А.І. Цвікевіч «Заходнерусізм»


Віленскія музей старажытнасцяў і Археалагічная камісія



бет16/59
Дата24.05.2022
өлшемі267.59 Kb.
#458596
1   ...   12   13   14   15   16   17   18   19   ...   59
Ultimate Shefchuk v 1 0

Віленскія музей старажытнасцяў і Археалагічная камісія.


У 1842 браты Тышкевічы адкрылі ў Лагойску ў сваім двухпавярховым палацы першы ў Беларусі музей старажытнасцяў. Яны не толькі адвялі пад яго тры асобныя пакоі, але і стварылі арыгінальную экспазіцыю. Галоўным экскурсаводам быў іх сівы, але вельмі жвавы бацька, Пій Тышкевіч, які пражыў 102 гады. У аснову музея была пакладзена хатняя мастацкая галерэя і археалагічныя знаходкі, выяўленыя імі ў час археалагічных экспедыцый. У музеі захоўвалася багатая нумізматычная калекцыя (1140 медалёў і манет), бібліятэка і архіў (3000 тамоў, з якіх 500 самых старажытных помнікаў кнігадрукавання, рукапісы, старадаўнія геаграфічныя карты, граматы). Музей таксама меў унікальную калекцыю ручнікоў, сурвэтак, якія ткаліся на фабрыцы льняных і баваўняных вырабаў, заснаванай Канстанцінам Тышкевічам у 1837 у Лагойску. Але Яўстафій Тышкевіч быў незадаволены тым, што Лагойскі музей наведваюцца мала наведвальнікаў. Лагойск быў невялікім мястэчкам, усяго з дзвюма тысячамі жыхароў. І Яўстафій задумаў стварыць на базе ўласнага музея публічны музей у Вільні або ў Менску. У 1852 браты Тышкевічы пішуць ліст у Пецярбург з просьбай дазволіць ім адкрыць публічны музей. Нарэшце быў атрыманы дазвол на стварэнне Віленскага музея старажытнасцяў. У аснову яго легла частка экспанатаў Лагойскай калекцыі: археалагічная калекцыя з 2 тыс. экспанатаў, карціны, антыкварыят, абразы, крыжы, 3 тыс. кніг. Нумізматыку, геральдыку, кнігі перадаў В. Сыракомля. Асабістыя творы, рукапісы, рэдкія гістарычныя рэчы ахвяравалі А. Кіркор, І. Ходзька, Т. Норбут, І. Крашэўскі, М. Бялінскі. Віленскі музей старажытнасцяў быў адкрыты 1 студзеня 1856 года ў памяшканні бібліятэкі Віленскага універсітэта. Пры музеі была створана Віленская археалагічная камісія. Яе мэтай было ажыццяўленне раскопак на тэрыторыі Беларусі і Літвы, каб затым гэтыя матэрыялы паступалі ў музей і станавіліся аб'ектам навуковага даследавання. Мэтамі ж самога музея было калекцыянаванне старадаўніх кніг, актаў, рукапісаў, манет, медалёў, зброі, статуй і іншых прадметаў, якія адносіліся да гісторыі Заходняга края Расіі, садзейнічанне захаванню помнікаў старажытнасці, забеспячэнне магчымасці карыстацца імі для вывучэння краю не толькі ў гістарычных, але і ў гандлёвых, прамысловых, сельскагаспадарчых і стратэгічных адносінах. У музеі былі таксама прадметы з старажытных замкаў, зброя XIX ст., Слуцкія паясы. Складзены ў 1858 году А. Кіркорам каталог уключаў больш за 10 тыс. адзінак захавання. Папулярнасць Віленскага музея старажытнасцяў хутка расла, аб чым сведчыла павелічэнне колькасці наведвальнікаў. Навуковая дзейнасць музея атрымала даволі шырокі рэзананс. Пра яе чулі ў Маскве, Кіеве, Кракаве, Адэсе. Навуковая грамадскасць прызнала заслугі Яўстафія Тышкевіча: у 1859 г. яго абралі ганаровым членам Пецярбургскай Акадэміі навук. Такім чынам, 50-60 гг. XIX ст. былі перыядам ўздыму дзейнасці Віленскага музея старажытнасцей. Але, на жаль, праіснаваў музей толькі 10 гадоў. Прычынай разгрому Віленскага музея старажытнасцяў стала паўстанне Кастуся Каліноўскага 1863-1864 гг. Экспанаты канфіскоўвалі і адпраўлялі ў Маскву, перадавалі Румянцаўскае музею.
Для навуковай апрацоўкі і публікацыі гістарычных крыніцаў у 1855 г. у Вільні пры Музеі старажытнасцяў была створана Археалагічная камісія пад старшынствам Я.Тышкевіча. Ён жа ахвяраваў музею сваю калекцыю кніг, рукапісаў і прадметаў побыту з Лагойска.
Археалагічная камісія павінна была скласці збор (калекцыю) старажытных кніг, актаў, рукапісаў, манетаў, зброі, паясоў, партрэтаў, садзейнічаць захаванню помнікаў старажытнасці, арганізаваць даследчыцкую дзейнасць па вывучэнні мінулага Беларусі і Літвы. Арганізатары камісіі марылі аб стварэнні універсітэта. Ужо ў 1860 г. функцыянавала бібліятэка з фондам 15 тыс. кніг, былі сабраны нумізматычная (47 тыс. экспанатаў) і археалагічная (3412 экспанатаў) калекцыі, калекцыя бюстаў, галерэя карцін.
Камісія ўключыла ў сваю дзейнасць такіх вядомых гісторыкаў і аматараў мінуўшчыны, як Т.Нарбут, А.Кіркор, М.Маліноўскі, Ю.Крашэўскі і іншыя. З 1858 г. сталі выходзіць «Запіскі». У тым жа годзе на высокім археаграфічным узроўні было выдадзена «Собрание государственных и частных актов, касающихся Литвы и соединенных с нею владений (1387 – 1710 гг.)», у 1860 – 1862 гг. – «Skarbiec diplomatow...» І.Даніловіча.
Царская адміністрацыя з недаверам ставілася да дзейнасці камісіі, бачыла ў ёй асяродак польскага і літоўскага сепаратызму. Публічна сваю незадаволенасць улады выказалі пасля выдання камісіяй «Збора» М.Круповіча – падборкі дакументаў паланафільскага характару. Тым не менш члены Археалагічнай камісіі абуджалі інтарэс да духоўнага і матэрыяльнага мінулага беларускага народа.


  1. Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   12   13   14   15   16   17   18   19   ...   59




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет