А агародная // Franciszkańska, am Kloster str., Огородная Агародная №2 — Касцёл Маці Боскай Анёльскай I манастыр францысканцаў



бет2/23
Дата01.07.2016
өлшемі1.94 Mb.
#169612
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   23

Ажэшкі № 11 — Дом Фрумікна, I К.Р.Р, Аптэка. Год пабудовы — 1910. Двухпавярховы мураваны будынак. Тыповы прыклад гродзенскай эклектыкі. Верагодна, першапачаткова дом прыналежыў Фрумкіну. Магчыма, што менавіта на гэтым месцы з 1857 г. працаваў мылаварны завод Ізраіля Гіршгорна. Па стану на 1922 г. тут пазначаны 1-шы камісарыят дзяржпаліцыі. З 1924 г. працавала крама каланіяльных тавараў Башы Авнет і Эштер Рубінштейн. На 1926 г. у будынку знаходзіўся Першы камісарыят польскай паліцыі (I К.Р.Р.). Па стану на 1950 г. – “Областное аптекоуправление” ды аптэка № 11.

Помнік Элізе Ажэшцы — Скульптурны партрэт Э. Ажэшкі працы скульптара Р. Зерыха. Шэры паліраваны граніт. Устаноўлены на складаным па форме шматступеньчатым пастаменце. Вышыня бюста 1,1 м, пастамента 2,85 м. 3 дэталёвай дакладнасцю перададзены рысы твару пісьменніцы ў сталыя гады яе жыцця: выразна акрэслены падбародак, лёгкая ўсмеш­ка, зморшчынкі каля вачэй. Высокая прычоска, пышна павязаны шаль надаюць вобразу пісьменніцы рамантычнае адценне. На пастаменце надпіс на польскай мове: «Элізе Ажэшка». Першапачаткова пастаўлены ў 1929 г. у гарадскім парку [ ].

У Вялікую Айчынную вайну жыхары горада збераглі бюст Э. Ажэшкі, схаваўшы яго на каталіцкіх могілках ( па іншых дадзеных, на могілкі помнік трапіў згодна загаду нямецкіх уладаў ). Рашэннем гарадскога Савета, скульптура Ажэшкі ізноў была ўстаноўлена ў ліпені 1947 года. У допісе раённага органа КПБ, “Гарадзенскай праўдзе” можна прачытаць, што насуперак ганебным чынам нямецкіх варвараў, яна была пастаўлена на новым месцы гарадскім архітэктарам Кліменкам, які ў гэты час асабіста займаўся планам адбудовы гораду, сам прасачыў, каб помнік быў узноўлены і фундамент адпавядаў разбуранаму арыгіналу.

Перад Другой Сусветнай вайной на гэтым самым месцы стаяў так званы “дом Бібліна”. Тут на 1903 г. месцілася страхавое таварыства “Россия”, а ў 1912-1913 гг. працавала рэдакцыя газеты “Северо-Западная жизнь», якую выдаваў Л. Саланевіча. Так сама тут дзейнічала тыпаграфія Давіда Мейлахтвіча і жыў памочнік прысяжных павераных Вейсбрем, працаваў “писчебумажный магазин” Ф.Налівайкі ды праводзілася рознічная продаж газет. На 1925 г. - працавала рэдакцыя газеты “Nadniemeński kurjer Polski”.

Мост цераз Гараднічанку — Першапачаткова быў збудаваны яшчэ за А.Тызенгаўза. Сёняшні выгляд атрымаў на пачатку XX ст. Неаднаразова рэканструяваўся.

Ажэшкі № 15 — Дом дабрачыннага таварыства (?), дом Каца, Шахматна-шашачны клуб. Як мінімум да 1886 г. на месцы будынка ніякай забудовы не было. Год пабудовы— 1912. З'яўляецца ўзорным прыкладам архітэктуры стылю мадэрн. Першапачаткова быў пафарбаваны ў светлыя колеры. Належаў Іцку Ротфельду. У 1923 г. домам валодаў Вальдэмар Кац. На пачатку 1920-х у будынку знаходзілася рэдакцыя газеты «Echo Grodzieńskie». Тут месціліся дабрачыннае таварыства «Жлобэк», аптэка першага дабрачыннага таварыства (адчынена каля 1903 г.), пазней — з 1914 г., аптэка Саўла Шварца, рэстаўрацыя Невяроўскіх i Васілеўскага, магазін з малюнкамі Суднічанка.

Праз участак (да пабудовы па вуліцы Леніна ў 1948 г.) праходзіў завулак з мосцікам, па якому гэтая вуліца злучалася з вуліцай Ажэшкі. Побач з домам на беразе Гараднічанкі ў 1920-я гады працаваў кінатэатр «Palac» пані Мілабедзкай, пазней змяніўшы назву на «Uciecha». Паводле рэкламы ў мясцовай газеце, у ім можна было пабачыць, напрыклад, «магутную эратычную драму «Боская кабета» з Грэтай Гарбо». Тут, між іншым, 24 студзеня 1926 г. тут адбыўся пасольскі мітынг Беларускай сялянска-работніцкай грамады, на якім выступілі беларускія паслы ў гіольскі Сейм С. Рак-Міхайлоўскі i П. Валошын.

Згодна В.Саяпіну, на 1928 г. у будынку працавала гандлёвая школа пад кіраўніцтвам Ю.Радзеваноўскага. Курс навучання ў школе быў трохгадовы, прымаліся хлопцы і дзяўчаты пасля трох год навучання ў сярэдняй ці сямі гадоў у пачатковай школе. Задачай школы была «падрыхтоўка актыўных гандляроў, добрых канцэлярскіх працаўнікоў і карысных грамадзян краю».

У лютым 1945 г. – Гродзенская семігадовая школа сляпых дзяцей = ?



Ажэшкі № 17 — Дом Элізы Ажэшкі. Пабудаваны ў 1976 г. (архітэктар-рэстаўратар В. Кунін) з пераносам у глыб вуліцы, як копія драўлянага дома, у якім у 1895-1910 гт. жыла польская пісьменніца Эліза Ажэшка (1841-1910). У Гродне жыла з 1869 г. На вуліцу Садовую яна пераехала ў дом да свайго мужа Станіслава Нагорскага (1826-1896)— адваката, дырэктара Гродзенскага дабрачыннага таварыства, стваральніка мясцовага Крэдытнага таварыства, сябра Дысконтавага камітэта філіі дзяржбанка i інш., з якім пражыла разам да яго смерці толькі два гады. Тут яна напісала кнігу апавяданняў «Меланхолікі», аповесці «Аўстраліец» i «Ad astra», раман «Арганаўты» i зборнік навел «Gloria victis». Тут яе наведваў Францiшак Багушэвiч (1840-1900), выдатны беларускi паэт, адзiн з пачынальнiкаў сучаснай беларускай лiтаратуры, Цётка, магчыма, мастак Міхал Андрыёлі і інш. Калі Э. Ажэшка цяжка захварэла, жыхары Гродна выслалі брук каля яе дома саломай, каб гукі з вуліцы не перашкаджалі хворай. У 1920-я гады дом знаходзіўся пад кіраваннем Польскай мацежы школьнай. У ім размясціліся таварыства апекі над дзецьмі i гандлёвая школа (дырэктар — С. Маркевіч). У 1945 г. працавала Гродзенская абласная праектная кантора “Облпроект”. У 1953 г. на доме ўстаноўлена мемарыяльная дошка памяці Э. Ажэшкі. У 1960-я гады тут працавала Гродзенскае аддзяленне Саюза пісьменнікаў БССР, якое пэўны час узначальваў А. Карпюк. Менавіта адсюль пачынаецца i гісторыя стварэння Саюза палякаў Беларусі. Цяпер у доме мемарыяльныя пакоі Э. Ажэшкі i аддзел юнацкай літаратуры абласной бібліятэкі імя Я. Карскага.

Ажэшкі № 19 Дом Абрэмбскага, прыватная мужчынская гімназія. Пабудаваны ў канцы XIX ст. у стылі эклектыкі. Людамiр Абрэмбскi (1821-1894) - ваяводскi касiр гродзенскай рэвалю цыйнай арганiзацыi 1863; жыў у гэтым доме разам з сынам Максiмiлiянам з 1887 г. Яго маці сябравала з Элізай Ажэшковай, якая i дапамагла ім у будаўніцтве дома. Пасля смерці якой сям'я Абрэмбскіх стала ўладальнікамі Дома Э. Ажэшка. Пасля Першай сусветнай вайны гаспадаром будынка з'яўляўся 3. Лямпіцкі, які здаваў яго Навагрудскаму акруговаму земскаму упраўленню. У 1930-я гады тут знаходзілася школа імя Берка Ёсялевіча.

У стедзені 1945 г. ў будынку адчыніліся курсы па падрыхтоўцы настаўнікаў для абласных пачатковых школ. У 1950 г. – гарадскі аўтамотаклуб, 1957 г. – школа № 5, на красавік 1958 г. – базісная крама наглядных пасобіяў. У 1964 г. — станцыя юных тэхнікаў, a з 1969 г. — інстытут павышэння кваліфікацыі настаўнікаў.

У снежні 1959 г. да тарцовая сцяны будынка з боку вул. Леніна была прыбудавана “Кафе-мороженое”на 40 месцаў, якое худка атрымала сярод жыхароў “Стекляшка” і сталася любімым месцам адпачынку студэнтаў з мясцовага педінстытута. Знесена ў ліпені 1974 г.. У 1975 г. тут на сцяне з'явіўся барэльеф «Навука» з выявамі асветнікаў i навукоўцаў, які ствараў агульную кампазіцыю з універсітэтам праз дарогу i быў свайго кшталту выклікам праваслаўнай царкве насупраць.

Вясной 2010 г. распачаты капітальны рамонт.



Ажэшкі № 20 — Ветэрынарная школа, Гродзенская медыцынская школа, Гродзенская медыцынская акадэмія, палац князеў Чацвярцінскіх, Вайсковая камендатура. Помнік архітэктуры позняга барока. Год пабудовы — 1786. Быў спраектаваны архітэктарам Дж. Сака для гродзенскай медыцынскай школы на Гарадніцы, аднак школа так i не пераехала ў гэты будынак у сувязі з тым што, А. Тызенгаўз быў адхілены ад справаў. Пасля перабудовы ў канцы XIX ст. змяніў свой вонкавы выгляд: бакавыя крылы вылучаны ў самастойныя памяшканні, купалы заменены атыкамі, упрыгожанымі ваеннай геральдыкай, дах у цэнтральнай частцы значна паніжаны. Пры школе існавалі аддзяленні правінцыяльных лекараў i хірургаў, акушэрак, былі бальніца, кабінет прыродазнаўства. У 1781 г. школа пераведзена ў Вільню, дзе стала асновай медыцынскага факультэта універсітэта. У міжваенны час — уласнасць князёў Чацвярцінскіх. Тут 20 снежня 1890 г. нарадзіўся вядомы гродзенскі гісторык Ю. Ядкоўскі. На 1903 г. інтэрнат 2-га армейскага корпуса. На 1915 г. – Упраўленне ўезднага вайсковага кіраўніка (“Управление уездного воинского начальника”).

З савецкіх часоў выкарыстоўваецца пад розныя вайсковыя ўстановы: з 1945 г. і па сёняшні дзён будынак займае вайсковая камендатура. Акрамя таго, тут працавалі 1-ы і 2-гі вучастак нарсуда г.Гродна.



Ажэшкі № 22 — Гродзенская жаночая марыінская гімназія, дзяржаўная настаўніцкая семінарыя імя Ажэшкі, дзяржаўная жаночая гімназія імя Плятэр, настаўніцкі інстытут, Гродзенскі педінстытут, Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Я. Купалы. Год пабудовы— 1893. Аўтар праекта — інж. Небальсін. Помнік архітэктуры позняга класіцызму. Да будаўніцтва гэтага будынка гродзенскіх дзяўчынак вучылі ў шляхетным пансіёне — у будынку флігеля дамініканскага кляштара (гл. вул. Савецкая № 8). Вясной 1919 г. праз кароткі час знаходзілася канцылярыя Гродзенскай беларускай губернскай управы. 3 восені 1919 да пачатку 1921 г. працавала беларуская школа. На 1926 г. працавала жаночая настаўніцкая семінарыя імя Э.Ажэшка ( дырэктар Швейкоўская ). У 1940-1941 гг. дзейнічаў настаўніцкі інстытут (меў тры аддзяленні i рыхтаваў настаўнікаў для 5—7-х класаў няпоўных сярэдніх школаў), на базе якога ў 1944 г. быў створаны педінстытут. Інстытут меў чатыры факультэты. 3 1978 г. — педагагічны універсітэт.

Перад будынкам універсітэта ў 1964 г. пастаўлены бронзавы бюст Янкі Купалы скульптара 3. Азгура. Гэта не адзіны помнік, што стаяў каля будынка былой гімназіі. Пасля ўсталявання савецкай улады ў 1939 г. злева ад параднага ўвахода ў настаўніцкі інстытут з'явілася трохметровая выява Сталіна, якую ў чэрвені 1941 г. мясцовыя жыхары скінулі з пастамента.



У снежні 1959 г. Гарвыканкам прыняў рашенне пра пашырэнне корпуса інстытута за кошт пабудовы 4-х павярховага корпуса з галоўным уваходам і будынкам сталоўкі па праекце I. Мазнічка ( 1-я чарга ) ды трохпавярховай “перамычкі” паміж карпусамі ( 2-я чарга ). Першымі пад знос патрапілі суседнія дамы па адрасу вул. Ажэшкі № 26 ды № 28. Згодна з В.Саяпіным, драўляны дом на месцы новага корпуса прыналежыў прыватнаму паверанаму Нагорскаму ( на 1894 г. ) і пасля ягонай смерці перайшоў ва ўласнасць да жонкі апошняга... – Э.Ажэшкі. Па іншых звестках – гэта быў дом нейкай Бучынскай. На 1950 г. тут знаходзіліся абласная станцыя пералівання крыві і школа сляпых дзяцей. У тым жа годзе ў сувязі з пераездам школы на вул. Танкістаў ( сучасную Антонава ) тры з былых будынкаў школы былі перададзены педінстытуту. У жніўні 1962 г., у сувязі з будаўніцтвам другой чаргі прыбудовы да педінстытута, драўляны аднапавярховы будынак з мансардаю, у якім пражывала на той момант восемь сямей, было вырашана знесьці. Аднак асобным рашэннем гарвыканкама будынак быў захаваны і ў верасні 1963 г. перанесены з падбудовай другога паверха на завулак Чугуначны ( Железнодорожный ), дзе захаваўся да гэтага часа... Другая частка педінстытута была прынята дзяржаўнаю камісіяй 28 верасня 1964 г.

Ажэшкі № 23 Свята-Пакроўскі сабор. Пабудаваны ў 1906-1910 гг. на ўшанаванне памяці афіцэраў і ніжніх чыноў 26-й артылерыйскай брыгады, якія загінулі ў руска-японскую вайну 1904-1905 гг. Аўтар праекта храма архітэктар М. Прозараў, будаўніцтвам кіраваў капітан-інжынер Савельеў. Асвечаны 30 верасня 1907 г. Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага (псеўдарускага) стылю. Архітэктура храма мае насычанае дэкаратыўнае ўбранне, запазычанае са старажытнарускага царкоўнага дойлідства, — какошнікі, шырынкі, вітыя калонкі, магутныя сандрыкі, кілепадобныя броўкі арачных аконных праёмаў. Падлога кафляная з арнаментальным малюнкам. Шануецца абраз «Казанская Маці Божая», якая была перанесена з былога Сафійскага сабора ў 1920-х гадах і для якой у 1935 г. у саборы была пабудавана капліца; мошчы пакутніка-дзіцяці Гаўрыіла Заблудаўскага. Абразы XIX ст.: «Аляксандр Неўскі і святая пакутніца», «Маці Божая Адзігітрыя», «Бог Саваоф», «Бог Саваоф і анёлы», «Сашэсце Святога Духа», «Святая прамудрасць сатвары сабе дом», «Уваскрэсенне». На сценах пры ўваходзе размешчаны мемарыяльныя дошкі з пералікам палкоў і колькасці вайскоўцаў, якія загінулі. У верасні 1939 г. у царкве забарыкадзіравалася частка палітвязняў, збеглых з гродзенскай турмы, якія трымалі абарону перад атрадамі польскай паліцыі і войска. У ліпені 1995 г. храм наведаў Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Алексій II.

Ажэшкі № 28 Дом Хаіма Рама, з'езд міравых суддзяў, павятовае паліцэйскае ўпраўленне. Год пабудовы — 1874. Тыповы даходны дом. Гаспадар здаваў яго ў арэнду канцылярыі павятовага прадвадзіцеля дваранства, дваранскай апецы, павятовай установе па вайсковай павіннасці, павятоваму камітэту па нагляду за памяшканнем для арыштаваных па прысудах гарадскіх суддзяў, павятовай дарожнай камісіі, павятовай землеўпарадчай камісіі, камісіі па складанні спісаў прысяжных засядацеляў і камісіі па ўстанаўленні справачных цэн, павятовы камітэт папячыцельства па народнай цвярозасці. У 1919-1920 гг. тут знаходзілася Беларуская школьная рада Гродзеншчыны (Гродзенская цэнтральная беларуская вучыцельская рада). Рада была створана на 1-м беларускім настаўніцкім з'ездзе Гродзен­шчыны 26-29 сакавіка 1919 г. Акрамя Рады ў доме па вуліцы Ажэшкі кароткі час дзейнічалі Гродзенскі беларускі нацыянальны камітэт, Грамада беларускай моладзі, а з 14 лістапада 1920 г. часова размясціўся Беларускі саюз спажывецкіх кааператываў Гродзеншчыны. У 1926 г. тут знаходзіўся клуб чыгуначнікаў.

У 1980-я гады ў магазіне на рагу вуліц Ажэшкі і Акадэмічнай прадавалася гародніна. Зараз будынак перададзены праваслаўнай епархіі. У ім працуе магазін царкоўных прылад.

З боку сучаснага універсітэта будынак далучаўся да «Kantora» Тызенгаўза, дзе ў канцы XVІII ст. месцілася ўпраўленне гродзенскімі каралеўскімі мануфактурамі, а у 1930-х гадах тут знаходзілася кантора галоўнага ўпраўлення фабрыкамі і маёмасцью князя Юзэфа Друцкага-Любецкага. Адразу пасля вайны тут адчынілася цырульня, тады як другі паверх заняў штаб МПВА. У верасні 1957 г. тут знаходзіліся вучэбныя класы штаба МПВА. Пазней – майстэрні пры педінстытуце. Будынак канторы быў paзабраны на пачатак 1960-х гадоў пад час разбудовы інстытута...

Ажэшкі 29 Дом Лівшіца. Год пабудовы — 1898. Узор шэраговай забудовы ў стылі эклектыкі. Моцна перабудаваны. На 1910 г. побач з будынкам стаялі яшчэ камяніцы Астраўхава, Паеўскай і Крыніцына. На першым паверсе будынка на пачатак 1950-х г. працавала хлебапякарня “ОРС НОД-4”. У жніўні 1970 г. дзяржаўная камісія прыняла будынак пасля капітальнага рамонта. У выніку замест трох паверхаў тут дабавіўся яшчэ адзін – чацьвёрт, аднак згубіўця пачатковы архітэктурны воблік. На першым паверсе тады ж адчынілася фотаатэлье № 8 з “разъездной группой”.

Ажэшкі № 30 — Dom strzelćow, “Zwianzek Legjionistów”, Дом афіцэраў. Год пабудовы — 1933. Узор архітэктуры канструктывізму. Магчыма, што аўтар праекта— адзін з пачынальнікаў гэтага стылю Міхал Шчука. На пачатак 1920-х гадоў зямельны надзел на скрыжаванні вуліц Ажэшка і Кірхавай быў уласнасцю польскага дзяржаўнага банка. Пры закладцы будынка яшчэ ў 1923 г. першы камень пад падмуркі паклаў тагачасны прэзідэнт Польшчы С. Вайцяхоўскі. Будаўніцтва вялося з 1929-га да пачатку 1933 г. галоўным чынам на дабраахвотныя ахвяраванні, была нават надрукавана спецыяльная марка з выявай запланаванага фасада будынка. У верасні 1939 г. тут абараняліся вучні польскіх гімназіяў, некаторыя з якіх пазней былі расстраляны савецкімі ўладамі на г.зв. “Сабачай горцы”.

У лістападзе 1965 г. было прынята рашэнне пра знос шэрагу быданкаў па вул. Акадэмічная і Батанічная і праектваванне прыбудовы да Дома афіцэраў зала для гледачоў на 800 месцаў.



Ажэшкі № 32 — Спецыялізаваная ДЮСШОР № 3 па гімнастыцы. Рашэнне пра яго будоўлю замест аднапавярховага дома па адрасу вул. Ажэшка № 32а было прынята ў лютым 1973 г..

Ажэшкі № 34 Магчыма, дом Шішкевіча ці Кавалеўскага. Пабудаваны ў пачатку XX ст.. Узор шараговай забудовы ў стылі эклектыкі. У міжваенны час будынак належаў кіраўніцтву інжынерна-сапёрнага раёна. У часы Першай сусветнай вайны у будынку знаходзіўся штаб гродзенскай крэпасці. На верасень 1944 г. – Упраўленне Наркамюста па Гродзенскай вобласці і гарадскі суд. У 1947 г. - крама “Главособунивермаг” Міністэрства гандля БССР. На 1950 г. – універмаг, абласная пракуратура. У 1954 г. – “Горпищепромторг”, у 1960 г. – крама “Оптика” Гродзенскага абласнога апптэкаўпраўлення.

Ажэшкі № 35 Верагодна, дом Эйсманта. Пабудаваны ў пачатку XX ст. Эклектыка. Захаваўся цэлы шэраг архітэктурньгх дэталяў. У цэнтры галоўнага фасада вялікі арачны праезд. У верасні 1944 г. другі паверх будынка быў перададзены пад абласны суд, тады як на першым паверсе знаходзілася майстэрня па вырабу... ляляк. Майстэрню, аднак, у худкім часе перанеслі на Скідзельскі рынак, а ў вызваліўшымся памяшканні размясцілася кантора адваката. Рашеннем выканкама Горсавета ад 13 мая 1947 г. памяшканне цырульні было перададзена Гродзенскаму аэрапарту пад “Агентство Гражданского воздушного флота СССР”. У 1950 г. – гарадская пракуратура. 3 1960 г. па канец 1980-х гадоў тут працавала вядомая ў горадзе крама «Магазин охотника и рыболова».

Ажэшкі № 36 — Акт дзяржпрыёмкі пяціпавярховага жылога дома, пабудаванага па тыпавым праекце, быў зацверджаны 30 снежня 1965 г. Краму «Башмачок», якая знаходзілася на першым паверсе, дзяржкамісія прыняла ў маі 1966 г..

На месцы ўзгаданага будынка па адрасе вул. Ажэшкі №№ 36, 36а, 36/1, 38, 40 знаходзіліся г.зв. «басняцкія домікі» (гл. Ажэшкі № 37). Яшчэ на канец XVIII ст. тут жылі суконшчыкі Кучынскі, Паўловіч, Радзівановіч ды маляр Гіба.

У сакавіку 1947 г. былы гаспадар дамоў №№ 36, 36а, 36/1 І.Якусевіч звярнуўся да ўладаў з просьбаю аб перадачы яму аднаго з будынкаў, якія былі маніцыпалізаваны яшчэ ў 1940 г.. Аднак, у просьбе яму было адмоўлена, а дамы засталіся ва ўласнасці Горкамгаса..

Ажэшкі № 37 Басняцкі домік, Дом майстра, музей «Гісторыя Гарадніцы». Помнік архітэктуры барока. Пабудаваны ў 1768—1773 гг. на тэрыторыі Гарадніцы. З'яўляецца адзіным уцалелым будынкам з дваццаці так званых «басняцкіх дамоў», узведзеных па двух тыпавых праектах архітэктара Т. Мёзера (паводле I. Трусава, пабудаваны па праекце архітэктара Дж. Сака) сіметрычна абапал вуліцы Раскоша для жыцця запрошаных на мануфактуры А. Тызенгаўза замежных майстроў і «баснякоў» («баснякі» — вайсковая варта Гродзенскай каралеўскай эканоміі). Домік — прыклад першай на Беларусі тыпавой жылой забудовы. Мае мураваную фасадную сцяну. На першым паверсе будынка жылы пакой, кухня і сені, з якіх лесвіца вядзе на ман­сарду. Гродзенскія «басняцкія дамы» паводле праектнага вырашэння блізкія да пастаўскіх і шаўляйскіх, але трохі меншыя і прасцейшыя па дэкоры і планіроўцы. На канец XVIII ст. тут жыў пісар Міхал Задзілоўскі і нейкая Жулкоўская. Мансардны паверх дома так сама быў жылы – туда вела лесьвіца з вуліцы. У другой палове 1960-х тут жыў сябра аднаго з аўтараў – А.Круьцко... Рэстаўраваны ў 1990 г. па праекце У. Барсукова — В. Калніна.

Ажэшкі № 38 — Рашэнне пра будоўлю дома было прынята ў красавіку 1965 гУ выніку пад знос пайшлі дамы пад №№ 42, 42а, 44, 46, 46а, 46б па вуліцы Ажэшка і № 3 па вуліцы Ліёнскай ( раней – Шпітальная ), якая пачыналася ад Ажэшкі паміж дамамі №№ 42 ды 44. .. У 1967 г. адчынена выставачная зала гродзенскай абласной арганізацыі Саюза мастакоў БССР, працуе кнігарня «Школьнік», створаная яшчэ ў 1945 г. = ? Опечатка из книги “Гродно. Энциклопедический справочник”.

Ажэшкі № 39 Дом Бартноўскай. Пабудаваны на пачатку XX ст. Прыклад «яўрэйскай» эклектыкі. На 1928 г. па адрасе вул. Ажэшка № 31 пададзена цукерня ды пекарня “Стамбул” ўпраўляючага справамі Камінскага Мойшы. Магчыма, што гаворка ідзе як раз пра дадзеную камяніцу. аднак, ужо ў іншым месцы цукерня “Стамбул” узгадваецца па адрасе вул. Ажэшка № 2…

Ажэшкі № 40 — Жылы дом сярэдзіны 1970-х гадоў. 3 1975 г. тут працуе ювелірная крама «Біруза».

Гэты бок вуліцы Ажэшка, ад спартовай школы да крамы “Спорттавары” і сучаснай плошчы перад Чыгуначным вакзалам, поўнасцью страціў сваю гістарычную забудову. На пачатак жа ХХ ст. крыніца зафіксавалі тут камяніцы Рефес, Хамачэўскай, Фардона, Тархова, Ратфорда, Шварца, Юсца, Прусіна, Выгодскага, Мараша ды Зімноха...



Ажэшкі № 41 —. Дом Ямонта. Пабудаваны ў пачатку XX ст., перабудаваны ў 80-я гады XX ст., пасля чаго страціў у значнай ступені сваю арыгінальнасць. У 1960-70-я г. дом выкарыстоўваўся пад інтэрнат.

Пляц перад крамаю “Бирюза” - Тут стаяў зараз неіснуючы двухпавярховы цагляны будынак Былаяпа адрасу вул. Ажэшкі № 44. На 1926 г. тут працаваў рэстаран Ю.Шаверскага. На 1937 г. – гатэль «Krakowski». Пасля вайны, да канца 1945 г. – чыгуначны рэстаран пры вакзале станцыі Гродна. У верасні 1944 г. другі паверх быў перададзены вайсковай пракуратуры Беластоцкай чугункі. У 1950 г. тут знаходзілася абласная спецпаліклініка.

Ажэшкі № 45 —. Дом Эпштейна. Год пабудовы — 1900. Вельмі простая эклектыка.

7 ліпеня 1948 г., пад памяшканне на першым паверсе, якое займаў часны фатамайстар Нікалаяў, было па рашэнню выканкама перададзена пад краму школьных прыналежнасцей. У другой часцы дома на першым паверсе знаходзілася піўная трэста сталовых і рэстаранаў, якую ў верасні 1950 г. перадалі пад кварціру. У 1970 г. у будынку працавала крама № 14 “Сорочки”.



Ажэшкі № 47Дом Мечыслава Карповіча. На плане 1867 г. на месцы гэтага дома паказаны драўляны будынак, які ў 1886 г. належаў сям’і Карповічаў. Прыкладна на гэтым жа месцы на пачатак ХХ ст. працавала фабрыка Гіршгорна. Сам дом быў пабудаваны ў 1909 г.; у 1914 г. надбудаваны другі паверх. (Дом трехэтажный !) В доме № 47 три этажа. Поэтому, надстроить можно либо 2-й и 3-й, либо два этажа. Тады ж належаў Мечыславу Карповічу. Пры перабудове дом быў атынкаваны. Эклектыка. Будынак тыповы для Гродна. У жніўні 1947 г. памяшканне майстэрні па рамонту вопраткі на першым паверсе дома было перададзена пад аптэку № 3. У 1960-я г. тут працавала крама агародніны.

Ажэшкі № 49 Стаматалагічная паліклініка № 1. Адчынена ў 1962 г. На гэтым месцы знаходзілася карчма «Раскоша», пабудаваная па праекце I. Мёзера ў 1770-я гады на пачатку вуліцы Раскоша пры ўездзе з боку Азёраў. Карчма мела сіметрычную кампазіцыю. Складалася з трох аднапавярховых квадратных у плане аб'ёмаў, якія прылягалі адзін да аднаго вугламі і ўтваралі напаўадкрыты двор. У цэнтры размяшчалася гасцініца, у бакавых — стайні. У канцы XVIII ст. гаспадаром тут быў шынкар Грахоўскі.

З 1890-х па 1930-я г.г. тут працавала мылаварня Гіршгорна, ці, як яна паздней назывлася, фабрыка мыла і мазі “Hirshorn”. З кастрычніка 1944 г. па 1950 г. – транспартная кантора горкамгаса, затым - база АРС Баранавічскага аддзялення Беларускай чыгуначнай дарогі і харчовая крама. У 1947 г. у адным з пакойчыкаў дома № 49 сям’я Міхася Васілька, пераехаўшага сюды са Скідзеля. Тут паэт пражыў да канца 1950-х г..

Пад №№ 49 и 49/1 па вуліцы Ажэшкі знаходзілася пяць цагляных жылых і нежылых двух-аднапавярховых камяніц. У маі 1960 г. усе нежылыя пабудовы па вул. Ажэшкі № 49 былі перададзены трэсту “Горгаз”. У студзені 1961 г. у сувязі з будоўляй новага дома старыя пабудовы былі знесены. 30 снежня 1962 г. дзяржкамісія прыняла ў эксплуатацыю пяціпавярховы 128-кватэрны жылы дом, на першым паверсі якога размясціліся: харчовая крама, стаматалагічная паліклініка, упраўленне “Гродноэнерго” ды домаўпраўленне № 1 у 3-м под’ездзе дома. У наступныя гады тут знаходзіліся: “ЗАГС” Кастрычніцкага раёна, Фонд культуры, Турбюро, лабараторыя праьлем культуры регіёна ГрДУ імя Я.Купалы...

Акадэмічная // Кирхавая, Koscielna, Akademicka, Florastr. Вуліца ад вул. Ажэшкі каля Пакроўскага сабора да вул. 17 верасня. Яе папярэднія назвы - Кірхавая, Касцельная. Сфарміравалася ў канцы XVIII стагоддзя ў комплексе Гарадніцы па плану распрацаванаму каралеўскім архітіэктарам І.М.Мёзерам для гарадзенскага старасты Антонія Тызенгаўза. Некалі вуліца пачыналася ад вуліцы Раскошы і цягнулася да "тавэрні"- шынка, з якога ў 1793 г. зрабілі кірху для гродзенскіх чыноўнікаў нямецкага паходжання. Там жа, дзе зараз дзіцячы садок, насупраць кірхі, былі першыя лютэранскія могілкі. Так што нашыя дзеці, якія там забаўляюцца ў пясочку, забаўляюцца на былых могілках, на якіх, дарэчы, перасталі хаваць людзей толькі ў 1878 г., праўда, асобныя пахаванні датуюцца нават 1916 годам.

Назва вуліцы была зменена ў 1931 г. ў гонар розных навучальных устаноў - медыцынскай, балетнай, кадэтскай, архітэктурнай, геадэзічнай, бухгалтэрскай школаў, якія існавалі ў Гродна пры Антоніі Тызенгаўзе. Захаваўшаяся гістарычная забудова адносіцца да перыяду 1885-х.- 30-х гг. XX ст.

Працягласць каля 500 м.



Достарыңызбен бөлісу:
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   23




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет