4. Палітычнае развіццё беларускіх зямель у IX– першай палове XIIIст.
1.У пісьмовых крыніцах дзяржаўнае ўтварэнне Полацкае княства вядома пад назвай «зямля». Ято цэнтрам з'яўляўся горад Полацк, які згадваецца ў летапісе «Аповесць мінулых гадоў» пад 862 г. Горад знаходзіўся на рацэ Заходняя Дзвіна, якая была часткай найважнейшага гандлёвага шляху «з варагаў у грэкі». Выгаднае геаграфічнае становішча спрыяла хуткаму росту Полацка і ператварэнню яго ў буйны цэнтр гандлю і рамёстваў.
Першым гістарычна вядомым полацкім князем быўРагвалод. У 60—70-х гг. X ст. Полацку як магчымаму саюзніку надавалася важнае значэнне ў саперніцтве паміж Кіевам і Ноўгарадам, што таксама знаходзіліся на шляху «з варагаў у грэкі». Рагвалод даў згоду на шлюб сваёй дачкі Рагнеды з болын моцным кіеўскім князем Яраполкам. Наўгародскаму князю Уладзіміру, які таксама прасіў рукі дачкі полацкага князя, было адмоўлена. Адмова абразіла Уладзіміра. Ён адпомсціў полацкай княжацкай сям'і. Полацк быў узяты і спалены яго войскамі. Рагвалод разам з двума сынамі забіты. Рагнеда прымусова стала жонкай Уладзіміра. Гэта падзея адбылася каля 980 г.
У далейшым Уладзімір забіў свайго брата Ярапол ка і стаў вялікім кіеўскім князем. 3 яго імем звязана прыняцце ў 988 г. і пашырэнне на землях усходніх славян новай рэлігіі —хрысціянства. Пры Уладзіміры дасягнула свайго найвышэйшага росквіту старажытнаруская дзяржава ўсходніх славян Кіеўская Русь.
Уладзімір даў Рагнедзе новае імя Гарыслава. Магчыма, Рагнеда, якая пражыла з Уладзімірам некалькі гадоў, так і не даравала яму смерці бацькі і зрабіла замах на яго жыццё. Аднак замах не ўдаўся, у выніку Рагнеду па тагачасных законах павінны былі забіць. Маці абараніў з дзіцячым мячом у руках малалетні сын Ізяслаў, які сказаў Уладзіміру: «Бацька! Ты тут не адзін!» Уражаны паводзінамі сына, Уладзімір загадаў выслаць Рагнеду з сынам у Полацкую зямлю. Тут для яе быў пабудаваны горад, названы імем сына — Ізяслаўль. Рагнеда пастрыглася (па іншых меркаваннях, была пастрыжана) у манашкі пад імем Анастасія. Яна засталася вядомай у гісторыі як князёўна з трыма імёнамі і адна з першых манашак сярод усходніх славян.
Пры жыцці Рагнеды жыхары Полацка запрасілі Ізяслава на княжанне. Ён вядомы ў гісторыі як князь-кніжнік, які ведаў і пашыраў пісьменства разам з хрысціянствам у Полацку. Яго пячатка з надпісам з'яўляецца адным з найболый старажытных помнікаў пісьменства на беларускіх землях. Князь Ізяслаў памёр у маладым узросце ў 1001 г., на год перажыўшы сваю маці.
Достарыңызбен бөлісу: |