1. Тэарэтычны матэрыял Практычныя заданні



бет12/22
Дата17.06.2016
өлшемі1.92 Mb.
#143262
1   ...   8   9   10   11   12   13   14   15   ...   22

Тэма № 10.


Заданне 32. Устаўце дзе трэба, літары. У якой групе падаюцца словы з марфалагічным падаўжэннем (падваеннем)?

I. Смец_е, калон_ы, асярод_е, дыс_ертацыя, веліч_у, Натал_я, узлес_е, багац_е, раздол_е, світан_е, Палес_е, паўгод_е, збож_а, груп_а, супраціўлен_е, прамен_е, прамян_і, ап_арат, пеш_у, стагод_е, тэлеграм_а, сён_я, вільгац_ю, суквец_е, мелкавод_е, камян_і, камен_е, свежасц_ю, збавен_е, праграм_а, бярвен_е, фыркан_е, сес_ія, ак_упацыя, разлад_зе, чул_івасць, капэл_а, прывол_е, пяцігод_е, лісц_е, інтэл_ігентны, вогнен_ы.


II. Рас_адзіць, рас_ада, ад_зяленне, з_янне, акон_ы, пад_увае, ад_аваць, з_аду, рас_тавацца, ад_зякаваць, без_ямелле, ад_адзены, бес_аромна, рас_ольнік, рас_мяяцца, раз_лавацца, бес_ардэчнасць, рас_трэл, рас_ол, аб_егчы, рас_ячы, рос_ып, рас_аднік памідораў, рас_аднік інфекцыі, ад_зел.
 

Заданне 33. Выпішыце са сказаў словы са збегам аднолькавых зычных. Вызначце, якія з іх з’яўляюцца падоўжанымі, а якія падвоенымі. Растлумачце іх правапіс.

1. Адчувалася набліжэнне вясны. 2. Для яго было натуральна, што ў горадзе нехта ішоў ззаду, нехта паперадзе. 3. Я выдзіраў з карэннем цэлы корч аеру. 4. Ноччу печ заспявае ім (дзецям) комінам, сон салодкі ў пасцелі ім сніцца. 5. І як замеццю, ветлівым цветам абсыпаюцца сцежкі і сады. 6. Дань прыгожаму хутчэй аддайма, і дума ў нас не стане тлець. 7. Пад воплескі асеннія, вось там, у тыя дні мяне па той аселіцы расстрэльваць вялі. 8. Родная сасна пад цяжкай столлю не аддасць у крыўду земляка. 9. Цаніце чалавека заўсёды пры жыцці. Калі заплюшчыць векі – ён згіне ў небыцці. 10. Увесь дом спраўляў наваселле. 11. Лось, якога высачылі яшчэ з учарашняга дня і амаль загналі княжацкія дружыннікі, знік, нібыта скрозь зямлю праваліўся.


 

Заданне 34. Запішыце словы парамі – па-руску і па-беларуску. Параўнайце іх напісанне. Растлумачце правапіс слоў з падваеннем зычных у беларускай мове.

Корреспондент, режиссер, Мекка, баллон, Залесье, аллея, Татьяна, колонна, металлический, пресса, варенье, листья, ружьё, аффикс, тонна, ванна, Одесса, грамматика, судья, диссонанс, диссертационный, дифференциал.



Тэма № 11.


Заданне 35. Устаўце, дзе трэба, мяккі знак.

Дз...вес..це гадоў, мова чыс...цюсен...кая, мець багац...це, няшчас..це счэз...не, с...ляз..мі залівацца, родныя пес..ні, вецер дз...ме, сігнал...ны аген...чык, забудз...це пра сум, каліс...ці воз...мем, дз...ве сяброўкі, ледз...ве пранес...лі, восен...скія халады, мен...шы сын., мален...кі балон...чык, хатын...скія званы.

 

Заданне 36. Устаўце, дзе трэба, мяккі знак ці апостраф.

Вандроў...е, надвор...е, сен...ёра, п...еса, паштал...ён, інтэрв...ю, кан...юнктура, суб...ект, кур...ер, павіл...ён, біл...ярд, двух...ярусны, ін...екцыя, сур...ёзны, канферанс...е, ад...ютант, кан...ён, грыл...яж, куп...ё, раз...юшыцца, з...ява, сасло...е, з...едліва.

 

Заданне 37. Запішыце словы па-беларуску.

Здоровье, меньше, зверь, связью, осмотрись, серьёзный, многоярусный, кровью, колосье, Софья, дверь, людьми, любовью, медведь, где-то, Закавказье, Заславль, камешек, жизнь, декабрьский, миллион, мышь, отрежьте, объездить, Соловьев, триллион, Двина, зверь, твердый, ночь, щелочь, несешь, нянчить, меньше, курьезный, трехъярусный, объективный, субъективный, курьер, карьерист, батальон, пьеса, казанский, пиявка, подъезд, серьезный, Григорьевич, Сырдарья, подъемные, семьянин, взморье.

 

Заданне38. Праверце словы і выпраўце, дзе трэба, памылкі. Выпраўленыя словы запішыце правільна.

Ціхенька, салаў’і, разаньскі, чамусці, кур’ер, дзверы, станьце, фантаньчык, здарэньне, смелы, маладосьці, сьвята, пад’ём, даражэнькі, насенне, пісменнік, струменчык, вазьміце, сямья, шчаўе, медальён, шампін’ён, кампьютэр.



Тэма № 12.


Заданне 39. Калі замест пропуску пішацца прыстаўка су-, пастаўце лічбу 1, калі прыстаўка са - лічбу 2.

..сніць сон, ..наймальнік, ..стыкаваць, ..іскальнік вучонай ступені, ..вязны партызанскага атрада, ..рэдактар кнігі, .. дружнасць Незалежных Дзяржаў, ..пастаўляць факты, ..апякунства дзяцей, ..звоньвацца вечарамі.

 

Заданне 40. Пры дапамозе прапанаваных прыставак утварыце і запішыце новыя словы.

без + ядзерны =


дыз + прапорцыя =
ад + іменны =
контр + ідэя =
дэз + інфіцыраваць =
без + шкодны =
з + імправізаваць =
дыз + гармонія =
дыз + асацыяцыя =
суб + інспектар =

 

Заданне 41. Ад прапанаваных назоўнікаў пры дапамозе суфіксаў -ава-(-лва-), -ірава- (-ырава-) або -ір- (-ыр-) утварыце і запішыце дзеясловы.

Аналіз, шок, камандзіроўка, фінансы, прэмія, кантроль, тыраж, гармонія, віза, кансультацыя, акупацыя, фантазія, ліквідацыя, фініш, пародыя, сальфеджыа.

 

Заданне 42. Запішыце па-беларуску наступныя словы.

Собеседник, соаренда, совместимость, согражданин, современинк, созвучие, соиздатель, соисполнитель, сокурсник, соучастник, соцветие, сопредседатель.

 

Заданне 43. Праверце словы і выпраўце, дзе трэба, памылкі. Выпраўленыя словы запішыце правільна.

Спапяліць не змаглі, усход жыве, атшумелі навальніцы, адгулі дажджы, аткажыце на пытанне, надрэчная вёсачка, адгукнуцца вясне, аткрываючы дзівы, аччуванне прасторы, завочнае атдзяленне, атшапацела жыта, аддзяліць частку, ацценне постаці, бяздомная жывёла, бесмяротны подзвіг, паўднёвае паўшар’е, любоў узвышае, аткідваюць назад, адкрываць новае, на паўмёртвая вуліца, адчыняю насцеж, сядзець на ўзлессі, расцелены ложак, бяздонны блакіт, бязкрайні сусвет, расступіўся лес.

Тэма № 13.


Заданне44. Выберыце з дужак літару (вялікую або малую), абгрунтуйце свой выбар.

Дабіцца (Н, н)_езалежнасці, плошча (Н, н)_езалежнасці, (Д,д)_зень (Н, н)_езалежнасці, (3, з)_акаўказзе, (В, в)_алдайскае (У, ў)_звышша, (Б, б)_елавежская (П, п)_ушча, (М, м)_агілёўшчына, (Ф, ф)_едэратыўная (Р, р)_эспубліка (Г, г)_ерманія, (Г, г)_рунвальдская (Б, б)_ітва, (В, в)_ялікая (А, а)_йчынная (В, в)_айна, стыль (Р, р)_энесанс, гады (Р, р)_энесансу, Васіль (Ц, ц)_япінскі, эпоха (А, а)_драджэння, (А, а)_драджэнне гаспадаркі, эпоха Пятра (П, п)_ершага, (Д, д)_апятроўская эпоха, (Л, л)_ясун, (Д, д)_зень (А, а)_ртылерыі, (В, в)_ялікае (К, к)_няства (Л, л)_ітоўскае, (М, м)_іністэрства (3, з)_амежных (С, с)_праў Рэспублікі Беларусь, (Б, б)_алгарын, (Н, н)_ацыянальны (А, а)_кадэмічны (Т, т)_эатр імя Янкі Купалы, (П, п)_олацкае (К, к)_няства, (П, п)_алачане, (П, п)_алац (М, м)_оладзі, (А, а)_нтонава (П, п)_аліто, (Д, д)_амоклаў меч, (Н, н)_арачанскія краявіды, (К, к)_оласава трылогія, (Б, б)_ыкаўскія аповесці, (М, м)_ішавы малюнкі, (Т, т)_анталавы пакуты, туманнасць (А, а)_ндрамеды, (У, у)_сход (С, с)__онца, народы (У, у)_сходу, (Н, н)_ацыянальны (А, а)_кадэмічны (В, В)_ялікі (Т, т)_эатр (О, о)_перы і балета Рэспублікі Беларусь, (В, в)_асеў касцюм, краіны (3, з)_ахаду, (М, м)_інчане, (К, к)_рывічы, (Д, д)з_явятае (М, м)_ая, (Л, л)_ютаўская рэвалюцыя, (Б, б)_уржуазная рэвалюцыя, (Д, д)_ом (В, в)_етэранаў, (Б, б)_арысаўшчына, (С, с)_таўбцоўскі раён, (С, с)_увораўскае (В, в)_учылішча, (М, м)_інскі (Т, т)_рактарны (3, з)_авод.

 

Заданне 45.Прапанаваныя словы падзяліце на групы і запішыце у адпаведнасці з новымі арфаграфічнымі правіламі.

Буда, вялікдзень, ісус хрыстос, крыж гасподні, біблія, іегова, дабравешчанне, евангелле, новы зпавет, гроб гасподні, алах, мухамед, святы дух, каляды, каран, стары запавет, пасха хрыстова, шыва, псалтыр, руская праваслаўная царква, рамазан, брахма, талмуд, веды, курбан-байрам, дзева марыя, вялікі пост, заратустра.

 

Заданне 46. Запішыце па пяць слоў,якія абазначаюць:

а) назвы гістарычных падзей, эпох;

Б) назвы аўтамашын айчыннай і замежнай вытворчасці;

в) назвы абрадаў, народных свят.


 

Заданне 47. Запішыце па тры словы, якія абазначаюць:

1) назвы ордэнаў, медалёў;

2) назвы пароды і клічак жывёл;

3) назвы беларускіх часопісаў або газет;

4) назвы дзяржаўных устаноў;

5) назвы культавых кніг;

6) назвы найбольш значных міжнародных арганізацый;

7) назвы парфюмерных вырабаў.



Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   8   9   10   11   12   13   14   15   ...   22




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет