Разгледжана І зацверджана на пасяджэнні Навукова-метадычнага савета бду



Pdf көрінісі
бет22/97
Дата02.01.2022
өлшемі1.94 Mb.
#454050
1   ...   18   19   20   21   22   23   24   25   ...   97
Аграметэаралогія-2

 
 
Табліца 9 – Залежнасць росту каранѐў пшаніцы ад тэмпературы глебы 
Паказчыкі росту 
Тэмпература глебы, 
о
С 

15 
20 
26 
33 
Лінейны прырост, мм 
11,8 
23,1 
23,7 
32,3 
1,0 
Павелічэнне сырой масы, мг 
81 
120 
121 
140 
1,9 
Колькасць клетак, якія ўтварыліся 
ўздоўж каранѐвага стрыжня 
 
57 
 
88 
 
173 
 
257 
 
– 
 
аптымальнай  мяжы.  Такім  чынам,  ад  тэмпературы  глебы  залежыць 
эфектыўнасць  унясення  ўгнаенняў,  але  пры  ўмове  дастатковага  ўвільгатнення 
глебы. 
Як  вядома,  многія  хваробы  і  шкоднікі  раслін  таксама  паяўляюцца  пры 
пэўных тэмпературах глебы.  
Такім чынам, пры набліжэнні тэмпературы глебы да біялагічнага мінімуму 
ці максімуму, роставыя працэсы раслін запавольваюцца, а пры іх дасягненні  – 
прыпыняюцца.  
 
1.4.2. Снегавое покрыва і перазімоўка раслін 
Снегавое покрыва ўсталѐўваецца пасля ўстойлівага пераходу тэмпературы 
паветра праз нуль у бок яе адмоўных значэнняў. Снегавое покрыва з’яўляецца 
прадуктам  клімату,  але  калі  ўсталѐўваецца,  то  потым  выступае  важным 
фактарам 
клімату. 
Пад 
уплывам 
снегавога 
покрыва 
адбываецца 
пераразмеркаванне  цяпла  і  вільгаці,  змяняецца  структура  цеплавога  і 


39 
 
радыяцыйнага  балансу.  Слой  снегу  разрывае  цеплаабмен  паміж  глебай  і 
паветрам.  
Снег  валодае  выключна  вялікай  адбівальнай  здольнасцю.  Так,  альбеда 
свежавыпаўшага  снегу  складае  90–95 %,  што  ў  3–4  разы  больш,  чым  для 
аголенай  глебы.  За  кошт  высокага  альбеда  адбываецца  другаснае  рассеянне 
адбітай  радыяцыі  ў  атмасферы,  што  істотна  павялічвае  прыродную 
асветленасць.  Акрамя  таго,  снег  мае  максімальную  выпраменьвальную 
здольнасць,  якая  спрыяе  інтэнсіўнаму  радыяцыйнаму  ахаладжэнню.  Таму 
радыяцыйны  баланс  снегавой  паверхні  заўсѐды  адмоўны,  што  паніжае 
тэмпературу  ніжняга  слоя  паветра,  за  кошт  чаго  ўсталѐўваецца  інверсійнае  яе 
размеркаванне, інакш кажучы, фарміруюцца снегавыя інверсіі. 
Фізічны  стан  снегавога  покрыва  характарызуецца  яго  вышынѐй, 
шчыльнасцю,  запасам  вады  і  характарам  залягання.  Палявыя  даследаванні 
фізічных  характарыстык  снегавога  покрыва  Браслаўскага  марэннага  ўзвышша 
паказваюць,  што  ў  межах  аднаго  ландшафту  характар  залягання  снегавога 
покрыва  залежыць  ад  пагодна-кліматычных  ўмоў,  формы  рэльефу  і 
асаблівасцей расліннага покрыва (табліца 10).  
Найбольшай зменлівасцю ў прасторы адрозніваецца магутнасць снегавога 
покрыва,  якая  залежыць  ад  колькасці  выпаўшага  снегу,  яго  шчыльнасці  і 
рэжыму  ветру.  Ветравыя  патокі  ва  ўзаемадзеянні  з  падсцільнай  паверхняй 
істотна  пераразмяркоўваюць  снегавое  покрыва.  Каля  розных  перашкодаў  і  ў 
паглыбленнях  рэльефу  (западзены,  яры,  лагчыны,  кустоў’е  і  г.  д.)  утвараюцца 
магутныя  адклады  снегу.  На  станоўчых  формах  рэльефу  (вяршыні,  верхнія 
часткі ўзгоркаў, вадападзелы) адбываецца здуванне снегу і агаленне глебавага 
покрыва. 
Шчыльнасць  снегу,  у  адрозненне  ад  яго  магутнасці,  мае  меншую 
прасторавую  зменлівасць.  Яна  залежыць  ад  магутнасці  снегу,  тэмпературы 
паветра  і  скорасці  ветру.  Найменшай  шчыльнасцю  валодае  свежавыпаўшы 
снег – 0,1–0,15  г/см
3
;  шчыльнасць  зляжалага  снегу  дасягае  0,6–0,7  г/см
3
.  Пры 
моцным  ветры  і  адлігах  снег  шчыльнейшы,  чым  пры  нізкіх  тэмпературах  і 
бязветранасці.  На  працягу  зімы  па  меры  назапашвання  снегу  пад  уздзеяннем 
сваѐй масы яго шчыльнасць павялічваецца на 10 % за месяц. 


Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   18   19   20   21   22   23   24   25   ...   97




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет