1. Гісторыя – навука, якая вывучае ўсю сукупнасць з’яў грамадскага жыцця на працягу існавання грмадства



бет6/61
Дата02.01.2022
өлшемі230.8 Kb.
#454213
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   61
ответы по ист. Бел.

Узмацненне Полацкага княстваадбылося ў XI ст. пры сыне Ізяслава, полацкім князю Брачыславе. Ён са сваім вой скам захапіў волакі, што злучалі рэкі Заходнюю Дзвіну і Дняпро на шляху «з варагаў у грэкі» і належалі Ноўгараду. Яны дазвалялі з дапамогай бярвення правесці («правалачы») судны і такім чынам прайсці ад Балтыйскага (Варажскага) да Чорнага (Рускага) мора. Аднак войска Брачыслава было разбіта яго дзядзькам — кіеўскім князем Яраславам Мудрым. Той хацеў сам кантраляваць шлях «з варагаў у грэкі» і збіраць даніну з купцоў. Таму перамога Брачыслава над Ноўгарадам яму была не даспадобы. Аб княжанні Брачыслава нагадвае назва сучаснага горада Браслаў, пабудаванага па яго загадзе.

Легендамі авеяна імя сына Брачыслава — полацкага князя Усяслава, якога празвалі Чарадзеем. Ён быццам бы нарадзіўся ад чараўніцтва. Невядомы аўтар «Слова аб паходзе Ігаравым» параўноўвае князя Усяслава з ваўкалакам (пярэваратнем). Больш за 50 гадоў, з 1044 па 1101 г., князь кіраваў Полацкай зямлёй, якая дасягнула найвышэйшага ўздыму.

Усяслаў, пашыраючы сваю ўладу, імкнуўся захапіць землі і гарады па-за межамі Полацкага княства. Не здолеўшы ўзяць Пскоў, ён захапіў і абрабаваў Ноўгарад. У адказ на дзеянні Усяслава трое сыноў кіеўскага князя Яраслава Мудрага напал! на пагранічны горад Полацкай зямлі — Менск. Горад быў спалены, а яго жыхары — меняне — узяты ў палон.

3. Спосаб дзяржаўнага кіравання ў Полацкай зямлі ўяўляў сабой княжацка-вечавы лад. Улада князя спалучалася з існаваннем веча — агульнага сходу дарослых мужчын, які мог здымаць і прызначаць князя. Назва «веча», верагодна, паходзіць ад таго, што на сходзе вялі гаворкі («вяшчалі») аб важных грамадскіх справах. На сход гараджан заклікаў гук звона, а рашэнне прымалася па сіле крыку тых, хто яго падтрымліваў.

У абавязкі князя ўваходзілі арганізацыя і камандаванне войскам, збор даніны з насельніцтва. Войска ў Полацку складал ася з дружыны — спецыяльна абучанага ваеннай справе ўзброенага атрада людзей і народнагааяаячзння, якое складалася з гараджан і называлася «палком».

Ва ўсходнеславянскіх землях дзейнічалі законы, якія называліся «праўдамі». Найбольш вядомы сярод іх зборнік «Рус-кая праўда», распрацаваны пры вялікім кіеўскім князю Яраславе Мудрым. Суд ажыццяўляў князь ці яго прадстаўнікі. Слушнасць ці віна абвінавачванага вызначаліся звычайна на карысць князя праз грашовыя штрафы або фізічныя пакаранні. Лічылася, што доказ віны залежыць ад «суда божага». Так, напрыклад, калі ў абвінавачванага заставаліся апёкі пасля трымання рукі над агнём, то гэта паказвала, што ён сапраўды вінаваты.




Достарыңызбен бөлісу:
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   61




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет