1. Гісторыя – навука, якая вывучае ўсю сукупнасць з’яў грамадскага жыцця на працягу існавання грмадства


Развіццё беларускай культуры ў другой палове XVIІ ст. - XVIІІ ст



бет26/61
Дата02.01.2022
өлшемі230.8 Kb.
#454213
1   ...   22   23   24   25   26   27   28   29   ...   61
ответы по ист. Бел.

16. Развіццё беларускай культуры ў другой палове XVIІ ст. - XVIІІ ст.

У другой палове XVIII ст. на тэрыторыю Беларусі з Еўропы пачынаюць пранікаць ідэі Асветніцтва, якія абвя-шчалі перавагу асветы, навукі, розуму ў жыцці асобы, гра-мадства, дзяржавы. Грамадскім ідэалам становіцца разумны адукаваны чалавек. У час пашырэння ідэй Асветніцтва асаб-лівае значэнне набыло развіццё асветы і навукі. Школьная справа на рубяжы XVII—XVIII стст. была ў руках царквы. Школьная адукацыя была даступная пераважна шляхецкім дзецям. Выкладанне вялося на лацінскай і польскай мовах. Цэнтрам адукацыі і навукі па-ранейшаму заставалася Вілен-ская езуіцкая акадэмія, якая пачала дзейнічаць у 1579 г. 3 1781 г. акадэмія называлася Галоўнай школай ВКЛ. Яе рэк-тарам быў Марцін Пачобут-Адляніцкі — вучоны-прырода-знавец, астраном, які вывучаў планету Меркурый, вызначыў каардынаты шматлікіх населеных пунктаў на тэрыторыі Беларусь Высокі ўзровень адукацыі забяспечвалі таксама езуіцкія калегіумы.

3 сярэдзіны XVIII ст. пачаліся змены ў школьнай адука-цыі. У 1773 г. была створанаАдукацыйнаякамісія (у стгмова накшталт міністэрства адукацыі), якая за 20 гадоў сваёй дзей-насці адкрыла 20 школ сярэдняй ступені. Дзякуючы нама-ганням Адукацыйнай камісіі на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII ст. дзейнічала 200 пачатковых школ. Сярод іх наву-чэнцаў 30% складалі сялянскія дзеці. Сістэма адукацыі стала больш даступнай і атрымала свецкі характар. Замест лацін-скай мовы ў школах уводзілася польская. Кіраўніцтва справаи асветы пераишло з рук царкоўных устаноў да дзяржаў-ныхорганаў.

Славутыя традыцыі кнігадрукавання працягваліся ў XVIII ст. У 1776 г. выйшлаў свет першая газета на тэрыто-рыі сучаснай Беларусі — «Газета Гродзеньска» (на польскай мове). Кнігавыданнем у Амстердаме заняўся прадаўжальнік справы Ф. Скарыны ўраджэнец Мсціслаўшчыны Ілья Капі-евіч. Па даручэнні цара Пятра I ён падрыхтаваў і выдаў у Амстэрдаме першы дапаможнік па матэматыцы на рускай мове. Разам з запрошанымі Пятром I у Расію галандскімі дру-карамі I. Капіевіч стаў стваральнікам новага грамадзянска-га шрыфту, які сёння ўжываецца і ў нашым пісьме. Ён выдаў першы ў Расіі каляндар, стаў аўтарам першай у Расіі карты зорнага неба.

Сярод вядомых вучоных быў Казімір Семяновіч — аўтар кнігі «Вялікае мастацтва артылерыі», якая выйшла ў 1650 г. у Амстэрдаме. Ён адным з першых стварыў праект шматсту-пеньчатай ракеты і лічыцца папярэднікам тэорыі палётаў у касмічную прастору.

Адным з найбольш значных дзеячаў беларускай і рускай культуры стаў ураджэнец Полацка, паэт, вучоны, мысліцель і асветнік Сімяон Полацкі. Ён быў настаўнікам васьмігадова-га Пятра I, для якога надрукаваў «Буквар языка славенска». Па яго ініцыятыве была створана першая ў Расіі вышэйшая навучальная ўстанова — Славяна-грэка-лацінская акадэмія. Паводле твораў С. Полацкага студэнт гэтай акадэміі Міхай-ла Ламаносаў упершыню знаёміўся з вершаскладаннем. С. Полацкі стаяў ля вытокаў першага ў Расіі тэатра, адкры-тага пры царскім двары ў 1672 г., у якім частку акцёраў скла-далі жыхары Беларусь

Галоўнай справай жыцця ўраджэнца Берасцейшчыны Казіміра Лышчынскага стаў роздум аб чалавеку і яго божым пачатку. У сваім трактаце «Аб неіснаванні бога» ён пісаў: «Чалавек — стваральнік бога, а бог — стварэнне чалавека. Такім чынам, людзі -~ тварцы багоў, і бог з'яўляецца не са-праўднай існасцю, а стварэннем розуму...» Ён выказваў думку таксама аб тым, што наша планета — не цэнтр Сусвету, выбраны богам, а адзін з нямногіх населеных аб'ектаў. Цар-коўнікі, у рукі якіх трапіў рукапіс К. Лышчынскага, запатрабавалі смяротнай кары бязбожніку. Па прыгаворы суда Рэчы Паспалітай ён быў абезгалоўлены і спалены на кастры, а по-пелам зарадзілі гармату і стрэлілі з яе.

У XVIII ст. цэнтрамі развіцця мастацтва становяцца магнацкія рэзідэнцыі Радзівілаў у Нясвіжы, Сапегаў — у Ру-жанах, Агінскіх — у Слоніме, Тызенгаўзаў — у Гродне і інш.

Самай яркай з'явай беларускай культуры другой паловы XVIII ст. стаўпрыгонны тэатр. Наибольшую вядомасць на-былі прыватнаўласніцкія тэатры Радзівілаў у Нясвіжы і Слуцку. Папулярнымі былі творы гаспадыні Нясвіжапісьмен-ніцы Францгшкі Уршулі Радзівіл. Тэатр Міхала Казіміра Агін-скагаўСлоніме быў празваны «сядзібай музаў». У ім адбыва-ліся грандыёзныя прадстаўленні на сцэне, памеры якой дазвалялі заязджаць на яе на конях. Частка сцэны ўяўляла сабой басейн для водных прадстаўленняў. Тэатр умяшчаў 2500 гледачоў.

У XVIII ст. на першы план сярод мастацтваў выйшла музыка, якая заняла пануючае становішча ў палацах і замках магнатаў. Міхал Казімір Агінскі быў дзядзькам Міхала Клеа-фаса Аггнскага — аўтара славутага паланэза «Развітанне з Радзгмай», актыўнага ўдзельніка паўстання ў 1794 г., накіра-ванага супраць падзелаў Рэчы Паспалітай.

У жывапісе папулярным заставаўся партрэтны жанр. Еўрапейскім майстрам у другой палове XVIII ст. створаны партрэт Міхала Казіміра Агінскага



Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   22   23   24   25   26   27   28   29   ...   61




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет