А.І. Цвікевіч «Заходнерусізм»



бет13/59
Дата24.05.2022
өлшемі267.59 Kb.
#458596
1   ...   9   10   11   12   13   14   15   16   ...   59
Ultimate Shefchuk v 1 0

Віленскі універсітэт.


Віленскі езуіцкі калегіум 1579.---Вілнская акадэмія.---віленская школа
Імператарскі Віленскі ўніверсітэт
Падпісаным 4 (16) красавіка 1803 года імператарам Расійскай імперыі Аляксандрам I актам Галоўная віленская школа пераўтворана ў Імператарскім Віленскім універсітэтам і робіцца цэнтрам адукацыі для васьмі губерняў — Віленскай, Гродзенскай, Мінскай, Магілёўскай, Віцебскай, Валынскай, Падольскай, Кіеўскай.
Ганаровым апекуном і патронам універсітэту становіцца князь Адам Чартарыйскі. Некаторы час, да паўстання 1830—1831 гг., універсітэт зазнае час росквіту. Да найбольш вядомых вучоных гэтага часу, звязаных з універсітэтам, належаць Ян Снядэцкі, Анджэй Снядэцкі, Іаахім Лялевель, Міхал Ачапоўскі, Сімонас Даўкантас, Іозеф Франк. Вучыліся тут Адам Міцкевіч, Юліуш Славацкі. Колькасць студэнтаў узрасла ад 290 у 1804 да 1321 у 1830. У 1823 годзе вучэльня стала найбуйнейшай у Расіі і Еўропе, пераважаючы па колькасці студэнтаў Оксфардскі ўніверсітэт.
Складаўся з 4 факультэтаў — фізіка-матэматычны, медыцынскі, маральна-палітычны (з багаслоўем), літаратурны з мастацтвамі. Было 32 кафедры, выкладалася 55 прадметаў. Да Універсітэта належылі: батанічны сад, анатамічны музей, клініка, фізічная і хімічная лабараторыі, бібліятэка на 60000 тамоў.
1817 Тут дзейнічалі тайныя студэнцкія арганізацыі філарэтаў, філаматаў. У 1823 годзе па справе аб прыналежнасці да іх былі арыштаваныя і пасля доўгатэрміновага трымання за кратамі высланыя ў розныя гарады Расіі дзясяткі навучэнцаў, сярод якіх і Адам Міцкевіч. Адам Чартарыйскі быў адхілены ад універсітэту, яго месца заняў Мікалай Навасільцаў (1768—1838). Пасля гэтага паступова ўвадзілася руская мова.
У розны час тут вучыліся літаратар і калекцыянер Аляксандр Жыркевіч (1857—1927), польскі дзяржаўны дзеяч Юзаф Пілсудскі (1867—1935), савецкі дзяржаўны дзеяч Фелікс Дзяржынскі (1877—1926), акцёр Васіль Качалаў (1875—1948), мастак Мсціслаў Дабужынскі (1875—1957), літоўскі кампазітар Канстанцінас Галкаускас (1875—1963), тэарэтык літаратуры Міхаіл Бахцін (1895—1975).
З-за непасрэднай ці ўскоснай падтрымкі шматлікімі студэнтамі і выкладчыкамі паўстання 1831 года рэскрыптам Мікалая I 1 мая 1832 года ўніверсітэт цалкам скасоўваецца. Медыцынскі і тэалагічны факультэты ператвараюцца ў Медыка-хірургічную акадэмію, якая потым перадаецца Кіеўкаму ўніверсітэту Св. Уладзіміра і ў каталіцкую Духоўную акадэмію, з часам пераведзеную ў Санкт-Пецярбург). З 1855 у будынках універсітету знаходзіцца Музей старажытнасцяў, потым Публічная бібліятэка, архіў, а таксама дзве мужчынскія гімназіі.

АБО





Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   9   10   11   12   13   14   15   16   ...   59




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет