1. Тэарэтычны матэрыял Практычныя заданні



бет11/22
Дата17.06.2016
өлшемі1.92 Mb.
#143262
1   ...   7   8   9   10   11   12   13   14   ...   22

Тэма № 7.


Заданне 23. Устанавіце адпаведнасць паміж фразеалагізмамі і іх значэннямі. Запішыце фразеалагізмы, устаўляючы, дзе трэба, літары. Растлумачце правапіс літар і, ы, й.

а) вы..сці сухім з вады; б) ады..сці ў нябыт; в) пры..шло ў рукі; г) абы..сці бокам; д) ад..грываць ролю; е) за..мае дух; ж) раз..грываць камедыю; з) пера..сці дарогу.

1) зусім не закрануць, мінуць каго-небудзь, што-небудзь; 2) дзейнічаючы ашуканствам, застацца непакараным; 3) каму-небудзь становіцца цяжка дыхаць (ад хвалявання, перажывання і пад.); 4) перастаць існаваць, знікнуць назаўсёды; 5) перашкодзіць каму-небудзь, апярэдзіўшы ў чым-небудзь і перахапіўшы тое, на што разлічваў іншы; 6) вельмі лёгка дасталася; 7) мець значэнне, аказваць уздзеянне на каго-небудзь, што-небудзь; 8) прыкідвацца перад кім-небудзь, крывадушнічаць. 
 

Заданне 24. Дадайце да наступных слоў прыстаўкі і запішыце новыя словы.

(За-) іграць, (с) іграць, (аб) іграць, (пра) іграць,(за) інтрыгаваць, (пра) існаваць, (ня) іначай, (дэз) інфекцыя, (аб) ілгаць, (з) імправізіраваць, (за) інелы, (звыш) імклівы, (без) іменны, (суб) інспектар, (пад) ісці, (без) ідэйны.

 

Заданне 25. Устаўце прапушчаныя літары. Якое слова ў радзе з’яўляецца лішнім? Абгрунтуйце свой выбар.

1) Пера...сці, пед...нстытут, пера...маць, вы..грыш, па...менны.


2) Раз...граць, без...дэйны, супер...нтэлект, без...менны, спад...лба.
3) Пра...снаваць, за...нтрыгаваць, суб...нспектар, контр...гра, спец...нструктаж.

Тэма № 8.


Заданне 26. Спішыце тэкст, раскрываючы дужкі і ўстаўляючы прапушчаныя літары.

Тал..рантнас(т/ц)ь, што ў перакла(д/дз)е з ла(ты/ці)нскай мовы азначае (т/ц)ярпенне, л..гла ў аснову м..нталі(тэ/це)ту беларусаў. Яна ўключае такія якас(т/ц)і ў харак(та/це)ры і паво(д/дз)інах, як спакойны, вытрыманы нораў, добрыя адносіны да сусе(д/дз)яў, пачу(тт/цц)ё асабістай годнас(т/ц)і, любоў да сваёй зямлі, н..навіс(т/ц)ь да ворагаў, гатоўнас(т/ц)ь з самаа..данас(т/ц)ю, а калі трэба, і з самаахвярнас(т/ц)ю барані(т/ц)ь родныя мяс(т/ц)іны. Адна з найбольш яскравых праяў тал..рантнас(т/ц)і адлюстравана ў культуры — не толькі ма(тэ/це)рыяльнай, але і духоўнай. Харак(тэ/це)рна, што нашы прашчуры, з'яўляючыся мужнымі абаронцамі сваёй зямлі, будучы лю(д/дз)ьмі, якія вялі з ворагам самаа..даную і г..раічную бара(дз/ц)ьбу, у той жа час не праяўлялі заваёўніцкіх намераў. Гэта сугучна нават зместу вуснай народнай творчас(т/ц)і, якая, як вядома, дакладна адлюстроўвае душу народа. У старажытным эпасе беларусаў значна менш, у параўнанні з іншымі п..рсанажамі, праслаўляюцца волаты, якія наво(д/дз)ілі жах на сусе(д/дз)яў-заваёўнікаў (Паводле М. Касцюка).

• Устанавіце адпаведнасць паміж якасцямі характару беларусаў - складальнікамі талерантнасці і прыказкамі, у якіх знайшлі адбітак гэтыя рысы.
 

а) спакойны, вытрыманы нораў; б) добрыя адносіны да суседзяў; в) пачуццё асабістай годнасці; г) любоў да сваёй зямлі; д) нянавісць да ворагаў; е) гатоўнасць з самаадданасцю бараніць родныя мясціны.


1) Каб бачыць ворага спіну, бі яго ў лоб. 2) Не той моцны, хто стрымлівае коней, а той, хто стрымлівае сябе. 3) Усякая птушка сваё гняздо бароніць. 4) Ідзі ў родны край, там і пад елкаю рай. 5) Шануй сябе, то і людзі будуць шанаваць. 6) Добры сусед раднейшы за роднага брата.

• Назавіце імёны беларускіх казачных асілкаў.



Заданне 27. Запішыце словы паводле прыведзеных значэнняў. Правапіс растлумачце.

1. Стылістычны прыём, заснаваны на супастаўленні процілеглых думак ці мастацкіх вобразаў для большай выразнасці твора. 2. Прапаноўваць сваю кандыдатуру на выбарах, выступаць у якасць прэтэндэнта на якую-небудзь выбарную пасаду. 3. Прывядзенне ў пэўную сістэму сукупнасці якіх-небудзь абазначэнняў, правіл, палажэнняў. 4. Выканаўца роляў у тэатральнай пастаноўцы. 5. Рызыкоўная, несумленная справа, распачатая без уліку рэальных умоў і магчымасцей з надзеяй на выпадковы поспех. 6. Штучная скура для абіўкі мэблі, пераплёту кніг. 7. Збіральнік і прадавец прадметаў старадаўняга мастацтва, рэдкіх кніг і інш. 8. Пляскаць у далоні ў знак прывітання ці адабрэння. 9. Мужчына са светлымі валасамі. 10. Дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая займаецца вывучэненнем гербаў. 11. Кіраўнік вытворчай брыгады. 12. Два раманы, або драматычны твор аднаго аўтара, звязаныя адзінствам задумы і пераемнасцю сюжэта.


 

Заданне 28. Запішыце словы па-беларуску. Адзначце прычыны разыходжання напісання зычных д-т, дз-ц у рускай і беларускай мовах.

Модификация, дизель, одеколон, аптека, тюлень, Светик, подвести, клятве, твердый, пьедестал, ноктюрн, тираж, авторитет, где-то здесь, тигры, бактерия, бригадирский, декабрист, диатез, дирижабль.



Тэма № 9.


Заданне 29. Устаўце прапушчаныя літары. Растлумачце напісанне вялікай літары.

Во_к, со_с, ва __збекістан, па_за, аквары_м, ля _нівермага, рака _са, па_днёва-_сходні, тры__мф, па-_дарнаму, шлагба_м, ла_рэат, педагагічны _ніверсітэт, пры князю _сяславе, працава_ у рэдакцыі, на _злессі, а_тамат, выпукла-_вагнуты, ня_дача, гуля_ _садзе, расці _ лесе, дыназа_р, баво_на, індывіду_м, а_торак, за_часна, до_га, мане_р, стра_с, двое__ладдзе, апо_дзень, шэдэ_р, вакку_м, ка_нер, а_тар, агрэсі_ны, ба_л, ня_важлівы, ла_ры, нака_т, ва _ніверсітэце, радаснае "_ра", абмера_ пешшу _поперак і _до_ж, зно_ успомні_ся, Галіна _ладзіслава_на, па_з бераг ракі _ша, з'ява _нікальная, па_ночна-_сходняя _скраіна, Маско_ская шаша; "Выбраныя творы" _вайшлі; накіро_валіся _ Чырвонае _рочышча, Далёкі _сход.


 

Заданне 30. Запішыце па-беларуску наступныя словы. Растлумачце правапіс.

Аудиовизуальный, ваучер, давность, желтуха, вакуум, Штраус, каучуковое дереве, иудей, Довнор-Запольский, Маугли, раут, локаут, Ландау, есаул, Чаусский район, динозавр, щенки ризеншнауцера.


 

Заданне 31. Выберыце правільны варыянт напісання слоў і патлумачце яго.

1. Канат або трос, які выпускаецца з кармы для буксіравання суднаў, прывязвання спушчаных на ваду шлюпак, — бакштоў ці бакштоу? 2. Слова, якое ўжываецца пры ветлівым звароце да замужняй жанчыны, а таксама пры называнні яе імя або прозвішча ў Германіі і некаторых іншых краінах, — фраў ці фрау? 3. Сукупнасць усіх відаў жывёл якой-небудзь мясцовасці або геалагічнага перыяду — фауна ці фаўна? 4. Цыркавы артыст-комік — клоўн ці клоун? 5. Склад для грузаў пры чыгуначных станцыях, портах - пакгауз ці пакгаўз? 6. Невысокае бязлістае дрэва сямейства маравых, якое расце ў сярэднеазіяцкіх саланчаковых пустынях, — саксаул ці саксаўл? 7. Спецыяльнае судна для лоўлі рыбы тралам — траулер ці траўлер?





Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   7   8   9   10   11   12   13   14   ...   22




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет