А.І. Цвікевіч «Заходнерусізм»


Летапісанне ў Вялікім княстве Літоўскім



бет32/59
Дата24.05.2022
өлшемі267.59 Kb.
#458596
1   ...   28   29   30   31   32   33   34   35   ...   59
Ultimate Shefchuk v 1 0

Летапісанне ў Вялікім княстве Літоўскім.


З XIV ст. з’явілася летапісанне ВкЛ. У летапісах абгрунтоўвалася неабходнасць стварэння ВкЛ, абаранялася цэнтралізатарская палітыка вялікіх князёў. Помнікі – “Летапісец вялікіх князёў літоўскіх” (прыкладна 1396 г.), “Пахвала Вітаўту”(канец 1420-х гг.), Згодна апошяй класіфікацыі беларуска-літоўскіх летапісаў (некаторыя даследчыкі называюць іх летапісамі Вялікага княства Літоўскага), існуе некалькі асноўных летапісных зводаў, у якіх знайшлі адлюстраванне найбольш характэрныя новыя рысы ў развіцці беларускага летапісання XIV-XVI стст. Найбольш старажытным помнікам беларуска-літоўскага летапісання з’яўляецца “Летапісец вялікіх князей літоўскіх”, напісаны невядомым аўтарам у канцы 20-х гг. XV ст. у Смаленску. Гэта аповесць-хроніка, якая аб’ядноўвае некалькі розапланавых твораў (“Аповесць аб палітычнай барацьбе Кейстута з Ягайлам”, “Повесць аб Падолле” і іншыя матэрыялы) і абгрунтоўвае неабходнасць і правамернасць палітычнага аб’яднання зямель Вялікага княства Літоўскага.
У другой чвэрці XV ст. у Смаленску быў складзены першы агульнадзяржаўны звод Вялікага княства Літоўскага, які апісваў падзеі з IX да сярэдзіны XV стст. У склад звода ўвайшлі Летапісец вялікіх князей літоўскіх”, Смаленская хроніка, “Пахвала вітаўту” і інш. Галоўнай вызначальнай рысай гэтага зводу была яго канцэпцыя, якая разглядала гісторыю Вялікага княства Літоўскага ў паслядоўнай сувязі з гісторыяй Кіеўскай Русі. Старажытная частка звода ў значнай ступені заснаваная на матэрыялах старажытнарускіх і рускіх летапісаў. Узнікненне гэтага зводу звязана з палітычнымі імкненнямі кіруючых колаў ВКЛ, якія выступілі са сваёй “рускай” праграмай збірання ўсходнеславянскіх зямель. Летапіс уяўляў палітыка-ідэялагічнае і гістарычнае абаснаванне гэтай мэты.
У першай чвэрці XVI ст. быў створаны новы летапісны звод, які аб’яднаў пераапрацаваныя матэрыялы мінулага зводу з “Хронікай Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага”. Новы звод узнік, напэўна, ў сталіцы Вялікага княства Літоўскага - Вільні, пры вялікакняскім двары. У адрозненне ад першага беларуска-літоўскага звода палітычныя намеры знаці з’яўляюцца тут пануючымі. Новы звод ахопліваў найбольш ранні перыяд існавання Вялікага княства Літоўскага, упершыню асаблівы акцэнт зроблены на версіі аб рымскім (лацінскім) паходжанні літоўскай знаці, што павінна было зраўняць яе з еўрапейскімі кіруючымі дынастыямі. «Летапіс вялікіх князёў літоўскіх»напісаны невядомымі аўтарамі каля 1430 года. Летапіс адшукаў і надрукаваў у 1823 годзе прафесар Віленскага ўніверсітэта Ігнат Даніловіч.
Летапіс складаецца з 3-х частак. У 1-й частцы летапісу паказана барацьба за ўладу паміж нашчадкамі Гедыміна – Ягайлам і Кейстутам, апошні хацеў бачыць князем свайго сына Вітаўта. Ягайла запрасіў Кейстута і Вітаўта ў Вільню, вераломна закаваў іх у ланцугі. Кейстута Ягайла выслаў у Крэва, дзе « князя вялікага Кейстута задушылі каморнікі Ягайлавы: Прокша..., Мосцеў… і Кучук і Лісіца Жыбянцяй». Далей «Летапіс вялікіх князёў літоўскіх» апавядае, што «Пасля смерці князя вялікага Кейстута паслаў князь вялікі Ягайла князя вялікага Вітаўта ў Крэва разам з жонкаю і загадаў яго моцна ахоўваць у замку». Ягайла прыставіў да зняволенага Вітаўта дзвюх жанчын у якасці слуг. Вітаўт скарыстаў такую магчымасць, як адзначана ў летапісу – «ён, адзеўшы ўбранне адной жанчыны, выйшаў з другою, спусціўся з замку і ўцёк да немцаў у Прусію».
У летапісу прыводзяцца факты міжусобнай барацьбы князёў, у ходзе якой, паводле сведчання летапісца, «так бязлітасна, не па-хрысціянскі мучылі хрысціян, што мы не чулі, каб нават у час нападаў няверных так мучылі, так катавалі хрысціян: збіралі іх, закрывалі ў хатах і падпальвалі, вялікія харомы вочапамі прыпаднімалі, палонных пад сцены галовамі клалі і заціскалі, жанчын і дзяцей на вастраколле натыкалі, іншыя ж здзекі над хрысціянамі брыдка і апісваць».
Летапісец асуджае гвалтоўныя метады авалодання ўладай, міжусобную барацьбу князёў, асуджае выкарыстанне ў палітыцы амаральных сродкаў – забойстваў, каварства, катавання людзей.
У 2-й частцы летапісу, якая называецца «Пахвала вялікаму князю Вітаўту», даецца апісанне палітычнай дзейнасці вялікага князя, Вітаўта, яго паходаў за аб’яднанне ўсходнеславянскіх зямель у адзіную дзяржаву. Летапісец ухваляе аб’яднальную палітыку і дзейнасць вялікага князя. На думку летапісца, Вітаўт – недасягальная велічыня для простага чалавека. «Немагчыма ні расказаць, ні апісаць справы вялікага князя Вітаўта, – адзначае летапісец. – Каб было магчыма спасцігнуць вышыню неба і глыбіню мора, то можна было б выказаць сілу і храбрасць гэтага слаўнага гаспадара».
У летапісу даецца апісанне спробы Вітаўта каранаваць сваю асобу, каб праз атрыманне тытула караля займець Вялікаму княству Літоўскаму самастойнасць ад Польшчы. Каранацыйны з’езд адбыўся летам 1430 года ў Вільні, на з’езд «вялікі князь Вітаўт Кейстутавіч склікаў да сябе польскага караля Уладзіслава [Ягайлу], вялікага князя маскоўскага Васіля Васільевіча, вялікага князя цверскага Барыса Аляксандравіча, магістра нямецкага і прускага, магістра лівонскага. Вялікія паслы прыходзілі ад Івана, цара царградскага, і ад рымскага цэсара, і ад дацкага караля, і ад вялікага князя разанскага, і ад валашскага ваяводы…. І ад Вялікага Ноўгарада, і ад Пскова, і ад ардынскага цара, і ад іншых князёў і земляў паслы былі». Міжнароднае прадстаўніцтва на каранацыйным з’ездзе ў Вільні было самым шырокім. З’езд праходзіў сем тыдняў «на яго (Вітаўта – І.Б.) страве»; кожны дзень гасцям пастаўлялася, як сведчыць летапіс, «па трыста бочак мёду, па трыста ялавіц, баранаў і вепраў (таксама) па трыста». Для Вітаўта і яго жонкі загадзя былі выраблены дзве кароны, якія пасвяціў рымскі папа. Летапісец адзначае, што «Вітаўт хацеў ускласці на сябе карону, але яго непрыяцелі ляхі не прапусцілі яе, таму ён і не ўсклаў на сябе карону» [5, с.65]. Калі літоўскія паслы везлі з Рыма праз польскую тэрыторыю карону для Вітаўта, іх перахвацілі палякі, адабралі карону і рассеклі яе на часткі, бо польскія феадалы баяліся, што з наданнем Беларуска-Літоўскай дзяржаве статусу каралеўства яна стане незалежнаю ад Польшчы. Такі ўдар састарэлы Вітаўт (яму было 80 гадоў) перанесці не змог. Летапісец паведамляе: «І расхварэўся князь вялікі Вітаўт і адпусціў [дамоў] вялікіх князёў і царскіх паслоў са шматлікімі падарункамі і з пашанаю. Кароль польскі Уладзіслаў застаўся ў вялікага князя Вітаўта. І пры ім памёр вялікі князь Вітаўт 23 кастрычніка ў дзень памяці святога апостала Якава, брата Гасподняга». Так няўдачай закончылася спроба Вітаўта, праз каранацыю, набыць незалежнасць Вялікага княства ад Польшчы.
У 3-й частцы летапісу – «Аповесць пра Падолле» – апавядаецца аб барацьбе літоўскіх князёў у абароне Падолля ад мангола-татар, аб будаўніцтве на Падоллі літоўскімі князямі замкаў, вежаў, гарадоў. Даследчыкі выказваюць думку, што азначаная частка летапісу напісана з мэтай абгрунтаваць правы Літвы на Падолле, асудзіць Польшчу, якая ў 1430 годзе захапіла гэты край.
Такім чынам, мы можам зрабіць вывад, што «Летапіс вялікіх князёў літоўскіх» – гэта першая вядомая нам спроба апісаць палітычную гісторыю Вялікага княства Літоўскага ХІV – пачатку ХV ст., паказаць барацьбу за аб’яднанне ўсходнеславянскіх зямель, што ў гэтай барацьбе меўся прыярытэт агульнадзяржаўных інтарэсаў над мясцовымі, бо моцная дзяржава патрэбна была ў першую чаргу для абароны дзяржавы ад ворагаў.


  1. Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   28   29   30   31   32   33   34   35   ...   59




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет