А.І. Цвікевіч «Заходнерусізм»


Віцебская вучоная архіўная камісія



бет20/59
Дата24.05.2022
өлшемі267.59 Kb.
#458596
1   ...   16   17   18   19   20   21   22   23   ...   59
Ultimate Shefchuk v 1 0

Віцебская вучоная архіўная камісія, гістарычнае таварыства Віцебскай губ. ў 1909—19. Створана 31.5(13.6).1909 па ініцыятыве Е.Р.Раманава, А.П.Сапунова, В.С.Арсеньева. Паводле статута мела на мэце ахову помнікаў гісторыі і культуры, вывучэнне і папулярызацыю гісторыі роднага краю, збіранне прадметаў старажытнасці, правядзенне археалагічных раскопак, збор і вывучэнне старадаўніх рукапісаў і дакументаў, арганізацыю экскурсій па гіст. месцах, выданне навуковых і папулярных прац па гісторыі, геаграфіі, археалогіі і этнаграфіі Віцебшчыны. Да канца 1910 камісія налічвала 28 членаў-заснавальнікаў, 99 ганаровых членаў (сярод іх Дз.Н.Кайгарадаў, Я.Ф.Карскі, В.В.Ключэўскі, А.С.Лапа-Данілеўскі, П.П.Сямёнаў-Цяньшанскі, А.А.Шахматаў, Б.I.Эпімах-Шыпіла), 325 правадзейных членаў (сярод іх мясц. гісторыкі і краязнаўцы М.В.Анцаў, К.А.Змігродскі, У.А.Кадыгробаў, Дз.С.Леанардаў, М.Я.Нікіфароўскі, У.К.Стукаліч, К.I.Ціхаміраў) і 15 членаў-супрацоўнікаў. Старшыні камісіі: Арсеньеў, Кадыгробаў [з 26.9(9.10).1910] і Ціхаміраў. Камісія мела праўленне, савет, гіст. архіў (314 спраў), музей (у ім 1069 манет і 39 медалёў), б-ку (3700 тамоў). Існавала на субсідыі ўрада (адначасова 500 руб. і 200 руб. штогод), членскія ўзносы, грашовыя ахвяраванні ад прыватных асоб і ўстаноў, зборы з лекцый. У 1910 па ініцыятыве камісіі адкрыты Віцебскі настаўніцкі інстытут, у 1911 — Віцебскае аддзяленне Маскоўскага археалагічнага ін-та. Мела кантакты больш чым з 100 навуковымі ўстановамі Расіі і замежных краін. Пры ёй была камісія для разгляду архіўных спраў ва ўстановах. Выдавала перыядычны зборнік «Полоцко-Витебская старина». Ліквідавана ў сувязі з утварэннем Віцебскага губернскага архіўнага ўпраўлення. Архіў, музей і б-ка перада-дзены Віцебскаму аддзяленню Маскоўскага археал. ін-та. Асноўная ўвага ў працы камісіі надавалася дзейнасці мясцовых ведамасных архіваў. Праглядаючы дасыланыя з іх вопісы спраў, што прызначаліся да знішчэння, члены камісіі і супрацоўнікі адбіралі дакументы, вартыя, па іх думку, увагі і пастаяннага захоўвання. З іх фарміраваўся архіў камісіі, які разам з музеям і бібліятэкай, спачатку размяшчаўся ў будынку губернскага праўлення, затым — Настаўніцкага інстытута (Гогалеўская вуліца). Да восені 1911 года архіў камісіі уключаў 314 найменняў дакументаў і спраў за 1552—1911 гады. Большасць з іх адносілася да XIX стагоддзч і асвятляла такія падзеі, як Айчынная вайна 1812 года, паўстанне 1863 года і інш. У канцы 1911 г. захавальнік архіва М. А. Мельнікава падрыхтавала каталог архіва, выдадзены ў наступным годзе ў Віцебску[4]. Віцебская вучоная архіўная камісія скасаваная пры ўтварэнні губернскага архіўнага кіравання ў 1918 годзе. Гістарычны архіў, бібліятэка і музей арганізацыі перададзены Віцебскаму аддзяленню Маскоўскага археалагічнага інстытута. З пачаткам першай сусветнай вайны галоўная ўвага Віцебскай архіўнай камісіі была накіравана на забеспячэнне захаванасці дакументаў, якія захоўваліся ў архівах устаноў і арганізацый беларускіх губерняў. Метадычным кіраўніцтвам гэтай працай займалася адмысловая камісія па захаванні мясцовых архіўных матэрыялаў Рускага гістарычнага таварыства(руск.) бел., якую ўзначаліў у 1915 годзе статс-сакратар А. М. Куламзін(руск.) бел. (сакратаром камісіі з’яўляўся вядомы гісторык А. С. Лапо-Данілеўскі(руск.) бел.). У лісце Адмысловай камісіі, накіраваным у красавіку 1915 года ў адрас Віцебскай архіўнай камісіі, разам з паведамленнем аб выдзяленні на яе ўтрыманне 2 тысяч рубёў (замест ранейшых 200) выкладаліся прапановы па арганізацыі мер, накіраваных на выратаванне дакументальных помнікаў у губерні[5]. Віцебская вучоная архіўная камісія працягвала функцыянаваць і пасля стварэння Заходняй вобласці, у склад якой, як вядома, увайшлі Смаленская, Віцебская і Магілёўская губерні. У пастанове прэзідыума Заходняга аблвыканкама ад 16 чэрвеня 1918 г. аб зборы архіўных матэрыялаў па гісторыі рэвалюцыі ў Заходняй вобласці ўсім Саветам вобласці прапаноўвалася рэгулярна высылаць у адрас бібліятэк Смаленскай і Віцебскай архіўных камісій па адным асобніку усіх газет, часопісаў, брашур і зборнікаў, якія выходзілі з першых дзён рэвалюцыі[6]. Пасля абвяшчэння ў студзені 1919 года Беларускай ССР і перадачы тэрыторыі Віцебскай губерні ў склад РСФСР камісія была ліквідавана, а замест яе створана архіўнае ўпраўленне Віцебскага губвыканкама. Маёмасць камісіі, яе архіў, музей, бібліятэка былі перададзены Віцебскаму аддзяленню Археалагічнага інстытута. Пасля архіў камісіі паступіў у Віцебскі губернскі гістарычны архіў. Уласны ж архіўны фонд камісіі ў цяперашні час захоўваецца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі (ф. 2771) і налічвае 164 адзінкі захоўвання[7]. Важным напрамкам у дзейнасці Віцебскай архіўнай камісіі з'яўлялася навуковая і публікацыйная праца. Некаторыя даклады і публічныя лекцыі, з якімі члены камісіі выступалі на пасяджэннях, пазней публікаваліся ў мясцовым перыядычным друку, выдаваліся асобнымі брашурамі. Так было, напрыклад, з публічнай лекцыяй ганаровага члена камісіі, вядомага беларускага гісторыка і краязнаўцы А. П. Сапунова, з якой ён выступіў 26 верасня 1910 года[8]. 2 кастрычніка 1909 года на пасяджэнні савета камісіі было вырашана прыступіць да выдання адзін раз у год уласных «Прац». Быў абмеркаваны і зацверджаны план першага выпуску. Ён уключаў даследчыя артыкулы краязнаўчага характару, а таксама публікацыі дакументаў і матэрыялаў з віцебскіх архіваў. Першы выпуск «Прац» выйшаў у 1910 годзе[9].




  1. Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   16   17   18   19   20   21   22   23   ...   59




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет