Біблія
СТВАРЭННЕ СВЕТУ
Хто не бачыў, як ноччу, калі патушаць усе агні, у змроку тоне ўсё, што вакол нас. У такой самай цемры некалі быў увесь свет. Тады не было ні травы, ні дрэў, ні прыгожых кветак і птушак. Не было нават неба і зямлі. Увесь сусвет — адна цемра, адзін хаос. Але Бог не хацеў, каб усё так было і заставалася. I Ён стварыў гэты цудоўны і дзівосны свет.
У Бібліі, гэтай Свяшчэннай Кнізе, апісана стварэнне свету па Слове Божым:
«Напачатку стварыў Бог неба і зямлю. Зямля была нябачная і пустая, і цемра была над безданню; і Дух Божы насіўся над вадою.
I сказаў Бог: хай будзе святло. I стала святло.
I ўбачыў Бог святло, што яно добрае: і аддзяліў Бог святло ад цемры.
I назваў Бог святло днём, а цемру ноччу. I быў вечар, і была раніца: дзень адзін.
I сказаў Бог: хай будзе цвердзь пасярод вады, і няхай аддзяляе яна ваду ад вады.
I стварыў Бог цвердзь: і аддзяліў ваду пад цвердзю ад вады над цвердзю. I сталася так.
I назваў Бог цвердзь небам. I быў вечар, і была раніца: дзень другі.
I сказаў Бог: няхай збярэцца вада, якая пад небам, у адную мясціну, і хай паявіцца суша. I сталася так.
I назваў Бог сушу зямлёю, а вадазбор — морамі. I ўбачыў Бог, што гэта добра.
I сказаў Бог: няхай родзіць зямля зелень, траву, якая рассявае насенне, дрэва плоднае, якое прыносіць плод па сваім родзе, у якім насенне яго на зямлі. I сталася так.
I радзіла зямля зелень, траву, якая рассявае насенне па родзе яе, і дрэва, якое прыносіць плод, у якім насенне яго па родзе яго. I ўбачыў Бог, што гэта добра.
I быў вечар, і была раніца: дзень трэці.
I сказаў Бог: няхай будуць свяцілы на цвердзі нябеснай для аддзялення дня ад ночы, і для адзнакаў і часоў, і дзён, і гадоў.
I хай будуць яны свяцільнікамі на цвердзі нябеснай, каб свяціць на зямлю. I сталася так.
I стварыў Бог два свяцілы вялікія: свяціла вялікае, каб кіраваць днём, і меншае, каб кіраваць ноччу, і зоркі.
I паставіў іх Бог на цвердзі нябеснай, каб свяціць на зямлю.
I кіраваць днём і ноччу, і аддзяляць святло ад цемры. I ўбачыў Бог, што гэта добра.
I быў вечар, і была раніца: дзень чацвёрты.
I сказаў Бог: хай народзіць вада паўзуноў, душу жывую, і птушкі хай паляцяць над зямлёю, па цвердзі нябеснай.
I стварыў Бог рыб вялікіх і ўсякую душу жывёл-паўзуноў, што нарадзіла вада, па родзе іх,
птушку крылатую па родзе яе. I ўбачыў Бог, што гэта добра.
I блаславіў іх Бог, кажучы: пладзіцеся і памнажайцеся, і напаўняйце воды ў морах, і птушкі хай памнажаюцца на зямлі.
I быў вечар, і была раніца: дзень пяты.
I сказаў Бог: няхай народзіць зямля душу жывую па родзе яе, скаціну, і гадаў, і звяроў зямных па родзе іх. I сталася так.
I стварыў Бог звяроў зямных па родзе іх і скаціну па родзе яе, і ўсіх гадаў зямных па родзе іх. I ўбачыў Бог, што гэта добра».
Уся зямля, створаная Словам усемагутнага Творцы, азораная ззяннем пяшчотнага сонца, дыхала спакоем і дзівосным хараством. Але гэта яшчэ не быў канец стварэння. Бог рашыў стварыць людзей, каб яны жылі ў гэтым цудоўным свеце і мелі даступнасць да свайго Творцы.
СТВАРЭННЕ ПЕРШЫХ ЛЮДЗЕЙ
«I сказаў Бог: створым ' чалавека на вобраз Наш, на падабенства Нашае, і няхай пануе ён над рыбамі марскімі, і над птушкамі нябеснымі, і над скацінай, лад усёю зямлёю, і над усімі гадамі, што поўзаюць па зямлі.
I стварыў Бог чалавека на вобраз Свой, на вобраз Божы стварыў яго; мужчыну і жанчыну стварыў іх.
I блаславіў іх Бог, і сказаў ім Бог: пладзіцеся і і памнажайцеся, і напаўняйце зямлю, і валодайце ёю, і пануйце над рыбамі марскімі, і над птушкамі нябеснымі, і над усякай жывёлай, што поўзае па зямлі. I сказаў Бог: вось, Я даў вам усякую траву, якая рассейвае насенне сваё і якая ёсць на ўсёй зямлі, і ўсякае вам дрэва, у якога плод дрэўны, што рассейвае насенне: вам гэта будзе на ежу; а ўсім звярам зямным, і ўсім птушкам нябесным, і ўсякаму паўзуну на зямлі, у якім душа жывая, зяленіва травяное на ежу. I сталася так.
1 ўбачыў Бог усё, што Ён стварыў, і вось, вельмі добра. I быў вечар, і была раніца: дзень шосты.
Так створаныя нсба і зямля і ўсё і.х воінства. I закончыў Бог да сёмага дня дзеі Свае, што Ён учыняў, і спачыў у сёмы дзень ад усіх справаў Сваіх, што Ён рабіў».
Імя мужчыны - Адам, імя жанчыны - Ева. Яны выйшлі з творчых рук Госпада прыгожымі і шчаслівымі. Яны вельмі любілі свайго Творцу, і Творца любіў іх.
Гасподзь аддаў ім усе стварэнні, каб яны пра іх клапаціліся. Ён блаславіў Адама і Еву і даручыў ім сад, каб яны яго абраблялі і захоўвалі.
Яны падтрымлівалі сувязь з Богам. Кожная сустрэча з Ім прыносіла вялікую радасць.
ПРЫТЧА2 ПРА БЛУДНАГА СЫНА
Ісус расказаў народу прытчу: «У аднаго чалавека было два сыны; і сказаў малодшы бацьку: «Ойча! Дай мне з маёнтку тую частку, якая мне належыць». I бацька падзяліў паміж імі маёнтак.
Мінула нямнога дзён. Малодшы сын забраў усё, што належала яму, і пайшоў у далёкую краіну. I там усё распусціў, бо жыў надта ж распусна. Калі ён усё так растраціў, пачаўся ў той краіне вялікі голад, і ён сам пачаў галадаць. Тады ён пайшоў да жыхара той краіны і наняўся ў работнікі, а той паслаў яго на свае палі пасвіць свінні, і рады быў бы ён наесціся стручкоў, якімі карміліся свінні, але ніхто не даваў яму і стручкоў.
Неяк адумаўшыся, сказаў сам сабе: «Колькі наймітаў у майго банькі жыве і ўсе ў дастатку, а я паміраю тут з голаду! Збяруся і пайду да свайго бацькі і скажу яму: Ойча! Я саграшыў перад небам і перад табою і ўжо нават не заслугоўваю называцца тваім сынам, залічы мяне да ліку тваіх наймітаў».
Сабраўся і пайшоў да свайго бацькі.
I калі ён быў яшчэ далёка, убачыў яго бацька, і пашкадаваў, і пабег яму насустрач, абняў за шыю і цалаваў яго. А сын сказаў бацьку: «Ойча! Я саграшыў перад небам і перад табою і ўжо не варты называпна сынам тваім». А бацька сказаў рабам сваім; «Прынясіце лепшае адзенне і апраніце яго, і дайце пярсцёнак на руку яго і абутак на ногі; і прывядзіце ўкормленае цяля і закаліце: будзем есці і весяліцца.
-------------------------------
1 Чаму Бог сказаў: «Створым»? Таму што Бог адзіны ў трох асобах: Бог Айцец, Бог Сын і Бог Дух Святы.
2Прытча — невялікі твор павучальнага характару. Біблей-скія прытчы прас.лаўляюць высокія маральныя якасці чалавека: сумленнасць, праведнасць, справядлівасць, спагаду абяздоленым. міласэрнасць да ворагаў. стрыманасць, стараннасць і інш.
Старэйшы ягоны сын быў у полі. А калі вярнуўся і прыблізіўся да дома. пачуў, як пяюць і весяляцца. Ен паклікаў аднаго слугу і спытаўся: «Што гэта такое?» Той адказаў яму: «Брат
твой вярнуўся, і твой бацька зарэзаў укормленае цяля, бо прыняў яго здаровага». Выслухаўшы ўсё гэта, брат раззлаваўся і не хацеў уваходзіць у дом. Неўзабаве бацька,
пачуўшы, што старэйшы сын вярнуўся з поля , выйшаў яму насустрач і паклікаў яго ў дом. Сын строга паглядзеў на бацьку і пачаў яго папракаць: «Вось я столькі гадоў служу табе і ніколі не парушыў загаду твайго; але ты ніколі не даў мне нават казляняш, каб я з маімі сябрамі павесяліўся; а калі вось гэты сын твой, растраціўшы сваю долю з распусніцамі, вярнуўся, ты закалоў дзеля яго ўкормленае цяля».
Бацька так сказаў яму: «Сыне мой, ты заўсёды пры мне, і ўсё маё — тваё. А з таго радавацца і весяліцца нам трэба, што брат твой гэты быў мёртвы і ажыў, прападаў і знайшоўся».
Гэтай прытчай Ісус не раз даводзіў, што Нябесны Айцец радуецца і даруе грахі таму, хто прыходзіць да Яго, пакаяўшыся ад усяго сэрца.
Достарыңызбен бөлісу: |