Акадэмічная № 2 — Дом Генрыха Замкоўскага. Вясной 1920 г. тут працавала Цэнтральная беларуская школьная рада Гродзеншчыны. На пачатку 1920-х гадоў у будынку знаходзіліся яўрэйскі малітоўны дом, чыгуначны клуб, чайная Б. Крыстосіка, жылі лекар Э. Лакінскі, настаўнік К. Меер і інш.. У кастрычніку 1944 г. частку памяшканняў першага паверха занялі абутковая ды портняжная майстэрні “Военторга”.
«Крылатая» (Ніка) — Помнік супрацоўнікам міліцыі. Аўтар — У. Церабун. Устаноўлены ў ліпені 2004 г. побач з будынкам Гродзенскага УУС.
На гэтым месцы на пачатку XX ст. знаходзіўся будынак гродзенскага земства— Арыштны дом, пазней — Urząd Policji Sledczej i дом Людвіка Баркоўскага. Да прыняцца рашэння пра будову УУС – да сакавіка 1968 г., у гэтым доме працавала ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.У выніку будоўлі апынулісь разбураны дамы №№ 5, 5а, 5б.
Акадэмічная № 7/1 — Дом пастара. Год пабудовы — 1912. Эклектыка. Адным з найбольш вядомых пастараў быў Освальд-Адольф Плямш, між іншым, заядлы філатэліст. (Паводле Ю. Ядкоўскага, пастар нават падрабіў адну з вельмі рэдкіх паштовых марак, што выдавалася ў Гродне ў час Першай сусветнай вайны. Іншыя былі ўпэўнены, што Плямш — нямецкі шпіён). На пачатку 1920-х разам з ім тут жылі настаўніцы К. Жук, А. фон Казін і ягоная цётка — Крысціна фон Плямш, таксама — настаўніца.
Кірха — гл. Першага мая № 5.
Акадэмічная № 12а— Дом Савіцкага. Год пабудовы— 1886. На 1913 г. тут, хутчэй за ўсё, жыў кіраўнік 26-й пяхотнай дывізіі генерал-лейтэнант Кайгародаў Міхаіл Нікіфаравіч, а таксама камандзір 26-й артылерыйскай брыгады Мамантаў Уладзімір Пятровіч. На пачатак 1920-х тут размясцілася камандаванне польскіх 3-й самаходнай дывізіі і 29-й дывізіі пяхоты.
Акадэмічная№ 13 —Дом урача К. Бялецкага. К. Бялецкі (1874 -1926) — сын кіраўніка пошты ў Лунна. Вучыўся ў Пецярбургскай вайсковай медыцынскай акадэміі. Вайсковы лекар, у тым ліку пры 102 пяхотным палку ў Гродне. Сябра Гродзенскага таварыства прыхільнікаў ваенна-санітарных ведаў. Трымаў прыватную практыку па скурна-венерычных захворваннях. «Дом был одноэтажным, – Чытаем мы ва ўспамінах Натальі Дораш, унучкі доктара Бялецкого. - Крыша покрыта жестью, имелся парадный вход с улицы, через который приходили к доктору Белецкому пациенты (он специализировался по кожным и венерическим заболеваниям, служил врачом в городской больнице, а на дому имел частную практику). Пациенты дожидались приема в прихожей, где находилась вешалка для пальто и шляп, стояли стулья, а на журнальном столике лежали свежие газеты. В кабинете доктора был дубовый паркетный пол, за ширмой находились кушетка и специальное кресло: здесь пациенты проходили врачебный осмотр.
Другой вход с высоким каменным крыльцом был со стороны дворика, огороженного деревянным забором с калиткой. Все пять комнат дома между собой сообщались, межкомнатные двухстворчатые двери были высокими и тяжелыми. В кухне пол был уложен керамической плиткой, в углу стояла широкая плита с духовым шкафом, которую топили дровами, а у стен стояли старинный резной буфет с посудой, кухонный стол и скамейки. Кухня соединялась с кладовой, откуда можно было попасть в подвал, а также на чердак, куда вела крутая лестница. На чердаке в дымоходе была устроена коптильня, которой пользовались в предпраздничные дни, чтобы приготовить окорок.
Комнаты отапливались печами, но тепло уходило под высокие потолки, поэтому в сильные морозы обитатели дома просиживали у печки в уютной гостиной комнате. Окна имели внутренние ставни, которые закрывались на ночь.
В доме была предусмотрена просторная туалетная комната, приспособленная под фотолабораторию: доктор Константин Белецкий был страстным фотолюбителем...”
У двары дома захаваўся арыгінальны гараж пачатку XX ст. (па іншых звестках — пабудаваны падчас Другой сусветнай вайны).
Акадэмічная № 14 — Дом Цыцэліі Ваёўнік. Год пабудовы — 1895. Эклектыка. Захавалася вельмі рэдкая крата балкона, хутчэй за ўсё работы Вячоркі з Беластока.
Акадэмічная № 15 — Дом Зоф'і Зарын (па іншых звестках – дом судовага абаронцы Вальтера). Пабудаваны у 1909 г. Эклектыка. На пачатку 1920-х— камандаванне 3-га дывізіёна вайсковай жандармерыі. Тут у 1924-1926 гг. разам са сваім мужам Янам Гажэхоўскім жыла польская пісьменніца Зоф'я Налкоўская.
Акадэмічная № 16 — Дом З. Халецкай і Д. Качана. Год пабудовы — 1898, 1910. Крата гаўбца паходзіць з віленскай майстэрні.
Акадэмічная № 20 —Дом М. Мычака. Год пабудовы — 1920.
Антонава // Новоудельная над окопом, Иерусалимская, Новая Иерусалимская, Новая, Jerozolimska, Lange Reich, Танкистов — Гэта апошняя з пяці вуліц, закладзеных на каралеўскіх грунтах ва ўсходняй мяжы Гродна. Першая згадка аб ёй паходзіць з 1772 г. Каля 1783 г. сюды былі пераселены пятнаццаць сямей з наваколля Старога замка, бо іх надзелы былі заняты пад будоўлю каралеўскай стайні ў сувязі з маючым адбыцца Сеймам. 3 канца XVIII ст. сфармавалася як вуліца да першых камунальных могілкаў і вайсковых крамаў.
Вуліца сфарміравалася да 1795 г., як дарога да гарадскіх могілак і вайсковых крамаў. У Рэчы Паспалітай не было звычаю рабіць камунальныя могілкі – пры кожнай царкве і касцеле былі свае асобныя могілкі, на якіх хавалі прыхаджан. Толькі пасля астатняга падзелу Рэчы Паспалітай па "рускай модзе" у Гродне былі зроблены "камунальныя могілкі" асобна для хрысціян на сучаснаіі вуліцы Антонава і для яўрэяў - у тым месцы, дзе зараз знаходзіцца стадыён "Нёман". I невядома чаму з гэтага моманту (план 1795 г.), вуліца пракладзеная да хрысціянскіх могілак, атрымала назву Ерусалімскай, хаця яўрэйскага насельніцтва на ёй жыло менш чым на цэнтральных вуліцах Гродна. Да 1939 г. яна захоўвала гэтую назву. Затым была пераназвана у вуліцу Танкістаў.
Захаваўшаяся на ёй гістарычная забудова адносіцца да 80-х гадоў XIX ст. - 30-ых гадоў XX ст. Гарадзенцы памятаюць, што на гэтай вуліцы працаваў да нядаўняга часу "Музей генерала Антонава", але як гэта не дзіўна, ў доме, дзе мясціўся музей, будучы генерал ніколі не жыў. Пры арганізацыі музея памылкова ўзялі і "ідэнтыфікавалі" дом дзе некалькі гадоў жыў Антонаў у савецкія часы. Адзіны вядомы нам стары фотаздымак гэтай часткі Гродна - від на "Аляксандраўскую слабаду" і "Брыгітскі мост" - г.зн. месца каля вуліцы Антонава.
На 1935 г. па адрасе вул. Ерусалімская № 14 жыў Цыдзік Стэфан ( Stefan Cydzik ).
На тэрыторыі часткі цяперашняга Цэнтральнага рынка, там, дзе цяпер яго ніжняя частка, у міжваенны час знаходзіўся так званы Слімак. На Слімаку ў зямлянках жылі гарадзенскія бяздомныя. Гэтая найбяднейшая частка Гродна праіснавала да пачатку 1960-х гг.
У сучасны момант актыўна перабудоўваецца са стратай гістарычнай забудовы. Працягласць 480 м.
Антонава № 1 — Пабудаваны ў пачатку XX ст. Дом недарэчна перабудаваныў 1970-я гады. Магчыма, на 1938 г. тут жыў Міхаіл Рудзінскі – рэдактар газеты “Grodzieński kurjer codziennу”.
Антонава № 2 — Пабудаваны ў пачатку XX ст.
Антонава № 4 — Пабудаваны ў канцы XIX ст. У 1950 г. – клуб ваенізіраванай аховы.
Антонава № 4 а — Пабудаваны ў пачатку XX ст.
Антонава № 4 б — Пабудаваны ў пачатку XX ст.
Антонава № 6 — Пабудаваны ў канцы XIX ст.
Антонава № 10 — Год пабудовы — 1910. Тыповы дом з крамаю «местачковага тыпу». У 1990-я поўнасцю перабудаваны пад гандлёвы комплекс «Сямашка».
Антонава № 11 — Пабудаваны ў канцы XIX ст. Эклектыка. На 1926 г. у будынку знаходзіўся хоспіс (галоўны урач – доктар Ленартовіч).
Антонава № 11/1 — Пабудаваны ў канцы XIX ст. Эклектыка з вельмі цікавымі дэталямі.
Антонава № 15 — Год пабудовы — 1898. Магчыма, тут у 1920-я гады жыў беларускі дзеяч Мікалай Якімовіч (1896-1929). Эклектыка з вельмі каштоўнай каванай кратай над уваходам працы вядомай кавальскай сям'і Качаноў.
У 1973 г. – вайсковая кафедра Гродзенскага медінстытута..
Антонава № 17 – На 1923 г. працавала запалкавая фабрыка «Margolis i Joselewicz». У 1926 г. – гэта ўжо дзяржаўная запалкавая фабрыка «Marjos».
У 1920-я г. па вул. Ерусалімскай № 17 працавала фабрыка запалак “Marjos”.
Антонава № 20 — Станцыя юных натуралістаў. Створана ў 1950 г.
Антонава № 22 — Крама «Зялёны мир». Пабудавана ў пачатку XX ст. У сярэдзіне 1930-х гадоў тут знаходзілася сядзіба гродзенскіх баптыстаў, якую ўзначальваў брат Міллер. 3 прыходам савецкай улады будынак быў перададзены вайскоўцам.
Антонава № 21 — Медыцынскае вучылішча, банк. Год пабудовы — 1975. 3 верасня 1954 г. дзяржаўная камісія прыняла ў эксплуатацыю толькі што пабудаваны будынак, у якім размясціўся фельдшарска-акушэрская школа, пераведзеная сюды з вул. Студэнцкай № 13...
Дом Антонава — былая Антонава № 23. Савецкі ваенны дзеяч, генерал арміі А. Антонаў (1896-1962). У 1965 г. на доме, у якім ён нарадзіўся, была ўсталявана мемарыяльная дошка, а ў 1988 г. адчынены музей. У 1990-я гады ў гэтым будынку знаходзілася крама «сэкандхэнду». Дом разабраны ў 1990-я гады.
Антонава № 25 — Рэдакцыйна-выдавецкі корпус газеты «Гродзенская праўда». Пабудаваны ў 1985 г. Аўтар праекта — архітэктар Л. Вільчко. «Гродзенская праўда» выходзіць з кастрычніка 1944 г., як орган абласнога і гарадскога камітэта КПБ ( У свой час у рэдакцыі газеты працавалі М. Васілёк, В. Быкаў, А. Карпюк, Ю. Голуб, А.Качан і інш. ).
Антонава № 31 — Пабудаваны ў канцы XIX ст. Эклектыка. У 1920 г. тут месцілася «бурса» — інтэрнат пры беларускай гімназіі.
Праваслаўныя могілкі // Старыя, Рускія, Сафійскія, Ерусалімскія, могілкі па Антонова. На пачатку XX ст. увесь гэты раён разам з каталіцкімі і вайсковымі могілкамі (гл. вуліца Белуша) называўся «Кладбищенской слободой». Закладзены на пачатку XIX ст. Могілкі моцна пацярпелі падчас баёў у 1915, 1939, 1944 гг. Зачынены ў 1973 г. На могілках сярод іншых пахаваны Марыя Багдановіч (Мякота) — маці Максіма Багдановіча, гісторык Е. Арлоўскі, этнограф М. Дзмітрыеў, філолаг П. Кавалеўскі, архітэктары Небальсін і Раманаў, медыкі К. Кемарскі і А. Райпольскі, епіскап Ігнацій (Жалязоўскі) і інш. У другой палове XIX ст. тут была пабудавана Царква прападобнай Марфы — помнік архітэктуры позняга класіцызму. У 1890 г. пры браме на грошы мешчаніна С. Талочкі была пабудавана капліца ў гонар Уваскрасення Хрыстова. У 1957 г. на магіле ста дваццаці савецкіх ваеннапалонных пастаўлены помнік. У 1958 г. помнік з'явіўся на магіле пяцісот сямідзесяці воінаў, партызан і мірных жыхароў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. У 1959 г. скульптура воіна пастаўлена на магіле, дзе пахаваны астанкі чатырыста дзевяноста савецкіх салдатаў, якія загінулі ў баях у ліпені 1944 г.
У красавіку 1962 г. часовня-капліца па рашэнню выканкама была перададзена “Гродненскому тресту зеленого строительства” пад майстэрні па вырабу “похоронных принадлежностей”...
Каталіцкія могілкі // Старыя каталіцкія могілкі, фарныя могілкі. Закладзены ў 1792 г. Зачынены ў сярэдзіне 1970-х гадоў. На могілках сярод іншых пахаваны Эліза Ажэшка, яе муж Станіслаў Нагорскі, архітэктар Дж. Сака, айцы М. Фардон, Ф. Грынкевіч і М. Арановіч, З.І. Касцялкоўская, Я. Каханоўскі, генерал Ф. Баркоўскі, гродзенскія віцэ-губернатары Т. Янеўскі і К. Максімовіч, барон 3. Дангел, урач А. Тальгейм, польскія жаўнеры, якія загінулі падчас польска-савецкай вайны 1919-1920 гг. і інш. У 1822 г. на могілках пабудавана капліца па праекце архітэктара К. Багеміла. Асаблівую ўвагу заслугоўваюць надмагільныя помнікі працы Б. Шушкевіча, Г. Забароўскага і інш.
“Слімак” // “Slimak” – былы з’езд з вул. Ерусалімскай на вул. Падольную, агулам каля 5 тыс. кв.м, на месцы гліняных кар’ераў. У 1930 г. быў перададзены у арэнду агародніку Пятру Дубейкаўскаму ( гл. ДАГВ Ф. 46. – Воп. 1. – Спр. 19. - Арк. 22 зв. ).
Арджанікідзе // Тгеbаска, Tabakstr., Орджанекидза
Арджанікідзе № 18 — Państwowy Zakład Tytoniowy, Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман». Прыклад стылю канструктывізму. Пабудавана ў 1931 г.. У 1975 г. будаўнікі прыступілі да рэканструкцыі адміністраціўнага корпуса з надбудоваю 4-га паверха.
Асіпенкі // Niemeńska, Wigury, Talstr. — На вуліцы Аспенкі, а таксама прымыкаючай да яе вуліцы Чкалава паміж 1932 і 1939 гг. вялося будаўніцтва «Настаўніцкай калоніі» («Kołonii nauczycielskiej»). У сярэдзіне 1930-х гг. польскі ўрад пачаў рэалізоўваць мерапрыемствы, якія спрыялі больш інтэнсіўнаму развіццю адукацыі. Менавіта тады на месцы былой крываватай вуліцай Глінянай была закладзена вуліца Жвіркі і новая вуліца Вігуры – у гонар двух польскіх лётчыкаў, якія ў 1929 годзе абляцелі ўсю Еўропу і загінулі у 1932 г. Раён гэтых вуліц атрымаў назву «Настаўніцкая калонія» і быў пабудаваны па спецыяльным комплексным праекце.
Асновай калоніі стала ўзведзеная пры вуліцы Базыліянскай (цяпер Лермантава) агульная школа №8 (цяпер спецыяльная школа №4). А крыху пад горкай, у раёне вуліц Жвіркі і Вігуры пабудавана каля дзесяці (сёння ацалела восем) драўляных будынкаў для настаўнікаў новай школы і ўсяго горада. Некалькікватэрныя драўляныя будынкі, якія старэйшыя гарадзенцы з-за іх незвычайнага выгляду называюць «жыдоўскімі» дамамі былі зручным жытлом з вялікай колькасцю светлых пакояў, сонечнымі верандамі і аформленымі разьбой па дрэве ці мураванымі ганкамі. Спалучэнне некалькіх кубічных ці прамавугольных аб’ёмаў розных памераў прыдае гэтым будынкам незвычайны, вельмі сучасны ў параўнанні з навакольнымі класічных формаў будынкамі, выгляд. Унікальнасць комплекса ў тым, што ўсе ўзведзеныя ў стылі канструктывізму будынкі драўляныя. Выпадкі выкарыстання дрэва ў якасці будаўнічага матэрыялу для пабудоў у такім сучасным для першай паловы ХХ ст. стылі, як канструктывізм, вельмі рэдкія і сустракаюцца толькі на тэрыторыі былой міжваеннай Польшчы, у прыватнасці ў Заходняй Беларусі і Украіне. Наяўнасць жа цэлага комплекса такіх будынкаў – адзінкавы выпадак, які прыдае забудове вуліц Жвіркі і Вігуры архітэктурную каштоўнасць еўрапейскага маштабу.
Пасля Другой сусветнай вайны будынкі «Настаўніцкай калоніі» паступова перабудоўваліся жыхарамі і сёння некаторыя з іх сёння знаходзяцца на мяжы разбурэння.
Асіпенкі № 1 — Драўляны. Цікавы прыклад канструктывізму.
Асіпенкі № 1/1 — Драўляны. Цікавы прыклад канструктывізму.
Асіпенкі № 3 — Драўляны. Цікавы прыклад канструктывізму.
Асіпенкі № 4 — Драўляны. Цікавы прыклад канструктывізму. Найлепш захаваны з усіх будынкаў «Настаўніцкай калоніі». У будынку найлепш захваліся ўсе аўтэнтычныя канструктыўныя дэталі: сталярка, гаўбец, ганак і інш..
Астроўскага // Paniatowskiego, Bluchier strasse — Сфармавалася ў 1920-1930-я гг. на землях былога маёнтка Станіславова. Участкі тут набывалі ў асноўным людзі забяспечаныя: афіцэры польскага войска, інжынеры-геадэзісты ды чыгуначнікі, збяднелыя сваякі былых арыстакратаў або звычайныя мяшчане, што ездзілі на заробкі ў Амерыку.
Астроўскага № 4 а — Пабудаваны ў 1920-я гады. Двухпавярховы цагляны шматкватэрны дом, накрыты высокім дахам са шматлікім вокнамі паддашша. Рызалітамі выступаюць аднапавярховыя кутнія модулі, а таксама высокі лесвічны блок. Сцены пакрыты гладкім тынкам. Вялікія шырокія вокны надаюць будынку асаблівую параднасць.
Астроўскага № 6 — Пабудаваны ў 1920-1930-я гады. Вялікі капітальны аднапавярховы драўляны дом з мезанінам на чатыры бакі на добрым падмурку, ашаляваныя сцены, вокны і дзверы маюць філянговае абрамленне. Асаблівую цікавасць уяўляе форма даха: ламаны, з выгнутымі ўверх кроквамі, са шматлікімі вокнамі паддашша.
Астроўскага № 11 — Дом інжынера-геадэзіста Высоцкага, дом Кляцкова, музычная школа, гродзенскі цэнтр сацыяльна-псіхалагічнай дапамогі. Год пабудовы — 1936. Пасля 1939 г.— канфіскаваны на карысць партыйнага кіраўніцтва горада. Пасля Другой сусветнай вайны ажно да канца 1980-х у ёй жылі высокапастаўленыя партыйныя начальнікі, сярод якіх і найбольш вядомы - сакратар Гарадзенскага абкама КПБ Леанід Кляцкоў.
Астроўскага № 15 — Дом доктара Бяклемішава, дом унтэрштурмфюрэра СС Эрыха Шота. Драўляны гарызантальна ашаляваны двухпавярховы будынак грамадскага прызначэння, кампазіцыйная выразнасць якога адрозніваецца ярусным падзелам за кошт павышанай за кошт атыка цантральнай часткі і асіметрычна размешчаным лесвічным блокам, задума дапаўняецца розным памерам вокнаў, паткрэслівая гэтым асіметрыю будынка. Фасады завершаны плоскім навісным карнізам, які хавае назкаскатны дах. Цікавым дапаўненнем ёсць пафарбаваная пад колер бетона, гладкая каменная агароджа, якая прыступкамі адасабляе будынак ад вуліцы і фактычна звязана з высокім цокалем будынка
Астроўскага №??? – Дом інжынера Астроўскага. Інтарнат. Аднапавярховы цагляны асабняк на высокім цокалі, накрыты высокім бляшаным дахам, з мезанінам. Сцены пакрыты гладкім тынкам высокай якасці. Зашклёны ганак мае плоскі дах тэрасы з балюстрадай. Захаваліся філянговыя дзверы. Запланаваны пад знос.
Аульс (Авульс) – назва паходзіць хутчэй за ўсё ад лацінскага абазначэння тэрыторыі, спрэчнай паміж двума феадаламі.
Б
Багдановіча // Маласадовая, Mała-Ogrodowa, Ogrodowa, gen. Litwinowicza, Richthofen-Str. — Ранейшыя яе назвы - Садовая, Ogrodowa. Цалкам вуліца склалася ў першай палове XIX ст., як другасны завулак, пасля таго як улады Гродна купілі ў князёў Друцкіх-Любецкіх частку іх зямельных уладанняў для пашырэння гарадской мяжы. На гэтых землях акрамя сучаснай вуліцы Багдановіча былі створаны ў 1872-1880 гадах цяперашнія вуліцы Першага мая і 17 верасня, а таксама падоўжана ад лютэранскай кірхі сучасная вуліца Акадэмічная. Увесь гэты раён гродзенцы назвалі Новым Светам.
Асноўная забудова, якая дагэіуль захавалася, адносіціда да часоў пасля 1885 года. Прычым забудова вуліцы заўсёды вяліся нешчыльна, пры дамах заставаліся прыгожыя сады. На вуліцы знаходзіўся дом, у якім некаторы час жыла сям'я Багдановічаў - Адам Багдановіч, гісторык, этнограф, і даследчык беларускага паганства і яго сын - "беларускі Лермантаў", як назвала яго англійская студэнтка, вывучаўшая ўсходнеславянскую паэзію ў Кэмбрыджы. У 1992 годзе адзін з аўтар кніжкі атрымаў ліст з Ізрэіля. У ім была просьба даведацца што-небудзь аб падрабязнасцях жыцця ў нашым горадзе напрыканцы XIX пачатку XX ст. Шымона Відгорчыка. Аб гэтым прасілі яго праўнукі. Даведка аказалася больш чым цікавай. Высветлілася, што Шымон Відгорчык быў своеасаблівым "гродзенскім Бенем Крыкам", першым рэкецірам у Гродне. Ён "трымаў" гродзенскіх фурманаў і вадавозаў, быў вядомы сваімі шыкоўнымі наведваннямі гарадзенскіх рэстаранаў. Ён арганізаваў магчыма першы ў нашым горадзе турнір -а боксу паміж камандай гараджан і ііцэрамі Вятскага палка. Асуджаны за зброены налёт, Відгорчык уцёк з этапа і ў 1911 годзе апынуўся ў Палестыне як кіраўнік сельгаскааператыва. Там ён і згінуў у 1923 годзе ў сутычцы з бедуінамі. Дома, дзе жыў Відгорчык па вуліцьі Садовай, ужо няма. На яго месцы 1931 годзе быў пабудаваны будынак у стылі канструктывізму (у глыбіні вуліцы), даваенную гісторыю і сучаснае прызначэнне якога нам устанавіць не ўдалося.
Багдановіча № 1 — Уласнасць В. Караткевіч, пазней — А. Міклашэвіча, К. Хорчаха. Дом-музей Максіма Багдановіча. Год пабудовы каля 1883 г. У 1957 г. на доме ўстаноўлена мемарыяльная дошка ў гонар Максіма Багдановіча.
Багдановіча № 3 — Год пабудовы — 1885.
Багдановіча №6 – Пабудаваны ў 1920-х – 1930-х гг. Цікавы прыклад драўлянага канструктывізма. Разбураны ў кастрычніку 2006 года.
Багдановіча № 13 — Год пабудовы—1890. Эклектыка.
Багуцкага // Objazdowa, Schrage-Str.
Форт № 5 фортавай лініі 1887-1892 гг. — Скрыжаванне вуліц Багуцкага і Горкага. Знішчаны амаль цалкам падчас будаўніцтва гаражоў. Пакінуў аб сабе памяць у назве мікрараёна “Фарты”. Яшчэ раней на гэтым месцы зна-ходзіліся гэтакзваныя «шведскія акопы»...
Батанічная // Раздельная, Dziełna, Botаniczna, Kanzlerstr. — Асобныя часткі вуліцы былі спраектаваны яшчэ падчас забудовы Гарадніцы. Сфармавалася як частка Гарадніцы. Задумвалася ў якасці магістралі, якая б звязвала Парадную плошчу (сучасную плошчу Тызенгаўза) з мостам цераз Гараднічанку каля карчмы «Раскоша». Аднак забудова XVIII ст. на гэтай вуліцы сённяшніх дзён не захавалася, так як гэта былі ў асноўным гаспадарчsb і вытворчыя драўляныя фахверкавыя будынкі. Згодна адной з версій даваенных гісторыкаў, менавіта на гэтай вуліцы ў прыстасаваных будынках знаходзілася гродзенская медыцынская школа (для размяшчэння яе будавалі сучасны будынак вайсковай камендатуры) і "другі домік садоўніка" - відаць, будынак, дзе праводзіў свае эксперыменты доктар Жылібер. Адтрасірована была ў 1867 і 1882 гг., забудова яе пачалася толькі ў 1899 г..
Папярэдняя назва вуліцы - Раздзельная, Dziełna. Яе сучасная забудова ў асноўным адносіцца да канца XIX - 30-х гадоў XX стагоддзя. Назва была зменена ў 1931 годзе 3 мэтай увекавечыць дзеннасць Ж.Э.Жылібера - стварэнне ім батанічнага сада ў Гродне. Дарэчы, згодна з праектам І.М.Мёзера і Дж.Сакко Гарадніцы, частка вуліцы з'яўлялася галоўнай алеяй парка. Прычым назва “Botаniczna” была прынята пад націска.м гарадскіх ўладаў замест вуліцы Жылібера. Гучанне такой назвы падалося польскай "вертыкалі" не зусім мілагучным.
Акрамя будынкаў у стылі эклектыкі, на вуліцы захаваліся прыклады стылю канстрактывізму 30-х г. XX стагоддзя, У адным з такіх будынкаў на вуліцы Батанічнай (насупраць сёняшняга корпуса аграрнага ўніверсітэта ) жыў начальнік дэфензівы (контрразведкі) усяго ўсходняга накірунка даваеннай Польшчы. Гэты дом, дарэчы, захаваўся, як і шэраг іншых, не менш каштоўных, аднак усе яны не ўзяты пад ахову дзяржавай, не рэстаўруюцца. А таму незвычайна каштоўныя архітэктурныя дэталі хоць і зафіксаваныя, але могуць заўсёды “ад'ехаць” на чыё-небудзь лецішча альбо катэдж у любы момант.
Батанічная № 2 – Да канца 60-х гадоў - ДАІ УУС облвыканкама, гаражы УУС.
Достарыңызбен бөлісу: |