Дзейнасць урадавых установаў Расійскай імперыі па вывучэнні мінулага Беларусі. Губернскія статыстычныя камітэты.
У другой трэці ХІХ ст. узрастае цікавасць да беларускіх губерняў з боку расійскіх журналістаў і навукоўцаў, а таксама афіцыйнай улады. Шляхецкае паўстанне 1830 – 1831 гг. сведчыла аб адсутнасці падтрымкі мерапрыемстваў рускага ўрада ў дадзеным рэгіёне. Узнікла патрэба ў зборы грунтоўнай інфармацыі пра Беларусь з той мэтай, каб распачаць прапа-гандысцкую дзейнасць па пераарыентацыі мясцовага насельніцтва на бок Расіі. Цікавасць да беларускай праблематыкі ў 30 – 40-я гг. пачынаюць праяўляць Сінод, Міністэрства ўнутраных справаў, жандармерыя. У часопісах цэнтральных урадавых установаў («Журнал МВД», «Журнал Министерства народного просвещения», «Журнал Министерства государственных имуществ») з’яўляюцца гісторы-ка-статыстычныя артыкулы пра Беларусь.
У 1834 г. былі арганізаваны губернскія статыстычныя камітэты. Іх функцыя заключалася ў зборы звестак аб мінулым і сучасным стане гаспадаркі, насельніцтве, гісторыка-бытавых асаблівасцях заходніх губерняў. Супрацоўнікі камітэтаў распрацавалі праграмы для выдання « Губернских ведомостей» (газеты выходзілі пры губернскіх управах з 1838 г.) і «Памятных книжек» губерняў (выдаваліся з канца 30-х гг. ХІХ ст.). У іх неафіцыйных частках часта публікаваліся гісторыка-краязнаўчыя нарысы, нататкі, гістарычныя дакументы. Пры ўсёй сваёй праўрадавай накіраванасці яны да пачатку 80-х гг. ХІХ ст. абуджалі інтарэс да гісторыі Беларусі. Віленскі, Гродзенскі, Віцебскі, Мінскі і Магілёўскі статыстычныя камітэты працавалі з рознай ступенню эфектыўнасці, але іх роля ў развіцці гістарычнай навукі ў Беларусі несумненная. Па сутнасці, статыстычныя камітэты былі адзінымі навукова-інфармацыйнымі цэнтрамі ў губернях, якія праводзілі комплекснае вывучэнне Беларусі. Камітэты выконвалі шматлікія запыты Рускага геаграфічнага таварыства, Пецярбургскай археаграфічнай камісіі, Генеральнага штаба. Цікава, што з канца 1848 г. пры віленскім генерал-гу-бернатары была ўведзена спецыяльная пасада чыноўніка па асобых даручэннях з мэтай збору статыстычных і гістарычных звестак. Як правіла, супрацоўнікі губернскіх статыстычных камітэтаў да сваіх абавязкаў ставіліся добрасумленна і з ініцыятывай. Уж о ў 30 – 50-я гг. ХІХ ст. з’яўляюцца «Исторические обозрения» і «Исторические описания» Віцебскай, Віленскай, Гродзенскай, Магілёўскай губерняў, Беластоцкай вобласці, статыстычныя карты і дэмаграфічныя табліцы па ўездам. У 40-я гг. ХІХ ст. пачынаецца сістэматычнае гісторыка-статыстычнае даследаванне заходніх губерняў краіны чыноўнікамі Міністэрства ўнутраных справаў (МУС). Доўгі час гэтыя работы выкарыстоўваліся толькі для службовых справаў. Таксама МУС Расіі ў сярэдзіне ХІХ ст. арганізавала комплекснае даследаванне регіёна сіламі аматараў гісторыі – праз афіцэраў, праваслаўных святароў, сапраўдных статскіх саветнікаў і нават генералаў.
Достарыңызбен бөлісу: |