Асноўнымі заняткамі насельніцтва зямель Беларусі ў IX—XI стст. былі земляробства і жывёлагадоўля. Пры пад- сечна-агнявым тыпе земляробства высякалі лес, палілі пні, засявалі вызваленую з-пад лесу зямлю. У якасці ўгнаення выкарыстоўвалі попел, які ўтвараўся пасля палення пнёў. Апрацоўвалі зямлю бараной-сукаваткай, зробленай са ствала дрэва з абсечанымі сукамі. Пры пераходзе да ворнага тыпу земляробства пачалі выкарыстоўваць драўляную саху з жалезнымі сашнікамі і драўлянае рала з жалезнымі нарогамі для яго. Распаўсюджанымі сельскагаспадарчымі культурамі былі жыта, проса, пшаніца. Другарадную ролю адыгрывалі паляванне, рыбалоўства, бортніцтва — збор мёду лясных пчол.
УIX—XI стст. ва ўсходніх славян зараджаўся феадальны гаспадарчы уклад — спосаб вядзення гаспадаркі. Ён быў звязаны з узнікненнем маёмаснай няроўнасці сярод сялян- абшчыннікаў і расслаеннем іх на бедных і багатых. Зямля, якая раней знаходзілася ва ўладанні сельскай абшчыны, пас тупова пераходзіла ў прыватную ўласнасць абшчыннікаў. Таксама адбываліся гвалтоўны захоп зямлі родаплемянной знаццю і ператварэнне свабодных абшчыннікаў у залежных сялян.
Буйныя землеў ладальнікі захоплівалі абшчынныя землі і ператваралі іх у сваю ўласнасць — феод, які мог давацца ў карыстанне дружыннікам (воінам) феадала на час службы ў яго. Феадал (князь) — уладальнік пэўнай колькасці мясцо-вых зямель — разам са сваёй дружынай (войскам) збіраў з падуладнага насел ьніцтва дань — натуральны падатак пра-дуктамі, які называўся палюддзем. Звычайна гэта адбывала-ся восенню, калі быў сабраны ўраджай. Дружыннікі князя (іх яшчэ называлі баярамі) маглі атрымаць ад яго права на кармленне — права збору даходаў з пэўнай тэрыторыі.
У X—XI стст. узнікаюць гарады. Прычынамі іх узнікнення сталі: аддзяленне рамяства ад земляробства; засяроджанне рамеснікаў у месцах, што былі набліжаны да крыніц неабходнай для іх заняткаў сыравіны; развіццё абмену прадуктамі земляробства на рэчы, што выраблялі рамеснікі. Гарады ўзнікалі як цэнтры рамёстваў і гандлю ў тых месцах, дзе імі было зручна займацца — на скрыжаваннях рэк і дарог. Нездарма некаторыя гарады атрымалі назвы ад рэк, на якіх былі заснаваны, напрыклад, Полацк ад ракі Палаты, Віцебск ад ракі Віцьбы. Немалаважную ролю ва ўзнікненні гарадоў адыгрывала неабходнасць абароны ад ворагу. Таму гарады будаваліся на натуральных прыродных умацаваннях — узвышшах і пагорках.
Самым старажытным беларускім горадам з'яўляецца Полацк. Ён упершыню згадваецца ў летапісе пад 862 г. Усяго ў сярэднявечных пісьмовых крыніцах называецца больш за 30 гарадоў на тэрыторыі Беларусі.Горад складаўся з некалькіх частак. Цэнтр горада, умацаваны валамі, равамі, сценамі, называўся дзядзінцам. Паселішча рамеснікаў і гандляроў, што ўзнікала каля ўмацаванага цэнтра, называлася пасадам. Звычайна каля дзядзінца на беразе ракі размяшчаўся рынок, або торг.
Найбольш распаўсюджанымі рамёствамі ў гарадах былі кавальства — выраб металічных прылад працы, зброі; ганчарства — выраб глінянага посуду; гарбарства — апрацоўка скур; бондарства — выраб бочак; прадзіва і ткацтва — выраб адзення.
Важную ролю ў гарадах адыгрываў гандаль. Цераз тэрыторыю Беларусі праходзіў вялікі водны шлях «з варагаў у грэкі», які злучаў Балтыйскае (Варажскае) і Чорнае (Рускае) моры праз рэкі Заходнюю Дзвіну і Дняпро. Паміж гэтымі рэкамі ў раёне сучасных Оршы і Віцебска былі наладжаны суха-путныя шляхі зносін — волакі, на якіх судны перацягвалі ад ракі да ракі па зямлі, падкладваючы пад іх бярвенне.
Достарыңызбен бөлісу: |