1. Тэарэтычны матэрыял Практычныя заданні


Тэма № 14. Правілы пераносу



бет9/22
Дата17.06.2016
өлшемі1.92 Mb.
#143262
1   ...   5   6   7   8   9   10   11   12   ...   22

Тэма № 14. Правілы пераносу


1. З аднаго радка на другі слова пераносіцца па складах: во-ля, тра-ва, стра-ка-ты, пра-ве-рыць, за-яц, ка-ва-лак, пе-ра-кі-нуць.

2. Калі ў сярэдзіне слова паміж галоснымі маецца спалучэнне зычных, то пераносіцца на наступны радок або ўсё гэта спалучэнне, або любая яго частка. Можна пераносіць: сяс-тра, сяст-ра; во-стры, вост-ры; пту-шка, птуш-ка; кро-пля, кроп-ля: ра-змова, раз-мова; за-става, зас-тава; ра-скрыць, раск-рыць; бяс-крыўдна, бя-скрыўдна; дзя-цін-ства, дзя-цінс-тва, двац-цаць, два-ццаць; калос-се, кало-ссе; сол-лю, со-ллю; памяц-цю, памя-ццю, мыц-ца, мы-цца; паа-бапал, па-абапал; насен-не, насе-нне.

3. Пры пераносе нельга:


  • пакідаць або пераносіць на наступны радок адну літару, нават калі яна адпавядае складу: аса-ка, лі-нія, ра-дыё, еха-лі, па-коі;

  • разбіваць пераносам спалучэнні літар дж і дз, калі яны абазначаюць адзін гук (дж), (дз’): ура-джай, ра-дзі-ма, ха-дзіць. Спалучэнні дж і дз можна разбіваць пераносам, калі д адносіцца да прыстаўкі, а з, ж - да кораня: пад-жары, ад- жаць, пад-земны, ад-значыць;

  • аддзяляць ад папярэдняй галоснай літары й і ў: сой-ка, бой-кі, май-стар, зай-мацца, праў-да, слоў-нік, маў-чаць, заў-тра, праў-нук;

  • аддзяляць мяккі знак і апастраф ад папярэдняй зычнай: буль-ба, прось-ба, вазь-му, бур’-ян, сем’-яў, мыш’-як.

4. У складаных словах кожная іх частка пераносіцца згодна з правіламі асобных слоў: се-на-ўборка, збож-жа-зда-ча.

5. Не дзеляцца пры пераносе абрэвіятуры, якія пішуцца вялікімі літарамі або з’яўляюцца спалучэннем літар і ліічбаў, а таксама графічныя скарачэнні слоў і выразаў: ААН, ЮНЕСКА, НАТА, АБСЕ, ДАІ, АІ-95, г.д., г.зн.; не адрываюцца пры пераносе ад лічбаў далучаныя да іх злучком канчаткі або часткі канчаткаў: а 19-й (гадзіне), 1-ага (студзеня); не адрываюцца ад прозвішчаў ініцыялы: Я. Брыль, К.М. Міцкевіч, Я.Ф, Карскі.; не пераносяцца на наступны радок знакі прыпынку; не пераносіцца на наступны радок злучок, які супадае са знакам пераносу; пры пераносе нельга адрываць ад лічбы скарочаныя назвы адзінак вымярэння: 1990 г., 100 кг., 50 га, 2 км, 19 см, 1000 руб.



Тэма № 1.


Заданне 1. Устаўце, дзе трэба, літары. Растлумачце правапіс. Вызначце, на якім прынцыпе беларускай арфаграфіі заснаваны гэтыя напісанні.
Бя_шкодны, заячыя _ушы, ду_ка, гл_дач, бр_кет, бру_чатка, вора_, у запеч_ы, зав_шчанне, на гірлянд_е, прыве_ці дровы, прыве_ці дзіця, пос_ныя стравы, нато_п на плошчы, зернясхові_ча, дара_чык, на кве_цы, кл_новы ліст, падбе_чы, радуе_ся, бр_зент, прысе_ці, літ_ратура, вясел_е, абяз_броіць, выдаве_кі, каза_скі, па_ сасной, Уша_чына, бургун_скі, нясві_скі, кішэ_ны, пад_яка вучняў.

 

Заданне 2. Выпішыце ў адзін слупок словы, дзе ёсць арфаграмы, правапіс якіх грунтуецца на традыцыйным напісанні, а другi — на дыферэнцыраваным.


а) Сямнаццаць, ушчуваць, Генеральная Асамблея Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, месяц, Сарока, пад Петрыкавам, нішчымніца, ва Уладзівастоку, герой.
б) Заяц, расольнік, з Барысавым, Крапіва, шчасце, дзясятак, панна, зыходзіць, экзамен.

 

Заданне 3. Запішыце тэкст, устаўляючы прапушчаныя літары. Якому прынцыпу правапісу падпарадкоўваецца іх напісанне?


Г...аграфічныя назвы маюць св...ё другое жыц...ё ў на...меннях рэчаў матэры...льнай кул...туры, экзат...чных р...слін, кветак, пл...доў. Слова грэчка ўтв...рылася ад назвы краіны Гр...цыя, дзе яна ўп...ршыню стала в...домай як кул...турная расліна. Слова персік набыло ў нашай мове св...ё жыц...ё пад уплывам Персіі, дзе гэта садавіна в...дома са стараж...тнасці. А...тамабіл...ная фара за...мела назву ад егіпе...кага гор...да Фарэс, каля якога быў збудаваны в...домы маяк. Фара, як і маяк, свеціц...а далёка (Паводле У. Юрэвіча).

Тэма № 2.


Заданне 4. Запішыце словы ў адпаведнасці з новымі арфаграфічнымі правіламі.

Ажыо, адажыо, аўдыё-, відэо-, імпрэсарыо, капрычыо, мультымедыа, адаптэр, аўтсайдэр, баластэр, бартэр, барэль, ганстэр, грэйдэр, камп'ютэр, карцэр, лідэр, містэр, прынтэр, світэр, фламастэр, шніцэль, шпатэль.

 

Заданне 5. Запішыце словы, устаўляючы замест кропак патрэбныя літары. Абгрунтуйце свай выбар.

Зак..ранелы, с..кратар, ш..рсцяны, ст..млены, пагр..за, тры.., ж..леза, пч..ляр, р..партаж, М..л..дзечна, ч..рга, кр..вавы, п..ндзаль, р..монт, шч..дры, кат..т, ш..рань, ш..снаццаць, бесц..р..монны, ш..дэўр, бухгалт..р, чар..ўнік, д..када, угн..енне, т..хнічны, др..вотня, ч..рствы, сч..рсцвелы, ш..равокі, пагр..жаць.


 

Заданне 6. Падбярыце аднакаранёвыя словы так, каб націскныя [о], [э] cталі не пад націскам. Запішыце словы парамі, правапіс галосных о, э, а растлумачце.

Аздоба, навокал, папрок, сустрэча, стрэльба, дровы, мудрэц, тэкст, працэнт, Гомель, паэзія, тэрмін, філосаф, восень, сістэма, поспех, крэпасць, экскурс, экспарт, бор, кропля, эканоміка, мова, бактэрыя, вантробы, гарод, спрэчка, цэгла, мароз, мора.


 

Заданне 7.Выберыце правільны варыянт напісання слоў і патлумачце яго.

1. Жыхар горада Брэста — брэстаўчанін ці брастаўчанін? 2. Нарэзанае дробнымі кавалачкамі смажанае або варанае мяса з якой-небудзь прыправай — фрыкасэ ці фрыкасе? 3. Абагульненне звестак, здабытых у працэсе аналізу даследаваных з'яў, у адзінае цэлае — сінтаз ці сінтэз? 4. Чалавек з вузкім мяшчанскім кругаглядам і ханжаскімі паводзінамі, абывацель — філістар ці філістэр? 5. Прамы абмен таварамі або паслугамі паміж прадпрыемствамі, краінамі; тавары, рэчы, атрыманыя такім шляхам, — бартар ці бартэр? 6. Маленькі бутэрброд на драўлянай ці пластмасавай палачцы — канапэ ці канапе? 7. Прычапная або самаходная землярыйная машына з адвалам для выраўноўвання палатна грунтавой дарогі, планіроўкі адхонаў, пракладкі канаў — грэйдар ці грэйдэр? 8. Падробнік крэдытных картак, які выкарыстоўвае іх для набыцця пакупак у інтэрнэт-магазінах, — кардар ці кардэр? 9. Двухбаковы інфармацыйны стэнд з падсветкай — лайт-постар ці лайт-постэр? 10. Пляжная хустка, якая павязваецца на талію, — парэо ці парэа? 11. Парода невялікіх сабак з кароткай шэрсцю і доўгімі вушамі — пінчар ці пінчэр? 12. Паляўнічы даўгашэрсны сабака — сетэр ці сэтэр? 13. Марское рыбапрамысловае судна, аснашчанае плывучай сеткай, здольнай захопліваць за плаўнікі рыб, якія да яе дакранаюцца, — дрыфтар ці дрыфтэр?

 Заданне 8. Запішыце словы ў адпаведнасці з прыведзеным значэннем. Правапіс галосных растлумачце.

1. Вышэйшая музычная навучальная ўстанова, якая рыхтуе выканаўцаў, кампазітараў, музыкантаў.

2. Той, хто пасылае паштовае адпраўленне.

3. Стылістычная фігура, аб'яднанне процілеглых сэнсам паняццяў, якія ў спалучэнні даюць новае ўяўленне, з’яўляюцца асновай экспрэсіўнага эфекту 4. Паэтычны прыём, заснаваны на паўтарэнні аднолькавых або блізкіх зычных гукаў у вершаваным радку для ўзмацнення інтанацыйнай i гукавой выразнасці мовы.

5. Насціл над столлю ў кватэры для розных рэчаў.

6. Надрадковы знак у выглядзе коскі.

7. Узяцце пад варту, пазбаўленне волі.

8. Дробныя цукеркі круглай формы.

9. Акрабатычны нумар, пры якім акрабат пераварочваецца ў паветры.

10. Спартсмен, які спецыялізуецца ў бегу, бегу на каньках, плаванні, у веласіпедным спорце i інш. на кароткія дыстанцыі.

11. Паходжанне якога-небудзь народа.

12. Вага тавару без тары i ўпакоўкі.





Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   5   6   7   8   9   10   11   12   ...   22




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет