiсэ`, каратэ`, дэкальтэ`; Стру`вэ, Мерымэ`, Эйвэ`, Хасэ`, Мо`рзэ, Табi`дзэ, Брыгва`дзэ, Каба-Ве`рдэ, Душанбэ`, Сан-Тамэ`; але: са`льта-марта`ле, фiле`, камюнiке`, пiке`.

3. Лiтара э ў запазычаных словах пасля губных зычных, а таксама пасля з, с, н пiшацца згодна з лiтаратурным вымаўленнем. Так, словы капэ`ла, сурвэ`тка, экзэмпля`р, маянэ`з, тунэ`ль, сэ`рвiс, iнтэрнэ`т пiшуцца з лiтарай э, а словы меда`ль, ме`неджмент, не`рвы, парла`мент, перспекты`ва, газе`та, сервi`з - з лiтарай е.

4. У запазычаных словах, адзначаных у пунктах 2 i 3 гэтага параграфа, напiсанне э, е вызначаецца па слоўнiку.

§ 4. Перадача акання на пiсьме

1. Галосныя гукi [о], [э] ў ненацiскным становiшчы чаргуюцца з [а]: дом - дамы`, мо`ва - маўле`нне, цэ`гла - цагля`ны, шэпт - шапта`ць.

2. Незалежна ад паходжання слова гук [о] ў ненацiскных складах вымаўляецца як [а], што перадаецца на пiсьме: гара`, вада`, баранава`нне, ко`лас, хо`лад, бало`та, Бандарэ`нка, Ко`ханава, Ку`нцава, Гаме`р, Сакра`т, арганiза`цыя, педагагi`чны, электара`т, харэагра`фiя, заало`гiя.

Не падпарадкоўваюцца аканню словы са спалучэннямi ро, ло, якiя чаргуюцца з ры, лы: кроў - крывi` - крыва`вы, дро`вы - дрыво`тня, кро`шка - крышы`ць, бро`вы - брыво`, гром - грымо`ты - грыме`ць, брод - брысц`i, гло`тка - глыта`ць, бло`хi - блыха`.

3. У словах славянскага паходжання i запазычаных словах, цалкам адаптаваных у беларускай мове, галосны [э] ва ўсiх ненацiскных складах чаргуецца з [а] i абазначаецца на пiсьме лiтарай а: стрэ`хi - страха`, шэ`ры - шарэць, чэ`ргi - чарга`, крэмль - крамлёўскi, жэ`мчуг - жамчу`жына, арэ`нда - арандава`ць, майстэ`рня - ма`йстар.

Ва ўласных iмёнах са славянскай лексiчнай асновай i ў даўно запазычаных словах з неславянскiх моў у ненацiскных складах гук [э] падпарадкоўваецца агульным правiлам акання - пасля цвёрдых зычных ён чаргуецца з [а] i абазначаецца на пiсьме лiтарай а: Беразiно`, Чарапаве`ц, Жамчу`жнiкаў, Чарнышэ`ўскi, Шаўчэ`нка, Чалю`скiн, лi`тара, транслiтара`цыя.

4. Перадача на пiсьме [э] ў iншых запазычаных словах у ненацiскных складах асновы вызначаецца наступнымi правiламi:

у пачатку слова [э] перадаецца на пiсьме лiтарай э ў адпаведнасцi з беларускiм лiтаратурным вымаўленнем: экано`мiя, экза`мен, эква`тар, этажэ`рка, элеме`нт. Лiтара э пiшацца пасля прыставак i ў другой частцы складанага слова: праэкзаменава`ць, трохэлеме`нтны, квiнтэсэ`нцыя;

пасля шыпячых, [р], [д], [т] i цвёрдага [ц] пiшацца э: жэто`н, Жэне`ва, Жэра`р, жэлацi`н, чэкме`нь, рэспу`блiка, рэфо`рма, Рэма`рк, рэкла`ма, рэа`ктар, рэвi`зiя, агрэга`т, рэжы`м, рэко`рд, рэе`стр, рэвалю`цыя, дэта`ль, гардэро`б, Дэтро`йт, Дэфо`, дэлега`т, дэманстра`цыя, о`рдэн, тэо`рыя, тэа`тр, тэлегра`ф, тэлефо`н, ветэра`н, ка`тэт, тэрмо`метр, тэарэ`ма, цэнтралi`зм, цэвi`та.

5. У запазычаных словах напiсанне э i а пасля зычных, акрамя шыпячых, [р], [д], [т] i цвёрдага [ц], вызначаецца па слоўнiку: панэ`ль; але: шыне`ль.

6. Ненацiскныя фiналi -эль, -эр у запазычаных словах перадаюцца як -аль, -ар: шнi`цаль, шпа`таль, мi`таль, фо`рталь, ка`рцар, грэ`йдар, лi`дар, камп'ю`тар, пэ`йджар, рэйсфе`дар, эспа`ндар, тэ`ндар, о`рдар, ме`неджар, фарва`тар, а`льма-ма`тар, кра`тар, прэсвi`тар.

Ненацiскныя фiналi -эль, -эр ва ўласных iмёнах iншамоўнага паходжання перадаюцца нязменна: Ландэр, Одэр, Пiтэр, Юпiтэр.

§ 5. Правапiс лiтар а, о, э ў складаных словах

1. У складаных словах можа быць адзiн асноўны i адзiн або некалькi пабочных нацiскаў. Калi ў другой частцы складанага слова нацiск на першым складзе, то ў першай частцы замест о пiшацца а: дабрадзе`й, скарахо`д, салява`р, дабрая`касны, галавало`мка, вадасхо`вiшча, малатабо`ец, бамбасхо`вiшча, раўнапра`ўе.

Лiтара о захоўваецца ў складаных словах, першай часткай якiх з'яўляюцца слова-, што-, фота-, мота-: словафо`рма, словатво`рчасць; штодзённы, штоме`сяц, штого`д; фотазды`мак, фотако`пiя, фотаплёнка, фотака`мера, фотавы`стаўка i г.д.; але: фатагра`фiя i вытворныя ад яго; мотаго`нкi, мотакро`с, мотаспо`рт i г.д.; але: матаво`з, матацы`кл i вытворныя ад iх.

2. Калi ў другой частцы складанага слова нацiск не на першым складзе, то ў першай частцы захоўваецца о: аснo`вапалажэ`нне, бавo`ўнапрадзi`льны, вo`гнетрыва`лы, вo`даразмеркава`льнiк, вагo`нарамо`нтны, вo`стракамбiнацы`йны, высo`каiдэ`йны, галo`ўнакама`ндуючы, кo`рманарыхто`ўка, кo`негадо`ўля.

У першай частцы некаторых складаных слоў, асаблiва навуковых тэрмiнаў, можа выразна праяўляцца пабочны нацiск i тады, калi асноўны нацiск падае на першы склад другой часткi. У такiм выпадку пад пабочным нацiскам у першай частцы захоўваецца напiсанне о: агo`рафо`бiя, азo`насто`йкi, азo`тнакi`слы, збo`жжасхо`вiшча, кo`ксага`завы, мангo`лазна`ўства, мo`вазна`ўства, мo`вазна`ўчы, матo`разбо`рка, рабo`тада`вец, слo`ватво`рчасць, фo`ндасхо`вiшча i iнш.

Ва ўсiх iншых выпадках напiсанне падобных слоў вызначаецца па слоўнiку.

3. Лiтара о пiшацца ў першай частцы складаных слоў, калi другая частка пачынаецца з ў (у нескладовага): марозаўсто`йлiвы, торфаўбо`рачны, вогнеўсто`йлiвы, збожжаўбо`рка.

4. Лiчэбнiкi ад 600 да 800 утвараюць асобны тып складаных слоў, у якiх першая частка скланяецца i пiшацца як самастойнае слова.

Напрыклад <*>:

Н. шэсцьсот семсот восемсот

Р. шасцiсот сямiсот васьмiсот

Д. шасцiстам сямiстам васьмiстам

В. шэсцьсот семсот восемсот

Т. шасцюстамi сямюстамi васьмюстамi

М. (аб) шасцiстах сямiстах васьмiстах

--------------------------------



<*> Прыклады, якiя прыводзяцца ў гэтых Правiлах, не могуць разглядацца як падрадковыя заўвагi да пунктаў, часткi цi абзаца пунктаў.

5. Гук [э] ў першай частцы складаных слоў захоўваецца i абазначаецца лiтарай э: мэтанакiраваны, мэтазгодна, рэдказубы, шэравокi, арэхападобны, крэдытаздольнасць, тэлебачанне.

6. У складаных словах, утвораных ад лiчэбнiка ў форме роднага склону i iншага слова, першая частка пiшацца так, як яна пiшацца ў родным склоне лiчэбнiка: трохдзённы, чатырохпавярховы, шасцiствольны, шасцiсоты, пяцiдзёнка, дзесяцiгодка, сямiкласнiк, васьмiгадовы, васьмiсоты, дзевяцiградусны, саракагоддзе, саракапяцiтонны, двухсотметровы.

7. Калi складаныя словы маюць у сваiм складзе больш за дзве часткi, то кожная з iх пiшацца як асобна ўзятае слова: авiяматорабудаванне, аўтатрактарабудаванне, аэрафотапрыбор.

§ 6. Перадача якання на пiсьме

1. Галосныя е, ё ў першым складзе перад нацiскам абазначаюцца на пiсьме лiтарай я: зе`млi - зямля`, зе`лень - зялёны, се`м'i - сям'я`, сёлы - сяло`, сёстры - сястра`, вёслы - вясло`, вёска - вяско`вы, е`лка - ялi`на, е`здзiць - язда`, ёмкi - ямчэ`й, ёрш - ярша`, лён - ляно`к, мёд - мядо`к, дзе`нь - дзянёк, лес - лясны`, снег - снягi`, ве`цер - вятры`, сце`ны - сцяна`, дзе`вяць - дзявя`ты, дзе`сяць - дзяся`ты, сем - сямна`ццаць, во`сем - васямна`ццаць, цецеруко`ў - цецяру`к, перане`сцi - перанясу`.

У iншых ненацiскных складах е захоўваецца: селянi`н, зелянi`на, вестуны`, леснiкi`, векаве`чны, верацяно`, нерухо`мы, безупы`нны, во`зера, ве`села, во`сем, за`едзь, вы`светлiць, вы`ехаць, во`сень, це`мень, дзевятна`ццаты, дзесятко`вы.

2. Лiтара я пiшацца ў першым складзе перад нацiскам у iмёнах, прозвiшчах i геаграфiчных назвах са славянскай лексiчнай асновай i ў даўно запазычаных словах з неславянскiх моў: Бялы`нiчы, Лемяшэ`вiчы, Алякса`ндр, Сярге`й, Бялi`нскi, Няхо`да, дзяжу`рства, калянда`р, яфрэ`йтар, сяржа`нт, Яршо`ў, Яфi`м.

3. Заўсёды захоўваецца е ў першым складзе перад нацiскам пасля заднеязычных г, к, х: геро`й, Гера`сiм, кера`мiка, кефi`р, Херсо`н.

4. Часцiца не i прыназоўнiк без заўсёды пiшуцца з лiтарай е: не быў, не браў, не iдзе, не спынiць, без меры, без жартаў, без прычыны, не без вынiкаў, не без работы.

Пры напiсаннi разам не i без становяцца прыстаўкамi i падпарадкоўваюцца агульным правiлам напiсання галосных лiтар е, я: няха`й, нясто`мна, няшта`тны, бязме`жны, бязлю`дны, бяско`нца; але: непiсьме`нны, безупы`нны, безапеляцы`йны, бескары`сны, беспаваро`тны.

5. Лiтара я пiшацца ў некаторых каранях слоў нязменна: вi`цязь, су`вязь, за`яц, яравы`, вяза`ць, за`вязь, по`вязь, мяккава`ты, цягавi`ты, цяжкава`ты, святкава`ць, ме`сяц, по`яс, па`мяць, дзе`вяць, дзе`сяць, ты`сяча, Бе`сядзь, Пры`пяць; япру`к - япрука`, япруко`вы; ядло`вец - ядлаўцо`вы.

6. Лiтара я пiшацца ў паслянацiскных складах у некаторых суфiксах назоўнiкаў (ро`ўнядзь, бо`язь, дро`бязь) i дзеясловаў (ла`яць, ве`яць, се`яць, ка`шляць, ба`яць, му`ляць), а таксама ў аддзеяслоўных назоўнiках (ла`янка, ве`ялка, се`ялка).

§ 7. Правапiс е, ё, я ў складаных словах

1. У першай частцы складанага слова лiтара е захоўваецца незалежна ад таго, на якiм складзе нацiск у другой частцы: сенакасi`лка, серпадзю`б, верхнеазёрскi, белабры`сы, землетрасе`нне, светапо`гляд, свежавы`мыты, свежамаро`жаны, сенажа`ць.

Калi першай часткай складаных слоў з'яўляецца аснова велiк- / вялiк-, напiсанне лiтар е або я залежыць ад таго, якi склад у другой частцы нацiскны: калi першы - пiшацца е, калi другi - пiшацца я: велiкаду`шны, велiкару`скi, велiкаму`чанiк, велiкасве`цкi; Вялiкабрыта`нiя, вялiкадзяржа`ўны, вялiкагало`вы.

2. У першай частцы складанага слова лiтара ё захоўваецца пры нацiску не на першым складзе другой часткi i замяняецца на е, калi нацiск на першым складзе другой часткi: лёгкаатлеты`чны, лёдадрабi`лка, мёртванаро`джаны, мёдаварэ`нне; ледарэ`з, медаго`нка, легкаду`мна.

3. У складаных словах злучальныя галосныя о, ё пiшуцца толькi пад нацiскам, галосная а - у любым ненацiскным складзе: iльновалакно`, Вадо`хрышча, куро`дым, часо`пiс, гелiёграф, марозаўсто`йлiвы, прыборабудаўнi`чы.

4. Злучальная галосная е ў складаных словах пераходзiць у я, калi нацiск на першым складзе у другой частцы складанага слова: баяздо`льны, зернясхо`вiшча, земляро`б, жыццяра`дасны, крывятво`рны; але: боепрыпа`сы, жыццеапiса`нне, землекарыста`нне, зернебабо`вы.

Злучальная галосная е ў складаных словах захоўваецца, калi другая частка пачынаецца з ў (у нескладовага): зернеўбо`рачны, вогнеўсто`йлiвы.

Складанаскарочаныя словы пры напiсаннi звычайна разглядаюцца як простыя словы з адным нацiскам: зямфо`нд, лясга`с.

§ 8. Прыстаўныя галосныя i, а

1. Прыстаўная галосная i пiшацца:

у пачатку слова перад спалучэннямi зычных з першай лiтарай м: iмшара, iмчаць, iмгла, iмгненне, iмклiвы;

у пачатку некаторых слоў перад спалучэннямi зычных з першымi лiтарамi р, л, калi слова з такiмi спалучэннямi зычных пачынае новы сказ або стаiць пасля знака прыпынку цi слова, што заканчваецца на зычную: iржа, iржаць, iрдзенне, iрваць, iржышча; iлгун, iльдзiна. Iржуць конi, калёсы скрыпяць ад Дона да Буга (Я.Купала). Часамi на цэлыя кiламетры рассцiлалася дарога роўным, нiбы выбеленым на сонцы, iльняным палатном (Я.Колас). Калi слова з такiм пачатковым спалучэннем зычных стаiць пасля слова, якое заканчваецца на галосную, i пасля яго няма знака прыпынку, то прыстаўная лiтара i не пiшацца: Азалацiла восень поле ржышчам, дрэвы лiсцем, гумны снапамi (К.Чорны). Люблю я прыволле шырокiх палёў, зялёнае мора ржаных каласоў... (Я.Колас).

2. У некаторых словах можа з'яўляцца прыстаўная галосная а: iмшара i амшара, iржаны i аржаны, iржышча i аржанiшча.

3. Пасля прыставак i першай часткi складанага слова, якiя заканчваюцца на галосную, прыстаўныя лiтары i i а перад р, л, м не пiшуцца: заржавець, заржаць, зардзецца, замглёны, замшэлы, прымчацца, вокамгненна.

§ 9. Спалучэннi галосных у запазычаных словах

1. Калi спалучэннi iо, йо вымаўляюцца як два склады, тады яны на пiсьме абазначаюцца:

памiж зычнымi - лiтарамi iё (ыё) пад нацiскам i iя (ыя) не пад нацiскам: бiёлаг, бiёграф, дамiнiён, Лiён, аксiёма, бiблiёграф, Галакцiён, Гесiёд, патрыёт, рацыён, радыёла, стадыён, бастыён; бiяло`гiя, бiблiятэ`ка, гелiятро`п, пiяне`р, ажыята`ж, перыяды`чны, патрыяты`зм, акцыяне`рны, нацыяна`льны, рацыяналiза`тар;

у пачатку слова - лiтарамi iо пад нацiскам i iа не пад нацiскам: iо`н, iо`нны, Iо`сiф; Iанi`чнае мора, iанi`йцы, iанiза`цыя, Iакага`ма, Iаркшы`р, Iашка`р-Ала`, Iаа`н.

2. Калi спалучэннi iо, йо вымаўляюцца як адзiн склад, тады на пiсьме яны перадаюцца:

пасля галосных - праз ё пад нацiскам i я не пад нацiскам: раён, раённы, маёр, Маёраў, Лаёла; маянэ`з, маяра`н, маяра`т, раянi`раванне;

у пачатку слова - праз ё: ёг, ёгурт, ёд, ёдзiсты, ёт (гук), ёта (лiтара), ётацыя, ёдаформ, ёднаваты, ётаваны.

3. Спалучэнне iе абазначаецца на пiсьме лiтарамi iе (ые): гiгiе`на, клiе`нт, аўдые`нцыя, арыента`цыя, абiтурые`нт, клiенту`ра, iера`рхiя, iе`на, iеро`глiф, Iерусалi`м, iерыхо`нскi.

4. Спалучэнне йе заўсёды вымаўляецца як адзiн склад i на пiсьме ў пачатку слова i пасля галосных перадаецца праз е: езуiт, праект, канвеер, траекторыя, Феербах, Маерава, фае.

5. Спалучэнне iа абазначаецца на пiсьме лiтарамi iя (ыя) незалежна ад месца нацiску: авiя`цыя, лiя`на, генiя`льны, Iлiя`да, энтузiя`зм, фартэпiя`на, пiянi`ст, сацыялi`зм, сацыя`льны, варыя`нт, матэрыя`л, матэрыялi`зм, дыя`метр, дыяпазо`н, дыяфра`гма.

6. Спалучэнне йа на пiсьме перадаецца:

пасля галосных i ў пачатку слова - праз я: раяль, пляяда, сакваяж, лаяльны, Савоя, Малая, Мая, ярус, яхта, ярд, яхант, ятаган;

пасля зычных л, с, ц (мяккага), дз i непрыставачных н i з - праз ья, пасля астатнiх зычных - праз 'я: мiльярд, мiльярдны, кальян, мадзьяр, альянс, мiльярдэр, саф'ян.



Глава 2

ПРАВАПIС ЗЫЧНЫХ

§ 10. Зычныя лiтары

1. Для абазначэння зычных гукаў у беларускай мове выкарыстоўваецца 21 лiтара: б, в, г, д, ж, з, й, к, л, м, н, п, р, с, т, ў, ф, х, ц, ч, ш.

2. Асобныя гукi не маюць спецыяльных лiтар: афрыкаты [дж], [дз] i мяккi [дз'] перадаюцца на пiсьме адпаведна спалучэннямi лiтар д i ж, д i з: хаджу, ваджу, ксяндзы, пэндзаль, хадзiў, вадзiў, дзюны, дзень, дзiва.

3. Гук [й] перадаецца або лiтарай й (на канцы склада пасля галосных: рэйка, май), або лiтарамi е, ё, i, ю, я, якiя адпаведна абазначаюць спалучэннi гукаў [йэ], [йо], [йi], [йу], [йа] ў пачатку слова, пасля галосных, апострафа, раздзяляльнага мяккага знака i ў (у нескладовага): яма, ёмкi, ехаць, iней, юшка, маянэз, аб'ява, пад'ём, пад'ехаць, раз'юшаны, уецца, уюн, маёр, медальён, салаўi, салью, альянс, саўю.

§ 11. Правапiс звонкiх i глухiх зычных

1. Чаргаванне звонкiх i глухiх зычных (акрамя прыставачнага з) на пiсьме не адлюстроўваецца. Для праверкi правiльнасцi напiсання звонкiх i глухiх зычных трэба змянiць слова цi падабраць iншае аднакаранёвае слова, каб пасля зычнага, якi патрабуе праверкi, быў галосны або зычныя р, л, м, н, в: рыбка - рыба, магчы - магу, кладка - кладак, даведка - даведацца, дзядзька - дзядзечка, хадзьба - хадзiць, казка - казаць, важкi - важыць, просьба - прасiць, касьба - касiць, носьбiт - насiць, малацьба - малацiць, рубчык - рубец, паўзцi - паўзу, малодшы - малады; хлеб - хлеба, рог - рога, дзед - дзеда, поезд - поезда, роўнядзь - роўнядзi, сядзь - сядзi, нож - нажа, маж - мажаш, лiстаж - лiстажу, воз - воза, мазь - мазi, дождж - дажджу, рэж - рэжу, а таксама розаг - розгi, мозг - мазгi, лязг - лязгаць, грыб - грыбны, грыбнiца, бег - беглы, бегма, загадка - загадны, загадваць, ножка - нажны. Словы лязг, лязгаць маюць варыянты ляск, ляскаць.

2. Правапiс уласнабеларускiх i запазычаных слоў, у якiх напiсанне звонкiх i глухiх зычных нельга праверыць, вызначаецца па слоўнiку: футбол, баскетбол, вакзал, айсберг, струбцына, экзамен, Афганiстан.

§ 12. Зычныя д, т i дз, ц

1. Чаргаванне цвёрдых зычных гукаў [д], [т] з мяккiмi [дз'], [ц'] (дзеканне i цеканне) адлюстроўваецца на пiсьме: замест д, т перад е, ё, i, ю, я пiшуцца адпаведна дз, ц: гарады - у горадзе, народы - у народзе, сады - у садзе, iду - iдзём, вяду - вядзi, вада - вадзяны, грудны - грудзi, люду - людзi, варта - на варце, хата - у хаце, чысты - чысцюткi, выток - выцякаць, карта - на карце, катлы - кацёл, тру - церцi, шосты - шэсць, пяты - пяць, латынь - лацiнка.

2. Чаргаванне [д], [т] з [дз'], [ц'] адбываецца перад мяккiм [в']: два - дзве, дзвесце, рута - руцвяны, мёртвы - мярцвяк, чатыры - чацвёрты, чэрствы - счарсцвелы.

Лiтара ц i афрыката дз перад мяккiм [в'] пiшуцца згодна з вымаўленнем у словах: дзверы, мядзведзь, бацвiнне, цвёрды, цвярозы, цвiк, цвiлы, цвiсцi, лiцвiн, лiцвiнка, яцвяг, Мацвей, Мацвеенка, Бацвiннiк i iнш. Выключэнне: твiст.

3. Гукi [д] у канцы прыстаўкi i [т] у складзе суфiкса перад мяккiм [в'] захоўваюцца нязменна i на пiсьме перадаюцца адпаведна лiтарамi д i т: адвезцi, у таварыстве, у агенцтве, у выдавецтве, аб прыродазнаўстве, у грамадстве, у братэрстве.

Гук [т] вымаўляецца нязменна i на пiсьме перадаецца лiтарай т перад мяккiм [в'] у аддзеяслоўных назоўнiках i ў словах, вытворных ад iх: бiтва - у бiтве, брытва - брытве, брытвенны, клятва - клятве, клятвенны, пiтво - у пiтве, паства - у пастве. Лiтары д i т пiшуцца таксама ў некаторых iншых словах: мардва - мардве, мардвiн, Мардвiнаў, Лiтва - у Лiтве.

4. У запазычаных словах (а таксама ў вытворных ад iх) цвёрдыя д, т, як правiла, пiшуцца нязменна: рэйсфедар, дэлегат, дэманстрацыя, медыцына, апладысменты, iндык, лiтаратура, майстар, матэрыял, унiверсiтэт, кватэра, тэхнiка, тыраж, скептык, ерэтык, пластык, тэарэтык, авантура, дыктатура.

5. Перад суфiксамi i спалучэннямi суфiксальнага паходжання -iн-, -iр-, -iк-, -ёр-, -еец-, -ейск- у словах iншамоўнага паходжання, а таксама ў словах, вытворных ад iх, [д] i [т] чаргуюцца з [дз'], [ц'], што i адлюстроўваецца на пiсьме: сульфiды - сульфiдзiн, каманда - камандзiр, iндзеец, iндзейскi (але: Iндыя - iндыец, iндыйскi, iндыйцы), гвардыя - гвардзеец, гвардзейскi, мантаж - манцёр, манцiроўка, манцiровачны, бiлет - бiлецёр, бiлецiк, эпiзод - эпiзодзiк, жакет - жакецiк.

6. Зычныя дз, ц пiшуцца ў некаторых словах, правапiс якiх вызначаецца па слоўнiку: мундзiр, гетэрадзiн, дзюна, дзюшэс, бардзюр, арцель, арцiшок, цiр, цiтр, эцюд, цюль, нацюрморт, уверцюра, накцюрн, цюркскi, цюльпан, каранцiн.

7. Зычныя д, т або дз, ц пiшуцца ў адпаведнасцi з беларускiм лiтаратурным вымаўленнем ва ўласных iмёнах i назвах: Дадэ, Дэфо, дэ Бальзак, Дэтройт, Тэлавi, Атэла, Тэвасян, Тэкля, Тэкерэй, Тэрэза, Шаптыцкi, "Юманiтэ", Дзянiс, Гарыбальдзi, Дзвiна, Дзясна, Барадзiно, Уладзiвасток, Градзянка, Плоўдзiў, Хрысцiна, Цютчаў, Кацюбiнскi, Вучэцiч, Целяханы, Цiмкавiчы, Цiхвiн, Быцень, Церак, Цюмень, Цюрынгiя, Гаiцi, Палесцiна, Поцi, Таiцi i iнш. Правапiс такiх слоў вызначаецца па слоўнiку.

§ 13. Некаторыя cпалучэннi зычных

1. У асобных словах адбылося спрашчэнне груп зычных: гiстарычныя спалучэннi здн, згн, стн, скн, стл, рдн вымаўляюцца як зн, сн, сл, рн, што i адлюстроўваецца на пiсьме:

здн - зн: праязны, выязны (параўн.: прыезд, выезд), позна, спазнiцца, Познышаў;

згн - зн: бразнуць (параўн.: бразгаць);

стн - сн: бязлiтасны (параўн.: лiтасць), пачэсны (параўн.: чэсць), ненавiсны (параўн.: нянавiсць), iснаваць (параўн.: iстота), скарасны (параўн.: скорасць), колькасны (параўн.: колькасць), абласны (параўн.: вобласць), капусны (параўн.: капуста), посны (параўн.: пост), гуснуць (параўн.: густы, гусцець), абвесны (параўн.: абвестка, абвясцiць), месны (параўн.: змястоўны, месца); тое ж у запазычаннях: кантрасны (параўн.: кантраст), кампосны (параўн.: кампост), фарпосны (параўн.: фарпост);

скн - сн: блiснуць (параўн.: блiскаць, блiскавiца, бляск), пырснуць (параўн.: пырскаць), пляснуць (параўн.: пляскаць), ляснуць (параўн.: ляскаць), трэснуць (параўн.: трэскаць); але: вiскнуць, нацiскны;

стл - сл: жаласлiвы (параўн.: жаласць), шчаслiвы (параўн.: шчасце), карыслiвы (параўн.: карысць), няўрымслiвы (параўн.: урымсцiцца), помслiвы (параўн.: помста), паслаць (параўн.: пасцялю, пасцель);

рдн - рн: мiласэрны, мiласэрнасць (параўн.: сардэчны).

2. Спалучэннi зычных ск, ст, c'ц' на канцы кораня слова могуць чаргавацца з шч, што i перадаецца на пiсьме: воск - вашчыць, густы - гушчар, хрысцiць - хрышчоны. Калi каранёвае с стаiць побач з суфiксальным к, якое можа чаргавацца з ч, то спалучэнне гукаў [с] i [ч] (у вымаўленнi - [шч]) перадаецца як сч. Напiсанне сч захоўваецца i ва ўсiх вытворных словах: пясчынка, пясчанiк, супясчаны, супясчанiк, брусчатка.

3. Спалучэнне зычных дт на канцы слоў iншамоўнага паходжання перадаецца праз т: Гумбальт, Кранштат, Брант, Рэмбрант, Шмiт, Клот, фарштат.

§ 14. Прыстаўныя i ўстаўныя зычныя

1. Прыстаўная лiтара в пiшацца перад нацiскным о:

у пачатку слоў: во`зера, во`льха, во`сень, во`спа, вось, во`кны, во`тчына, во`йкаць, во`бад, во`рыва, во`блака, во`бласць, во`страў, Во`гненная Зямля, Во`льга i iнш., у вытворных ад iх словах пасля прыставак: абво`страны, адво`рваць, паво`йкаць, уво`сень; але: о`каць (i вытворныя ад яго), о`дум. Пры змене месца нацiску о пераходзiць у а i прыстаўная в у гэтых словах не пiшацца: абады`, азёрны, асе`ннi;

перад прыстаўкамi о-, об-, од- (от-): во`кiс, во`кiсел, во`клiк, во`клiч, во`крык, во`пыт, во`пiс, во`бземлю, во`бмацкам, во`быск, во`дгалас, во`дгук, во`ддаль, во`дзыў, во`дпаведзь, во`дпуск, во`дсвет, во`дступ, во`труб'е i iнш., а таксама наво`бмацак, наво`ддалек, паво`дле, наво`дшыбе i iнш.;

у запазычаных словах: во`хра, во`цат i вытворных ад iх: во`хрыць, паво`хрыць, вo`цатнакi`слы i iнш.

2. У словах во`ка, во`стры, во`сем, вако`л i вытворных ад iх прыстаўная в захоўваецца незалежна ад месца нацiску: вачэ`й, вача`мi, заво`чны, увачавi`дкi, уваччу`; вастры`ць, вастрыня`, завастрэ`нне; васьмёра; вако`лiца, навако`лле, вако`лiчны.

3. Перад нацiскным о у сярэдзiне некаторых слоў пiшацца ўстаўная лiтара в: нiво`дзiн, Ляво`н, Ляво`нчанка, Радзiво`наў i iнш.

4. Прыстаўная лiтара в не пiшацца ў запазычаных словах i некаторых уласных iмёнах i назвах перад пачатковым нацiскным [о]: о`пера, о`перны, о`да, о`рдэн, о`фiс, Оксфард, Ом, Омск, Орша i iнш.

5. Прыстаўная лiтара в пiшацца:

перад каранёвым у ў пачатку слоў: ву`гал, ву`да, ву`галь, вуж, ву`зел, ву`зы, ву`лiца, вунь, вус, ву`сны, ву`ха, ву`чань, а таксама ў вытворных ад iх словах незалежна ад месца нацiску: абву`глены, каменнаву`гальны, чатырохвуго`льнiк, заву`лак, наву`дзiць, вудзi`льна, вузлы`, вузлава`ты, вуса`ты, чарнаву`сы, вуса`ч, вучы`цца, наву`ка, навуча`льны, педвучы`лiшча, вушэ`й, вуша`мi, завушнi`цы, лапаву`хi, залатаву`ст i iнш.;

перад нацiскнымi прыстаўкамi у-, уз- (ус-): ву`праж, ву`згалаўе, ву`сцiлка, ву`сцiш, ву`сцiшна.

6. Устаўная лiтара в пiшацца ў сярэдзiне слоў:

перад нацiскным у: паву`к, цiву`н, караву`л, есаву`л, а таксама ў вытворных ад iх словах незалежна ад месца нацiску: павукi`, павуцi`нне, павучо`к; цiвуно`м; караву`льны; есаву`льскi;

перад у ва ўласных iмёнах i геаграфiчных назвах: Матэвуш, Навум, Навумаўка, Тадэвуш.

7. Прыстаўная лiтара в не пiшацца перад нацiскным пачатковым у:

у запазычаных словах: у`льтра, ультрафiяле`тавы, у`нтэр, у`нiкум, у`нiя, у`рна; але: ву`стрыца;

ва ўласных iмёнах i назвах: Ульяна, Ула, Умань, Уздзенскi раён, Узда, Урал, Узбекiстан, Украiна, Ушачы, Уэльс i iнш.

8. Прыстаўная лiтара г пiшацца ў займеннiках гэты, гэтакi, гэтулькi i ў прыслоўях гэтак, гэтаксама, дагэтуль, адгэтуль.

З прыстаўной лiтарай г пiшуцца выклiчнiкi: гэй, го, га.

§ 15. Нескладовае ў i у складовае

1. Нескладовае ў пiшацца згодна з беларускiм лiтаратурным вымаўленнем пасля галосных:

пры чаргаваннi [у] з [ў]:

у пачатку слова (калi гэта слова не пачынае сказ i перад iм няма знакаў прыпынку): на ўвесь дзень (ад усiх), моцны ўдар (ад удару), хацела ўзяць (хацеў узяць), сонца ўзiмку (месяц узiмку), крыкi "ўра" (крык "ура"), для ўнiята (з унiятам), ва ўнiверсiтэце (перад унiверсiтэтам), на ўзвей-вецер (сцяг узвiўся), ледзьве ўчуў (раптам учуў);

у сярэдзiне слова пасля галосных перад зычнымi: аўдыенцыя, саўна, фаўна, аўдыякасета, аўра, даўн, джоўль, каўчук, маўзер, маўр, паўза, раўнд; але: траур;

пры чаргаваннi [л] з [ў]: даў, мыў, казаў, змоўклi, воўк, шоўк, шчоўк, поўны, коўзкi, моўчкi, паўметра, боўтаць; але: палка, памылка, сеялка, Алдан, Алжыр, Албанiя, Волга, Валдай, Балгарыя;

пры чаргаваннi [в] з [ў]: лаўка (лава), крыўда (крывы), зноўку (новы), аўса (авёс), бацькаў (бацькавы), кроў (крывi), любоў (любовi), кароў (карова), гатоў (гатовы), аўчына, аўторак, каўбой, аўгур, Аўстрыя, Аўдоцця, Аўрора, Каўказ, Боўш, Роўда, аўгiевы стайнi; але: краiна В'етнам, рака Влтава, армiя В'етконга, змаганне за В'енцьян.

У канцы запазычаных слоў ненацiскное у не скарачаецца: фрау, Шоу, Ландау, Каратау, Дахау, Цемiртау, ток-шоу, ноу-хау.

2. Гук [у] пад нацiскам не чаргуецца з [ў]: да у`рны, Брэсцкая у`нiя, групоўка у`льтра, норма i у`зус, насiлi у`нты, чулася у`ханне, ау`л, бау`л, ау`каць, у выклiчнiках у (у, нягоднiкi!), ух (ух ты!), уй (уй, якi смешны!).

3. Гук [у] не чаргуецца з [ў] у запазычаных словах, якiя заканчваюцца на -ум, -ус: прэзiдыум, кансiлiум, радыус, страус, соус i вытворных ад iх.

4. Гук [у] на пачатку ўласных iмён i назваў заўсёды перадаецца вялiкай лiтарай У складовае без надрадковага значка: ва Узбекiстан (для ўзбекаў), на Уральскiх гарах (на ўральскiх дарогах), на Украiне (за ўкраiнцаў), за Уладзiмiра, каля Уладзiслава, да Усяслава.

§ 16. Нескладовае й

1. Гук [i] пасля прыставак, якiя заканчваюцца на галосны, чаргуецца з [й] i перадаецца на пiсьме лiтарай й:

у словах з коранем iс-цi, iгр-аць, iм-я, iнач-ай на месцы ненацiскнога пачатковага каранёвага [i]: зайсцi, прыйсцi, прыйшоў, пайшоў, выйду, выйшаў, увайсцi, выйграць, зайграць, перайграць, выйгрыш, перайменаваць, найменне, займенны, займеннiк, пайменны, перайначыць, перайначванне;

у словах займаць, наймаць, пераймаць, перайманне, праймаць.

У астатнiх выпадках пачатковы каранёвы гук [i] захоўваецца пасля прыставак на галосны: заiскрыцца, заiкацца, заiнець, праiснаваць, заiнтрыгаваць, праiлюстраваць, праiнфармаваць, неiстотны, Прыiртышша, Заiшым'е, Заiлiйскi, праiранскi.

2. У словах, утвораных ад дзеясловаў iсцi, iграць пры дапамозе прыставак на зычны (аб-, ад-, над-, раз-, уз- i iнш.), [i] чаргуецца з [ы]: абышоў, узышоў, абысцi, надысцi, падысцi, разысцiся, падыграць, абыграць i iнш.

3. У сярэдзiне запазычаных слоў, у тым лiку ва ўласных назвах, лiтара й пiшацца толькi перад зычнымi: дызайн, Кландайк, Драйзер, Айнi, лайнер, камбайн.

Гукавое спалучэнне зычнага гука [й] з галоснымi ў словах iншамоўнага паходжання перадаецца ётаванымi галоснымi, як i ў словах уласнабеларускiх:



на пачатку слова: Ёфе, Нью-Ёрк;

Достарыңызбен бөлісу:




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет