Да Божага Провіду
О вечны Божа, Ты глядзіш на нас вачыма свайго Провіду. Адары нас, калі на гэта ёсць воля Твая, святою ласкаю сваёю, каб мы былі паслухмяныя ўсім наказам Тваім у часе нашай зямной пілігрымкі і праз гэта дасягнулі нябесных дабротаў.
Божа, Твой Провід не памыляецца ў сваіх наказах, пакорна просім Цябе, усё шкоднае ад нас аддалі, а ўсё карыснае нам дай.
Усемагутны вечны Божа, Ты ў сваёй шчодрай дабрыні пераўзыходзіш заслугі і просьбы тых, хто Цябе просіць. Акажы нам сваю міласэрнасць, прабач нам усё тое, што мучыць нашае сумленне, і дай нам тое, што просьбаю выказаць не можам. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.
Даручэнне сябе Божаму Провіду
О мой Божа, не ведаю, што мяне сёння чакае. Ведаю толькі, што не напаткае мяне тое, чаго б Ты найперш не прадбачыў, не дапусціў альбо не прадвызначыў спрадвеку, – гэта адзінае супакойвае душу маю. Праслаўляю Твае спрадвечныя і неспасцігальныя наказы, з вялікаю пакораю схіляюся перад Тваім Абліччам, праслаўляю любоў і дабрыню Тваю. Усё прымаю, усё ахвярую Табе і злучаю гэта з Ахвяраю Езуса Хрыста, майго Збаўцы. Прашу Цябе толькі ў імя Яго і праз Яго нязмерныя заслугі ўдзяліць мне ласку цярплівасці ў непрыемнасцях і ласку поўнай паслухмянасці волі Тваёй ва ўсім. Амэн.
4
ПРОВІД БОЖЫ
НАД НАМІ
СЛАБОДКА 2009
Для ўнутранага карыстання
© Парафія Божага Провіду, Слабодка 2009
Знак Святога Крыжа
У імя Айца і Сына, і Духа Святога. Амэн.
Праслаўленне Найсвяцейшай Тройцы
Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на векі вечныя. Амэн.
Малітва Панская
Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся iмя Тваё, прыйдзi валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так i на зямлi.
Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння, і адпусцi нам правіны нашы, як i мы адпускаем вiнаватым нашым, і не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога. Амэн.
Анёльскае прывітанне
Вітай, Марыя, поўная ласкі, Пан з Табою, благаслаўлёная Ты між жанчынамі і благаслаўлёны плод улоння Твайго, Езус.
Святая Марыя, Маці Божая, маліся за нас, грэшных, цяпер і ў хвіліну смерці нашай. Амэн.
Апостальскі Сімвал веры
Веру ў Бога, Айца ўсемагутнага, Стварыцеля неба і зямлі, і ў Езуса Хрыста, Сына Яго адзінага, Пана нашага, які быў зачаты ад Духа Святога, нарадзіўся з Дзевы Марыі, замучаны пры Понцкім Пілаце, укрыжаваны, памёр і быў пахаваны; зышоў да адхлані, на трэці дзень уваскрос з памерлых, узышоў на неба, сядзіць праваруч Бога Айца ўсемагутнага, адтуль прыйдзе судзіць жывых і памерлых.
Веру ў Духа Святога, святы Касцёл каталіцкі, еднасць святых, адпушчэнне грахоў, уваскрашэнне цела, жыццё вечнае. Амэн.
3
Веру ў адзінага Бога, Айца ўсемагутнага, Стварыцеля неба і зямлі,усяго бачнага і нябачнага. І ў адзінага Пана Езуса Хрыста, Сына Божага Адзінароднага. З Айца народжанага перад усімі вякамі; Бога ад Бога, Сьвятло ад Сьвятла, Бога сапраўднага ад Бога сапраўднага, народжанага, не створанага, адзінасутнага Айцу, празь якога ўсё сталася. Ён дзеля нас, людзей, і дзеля нашага збаўленьня зышоў зь неба Ад гэтых словаў і да словаў стаўся чалавекам усе схіляюцца І ўцелавіўся ад Духа Сьвятога зь Дзевы Марыі, і стаўся чалавекам. Укрыжаваны таксама за нас пры Понцкім Пілаце, быў замучаны і пахаваны. І на трэці дзень уваскрос паводле Пісаньня, і ўзышоў на неба, сядзіць праваруч Айца. І зноў прыйдзе ў хвале судзіць жывых і памерлых, і Яго Валадарству ня будзе канца. Веру ў Духа Сьвятога, Пана і Жыватворцу, які з Айца і Сына паходзіць; Якому разам з Айцом і Сынам належыць пакланеньне і хвала; які прамаўляў праз Прарокаў. Веру ў адзіны сьвяты каталіцкі і апостальскі Касьцёл. Вызнаю адзіны хрост для адпушчэньня грахоў і чакаю ўваскрашэньня памерлых і жыцьця вечнага ў будучым сьвеце. Амэн.
МАЛІТВА ВЕРНЫХ
8
ПАРАДАК СЬВЯТОЙ ІМШЫ З НАРОДАМ
Ксёндз, падышоўшы зь міністрантамі да алтара, укленчвае, схіляе галаву, цалуе яго ў знак пашаны і, калі прадпісага, кадзіць. Пасьля заканчэньня выходнага сьпеву, ксёндз і ўсе, стоячы, жагнаюцца, і ксёндз, павярнуўшыся да людзей, кажа:
К. У імя Айца і Сына, і Духа Сьвятога.
Л. Амэн.
Ксёндз, расклаўшы рукі, вітае людзей.
К. Пан з вамі (Біскуп: Супакой вам).
Л. І з духам тваім.
Альбо:
К. Ласка Пана нашага Езуса Хрыста і любоў Бога Айца, і еднасьць Духа Сьвятога няхай будуць з усімі вамі.
Л. І з духам тваім.
Ксёндз заахвочвае вернікаў да пакаяньня:
К. Перапросім Бога за нашыя грахі, каб мы годна маглі скласьці Найсьвяцейшую Ахвяру.
Настае кароткае маўчаньне. Потым усе разам зьдзяйсьняюць чын агульнага вызнаньня грахоў:
Спавядаюся Богу ўсемагутнаму і вам, браты і сёстры, што зграшыў я вельмі думкаю, словам, учынкам і занядбаньнем і, ўдараючы сябе ў грудзі, гавораць: Мая віна, мая віна, мая вельмі вялікая віна. Далей працягваюць: Таму прашу Найсьвяцейшую, заўсёды Панну Марыю, усіх Анёлаў і сьвятых, і вас, браты і сёстры, памаліцца за мяне да Пана Бога нашага.
Сьвятар просіць адпушчэньня грахоў:
К. Няхай зьмілуецца над намі Бог усемагутны і, адпусьціўшы нам грахі, давядзе нас да жыцьця вечнага.
Л. Амэн.
5
Пасьля гэтага гаворыцца Пане, зьмілуйся над намі:
К. Пане, зьмілуйся над намі.
Л. Пане, зьмілуйся над намі.
К. Хрыстэ, зьмілуйся над намі.
Л. Хрыстэ, зьмілуйся над намі.
К. Пане, зьмілуйся над намі.
Л. Пане, зьмілуйся над намі.
Затым, калі прадпісана, сьпяваецца ці прамаўляецца гімн:
Хвала на вышынях Богу, а на зямлі супакой людзям добрай волі. Хвалім Цябе, благаслаўляем Цябе, кланяемся Табе, праслаўляем Цябе, дзякуем Табе дзеля вялікай хвалы Тваёй. Пане Божа, Валадару нябесны, Божа, Ойча ўсемагутны. Пане, Сыне Адзінародны, Езу Хрыстэ, Пане Божа, Баранку Божы, Сыне Айца, які бярэш на сябе грахі сьвету, зьмілуйся над намі. Які бярэш на сябе грахі сьвету прымі маленьне нашае. Які сядзіш праваруч Айца, зьмілуйся над намі. Бо толькі Ты сьвяты, толькі Ты наш Пан, толькі Ты найвышэйшы, Езу
Хрыстэ, з Духам Сьвятым у хвале Бога Айца. Амэн.
Пасьля заканчэньня гімну сьвятар, зьвёўшы рукі, гаворыць:
К. Молімся:
Усеразам са сьвятаром пэўны час ціха моляцца. Пасьля ксёндз, разьвёўшы рукі, чытае малітву дня (калекту), на заканчэньне якой народ адказвае:
Л. Амэн.
6
ЛІТУРГІЯ СЛОВА
Лектар, альбо ксёндз, ідзе да амбоны і чытае адзін альбо два тэксты з Сьвятога Пісаньня, у канцы кожнага кажучы:
Гэта слова Божае.
Усе адказваюць:
Дзякуем Пану Богу.
Пасьля першага чытаньня псальміст альбо кантар сьпявае псальм, а народ паўтарае рэфрэн. Потым, калі ёсьць другое чытаньне, лектар чытае яго з амбоны, як і першае. Закончыўшы чытаньне, лектар кажа:
Гэта слова Божае.
Усе адказваюць:
Дзякуем Пану Богу.
Потым сьпяваецца Альлелюя альбо іншы сьпеў, прадпісаны ў рубрыках, у залежнасьці ад патрабаваньняў літургічнага пэрыяду. Евангелле. Калі прадпісана, ксёндз запраўляе кадзільніцу. Потым, схіліўшыся ў бок алтара, кажа ціха:
К. Усемагутны Божа, ачысьці сэрца маё і вусны мае, каб я мог годна абвяшчаць Тваё Сьвятое Евангельле.
Пасьля ксёндз ідзе да амбоны. Яго могуць суправаджаць міністранты са сьвечкамі і, калі прадпісана, з кадзілам. Сьвятар (дыякан) кажа:
К. Пан з вамі.
Л. І з духам тваім.
К. Чытаньне сьвятога Евангельля паводле N.
Ксёндз робіць пальцам знак крыжа на кнізе, а таксама на чале, вуснах і грудзях (гэта ж робяць і ўсе іншыя). Народ адказвае:
Л. Хвала Табе, Пане.
Сьвятар (дыякан) чытае Эвангельле; скончыўшы, кажа:
К. Гэта слова Пана.
Л. Хвала Табе, Хрыстэ.
Ксёндз цалуе кнігу і ціха кажа:
Словы сьвятога Эвангельля няхай змыюць правіны нашыя.
Потым прамаўляецца гамілія. Пасьля казаньня, калі прадпісана, сьпяваецца ці прамаўляецца сымбаль альбо вызнаньне веры, якое гавораць усе:
7
Сапраўды, Божа, Ты Сьвяты,
крыніца ўсялякай сьвятасьці.
Ксёндз трымае рукі над дарамі і кажа:
Таму просім Цябе асьвяці гэтыя дары расою Духа Твайго,
Робіць знак крыжа над хлебам і келіхам, кажучы:
каб яны сталіся для нас Целам + і Крывёю нашага Пана Езуса Хрыста.
Зводзіць рукі. У наступных формулах словы Хрыста трэба вымаўляць выразна і старанна, як таго патрабуе іх сутнасьць.
Ён, калі дабравольна выдаў сябе на мукі,
Бярэ хлеб у рукі і, падняўшы яго крыху над алтаром, працягвае:
узяў хлеб і, падзяку Табе складаючы, ламаў і раздаваў сваім вучням кажучы:
крыху нахіляецца
Бярыце і ешце з гэтага ўсе:
Бо гэта ёсьць Цела Маё,
якое за вас будзе выдана.
Паказвае кансэкраваную Гостую народу, кладзе яе на патэну і, укленчыўшы, адаруе. Потым працягвае:
Падобным чынам па вячэры
Бярэ келіх, крыху ўзнімае яго над алтаром і працягвае:
ўзяў келіх, зноў Табе падзяку складаючы, Падаў сваім вучням, кажучы:
Крыху схіляецца
Бярыце і піце зь яго ўсе: Бо гэта ёсьць келіх Крыві Маёй новага і вечнага запавету, якая за вас і за многіх будзе праліта дзеля адпушчэньня грахоў. Гэта чыніце на маю памяць.
12
ЛІТУРГІЯ ЭЎХАРЫСТЫЧНАЯ
Пасьля Літургіі слова пачынаецца сьпеў на прыгатаваньне дароў.
Ахвяраваньне дароў
Калі няма сьпеву, ксёндз, узяўшы патэну з хлебам і падняўшы яе крыху, кажа:
К. Благаславёны Ты, Пане Божа сусьвету, бо дзякуючы Тваёй шчодрасьці мы атрымалі хлеб, плод зямлі і працы рук людзкіх; ахвяруем яго Табе, каб ён стаў для нас хлебам жыцьця.
Л. Благаслаўлёны Ты, Божа, навекі.
Пасьля ўлівае ў келіх віно, крыху вады і ціха кажа:
Праз Таямніцу гэтай вады і віна дай нам, Божа, удзел у бостве Хрыста, які прыняў нашую чалавечую натуру.
Бярэ келіх, падымае яго і кажа:
К. Благаславёны Ты, Пане Божа сусьвету, бо дзякуючы Тваёй шчодрасьці мы атрымалі віно, плод вінаграднай лазы і працы рук людзкіх; ахвяруем Яго Табе, каб яно стала для нас напоем духоўным.
Л. Благаслаўлёны Ты, Божа, навекі.
Потым, схіліўшыся, ксёндз ціха гаворыць:
Прымі, Пане Божа, нас, якія стаім перад Табою ў духу пакоры і са скрухай у сэрцы, а наша ахвяра, якую сёньня складаем, няхай будзе Табе даспадобы.
Калі прадпісана, ксёндз кадзіць дары, а міністрант – ксяндза і людзей.
Ксёндз абмывае рукі, кажучы ціха:
Змый зь мяне, Пане, віну маю і ачысьці мяне ад граху майго.
Потым, павярнуўшыся да людзей, зводзячы і разводзячы рукі,сьвятар кажа ўголас:
9
К. Маліцеся, браты і сёстры, каб маю і вашую ахвяру прыняў Бог Айцец усемагутны.
Л. Няхай Пан Бог прыме ахвяру з рук тваіх на праслаўленьне і хвалу імя свайго, а таксама на карысьць нам і ўсяму Касьцёлу сьвятому.
Ксёндз, разьвёўшы рукі, прамаўляе малітву над дарамі, па заканчэнню якой усе адказваюць:
Л. Амэн.
МАЛІТВА ЭЎХАРЫСТЫЧНАЯ
К. Пан з вамі.
Л. І з духам тваім.
К. Угору сэрцы.
Л. Узносім іх да Пана.
К. Падзякуем Пану Богу нашаму.
Л. Годна і справядліва.
Сьвятар з разьведзенымі рукамі сьпявае ці чытае адпаведную прэфацыю. На заканчэньне прэфацыі сьвятар зводзіць рукі і разам зь вернікамі сьпявае альбо гучным голасам гаворыць:
Сьвяты, Сьвяты, Сьвяты, Пан Бог усемагутны. Неба і зямля поўныя хвалы Тваёй. Гасанна на вышынях. Благаслаўлёны той, хто прыходзіць ў імя Пана. Гасанна на вышынях.
10
ДРУГАЯ ЭЎХАРЫСТЫЧНАЯ МАЛІТВА
К. Пан з вамі.
Л. І з духам тваім.
К. Угору сэрцы.
Л. Узносім іх да Пана.
К. Падзякуем Пану Богу нашаму.
Л. Годна і справядліва.
Сапраўды, годна гэта і справядліва, слушна і збавенна, каб мы Табе заўсёды і ўсюды складалі падзяку праз умілаванага Сына Твайго Езуса Хрыста. Ён - Слова Тваё, празь якое Ты ўсё стварыў. Яго, уцелаўлёнага ад Духа Сьвятога і народжанага з Панны Марыі, Ты паслаў нам як Збаўцу і Адкупіцеля. Ён, спаўняючы Тваю волю Набыў для Цябе народ сьвяты, распасьцёр на крыжы свае рукі, каб сьмерць перамагчы і аб’явіць зьмёртвыхпаўстаньне. Таму з анёламі і з усімі мы праслаўляем Цябе разам зь імі ўсклікаючы:
Сьвяты, Сьвяты, Сьвяты, Пан Бог усемагутны. Неба і зямля поўныя хвалы Тваёй. Гасанна на вышынях. Благаслаўлёны той, хто прыходзіць ў імя Пана. Гасанна на вышынях.
11
Павярнуўшыся да народу, ксёндз, разводзячы і зводзячы рукі, кажа:
Супакой Пана няхай заўсёды будзе з вамі.
Народ адказвае:
І з духам тваім.
Потым дыякан альбо сьвятар гаворыць:
Перадайце бліжняму знак супакою.
Усе вітаюць адзін аднаго зь мірам паводле звычаю. Ксёндз бярэ
Гостыю, ламае яе над патэнай і частку апускае ў келіх, кажучы ціха:
Гэта паяднаньне Цела і Крыві Пана нашага Езуса
Хрыста няхай дапаможа нам, прымаючым Яго,
дасягнуць жыцьця вечнага.
Тым часам людзі сьпяваюць альбо гавораць уголас:
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі сьвету,
зьмілуйся над намі.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі сьвету,
зьмілуйся над намі.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі сьвету,
адары нас супакоем.
Ксёндз, зьвёўшы рукі, ціха моліцца:
Пане, Езу Хрысьце, Сыне Бога жывога,
Ты па волі Айца,
пры садзеяньні Духа Сьвятога
праз сваю сьмерць даў жыцьцё сьвету:
праз гэтае Найсьвяцейшае Цела Тваё і Кроў,
вызвалі мяне ад усіх маіх правінаў і ад усяго злога.
Учыні, каб я заўсёды трымаўся запаведзяў Тваіх
і не дапусьці, каб я адышоў ад Цябе.
16
Падняўшы, паказвае келіх людзям, зноў ставіць на карпарал і з пашанай прыкленчвае, потым кажа:
К. Гэта вялікая таямніца веры.
Л. Абвяшчаем сьмерць Тваю, Пане Езу, вызнаём Тваё ўваскрасеньне і чакаем Твайго прыйсьця ў хвале.
Пасьля, расклаўшы рукі, ксёндз кажа:
К. Успамінаючы сьмерць і зьмёртвыхпаўстаньне Твайго Сына, ахвяруем Табе, Пане, хлеб жыцьця і келіх збаўленьня, дзякуючы, што ўчыніў нас годнымі стаяць перад Табою і служыць Табе. Пакорна молім Цябе, каб ўсіх нас, прымаючых Цела і Кроў Хрыста, Дух Сьвяты сабраў у адно.
Памятай, Пане, пра Касьцёл Твой, расьсеяны па ўсім сьвеце, удасканаль яго ў любові разам з Папам нашым N., біскупам нашым N. і ўсім духавенствам.
У імшах за памёрлах можна дадаць:
Памятай пра слугу Твайго (Тваю) N., якога (якую) Ты (сёньня) паклікаў да Сябе з гэтага сьвету. Дазволь яму (ёй), які стаў (якая стала) праз хрост падобным (падобнаю) у сьмерці да Твайго Сына, таксама ўдзельнічаць у Яго ўваскрасеньні.
Памятай таксама пра братоў і сясьцёр нашых, якія паснулі ў надзеі на ўваскрашэньне, і пра ўсіх, хто ў Тваёй ласцы адышоў з гэтага сьвету і дазволь ім убачыць сьвятло аблічча Твайго.
13
Просім Цябе, зьмілуйся над усімі намі, каб мы заслужылі ўдзел у жыцьці вечным у еднасьці з Найсьвяцейшай Багародзіцай Паннай Марыяй, са сьвятымі апосталамі і ўсімі сьвятымі, якія спрадвеку падабаліся Табе, каб зь імі і мы хвалілі і праслаўлялі Цябе Зводзіць рукі. Праз Сына Твайго Езуса Хрыста.
Ксёндз, падняўшы патэну з Гостыяй і келіх, кажа:
Праз Хрыста, з Хрыстом і ў Хрысьце, Табе, Божа, Ойча ўсемагутны, у еднасьці Духа Сьвятога ўся пашана і хвала праз усе вякі вечныя.
Л. Амэн. Далей ідзе абрад Камуніі сьвятой.
АБРАД СЬВЯТОЙ КАМУНІІ
Паставіўшы патэну і келіх на карпарал, ксёндз, склаўшы рукі, кажа:
Памятаючы збавенныя запаведзі, і Божым настаўленьнем навучаныя, асьмельваемся казаць:
Ксёндз раскладае рукі і разам з людзьмі кажа:
Ойча наш, каторы ёсьць у небе,
сьвяціся імя Тваё,
прыйдзі Валадарства Тваё,
будзь воля Твая, як у небе, так і на зямлі.
Хлеба нашага штодзённага дай нам сёньня
і адпусьці нам правіны нашы,
як і мы адпускаем вінаватым нашым.
І ня ўводзь нас у спакусу,
але збаў нас ад злога.
14
З раскладзенымі рукамі ксёндз кажа:
Просім Цябе, Пане, збаў нас ад усяго злога,
дай ласкава супакой у дні нашыя,
дапамажы нам у міласэрнасьці Тваёй,
каб мы былі заўсёды вольныя ад граху
і, захаваныя ад усялякага неспакою,
чакалі спаўненьня шчасьлівай надзеі
і прыйсьця Збаўцы нашага Езуса Хрыста.
Зводзіць рукі, людзі ўголас заканчваюць малітву:
Л. Бо Тваё валадарства
і моц, і хвала на векі.
Пасьля, разьвёўшы рукі, сьвятар гучным голасам гаворыць:
Пане, Езу Хрыстэ,
Ты сказаў Апосталам Тваім:
Супакой пакідаю вам, супакой мой даю вам.
Просім,
не зважай на грахі нашыя,
але на веру Касьцёла Твайго
і будзь ласкавы згодна з Тваёй воляй
адарыць яго супакоем і еднасьцю.
Зводзіць рукі
Які жывеш і валадарыш на векі вечныя.
Народ адказвае:
Амэн.
15
Усе: Верым усёй душою, што Ты, о Езу, знаходзішся на гэтым алтары Жывы, хоць укрыты, як Бог і як Чалавек.
Верым, з любоўю глядзіш Ты ў гэтую хвіліну на нас, хоць мы не бачым Цябе, і не чуем голасу Твайго. Верым, што знаходзішся тут дзеля таго, каб мы маглі часта прыходзіць да Цябе як да найлепшага прыяцеля і Айца. Верым, што ў гэтым Найсвяцейшым Сакрамэнце прагнеш быць частым узмацненнем душ нашых.
Ушанаванне
С.: О Езу, Пане і Божа наш! Верым, што знаходзішся на гэтым алтары і аддаем Табе паклон у найглыбейшай пакоры і пашане разам з усімі Тваімі святымі і Анёламі.
Усе: Кланяемся Табе, о Езу.
С.: З нашымі Анёламі Ахоўнікамі.
Усе: Кланяемся Табе, о Езу.
С.: З наймілейшай Маці Тваёй, Найсвяцейшай Паннай Марыяй.
Усе: Кланяемся Табе, о Езу.
Славім Цябе, благаслаўляем Цябе, дзякуем Табе, ушаноўваем Цябе, о Езу, які з любові да нас устанавіў Найсвяцейшы Сакрамэнт, каб у ім з намі заўсёды знаходзіцца і быць штодзённым узмацненнем для душ нашых. Праслаўляем Цябе за гэта, шануем і дзякуем.
20
Ксёндз укленчвае, потым бярэ Гостыю і, трымаючы яе над патэнай,
зьвяртаецца да людзей і кажа уголас:
Вось Баранак Божы, вось той, хто
Бярэ на сябе грахі сьвету.
Благаслаўлёныя пакліканыя на вячэру Ягоную.
Разам з усімі людзьмі працягвае:
Пане, я ня варты, каб Ты ўвайшоў да мяне,
але скажы толькі слова, і будзе аздароўлена душа мая.
Павярнуўшыся да алтара, ксёндз кажа ціха:
Цела Хрыста няхай захавае мяне на жыцьцё вечнае.
І прымае з пашанаю Цела Хрыста.
Поты бярэ келіх і ціха кажа:
Кроў Хрыста няхай захавае мяне на жыцьцё вечнае.
Прымае з пашанаю Кроў Хрыста; потым бярэ пушку з Камунікантамі і
раздае людзям Камунію сьвятую, кажучы:
Цела Хрыста
Прыступаючы да Камуніі, той, хто прымае, адказвае:
Амэн.
Пасьля Камуніі ксёндз ачышчае патэну над келіхам і сам келіх,
абмываючы яго. Падчас ачышчэньня ціха кажа:
Пане, тое, што мы вуснамі прынялі,
няхай успрымем чыстай душою,
каб сталася для нас з часовага дару
лекам на жыцьцё вечнае.
Ксёндз вяртаецца да свайго месца; ён і ўсе людзі моляцца нейкі час ціха.
Можна таксама тым часам прачытаць псальм або сьпяваць
адпаведную пахвальную песьню. Потым ксёндз кажа:
Молімся.
Тут можа быць хвіліна ціхай малітвы, калі яе не было раней. Потым
ксёндз раскладае рукі і гаворыць уголас малітву, пасьля якой людзі кажуць:
Амэн.
17
АБРАД ЗАКАНЧЭНЬНЯ
Калі трэба, тут можна зрабіць кароткія аб’яўленні. Пасьля ксёндз,
павярнуўшыся да людзей і расклаўшы рукі, кажа:
К. Пан з вамі.
Л. І з духам тваім.
Ксёндз благаслаўляе народ, кажучы:
К. Няхай блаславіць вас Бог усемагутны,
Айцец і Сын, + і Дух Сьвяты.
Л. Амэн.
Павярнуўшыся да людзей, дыякан альбо ксёндз, зьвёўшы рукі, кажа:
К. Ідзіце ў супакоі Хрыста.
Л. Дзякуем Пану Богу.
18
Достарыңызбен бөлісу: |