1. Гісторыя – навука, якая вывучае ўсю сукупнасць з’яў грамадскага жыцця на працягу існавання грмадства


Грамадска-палітычнае і сацыяльнае развіццё БССР ў 50-я г. – сяр. 80-х г. ХХ ст



бет55/61
Дата02.01.2022
өлшемі230.8 Kb.
#454213
1   ...   51   52   53   54   55   56   57   58   ...   61
ответы по ист. Бел.

44.Грамадска-палітычнае і сацыяльнае развіццё БССР ў 50-я г. – сяр. 80-х г. ХХ ст.

1. Спроба дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця ў БССР была звязана з адыходам пасля смерці ў 1953 г. I. Сталіна ад палітычных рэпрэсій і прыняццем пры М. Хрушчове курсу на пераадоленне адмоўных наступстваў сталінскага палітычнагарэжыму. У 1956 г. на XX з'ездзе Ка-муністычнай партыі Савецкага Саюза (КПСС) упершыню было пастаўлена пытанне аб кульце асобы Сталі на, злоўжы-ваннях у час яго кіравання партыяй і краінай. Пасаду перша-га сакратара ЦК КПБ (Цэнтральнага Камітэта Камуністыч-най партыі Беларусі) займаў, пачынаючы з 1956 г., Кірыла Трафімавіч Мазураў. Мерапрыемствы, якія праходзілі ў СССР і адпаведна ў БССР пасля смерці Сталіна, атрымалі ў літа-ратуры назву палітпыкі «адлігі».

Былі спынены рэпрэсіі, пачала ажыццяўляцца рэабі-літпацыя (аднаўленне добрага імя) бязвінна асуджаных. Было рэабілітавана каля 40 тыс. жыхароў рэспублікі, у тым ліку вядомыя палітычныя дзеячы Беларусі А. Чарвякоў, М. Га-ладзед. Насельніцтва БССР падтрымала палітычны курс кі-раўніцтва. Простыя людзі сталі больш свабодна выказваць свае думкі і жыць больш вольна.

Рабіліся спробы павысіць ролю Саветаў у кіраўніцтве краі-най і грамадствам. Аднак па-ранейшаму выбары ў Саветы насілі фармальны характар, праводзіліся на безальтэрнатыў-най аснове, пад строгім кантролем партыйных органаў.

Аднак «хрушчоўская адліга» праводзілася без уліку аб'ек-тыўных законаў развіцця грамадства і рэальных абставін і характарызуецца як «палітычны волюнтаризм». Праявай волі кіруючай асобы, якая стала вызначальнай для ўсяго грамадства, стала прыняццеў 1961 г. Праграмы КПСС, накіра-ванай на будаўніцтва камунізму ў СССР к 80-м гг. XX ст. Але гэтага не адбылося, а сама праграма засталася толькі на паперы.

2. У 70-х — першай палове 80-х гг. у БССР, як і ў цэлым у СССР, пачынаецца наспяванне застойных з'яў у грамад-ска-палітычным жыцці. Гады кіраўніцтва ў СССР Л.І. Брэж-нева (1964—1982) атрымалі ў некаторых гісторыкаў назву «застою», які прыйшоў назмену «хрушчоўскай адлізе». Пас-тупова адбываўся паварот да кансерватызму — захавання старых камандных метадаў кіравання і кантролю дзяржавы над грамадствам.

Уся ўлада фактычна была ў руках партыйнага апарату. Захоўвалася аднапартыйная палітычная сістэма. Кіруючая роля камуністычнай партыі была замацавана ў Канстыту-цыі СССР 1977 г.

Партыйным кіраўніком у Беларусі з'яўляўся Пётр Мі-ронавіч Машэраў, які з 1965 па 1980 г. узначальваў КПБ. Ён карыстаўся вялікай павагай сярод насельніцтва за прастату, даступнасць, дэмакратычнасць, а таксама як актыўны ўдзель-нік падпольнай і партызанскай барацьбы супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.



Асаблівасцю палітычнай сістэмы таго часу стала непа-срэднае прамое партыйнае кіраўніцтва эканомікай. Так, на-прыклад, планы пяцігодак прымаліся на з'ездах Камуністыч- най партыі Беларусі (КПБ). На аснове росту эканомікі адбывалася павышэнне жыццёвага ўзроўню насельніцтва, што служыла спрыяльнай базай для фарміравання станоў-чых адносін да палітыкі партыі.


Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   51   52   53   54   55   56   57   58   ...   61




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет