А.І. Цвікевіч «Заходнерусізм»


Інстытут гісторыі (гістарычных навук) АН БССР у 1929−1945 гг



бет24/59
Дата24.05.2022
өлшемі267.59 Kb.
#458596
1   ...   20   21   22   23   24   25   26   27   ...   59
Ultimate Shefchuk v 1 0

Інстытут гісторыі (гістарычных навук) АН БССР у 1929−1945 гг.


15 кастрычніка 1929 г. Інстытут беларускай культуры быў рэарганізаваны ў Акадэмію навук БССР (БАН). Праўда, не ўсе даследчыкі згодны з ўжываннем тэрміна «рэарганізацыя». Па сутнасці, гэта была новая навуковая ўстанова, якая структурна адпавядала сістэме навуковых установаў СССР. Акадэмік М.М.Пакроўскі вітаў утварэнне АН БССР. Ён лічыў, што гэтай падзеяй «можна прадэманстраваць пыхліваму польскаму ўраду, што яму не варта даручаць пісаць кнігі па гісторыі Беларусі польскім аўтарам і што тут маецца высокага ўзроўню навука».
Гістарычныя даследаванні праводзіліся ў Інстытуце гістарычных навук БАН, які складаўся з пяці камісіяў: гісторыі Беларусі, археаграфічнай, археалагічнай, гісторыі беларускага мастацтва і ўсеагульнай гісторыі. Штат супрацоўнікаў інстытута першапачаткова складаў 9 чалавек.
У сакавіку 1931 г. Інстытут гістарычных навук быў рэарганізаваны ў Інстытут гісторыі АН БССР. Спачатку ў ім дзейнічала чатыры секцыі: гісторыі Беларусі, гісторыі Захада, археалогіі, этнаграфіі, а вось у 1940 г. толькі тры: гісторыі Беларусі і народаў СССР, археалогіі, этнаграфіі і фальклору. У даваенны перыяд гэтую навукова-даследчую ўстанову ўзначальвалі Усевалад Макаравіч Ігнатоўскі (1929 – 1931 гг.), Павел Восіпавіч Горын (1931 –1936 гг.), Васіль Карпавіч Шчарбакоў (1936 – 1937 гг.), Мікалай Міхайлавіч Нікольскі (1937 – 1953 гг.).
Супрацоўнікі Інстытута гісторыі АН БССР у даваенны перыяд займаліся падрыхтоўкай абагульняльных працаў па гісторыі Беларусі. Напрыклад, акадэмік В.К.Шчарбакоў у 1934 г. выдаў першую частку «Нарысаў па гісторыі Беларусі», напісаных з пазіцыяў марксісцкай метадалогіі. Калектыў аўтараў пад кіраўніцтвам У.І.Пічэты падрыхтаваў і выдаў «Нарысы па гісторыі Беларусі. Ч. 1» (1941 г.). Рыхтаваліся падручнікі па гісторыі Беларусі для сярэдняй школы і ВНУ. Але да Вялікай Айчыннай вайны здолелі асвяціць айчынную гісторыю да 1900 года (для школаў) і да 30-х гг. ХІХ ст. (для ВНУ).
У Інстытуте гісторыі даследаваліся тэмы руска-амерыканскіх адносінаў у канцы ХІХ – пачатку ХХ ст., Мінскага Савета ў 1917 г., матываў класавай барацьбы ў фальклоры, рэвалюцыі 1905 г. у Польшчы, рэформы 1861 г. у Беларусі, прамысловага крызісу пачатку ХХ стагоддзя. У Беларускую Савецкую Энцыклапедыю супрацоўнікі Інстытута напісалі 486 артыкулаў.
У 30-я гг. актуальнай праблемай становіцца гісторыя пралетарыята Беларусі. Пастанова ЦК ВКП(б) патрабавала вывучэння гісторыі фабрык і заводаў. Таму пры Інстытуте гісторыі быў створаны сакратарыят гісторыі фабрык і заводаў БССР. Цэнтральнае бюро краязнаўства рыхтавала кнігу «История фабрик и заводов». А часопіс «Савецкая краіна» нават апублікаваў артыкул метадычнага характару аб зборы матэрыялаў па гісторыі фабрык і заводаў. Шмат увагі надавалася публікацыі архіўных матэрыялаў. Разам з Цэнтральным архівам БССР быў распрацаваны план серыйнага выдання крыніцаў па гісторыі Беларусі. Супрацоўнікі інстытута падрыхтавалі і выпусцілі два тома дакументаў: «Гісторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах, т. 1» (1936 г.), «Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі, т. 2» (1940 г.).
У даваенны перыяд Інстытут гісторыі пачаў праводзіць гістарычныя навуковыя канферэнцыі. У студзені 1935 г. больш за 200 выкладчыкаў і навуковых работнікаў рэспублікі прынялі ўдзел у навуковай канферэнцыі, падрыхтаванай Інстытутам гісторыі і Наркаматам асветы БССР. На ёй разглядалася рэалізацыя пастановы СНК СССР і ЦК ВКП(б) «Аб выкладанні грамадзянскай гісторыі ў школах СССР», былі заслуханы справаздачы акадэміка В.К.Шчарбакова аб стане навукова-даследчай працы і гістарычнай адукацыі, акадэміка У.М.Перцава аб выкладанні гісторыі ў школах БССР.
У сакавіку 1939 г. адбылася навукова-тэарэтычная канферэнцыя, падрыхтаваная Інстытутам гісторыі АН БССР. Была абмеркавана справаздача акадэміка М.М.Нікольскага аб плане даследаванняў інстытута, заслуханы паведамленні аб падрыхтоўцы падручнікаў па гісторыі БССР для ВНУ і школаў, разгледжана пытанне аховы помнікаў гісторыі і рэвалюцыйнага руху і інш.
Наступная навуковая канферэнцыя прайшла ў студзені 1941 г. Яна насіла праблемны характар у сэнсе разглядаемых пытанняў. Яе ўдзельнікі абмеркавалі даклады аб паходжанні беларускага народа, аб паўстанні 1863 г., аб аднаўленні народнай гаспадаркі і культуры пасля грамадзянскай вайны, індустрыялізацыі ў БССР.
Нельга абмінуць негатыўны ўплыў камандна-адміністрацыйнай сістэмы на дзейнасць Інстытута гісторыі. Хваля рэпрэсіяў закранула яго супрацоўнікаў. У лістападзе 1932 г. вучоны сакратар Інстытута гісторыі В.Карніенка на запыт ЦК КП(б)Б падрыхтаваў даклад у форме даносу аб навуковай і палітычнай дзейнасці Інстытута гісторыі. На яго думку, яшчэ ў Інбелкульте з 1925 г. пачалася прапаганда «нацыянал-дэмакратызму». Прычыну «небяспечнай сітуацыі на гістарычным фронце» В.Карніенка бачыў у дзейнасці кіраўніцтва Прэзідыўма АН БССР. Было ўказана, што толькі 27,3 % супрацоўнікаў Інстытута гісторыі з’яўляліся членамі ВКП(б). Да найбольш «каштоўных» кадраў В.Карніенка аднёс П.В.Горына, В.К.Шчарбакова, М.М.Нікольскага, В.Д.Дружчыца. Беспартыйны гісторык У.Гесэн быў названы «сапраўдным ворагам», а яго кватэра – «штаб-кватэрай трацкісцка-бундаўскіх элементаў».
Ужо ў 1936 г. у Інстытуце гісторыі адбылася чыстка ад «шкодных трацкісцкіх і нацдэмаўскіх элементаў». А з наступнага года наркам НКУС БССР Наседкін пачаў рэгулярны пошук «злосных ворагаў Савецкай улады» у АН БССР. Колькасць аспірантаў скарацілася са 139 да 6. А ў самім Інстытуце гісторыі за перыяд з 1932 па 1937 гг. з 97 запланаваных да публікацыі працаў выйшла 10 (прычым 7 з іх канфіскавалі). Былі рэпрэсаваныя Е.І.Рыўлін, С.М.Некрашэвіч, З.Ф.Жылуновіч, І.З.Сурта, С.Ю.Матулайціс, Б.А.Тарашкевіч, В.А.Сербента і іншыя. Калі штат Інстытута ў 1930 г. складаў 20 чалавек, то ў 1941 г. – толькі 22.


  1. Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   20   21   22   23   24   25   26   27   ...   59




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет