Прадмова. I. Прынцыпы беларускага правапісу


§ 9. Правапіс некаторых злучэньняў зычных



бет4/12
Дата25.07.2016
өлшемі0.96 Mb.
#220948
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   12
§ 9. Правапіс некаторых злучэньняў зычных.
ПРАВІЛА 18. 1) Злучэньні ТЦ, ЧЦ, чуваць як ЦЦ, а злучэньні ТЧ, ДЧ, як ЧЧ



чуваць:

пішацца:

маццы (матка)

матцы

даццы (дачка)

дачцы

загаччык

загадчык

рэццы

рэчцы

старасьвеччына

старасьветчына

і г. д.
Злучэньне ДС, дае ў вымове Ц, але пісаць трэба ДЗ



чуваць:

пішацца:

заместа:

люцкі

людзкі

людскі

швэцкі

швэдзкі

швэдскі

і г. д.
3) Злучэньне ТС дае Ц




чуваць і пішацца:

заместа:

полацкі

полатскі

брацкі

братскі

брацтва

братства

і г. д.
4) Злучэньні ЖС, ЗС даюць С




чуваць і пішацца:

заместа:

норвэскі

норвэжскі

францускі

французскі

і г. д.
5) Злучэньне ШЧ чуваць, як СЦ—




чуваць:

пішацца:

косцы

кошцы

мысцы

мышцы

і г. д.
6) Злучэньне СЧ чуваць, як ШЧ—




чуваць:

пішацца:

Прушчына

Прусчына

і г. д.
Практыкаваньне 22. Хто позна ходзіць, той сам сабе шкодзіць. Дудка грала жаласьліва. Ці знаў хто, братцы, з вас Тараса? Матцы сорак год, а дачцы дзесяць. Лёд на рэчцы затрашчаў. Парэчкі растуць пры рэчцы. Кожная ўстанова мае свайго загадчыка. У вагародчыку расьлі кветкі. У Смаленску перахаваліся старасьвецкія сьцены. Тут стаялі ваяводзкія палацы. У Слуцку ўсё палюдзку. Па беленькай жэрдачцы чырвоны пеўнік едзе (запаленая лучына). У ваднэй дзежачцы два цесьцечкі (яйцо). Слуцкія паясы вельмі харошыя. І ў анучцы грошы вядуцца. Шкадлівай кошцы хвост уцінаюць. Кошцы—шуткі, а мышцы—сьлёзы. Птушка сядзела ў клетцы. Тканіна была швэдзкага вырабу. Плытнікі загналі плыты ў Прусчыну. Ногі ў рэчцы, галава ў клетцы. Шануйце старасьветчыну! Сонца пякло неміласэрна. Яму шаснаццаць год. Два мядзьведзі ў аднэй бярлозе ня месьцяцца. Боская ласка ня дасьць нам хлеба і мяска. Сьціскаецца сэрца ад жалю.

Практыкаваньне 23. Сьпісаць і заўважыць правапіс слоў, надрукаваных звычайным шрыфтам.

Матцы сорак год, а дачцы дзесяць. У Слуцку ўсё палюдзку. Парэчкі растуць пры рэчцы. Пераплётчык апраўляе кнігі. Не па рэпачцы націнка, не па дзевачцы дзяцінка. У гародчыку расьлі кветкі. У сарочцы радзіўся. У Смаленску перахаваліся старасьвецкія гарадзкія сьцены. Тут стаялі ваяводзкія палацы. На лад пэрсідзкі ткуць яны. Навагрудзкі і Ашмянскі паветысумежны паміж сабою. Полацкія князібеларускія. Расхадзіўся, як брацкі звон. Па беленькай жэрдачцы чырвоны пеўнік едзе (запаленая лучына). У бочцы была нячыстая вада, а ў кадушцы—чыстая. У ваднэй дзежачцы два цесьцечкі. Гэтай загадцы няма разгадкі. Слуцкія паясы вельмы харошыя. Бяда па бядзе, як па нітачцы, ідзе. І ў анучцы грошы вядуцца. Шкадлівай кошцы хвост уцінаюць. Кошцы далі малака ў чаропачцы. Кошцы—шуткі, а мышцы—сьлёзы. Лёд на рэчцы затрашчаў. Птушка сядзела ў клетцы. Тканіна была швэдзкага вырабу. Плытнікі загналі плыты ў Прусчыну. Ногі ў рэчцы, галава ў клетцы (каноплі).

ПРАВІЛА 19. 1) У злучэньнях СТН, СТЛ, ЗДН і РДН зьнікае Т і Д:

чуваць і пішацца:

заместа:

пачэсны

пачэстны

позны

поздны

шчасны

шчастны

шаснаццаць

шастнаццаць

слаўся

стлаўся

міласэрны

міласэрдны

і г. д.

2) Злучэньні ДЦ і ЦЬСЯ даюць ЦЦ:



чуваць і пішацца:

замест:

дваццаць

двадцаць

пятнаццаць

пятнадцаць

мыцца

мыцься

часацца

часацься

і г. д. (бач. Прав. 17. 2), 3).

Практыкаваньне 24. Сьпісаць і заўважыць правапіс слоў, надрукаваных звычайным шрыфтам.

Хто позна ходзіць, той сам сабе шкодзіць. Мы вучыліся францускай мове. Лепш позна, як ніколі. Сонца пякло неміласэрна. Яму шаснаццаць год. Слаўся туман па даліне. Не радзіся краснай, а радзіся шчаснай. Двойчы дзесяць—дваццаць, а двойчы дзевяць—восемнаццаць. Стаіць дуб, на дубе дванаццаць гнёзд, у кожным гнязьдзе па чатыры сініцы, у кожнай сініцы па чатырнаццаць яец—сем чорных і сем белых (год). Яны спазьніліся на лекцыю. Конь і на чатырох нагах спатыкаецца. На беднага Макара шышкі валяцца. Чужое лычка плаціцца рамушком. Два мядзьведзі ў аднэй бярлозе ня месьцяцца. У голад і нішчымнае смачна есца. Дудка грала жаласьліва. Позьняя восень. Старое нешта ўсё ўспамінаецца. Некі невядомы жаль уздымаецца. Мы рашалі вусныя задачкі. Сьведкі былі пачэсныя людзі.

§ 10. Правапіс прыназоўнікаў і прыставак.

ПРАВІЛА 20. А. Прыназоўнікі з другімі словамі пішуцца то асобна, то зьлітна.

1) Прыназоўнікі пішуцца асобна ад тых часьцін мовы, каторыя скланяюцца. У такіх разох пасьля прыназоўніка можна паставіць пытаньне, напр.: Наскочыла каса (на што?) на камень. Дзеці жывуць (пры кім?) пры бацькох. Мышы ўміраюць (без чаго) без яды цераз некалькі гадзін.

2) Прыназоўнікі пішуцца зьлітна:

а) з дзеясловамі і іх формамі, напр.: дагнаць, успомніць, напісаць, зрабіць, паехаць, прыбіць; зроблены, пазычаны, забіты; даганяючы,, падбіваючы, заварыўшы;

б) з прыслоўямі: пазалетась, панашаму, памойму, даволі, напавер, дагары, спадыспаду, спачатку, назаўсёды, уверх, уніз і інш.

Б. Пры злучэньні прыназоўнікаў з наступнымі словамі, трэба адрозьніваць такія выпадкі:

1) Калі прыназоўнік канчаецца на зычны гук, а наступнае слова пачынаецца гукам і, то вытвараецца гук ы, напр.: спад+іспаду=спадыспаду, з+ішло=зышло, пад+ішоў=падышоў.

2) А калі прыназоўнік канчаецца на галосны гук, то і таго слова, з каторым прыназоўнік зьліваецца, скарачаецца ў й, напр.:

за+ісьці=зайсьці, пры+ісьці=прыйсьці, пры+іменьнік=прыйменьнік, за+іменьнік=займеньнік, вы+ісьці=выйсьці.

Таксама з дзеясловам прошлага часу “ішоў”: прыйшоў, пайшоў, знайшоў, перайшоў і г. д.

3) У іншых выпадках прыназоўнік беспасрэдна далучаецца да таго слова, з каторым зьліваецца ў адно непадзельнае слова, напр.: пад+даць=паддаць, за+мкнуць=замкнуць, вы+біць=выбіць.

4) Складаныя прыназоўнікі пішуцца з злучком: з-за, з-пад, па-над.


Увага: 1) Калі прыназоўнікі пішуцца зьліта, то называюцца прыстаўкамі: безбаязна, прыпынак, напісаць, зайсьці.

2) Некаторыя прыназоўнікі зусім ня ўжываюцца асобна: уз, раз, вы, пера, су, пра, напр.: уздых, усход, разбор, выгнаць, выйсьці, пераехаць, сусед, прадзед.
Практыкаваньне 25. Абы-як прыйшло, лёгка і з рук сышло. З дурнем ні знайсьці, ні згубіць. Кругом абышоў ды назад прыйшоў. Мы ўвайшлі ў хату. Над пешым арлом, і сарока з калом. Шалёная муха укусіла за вуха. Мядзьведзь накінуўся на стральца. Калі ўрод, дык і ўмалот. Загадаю загадку, закіну за градку, няхай мая загадка да налецьця ляжыць (жыта). Да дому было тры вярсты. Мы прыйшлі дадому раніцай. Хоць бяздворан, да ўсюды праворан. На капейку патравы, а на рубель прыправы. Сяк-так, накасяк, абы не палюдзку. На доўгі век, на добрае здароўе. Шатавіла-матавіла па-нямецку гаварыла, па-турэцку заварочвала, сьпераду шыльца-вільца, спадыспаду палатно, а зьверху аксаміт (ластаўка). Ляцеў воран па-над морам. Выскачыў карпечка з запечка. Покі сонца ўзыдзе, раса вочы выесьць. Ён чалавек з падысьцем (з хітрасьцю). Ня войтава дачка, а дарэчы гаворыць. Свой свайму паняволі брат. Па няволі ня плачуць. Усяго патрошку. Не па-бацькаўску робіш. Паверх дзярэўя ходзіць. Засталося адно падысподзьдзе. Надышла восень. Лёстачкамі душу вымае. Хоць раз, да наўскач. Любога госьця ўлетку частуюць мядком, а ўвосень—малачком.

Практыкаваньне 26. Сьпісаць і падчыркнуць словы пасьля пытаньня.

Чайка наскочыла (на што?) на камень. Кніга ляжала чым?) у шуплядзе. Прыйшла чапля ў госьці каму?) к жураўлю. Анцік пайшоў гуляць кім?) з айцом. Рыбакі ад’ехалі далёка (ад чаго?) ад берагу. Заяц пабег (па чым?) па полі. Кроў цякла чаго?) з раны. Ліс дабраўся (да каго?) да курэй. Птушка ўляцела (куды? у што?) у хату. Дзеці сядзелі (пад чым?) пад дубам. Жураўлі ляцелі (над чым?) над лесам. Найшла каса (на што?) на камень. Паднялося сонца (над чым?) над лесам. Дзеці жывуць (пры кім?) пры бацькох. Вораг адступіўся (ад чаго?) ад горада. Сьнег скрыпіць (пад чым?) пад нагамі. Мы прачыталі казку (пра каго?) пра козьліка. Мядзьведзь накінуўся (на каго?) на стральца. Селянін паехаў у лес (чаго? па што?) па дровы. Скарынкі валяліся (пад чым?) пад сталом. Сабака стаяў (перад кім?) перад гаспадаром. Няма торгу (без чаго?) бяз звадкі.

ПРАВІЛА 21. 1) Прыназоўнікі—ад, над, пад, перад, пра—незалежна ад таго, ці пішуцца яны зьлітна ці асобна, не зьмяняюць д на т і заўсёды маюць д (ад хаты, над хатай, пад хатай, перад хатай; адтуль, аддаць, падходзіць; прадвесьне, прадмова, прадстаўнік, падпісаць, надпісаць).

Таксама прыназоўнік аб не зьмяняе б на п ніколі (аб пень, абсыпаць, абкідаць).

Калі прыназоўнікі з, без (бяз), уз, раз, цераз, пішуцца зьлітна, то перад глухімі зычнымі—к, п, с, т, ф, х, ц, ч, ш зьмяняюць з, на с, а перад звонкімі не: раскачаць, скінуць, беспарадны, бясьпечна, рассыпаць, усхадзіць, расчыніць, сшыць, сьціснуць, бясформены, але—згінуць, зрабіць, бяздомны, узгадаваць, раздаць, разьбіць.

Але калі з, без (бяз), цераз пішуцца асобна, то ніколі з на с не зьмяняюць: з хаты, без таго, бяз хлеба, цераз ток.



Практыкаваньне 27. Ад пачыну залежыць дзела. Адважны не баіцца няўдачы. Абсьліненая ваўком авечка ў лес бяжыць. Ад сьмерці няма зельля. Абсохла зямля. Ад ліха ціха, але і дабра ня чуваць. Жораў з цяплом, а ластаўка з лістом. Расчынеце сені і хату! Усхадзілася шура-бура. Часам з квасам, а парою з вадою. Вышлі жнеі з сярпамі на ніву. Які гэта старац з хлопцам ідзе? З песьні слова ня выкінеш. Хітра, мудра, з невялікім коштам. З поўначы цёмнае нудная восень прышла. Адзін жук пражыў без яды тры годы. Жалем сціскаюцца грудзі. Цесна зьбіліся нашы хаты. Дзьверы расчынены насьцеж. Жыта зжата. Век зжыць, ня мех сшыць. Мой мілы пакою, добра мне з табою! З чужога каня і ў балоце злазяць. Цераз поле чалавек ідзе. Лепей з добрым згубіць, як з благім знайсьці. Пакуль сыты ссохне, дык худы здохне. Куды конь з капытом, туды і рак з клешняй. Грошы круглы, ад таго і коткі. Ластачкі падпускае. Ня ведаеш, ад чаго палепшае. Ад ціха ўсё ліха. Начлегу з сабою ня носяць. Сьмех з панскіх ботаў: адзін згарэў, а другі сабака зьеў. Сказаў казку з прыказкаю. Работа не бясчэсьціць чалавека. Астаткі з хаткі. Ні сшыць з ім, ні спароць. У яго ўзімку лёду не дастанеш. Перад сьмерцю ўсе роўны.

Задачка 21-ая. Сьпісаць і прыназоўкі напісаць разам ці асобна.

Мы ў—вайшлі ў—хату. Кола на—ехала на—камень. Голуб кружыўся над—хатай. Мы да—йшлі да—хаты праз—гадзіну. Сонца за—йшло за—гору. Яблык заваліўся за— дзерава. Цесьля скінуўся з—страхі. Ён падскочыў пад— столь. З—касою пагоды ня ждуць. З—плеч ды ў печ. Ты ад—варот, а ён цераз плот. У—лені баляць калені. Нож за—кінуўся за—стол. Шалёная муха ў—кусіла за—вуха. Калі ў—род, дык і ў—малот. На—галодны зуб добра і гэта. На—доўгі век, на—добрае здароўе. Над—пешым арлом і сарока з—калом. На—свайго на—паў. На—аднэй нядзелі сем пятніц. На—няўся, як пра—даўся. На—сем двор адзін тапор. На—сваім кані, як хачу, скачу. На—страшыў мех, дык і торба страшна. Тады маю, як у—руках трымаю. Няма торгу бяз—звадкі. Адзін вандроўца па—моры прабыў без—яды больш за—шэсьць дзён і потым на—пісаў, як ён жыў у—часе голаду. У—першыя дні яго мукі былі страшэнныя.



Практыкаваньне 28. Сьпісаць і падчыркнуць прыназоўнікі і прыстаўкі з літарамі д і б.

Пад табой забілі каня. Паднёс вышэй нябёс. Падступецеся бліжэй, пакланецеся ніжэй. Пад ляжачы камень вада не бяжыць. Адвага гарады бярэ. Ад ліха ціха, але і дабра ня чуваць. Адкуль хмары, адтуль і дождж. Ад пачыну залежыць дзела. Перад невадам рыбы ня ловяць. Адважны ня баіцца няўдачы. Ад сварак не баліць карак. Над хатай лётаў каршун. Сноп ад снапа на дзьве стапы. Абсьліненая воўкам авечка ў лес бяжыць. Не аб тым гутарка. Адказ, як шыла. Ад дошкі да дошкі, а ў сярэдзіне ні крошкі (гавораць пра стараннага, але няздольнага). Ад сьмерці няма зельля. Абсохла зямля.



Задачка 22-ая. Сьпісаць і паставіць дзе трэба, з або с.

Зоркі ра—сыпаліся па небе. Ра—чынеце сенцы і хату! У—хапіўся, як апараны. Дуб шырока ра—пусьціў сваё гальлё. Сад ра—пусьціўся. Яйцо ра—душылася. Ра—ьмяні мне грошы! Ра—капайце гэтую яму! Ра—важыў, як ра—мазаў. Ра—хадзіўся як Марка ў пекле. У—хадзілася шура-бура. Уступі дурню— —пасеньне заслужыш. Дзьверы ра—чынены насьцеж. Яны жывуць бя—ьпечна. Бе—парадная справа. —крывіўся як серада на пятніцу. —ьпераду грэе, а —заду вецер вее (загадка пра каваля). Ра—ьліўное мора. Жалем —ьціскаюцца грудзі. Цесна —ьбіліся нашыя вёскі. З неба —валілася зорка. Нашая хата стаіць на ў—горку. Жыта —жата. У—горкі абсохлі. Бе—надзейная справа.



Практыкаваньне 29. Сьпісаць і прыназоўнікі з, без (бяз), цераз падчыркнуць.

Жораў з цяплом, а ластаўка з лістом. Часам з квасам, а парою з вадою. Без запасу ані часу. Бяз прылады нічога ня зробіш. Баба з калёс—калёсам лягчэй. Хітра, мудра, з невялікім коштам. Мой мілы пакою, добра мне з табою! З песьні слова ня выкінеш. З чужога каня і ў балоце злазяць. З поўначы цёмнае нудная восень прыйшла. Адзін жук пражыў без яды тры годы. Цераз поле чалавек ідзе. Які гэта старац з хлопцам ідзе? Бяз часу ня будзе квасу. Мышы ўміраюць бяз яды цераз некалькі гадзін. Выйшлі жнеі з сярпамі на ніву. Без языка, а мудра гаворыць (кніжка).


§ 11. Правапіс адмоўных дапаможнікаў НЕ, НІ.
ПРАВІЛА 22. Адмоўе не (ня) з наступнымі за імі словамі пішацца зьлітна і асобна.

А. Зьлітна яно пішацца ў такіх разох:

1) Калі слова бяз не ня ўжываецца: нябожчык, небарака, немач, недасол, нягода.

2) Калі слова з адмоўем можна замяніць другім падобным па значэньні словам без адмоўя: няшчасьцегора, непрыяцельвораг, няпраўдападман, нягодны—благі, нявеселасмутна, неспадзяванараптоўна.

3) Калі слова без адмоўя не мае адваротнае, супраціўнае значэньне: няшчасьцешчасьце, няпраўдапраўда, неахайныахайны.

4) Не пішацца зьлітна з неазначальнымі займеньнікамі: некаторы, неякі, нечага, нехта, нешта, нечы, неякісь і з некаторымі меснымі і часоўнымі прыслоўямі: некалі, недзе, некуды, неадкуль, прычым у такіх разох на не прыходзіцца націск.



Б. Не (ня) пішацца асобна:

1) Ад дзеясловаў—не прачытаць, ня вернешся, не прайсьці, за выключэньнем слоў, каторыя бяз не ня ўжываюцца: недамагаць, ненавідзець, няволіць, няможацца.

2) Калі за сказам з адмоўем ідзе сказ з адваротным, супраціўным значэньнем, г. значыць, калі пасьля адмоўя стаяць злучнікі а, але: напр.: Не векавое, а ракавое. Гэта былі не разумныя, а хітрыя людзі.

3) Калі пасьля адмоўя можна сказаць ёсьць: Ня дзіва (ня ёсьць дзіва), што малако сіва. Багацьце ня шчасьце (ня ёсьць шчасьце, а нешта іншае).



Практыкаваньне 30. Няпраўдаю сьвет пройдзеш, але назад ня вернешся. Пісаў пісака, што не перачытае небарака. На бітай дарозе трава не расьце. Сыты галоднаму не спагадае. З незабітага ліса шубы ня шыюць. Шкода— у дварэ няўзгода, а на дварэ непагода. Калі няўрод, дык і неўмалот. Ня дзіва, што карова чорна, а малако сіва. Не называўся забытым мой край. Хто пытае, той ня блудзіць. Мой брат здольны, але не старанны. У хаце было неахайна. Недасол на стале, а перасол на сьпіне. Чоран воран, да ня птух; хоць з крыльлямі, да ня сокал; шэсьць ног мае, зямлю капае (жук). Нявесела выглядае надвор’е ўвосень. Наш дзед стаў недамагаць. Нудна і няпрытульна навокала. Бела мыецца, да ня чыста ходзіць. Вясна не мясна, а восень не малочна. Вачом завідна, да жывату не пажытачна. Дзе недагляд, там наклад. Гэта не пярэліўкі. І мала, і няўдала. Грозен, да ня боязен. Госьць, як нявольнік. Гулі не аднаго ў лапці абулі. Лецейка ня ўлежна, дык уежна. На табе, нябожа, што мне ня гожа.

ПРАВІЛА 23. Адмоўе ні пішацца то асобна, то зьлітна.

А. Асобна ні пішацца:

1) Калі выражаецца поўная адмоўнасьць, напр., ні разу, ні гугу; ні грозьбаю, ні просьбаю; ні вала, ні кала.

У такіх разох часта, замест ні кажуць ані. Ані вухнуў, ані рухнуў. Ані вухам не вядзе. Аніяк няма спосабу.

2) Калі ні можна замяніць злучнікам і, напр.: Ня ўмее ні чытаць, ні пісаць=Ня ўмее і чытаць, і пісаць.

3) Калі ні ўжываецца для памацненьня выказьніка ці акалічнасьці; тады сказ пачынаецца словамі: як, куды, каго, адкуль, напр.: Як ні круці, а давядзецца ўмярці. Куды ні кінь—усюды клін. Каго ні спытпй—усе маўчаць.

У такіх разох ні мае станоўны сэнс, а не адмоўны: як ні=усяляк, куды ні=усюды, каго ні=усіх, хто ні=усякі, дзе ні= усюды, калі ні=заўсёды.

4) Калі ў сказе некалькі адмоўяў, то пры асабовым дзеяслове пішацца не (ня), а пры другіх словах ні; напр.: Ні панюхаць не далі. Ні расінкі ня было ў роце. Ні да якой работы няма ахвоты.

Б. Адмоўе ні пішацца зьлітна:

1) з адмоўныыі займеньнікамі: ніхто, нішто, нічый, ніякі, ніводзін.

2) з адмоўнымі прыслоўямі: ніколі, нідзе, нікуды, ніяк, ніадкуль, ніколькі.

Практыкаваньне 31. Папаў, як у нерат: ні ўзад, ні ўперад. Бяда, калі ў жыце лебяда, але няма горшай бяды, калі ні жыта ні лебяды. Колькі вутка ні мудруй, а лебедзем ня будзеш. Ні мора, ні зямля—караблі ня плаваюць, бо нельга (балота). Ішоў маладзён ні дарогай, ні пуцём; умыўся ні вадою, ні расою, а ўцёрся ні тканым, ні праным (месяц). Коціцца брыльца—ні дна, ні рыльца (яйцо). Ні відам ня відаць, ні ў казках сказаць. Ні гадана, ні жадана, а само прыйшло. Ні за што, ні пра што. Ні ладу, ні складу. Ні сьцяты, ні павешаны. Ні мукі пылінкі, ні солі драбінкі, ні пітва расінкі. Ні самому паглядзець, ні людзям паказаць. Ні стуку, ні груку. Ні то рыба, ні то мяса. Дзіравага мяшка як ні супаўняй, ніколі ня супоўніш. Як ваўка ні кармі, а ён усё ў лес глядзіць. Не сядзі, дзіцятка, бокам: тут табе не нарокам. Нядбаламу ня жаль часу. Гулявы нож ні на што ня згож. Нібы то была жывая вада. Ні выплюнуць, ні праглынуць. Ні да якой работы няма ахвоты. Нідзе так, як там. Ні калі тое было, ні калі тое будзе. Ні к воднаму берагу ня прыстаў. Ні адтуль, ні адсюль. Ні нашым, ні вашым. Ні туды, ні сюды. Ніхто ня знае, што яго чакае. Каму няймецца, таму заўсёды ілжэцца. З дурнымі ні знайсьці, ні згубіць.
§ 12. Правапіс іменьнікаў.
1. а) Назоўны склон адзіночнага ліку.
ПРАВІЛА 24. Калі іменьнікі стаяць у назоўным склоне адзіночнага ліку, то

1) на канцы жаночага роду пішацца пры цьвёрдай аснове а, а пры мяккай аснове—я: вёска, рэчка, як сястра, вада; доля, вішня, як зямля, гульня;

2) на канцы ніякага роду (і ў вінавальным склоне) пішацца пры цьвёрдай аснове пад націскам о, бяз націску а: сяло, гняздо; мора, вока; а пры мяккай аснове пад націскам ё, бяз націску е: жыцьцё, гальлё, поле, сьмецьце, чытаньне.

Толькі ў такіх словах, як: цемя, вымя, рамя, бярэмя, стрэмя, зерня на канцы будзе я, як імя, кураня, парася і інш.



Практыкаваньне 32. Ня разам Вільня збудавалася. Нас запрасілі на вясельле. Лазьня стаяла за гумнамі. Яго доля ў канцы поля. Наша поле багата родзіць. Пры гасьцінцы стаяла кузьня. На хаценьне ёсьць цярпеньне. Няволя і плача, і скача. Старая чарэшня ссохла. Не канечне яму яечня. Поле роўна ляжыць, да гуляць не вяліць. Вам незнаёма нядоля людзкая, беднага жыцьця нуда. Змалочанае зерня веюць. Загула малатарня ў халодным асеньнім паветры. Полымя ахваціла ўвесь будынак. Гаспадыня падала сьнеданьне. Белае поле, чорнае насеньне, хто яго сее, той разумее (пісьмо). Чую прычытаньне, чую плач я нечы. Іван любіў езьдзіць на паляваньне. Гняздо сваё вожык робіць з сухога лісьця. Ускінуў бярэмя на рамя. Вецьце было купчастае. Дарма надзея была. Дурное палажэньне і добраму спакушэньне. Шчасьце цьвіло тут, як макавы цьвет. Круціць вецер сухое лісьце. Ня мела баба клопату, дык купіла парася. Стаіць хвоя на кургане. Сям’я душ трыста, багата, а ўсяго два локці хата. Сьвіньня стала рыць карэньне. Вецер паламаў гальлё. Настала добрае жыцьцё.

Задачка 23-яя. Сьпісаць і замест рысак паставіць літару я або е.

Круглае пол—. Шчасьц— цьвіло тут, як макавы цьвет. Няшчасьц— ў дзецях—няшчасьц— ў лецях. Лазьн— стаяла за гумнамі. Нас запрасілі на вясельл—. Пры гасьцінцы стаяла кузьн—. На хаценьн— ёсьць цярпеньн—. Нявол— і плача, і скача. Старая чарэшн— ссохла. Не канечне яму яечн—. Пол— роўна ляжыць, да гуляць не вяліць. Поўна пун— авец. Загула малатарн—. Змалочанае зерн— веюць. Падае сухое лісьц— з дрэў. Стала пол— чыстае. Белае поле, чорнае насеньн—; хто яго се—, той разуме—. Чую прычытаньн—, чую плач я нечы. Брат любіў езьдзіць на паляваньн—. Чалавек мае ўяўленьн— і сумленьн—. Сьмецьц— выносяць на сьметнік. Вецьце было купчастае. Студн— была на панадворку. Не караньн—, а сваё дураваньн—. Нядзел——сёмы дзень у тыдні. Гаспадын— падала сьнеданьн—. Полым— ахваціла ўвесь будынак. Ускінуў бярэм— на рам—. Дарма надзе— была. Спаленай нівы жаданьн— ня збыта: міма хмурынка прайшла. Усё пра шчасьц— нам казала. Пазычаньн— на неадданьн—. Зельл— заглушыла грады. Карэньн— пасохла. Няхай плачам у сіняй далі песьн— разальлецца! Круціць вецер сухое лісьц—.


б) Назоўны склон множнага ліку.
ПРАВІЛА 25. Іменьнікі множнага ліку ў назоўным склоне для ўсіх радоў маюць пры цьвёрдай аснове канчатак ы, а пры мяккай і гартаннай (заднянёбнай) аснове—і: браты, хлопцы, гарады, подпісы; вокны, колы, нябёсы; сёстры, галовы, каліны; кавалі, рогі, краі, салаўі; полі, здарэньні, іменьні; дулі, ногі, рукі, і г. д. Але ад гэтага правіла здараюцца такія адступленьні:

1) Некаторыя іменьнікі з цьвёрдай асновай, апроч звычайных канчаткаў множнага ліку (ы), маюць і другія канчаткі, напр.:

а) іменьнікі з суфіксам—ан—ян ужываюцца і з канчаткам е, хоць лепш пісаць ы: селянін—сялянысяляне, мешчанінмяшчаны—мяшчане, цыган—цыганы—цыгане, мінчанін—мінчаны—мінчане, баярынбаярыбаяра (тут гук “а” заместа гука “э” пад уплывам аканьня).

б) іменьнікі з суфіксам—ат—ят (назовы маладых жывёлін) ужываюцца і з канчаткам а, але лепш пісаць ы: куранякураняты—куранята, лісянялісянятылісянята, ваўчаня—ваўчаняты—ваўчанята, цяляцялятыцялята; таксама небажанебажатынебажата, дзяўчадзяўчатыдзяўчата, курчакурчатыкурчата і інш.

Часам ужываюцца і такія формы: рукаўрукавы—рукава, варотыварота, дровыдрова.

2) Наступныя іменьнікі з цьвёрдаю асноваю маюць канчатак і заместа ы: сусед—суседзі, людлюдзі, гон—гоні (пэўная мера зямлі), чортчэрці, калена—калені; радзей сустракаецца ў гэтых словах канчатак ы: чарты, суседы, гоны, калены.


2. а) Родны склон адзіночнага ліку.
Канчатак ая.
ПРАВІЛА 26. У родным склоне адзіночнага ліку канчатак ая маюць іменьнікі мужч. роду, калі азначаюць:

1) прадмет жывы: сына, брата, кума, свата, гаспадара, пісара, стоража, Язэпа, Васіля, Грыгора, каня, вала, воўка і ваўка, сокала і сакала, ільва, вераб’я, салаўя, вужа, зьмея і г. дал.

2) прадмет няжывы, але непадзельны, г. зн. такі, часьць якога ня можа назвацца імем цэлага прадмета: бота, плуга, сярпа, нажа, пня, кошыка, малатка, стала, коласа, мяшка, куста і пад.

3) названьні часьцей цела: пальца, кіпця, языка, зуба, вуса, локця, носа і г. д.

4) названьні месяцаў: месяца кастрычніка, лістапада, сьнежня, студня, мая, траўня, чэрвеня, ліпня, жніўня і г. д.

5) названьні мер, грошай, танцаў: сажня, гарца, хунта, пуда, мэтра, літра і пад.; граша, рубля, траяка, шэлега, франка, даляра і пад.; казака, вальца і пад.

6) канчаткі ая ў родным склоне маюць і іменьнікі ніякага роду адзіночнага ліку: сяла, акна, вядра, мора, неба, поля, шчасьця, жыцьця, гальля і г. д.
Канчатак ую.
Канчатак ую ў родным склоне адзіночнага ліку маюць іменьнікі мужч. роду, калі яны азначаюць:

1) названьні матэрыялаў і наогул няжывых прадметаў, часьць каторых наз. імем цэлага прадмета: цукру, тутуну, алею, сьнегу, дыму, туману, попелу, пяску, прыску, агню, моху, граніту, паперу, лёду, шроту, палыну, дажджу, гароху, ячменю, кісялю, дёгцю, шоўку, аксаміту і г. д.

2) разумовыя паняцьці: розуму, жалю, гневу, сну, часу, клопату, суму, болю, страху, смутку, запалу, поступу, грому, лому, рынку, веку, року, роду, міру, дару, усходу, заходу, ценю, звычаю, пакою, жару, прымусу, сьвету, краю, адпачынку, торгу і пад.;

3) прадметы зборныя: люду, натоўпу, народу, лесу, гаю, бору, саду, хвойніку, ельніку, бярэзьніку і пад.;

4) іменьнікі чужаземнага пахаджэньня: факту, акту, дакумэнту, фундамэнту, экзаміну, працэнту, працэсу, курсу, тому, мэталу, ганку, пляцу, маху, гатунку, густу, гумару, кантракту, камісарыяту, інстытуту, унівэрсытэту і пад.;

5) часам адзін і той-жа іменьнік у родным склоне ўжываецца то з канчаткам а-я, то з у-ю ў залежнасьці ад таго, што ён абазначае, напр.:

а) калі абазначае асобны прадмет з пэўнаю формаю, то будзе канчатак а-я: няма (асобнага прадмета) каменя, гада, зьвера, ліста, папера (дакуманта, напр.);

6) а калі гэтым-жа іменьнікам абазначаецца нешта зборнае, то будзе канчатак у-ю: “няма каменю” (каменьняў, масы); “там зьверу шмат і ўсялякага гаду”; “назьбіралі лісту”; “не хапіла паперу”; “ня было вечару” (забавы), але “чакаў вечара” (канец дня);

6) у некаторых словах у родным склоне канчатак а-у ўжываецца аднолькава, з роўным значэньнем, напр.: з моста і з мосту, аўса і аўсу, чацьвярга і чацьвяргу, дня і дню, плота і плоту, дома і дому, да поўдня і да поўдню, з воза і з возу;

7) у назовах гарадоў, рэчак, краёў, сёл, вёсак родны склон канчаецца: а) у вадных выпадках на а (я): з Барысава, з Рагачова, з Кракава, з Магілёва, з Міра, з Любліна, з Кіева, з Капыля, з Сьвержына і пад.;

б) у другіх ужываюцца абудвы канчаткі—а (я)у (ю): з Гомеля і з Гомелю, з Нясьвіжа і з Нясьвіжу, з Бэрліна і з Бэрліну, з Парыжа і з Парыжу;

в) а ў трэціх ужываецца заўсёды канчатак—у (ю), калі аснова канчаецца на к: з Менску, Слуцку, Смаленску, Полацку, а таксама ў іменьніках: з Каўказу, Крыму, Ягіпту, Тыфлісу, Дону, Дунаю, Лёндону, Рыму, Мадрыду.



Практыкаваньне 33. На вуліцу сьмецьця ня выносяць. Прыглядайцеся да жыцьця белага сьвету. За туманам сьвету ня відно. Маленькі сабачка да веку шчаня. Нідзе агню ня відно. Жаўцеюць палоскі позьняга аўсу ці ячменю. Бегала ліска каля лесу блізка. Без правадыра войска гіне. За вачыма сьвету ня бачыць. Няма дыма без агню. Вада затапіла многа берагу. На беразе стаяла многа народу. Далёка ад нашага краю ёсьць вялікія азёры, або моры. Ад чужога шалу ў галаве круціцца. У чужую галаву розуму не накладзеш. Шукай ветру ў полі. Каяньне ёсьць, да павароту няма. Голы разбою не баіцца. У страха вочы вялікія. Ня мела баба клопату, дык купіла парася. Без абручыка, бяз дна—нідзе дзірачкі няма (яйцо). Пасярод лесу дзежка кісьне (яблык). Не разьбіўшы гаршчочка, ня будзеш есьці кашкі (арэх). Тань, да тавару ня гань. З чужога коніка і ў гразі злазяць. Нават свойскія качкі і гусі пачуваюць час выраю. Усе птушкі слухаюць свайго правадыра. Каля шляху, у чыстым полі, магіла стаіць. Недалёка ад берагу было падводнае каменьне. Баючыся трэску, і ў лес ня трэба хадзіць. Штодня варкатня.

Задачка 24-ая. Сьпісаць і паставіць канчаткі ая або ую.

У чужое проса ня сунь нос—. Няма дыму без агн—. У пужлівага купц— ні грошай, ні тавар—. Маленькі сабачка да век— шчаня. Гэтага цьвет— па ўсім сьвету. За туманам сьвет— ня відно. І дн— таго няма, каб было спакойна. Нідзе агн— ня відно. На гэта ня было ўгавор—. Жаўцеюць палоскі позьняга аўс— ці ячмен—. Вада залівала многа бераг—. Далёка ад нашага кра— ёсьць вялікія азёры, або моры. З вялікага гром— часам малы дождж бывае. Дожджык— просіць зялёнае жыта. Хоча даждж— ярына. У страх— вочы вялікія. Ня мела баба клопат—, дык купіла парася. Без язык—, а мудра гаворыць (кніга). Без абручык—, бяз дна—нідзе дзірачкі няма (яйцо). Пасярод лес— дзежка кісьне (яблык). Багатаму шкада карабл—, а беднаму кашал—. Не разьбіўшы гаршчочк—, ня будзеш есьці кашкі (арэх). Паложана пячаць, без тапар— не пачаць (лёд). Бегала ліска каля лес— блізка. Бяз провад— войска гібне. Ні род—, ні плод—, як бел-камень у воду. Ані гарэлага шэлег— няма. Што з воз— ўпала, то прапала. Баючыся трэск—, і ў лес ня трэба хадзіць. Дай каню аброк—, прыедзеш к сроку. Шукай ветр— ў полі. Мур— лобам не разаб’еш. За посул гнев— няма. З поўначы цёмнае, сівер— дальняга нудная восень прыйшла; з луг— зялёнага жыцьце-красу прыняла. Недалёка ад бераг— было падводнае каменьне. Ад холад— мошкі зашываюцца ў шчыліны. Нават свойскія качкі і гусі адчуваюць час выра—. Усе птушкі слухаюць правадыр—. Каля шлях—, у чыстым полі, магіла стаіць. Свайго розум— нікому ня ўложыш.


б) Родны склон множнага ліку.
I. Мужчынскі род.
ПРАВІЛА 27. 1) У родным склоне множнага ліку ўсе іменьнікі мужч. роду звычайна маюць пад націскам канчатак оў—ёў: братоў, сталоў, пнёў, ласёў, а не пад націскам—аўяў: народаў, страхаў, локцяў.

2) Некаторыя іменьнікі мужчынскага роду множнага ліку маюць чыстую аснову (без канчатку), напр.:

а) іменьнікі з устаўкаю анян: сяляне—сялян, мяшчанемяшчан, цыгане—цыган;

б) таксама словы: дзень, раз, год, чалавек, рог і інш., напр.:

сем дзён, сто раз, шэсьць год, дзесяць чалавек, некалькі рог (заместа “нёў”, “разоў”, “гадоў”, “чалавекаў”, “рагоў”).

3) Тры словы мужч. роду: госьць, конь, грош, у родным склоне множнага ліку пад націскам маюць канчатак ей, а не пад націскам—ай—яй: госьцьгасьцей, коньконяй, грош—грошай, як людзілюдзей, а часам—лапцей. (Вышлі на поле жнеі з сярпамі ў лапцях лазовых, а хто без лапцей. Я. Кол.).


II. Ніякі і жаночы род.
А. 1) Родн. склон множн. ліку іменьнікаў ніякага роду ўжываецца без канчаткаў (можа мець чыстую аснову) і з канчаткамі мужчынскага роду—оў (еў)—аў (яў), напр.: возера—азёр—азёраў, дрэвадрэўдрэваў, лета—летлетаў, местаместместаў, месцамесцмесцаў, вядро—вядзёрвёдраў, карытакарыткарытаў, небанябёснябёсаў, словаслоўсловаў, полепольпалёў, пісьмопісемпісьмаў, вокныаконвокнаў, палотныпалацёнпалотнаў, вогнішчавогнішчвогнішчаў, варотываротваротаў, дровыдроўдроваў, калёсыкалёскалёсаў і г. д.

2) Заўсёды прымаюць канчатак—аў (яў):

а) дзеяназоўнікі, напр.: адкрыцьцяў, апавяданьняў, здарэньняў, пытаньняў, перажываньняў, стварэньняў, а таксама пачуцьцяў, прыслоўяў і пад.;

б) іменьнікі зборныя ў тых разох, калі яны прымаюць форму множнага ліку, напр.: каменьнякаменьняў, карэньнякарэньняў, лісьцялісьцяў, крыльлякрыльляў, кольлякольляў і пад.;

в) у родным склоне множн. ліку заўсёды прымаюць канчатак—аў іменьнікі ніякага роду, што канчаюцца на ства, цтва, дзтва, напр.: гаспадарствагаспадарстваў, земстваземстваў, лякарствалякарстваў, таварыстватаварыстваў, выдавецтвавыдавецтваў, брацтвабрацтваў, суседзтвасуседзтваў, ваяводзтваваяводзтваў і пад.

Б. 1) Іменьнікі жаноч. роду ў родным склоне множн. ліку часьцей маюць форму чыстае асновы, без канчатку, напр.: галоў, выгод, губ, вод, гор, дарог, дашчок, зор, кароў, ног, рук, пчол, сьлёз, канапель, сарочак, мух, круп, ліп, лісіц, дачок, сясьцёр, маладзіц і пад.

2) Але гэтыя іменьнікі могуць мець і канчаткі мужч. роду— аў (яў), напр.: мухаў, крупаў, маладзіцаў, ліпаў, лісіцаў, сёстраў, пчолаў і г. д., прычым іменьнікі наня пры зьбегу двух зычных у канцы асновы найчасьцей ужываюцца з канчаткам—яў, напр.:

вішнявішняў, кнігарнякнігарняў, лазьнялазьняў, пякарняпякарняў, студнястудняў, цагельняцагельняў, швальняшвальняў, кузьнякузьняў і г. д.

3) Іменьнікі жаноч. роду на—ыя—ія і падобныя, з асноваю на й могуць мець у родным склоне множн. ліку форму чыстай асновы, на й, напр.: гісторыягісторый, нацыянацый, правінцыяправінцый, шыяшый, камісіякамісій, пэнсіяпэнсій, фаміліяфамілій, зброязброй, завеязавей, надзеянадзей, а таксама жняяжней, сьвіньнясьвіньней і пад.

4) Іменьнікі мужч. роду на—а (я) у родным склоне множн. ліку маюць дваякую форму—з канчаткамі і без канчаткаў, напр.: ваяводваяводаў, дзядзекдзядзькаў, старастстарастаў, судзейсудзьдзяў і г. д.

5) Пры зьбегу двух ці больш зычных у канцы асновы ў тым выпадку, калі форма роднага склону множн. ліку супадае з чыстаю асноваю, паміж зычнымі зьяўляюцца “ўстаўныя” галосныя гукі—пад націскам—оё,—а не пад націскам—ае,—напр.: кросныкрасён—кросен, вёдрывядзёрвёдзер, землізямель, песьніпесень, палотныпалацёнпалоцен, лазьнялазень, вішня—вішань, вокны—аконвокан, жорны—жаронжоран, сарочкі—сарачоксарочак, а таксама: жанок, дачок, матак, цётак, галак, сосен, лялек, шпілек, жнеек, двоек, троек, грэбель, грывень, дзядзек, бацек, але ласк, верб, ведзьм, зьвёзд, высп, форм, вёрст, стараст.


Увага: 1) Устаўное е застаецца ў такіх разох, як у васнове пасьля націску: кросен, палоцен, песень, лазень. (Бач. прав. 14).

2) Такія ўстаўныя гукі бываюць і ў скарочаных прыметніках іменных (бач. § 13, прав. 39).


Практыкаваньне 34. Накапаў ён (Нёман) ям і нораў. І насіў ты (Нёман) крыгаў горы. Колькі новых малюнкаў, сьвежых мотываў і таемных здарэньняў абяцаюць яны (гасьцінцы) вачом і сэрцу падарожнага. Многа страшных здарэньняў успомнілі хлопцы. Дзе прыгляднікаў многа, там посьпеху мала. Зьвініць вясёлых бомаў медзь. Вожыкі робяць сабе гнёзды з лісьцяў. Кажаны ня робяць сабе гнёздаў на зіму. На галінах дрэў птушкі спаць ляглі. У ваднае мацеры пяць сыноў. Ішло хлопцаў дваццаць пяць—пасьля зімы сьляды знаць (барана). Далёка я ад межаў родных. Збожжа пажатае з ніваў пазвожана. У хлопцаў былі поўныя кошыкі баравікоў. Вецер ліст з палёў атрос. Льлецца Нёман паміж гораў сьветлы, чысты, як з расы. Станьце, хмурынкі, над рубяжамі родных палеткаў, шнуроў. Толькі-ж ня слухае неба іх мовы—жальбы ржаных каласоў. Шум некі ад пушчаў нясецца.

Практыкаваньне 33. Сьпісаць і формы роднага склону іменьнікаў мужч., жаноч. і ніякага роду множн. ліку падчыркнуць.

Гасьцей з усіх валасьцей. Няхай нас сустрэнуць з касамі, з сярпамі грамады працоўных людзей! Дзе нянек многа, там дзіця бязнога. Аж дзервянее ў жнеек рука. Поўна хата людзей—нідзе ні вокан, ні дзьвярэй (гарбуз). Стаіць Рыгор паміж гор, палкаю падпёршыся, шапкаю накрыўшыся (грыб). З сямі поль пшанічанька, з васьмі крыніц вадзічанька, дзевяці кароў масла, а яец паўтараста (п.). Лятала стада курапатак па полю, вялі зязюлечку з сабою (п.). Саладок мядок для нашых дзяток.

Дзеці набралі сабе лялек. Калі сам ня знаеш, то ў людзей пытай. Ліс хоць сьпіць, але курэй бачыць. У нашым садзе многа вішань. Ляціць бяз крыл у гадзіну сто міль (вецер). На сем вёрст адзін мост. Семсот сарочак, семсот намётак, а падзьме вецер, адкрые ўсё цела, хоць адзежа на ёй цэла (птушка, курыца). Рук ня мае, а піша (мароз). Купіў-бы сяло, але грошай гало. Коняй патапілі, сукні памачылі. Ёсьць у нашым краі многа азёр. Людзі любяць сяліцца каля рэчак. Сонца блеск свой апусьціла на зямлю з высот. Ты куды бяжыш, дарога,—тканка ног і кола? Скажу табе бяз спорак: мне ўжо хлеб твой стаў горак.
3. Месны склон адзіночнага ліку.
Месны склон мае канчаткі: 1) е—э, 2) і—ы і 3) у.

ПРАВІЛА 28. 1) На е канчаюцца іменьнікі ўсіх родаў з цьвёрдай асновай, прычым аснова заўсёды зьмякчаецца, напр.: сынпры сыне, дубна дубе, стол—на стале, пакосна пакосе, марозна марозе; яма—у яме, маліна—у маліне, галава нагалаве, мова—у мове, саснана сасне; акно—у акне, словааб слове, крылона крыле, ярмо—у ярме, гаспадарствана гаспадарстве, пісьменства—у пісьменстве, жабрацтва—у жабрацтве і г. д.

а) Калі аснова канчаецца на г і х, то гэтыя гукі зьмяняюцца на з і с, напр.: парогна парозе, берагна беразе, лугна лузе, слуга—пры слузе; нага—на назе, дарогапры дарозе; гарох—у гаросе, кажух—у кажусе, страх—у страсе; сахана сасе, страха—на страсе, мачыхапры мачысе, Лявоніхапры Лявонісе, мухана мусе, вухана вусе і г. д;

б) Калі слова канчаецца на дт, то гэтыя гукі зьмяняюцца на мяккія дзц, напр.: агарод—у вагародзе, горадна горадзе, град—аб градзе, сад—у садзе, народ—у народзе, ваявода—пры ваяводзе, вада—на вадзе, бядау бядзе, свабодана свабодзе, калода—на калодзе; гняздо—у гнязьдзе; братпры браце, сватна сваце, сьвет—у сьвеце, плот—на плоце, мост—на мосьце; хата—у хаце, работана рабоце, рута—у руце, мята—у мяце, сіта—у сіце, жыта—на жыце, лета—аб леце, места—у месьце, рэшата—у рэшаце і г. д.

На э канчаюцца: а) Іменьнікі жаночага роду з асноваю на к, калі націск прыходзіцца на канчатак: на руцэ, у руцэ, на рацэ, у рацэ. (Рыба ў рацэ, да ня ў руцэ).

б) Здараецца і мужчынскі род з асноваю р у месным склоне з канчаткам э: на дварэ, у дварэ.

2) Канчатак і маюць: а) Іменьнікі ўсіх радоў з мяккім зычным перад канчаткам (з мяккай асновай): на кані, па камені, па локці; па зямлі, у кузьні, на косьці, па полі, на гальлі, пры жыцьці.

б) Іменьнікі мужчынскага роду, што канчаюцца ў назоўным склоне адзіночнага ліку на й: гай—у гаі, Дунайна Дунаі, райу раі, салавейпры салаўі, верабейна вераб’і.

Канчатак ы маюць іменьнікі ўсіх радоў з асноваю на зацьвярдзелыя гукі: ж, ч, ш, ц, р: на нажы, па абручы, у салашы, на канцы, па бары, на тапары; у дзяжы, па печы, на душы, у кашы, па вуліцы, на гары; на плячы, на вогнішчы, на сонцы, у дабры, па моры і г. д.

в) Канчатак ы прынялі ўсе іменьнікі жаночага роду з асноваю на к, прычым к зьмяняецца ў ц, напр.: граматыкау граматыцы, лаўкана лаўцы, матка—пры матцы, навукау навуцы, рэчкана рэчцы, шапка—у шапцы, казка—у казцы, жаваранкааб жаваранцы, і г. д.


Увага: Іменьнікі жаночага роду адзіночнага ліку ў давальным і месным склоне заўсёды маюць аднолькавыя канчаткі: к зямліна зямлі, к галавепа галаве, к гары—на гары і г. д.
3) а) Калі іменьнікі мужч. роду з асноваю на зацьвярдзелыя гукі: ж, ч, ш, ц, р азначаюць асобу чалавека, то месны склон мае аднолькавы канчатак з давальным, гэта значыць—у: к мужупры мужу, Лукашуна Лукашу, Багдановічупры Багдановічу, Грыгоруна Грыгору, купцу—на купцу, немцупа немцу, кітайцу—пры кітайцу.

б) У месным склоне таксама будзе канчатак у (як і ў давальным), калі іменьнікі мужч. і ніякага роду маюць аснову на к: на суку, у Менску, у Слуцку, пры чалавеку, аб ваўку; на воку, на веку, у малаку.

в) У іменьніках мужч. р. з канчаткам на а (з цьвёрдаю асноваю) у месным і давальным склоне часьцей бывае канчатак у, хоць ужываюцца і звычайныя канчаткі, напр.: пры мужчыну, на старасту, пры Купалу, на Манюшку, таксама і пры Янку, пры бацьку, на дзядзьку, па сабаку і пад.
Увага: Калі іменьнікі мужч. і ніякага роду маюць аснову на г ці х, то месны склон можа мець таксама канчатак у, як і з асноваю на к: у страху, на парогу, у вуху, на воку; але калі гартанная аснова зьмякчаецца, то будзе канчатак е ці ы: у страсе, на парозе, па вусе, на воцы: толькі заўсёды “на шляху”.
Практыкаваньне 36. Паліўся срэбрам сьпеў прыгожы ў далёкай сіняй вышыні. Цэлы гай старасьвецкіх дубоў раскінуўся па беразе рэчкі. Ціха месяц адзінокі ходзіць у небе над зямлёй. Усё зьмяшалася ў тумане. Толькі на лузе блішчыць яшчэ сьнег і лёд. На злодзеі шапка гарыць. Бяда не па лесе, а па людзях ходзіць. Дзесятая вада на кісялі. Над збожжам убогім вецер гуляе на волі. У белым сьнезе маладняк. Ходзяць па полі ў задуме мужчыны. Моцна хлопец занудзіўся па бацьку, па маме. На старасьці дзьве радасьці. Пад стольлю ў павуціне б’ецца муха-сіраціна. На гальлі старога дуба было буслава гняздо. Кветка красуе на грунце ўбогім. Сьвежая магіла выкапана ў доле. Узімку ў лесе і на полі шмат менш птушак і зьвяроў. Салавейка жыў у зялёным гаі. Зябнуць вербы на марозе. Ходзіць шум па лесе. Пастушкі сядзелі пры агні. Каня водзяць на вобраці. Многа смутку ў песьні гэтай. Быў на кані і пад канём. На дварэ было цёмна, як у скляпеньні. Па сіняй раўніне за хмаркаю хмарка плыве. У хаце сьвяцілася газьніца.

Практыкаваньне 37. Ярка на камінку смольны корч палае. Бацька на калодцы лапаць выплятае. Птушка сядзела на суку. На гасьцінцы рос стары беразьняк. І на сонцы ёсьць плямы. Нудна на сэрцы. Маладзенькая травіца блішчыць на сонцы. У ціхую пагоду хораша на моры. Па возеры плавалі гусі і качкі. Вада ў моры горка-салоная. Марскія стварэньні і расьліны ў рэчцы ці ў возеры жыць ня могуць. Ката ў мяшку ня купляюць. Будзе кірмаш і на нашай вуліцы. На вяку ўсяго нажывеш. Шкадлівай кошцы хвост уцінаюць. На сваім сьметніку і певень сьмелы. На ўзгорку былі сялянскія могілкі. Ня кукуй ты, шэрая зязюля, сумным гукам у бары! Сірату пакінулі жыць пры купцу. Рана была на пальцы. Агонь разлажылі на леташнім вогнішчы. Блішчалі зоры ў нябесным прасторы. Не адзін Гаўрылка, што ў Полацку. Старой бабцы хораша і ў шапцы. Пры цару была паншчына. А воўку памоўка, а воўк тут. Быць бычку на лычку, а кароўцы на вяроўцы. На пажарышчы часова стаяла новая будова. У канцы грэблі шумяць вербы. За сялом, у полі, у жоўценькім пясочку пахавала маці маладую дочку. Ня было уцехі ў мацярынскім горы. На абшары тым шырокім прыгожа нівы красавалі.

Задачка 25-ая. Сьпісаць і паставіць, дзе трэба, заместа рысак, літары е або і.

Паліўся срэбрам сьпеў прыгожы ў далёкай сіняй вышын—. Ціха месяц адзінокі ходзіць у неб— над зямлёю. Усё зьмяшалася ў туман—. Ціха на пол— ў палудзень гарачы. Сьвішчуць сані на мароз—. У белым сьнез— маладняк. Моцна хлопец занудзіўся па брац—, па мам—. Над збожжам убогім вецер гуляе на вол—. Ходзяць па пол— ў раздум’— мужчыны. Бронісь быў самы маленькі ў хац—. Сьвежая магіла выкапана ў дол—. Узіму ў лес— і на пол— шмат менш птушак і зьвяроў. Салавейка жыў у зялёным га—. На бераз— рэчкі стаяла цэлая кучка народу. На злодзе— шапка гарыць. Дзесятая вада на кісял—. Зябнуць вербы на мароз—. Ходзіць шум па лес—. Пацямнела ў хац—. Вее вецер за вугламі, у комін— галосіць. Кветка красуе на грунц— убогім. Па сіняй раўнін— за хмаркаю хмарка плыве. На балоц— з чаратамі лазьнякі шапталі. Трэцца жыта ў пыл на просьц—. Многа смутку ў песьн— гэтай. Пад стольлю ў павуцін— б’ецца муха-сіраціна. Ветрык паўднёвы ў луз— квяцістым калыша траву-сенажаць. Бусел клякоча ў гнязьдз— над хваінай. На дварэ было цёмна, як у скляпеньн—. На гальл— старога дуба было буслава гняздо. На старасьц— дзьве радасьці. Каня водзяць на вобрац—, а злодзея на ланцузе. Гэты цьвеце па ўсім сьвец—. На курган— расла прыгожая грушка. У хац— сьвеціць газьніца. У жыцьц— ўсяго нажывеш. Сядзеў на прызьб— стары дзед.



Задачка 26-ая. Сьпісаць і паставіць, дзе трэба, літары ы, у.

Птушка сядзела на сук—. На гасьцінц— рос стары беразьняк. Нудна на сэрц—. Ярка на камінк— смольны корч палае. Бацька на калодц— лапаць выплятае. На магілц— стаяў трухлявы крыж. І на сонц— ёсьць плямы. Маладзенькая травіца-атава блішчыць на сонц—. Загула малатарня ў халодным асеньнім паветр—. На паліц— дзьве сініцы. У ціхую пагоду хораша на мор—. Па возер— плавалі гусі і качкі. Вада ў мор— горка-салоная. Марскія стварэньні і расьліны ў рэчц— ці ў возеры жыць ня могуць. Ката ў мяшк— ня купляюць. На вяк— ўсяго нажывеш. Будзе кірмаш і на нашай вуліц—. Шкадлівай кошц— хвост уцінаюць. На сваёй лаўц— і памерці добра. На сваім сьметнік— і певень сьмел—. Па вуліц— бегалі дзеці. На ўзгорк— былі сялянскія могілкі. У вёсц— па хатах засьвяціліся агні. У бар— растуць баравікі. Па летнік— грэбля была да ракі. Вада ў рэчц— несалоная. У гушчар— яловага лесу вывела ваўчыха трох ваўчанят. Блішчалі зоры ў нябесным прастор—. На пальц— была рана. Па гасьцінц— ехалі людзі. Агонь разлажылі на леташнім вогнішч—. Пры цар— была паншчына. А воўк— памоўка, а воўк тут. Быць бычку на лычк—, а кароўцы на вяроўц—. За сялом, у полі, ў жоўценькім пясочк—, пахавала матка маладую дочку. Ня было уцехі ў мацярынскім гор—. Я цяжкі смутак у сэрц— маю. На пажарышч— часова стаяла новая будова. У бярэзьнік— стаяла лясьнікова будка. На абшар— тым шырокім прыгожа нівы красавалі. Матылёчкі залатыя на сонц— крыльцамі блішчалі. У гаспадарц— быў парадак. У канц— грэблі шумяць вербы.

ПРАВІЛА 281. Калі іменьнік з прыназоўнікам па выражае пашырэньне па паверхні чаго-небудзь, то ён адказвае на пытаньне па чым? па кім? гэта значыць ставіцца ў месным склоне.

Практыкаваньне 38. Па балоце важна пахаджвае бусел. Сані нячутна плывуць па мяккім сьнезе. Ходзіце вы, хмаркі, па ўсім белым сьвеце! Цэлы гай старасьвецкіх дубоў раскінуўся па беразе Нёмана. Сьветлыя хмаркі ціха па небе плывуць. Людзі езьдзяць па зямлі, плаваюць па моры і лятаюць па паветры. Блудзіла сіротка па полі. Цяпло вельмі борзда разыходзіцца па жалезе. Па краёх крынічкі рос малады алешнік. Пакапалі мышы па загонах норы. Па чужых ты людзях пойдзеш. Дождж хвошча па шыбах. Ходзяць гутаркі па сьвеце летам і зімою. Даставайце з вышак сані—гайда сьцежкі праціраць і па белым акіяне ўдоўж і ўпоперак гуляць. Гудзеў, заводзіў вецер, бы па дроце рэзаў нож. А па небе ў гэта лета ходзіць ходырам камэта. Па саломеных стрэхах дым коціцца. Я-б дымком па небе плаваў, па зямлі-б хадзіў сьвятлом. Коні гулка б’юць па бруку капытом. Лятае па кветках пчолка залатая. Весела дзецям бегаць па брудных лужах. Як толькі ўгарнулі пчаліную матку, пчолы самі скоранька папаўзьлі па палатне ў рэшата. Па стрэсе бегалі шустрыя падманкі. Сьлёзы коцяцца па твары.

Практыкаваньне 39. Сьпішыце наступныя сказы і падчыркнеце тыя словы, якія выражаюць пашырэньне па паверхні чаго-небудзь.

Нашто гэта вецер дарма па сьвеце гуляе, па дарозе пыл падымае, воблакі па небе ганяе? На караблі паехаў чалавек па моры, як па сушы. У старасьвецкай Беларусі па Дняпры, Прыпяці, Нёмне, Дзьвіне і іх прытоках ішоў жывы рух тавараў. Зіму пачуяўшы, мядзьведзь непакоіцца, ходзіць па лесе, шукае бярлог. Па ўсім маім нутры пракацілася нейкая гарачая хваля. Па берагох азёр расьце чарот і аер. Як шчэпкі, носяцца параходы па марскіх хвалях. Па вуліцах пацяклі равочкі каламутнай вады. Сок расходзіцца па ўсёй расьліне, як кроў па чалавечым целе. Курганы ў вялікім ліку раскіданы па ўсім прасторы Беларусі. Вышлі роднай вёскі дзеці расьсяваць па сьвеце косьці. Па полі па бледным снуе бледны цень. Гвазды тарчалі па ўсіх сьцянах. Трэскі ляжалі па ўсім двары. На рэчку хлопцы выбягалі крыху пакоўзацца па лёдзе. Сьлед-трайчаткі па лесе кідаюць зайчаткі. Ліс-хітрэц па сьнезе цягне сьлед раўнюткі. Вада па лузе разьлілася. Па камянёх вілася шумная Вілейка. Па левым беразе зялёных дрэў пралёг радочак. Па іх (узгоркаў) адложыстых уклонах любоўна ветры па загонах жытцо, ярынку чуць гайдалі.


4. Аканьне ў склонавых канчатках іменьнікаў.
ПРАВІЛА 29. Склонавыя канчаткі іменьнікаў не пад націскам звычайна падлягаюць аканьню (бач. прав. 11), напр.:

1) Родны склон множнага ліку ўсіх трох радоў не пад націскам мае канчатак: а) аўяў, напр.: народаў, хлопцаў; гнёздаў, тапарышчаў; нораў, крыгаў; локцяў, прыяцеляў; здарэньняў, іменьняў; земляў.

б) толькі два словы мужч. роду маюць канчатак ай-яй: грошай, коняй (бач. прав. 27. 3).

2) Канчаткі давальн. склону множн. ліку: ам—ям, напр.: народам, хлопцам; гнёздам, тапарышчам; норам, крыгам; локцям, прыяцелям; здарэньням, іменьням; землям, каплям.

3) Канчаткі творнага склону: амі—ямі, напр.: народамі, хлопцамі; гнёздамі, тапарышчамі; норамі, крыгамі; локцямі, прыяцелямі; землямі, каплямі.

4) Канчаткі меснага склону: ахях, напр.: аб народах, хлопцах; на гнёздах, тапарышчах; у норах, на крыгах; на локцях, прыяцелях; пры здарэньнях, іменьнях; у землях, каплях.

5) Творны склон адзіночнага ліку мужч. і ніякага роду з цьвёрдаю асноваю не пад націскам мае канчатак—ам: народам, хлопцам; морам, целам.

Але калі іменьнікі мужч. і ніякага роду з мяккаю асноваю, то ў творным склоне канчаткі не падлягаюць аканьню: локцем, аленем, гаем, раем; полем, пытаньнем, здарэньнем, бацьвіньнем.



У жаночым родзе ў такіх разох канчатак будзе—яю—яй: лазьняю, або лазьняй; кузьняю ці кузьняй, гаспадыняю або гаспадыняй.

Практыкаваньне 40. Мяккі сьнег лятае пухам. Лес туманам заснаваўся. За хвалямі хвалі бягуць. Пасьпех— людзям на сьмех. Увосень можна бачыць, як вожык нясе на сваіх калючках сухое лісьце ў гняздо. Даль неласкава туманам-смагаю пакрыта. Каласочкі на саломках галоўкай качаюць. Будуць жыці дзеткі патомныя добраю доляй, доляй шчасьліваю. Белаватаю пялёнкай уздымаецца туман над лугамі. Пішчаць дзесь чайкі на балотах. Вераб’я падманваюць каноплямі, а чалавека словамі. Стаіць Грыгор паміж гор, палкаю падпёршыся, шапкаю накрыўшыся (грыб). Няма лепшай вячэрачкі, як у мамкі за столікам з родным браткам-саколікам. Я ў мамачкі ў госьцях была і з брацейкам гаварыла. Пазарастаюць сьцежачкі ельнічкам-бярэзьнічкам, вадзіцаю закоцяцца. Я сваімі сьлёзкамі лугі тапіла, я сваімі сухотамі лясы сушыла. Буслы ходзяць чародамі па лузе. Вочы рыся вялікія, лупатыя, з касматымі бровамі.

Практыкаваньне 41. Цярпеньнем і працай горы пераносяць. Вучэньне паможа змагацца з нядоляй, з няволяй. Белым інеем пакрыты на гасьцінцы беразьняк. Уюцца думкі смутным роем. Крыўдзіцеляў зможаш, як цёмен ня будзеш. За баляваньнем ходзіць галадаваньне. За гаем пачыналася роўнае поле. За хвалямі хвалі бягуць. Песьняй душу весялі. Пасьпех—людзям на сьмех. Грады зарасьлі зельлем. Бачаньнем жорава ня зловіш. Некім жалем веяла ад старэнькае хаты. Вада патрэбна і расьлінам і стварэньням. Конь прывязан повадам, а госьць полуднем. З надзеяй сеем жыта мы ўвосень; з надзеяй сустрачаем выраі вясной. Ой пад гаем зеляненькім здаўся мне сон дзівенькі! На ўсходзе неба грала полымем пажару. Блескам-дрыгаценьнем зорка замігала. Як я полем іду, колас гнецца ка мне. Жалем сьціскаюцца грудзі. Любая думачка зданьнем шчасьлівым, сонейкам ясным стаіць. Дурань з дурнем схадзіліся ды адзін на другога дзівіліся. Кучка топаляў стаіць. Многа страшных здарэньняў успомнілі хлопцы. Вецер стогне над ім уздыханьнем глухім.

Задачка 27-ая. Сьпісаць і паставіць, заместа рысак, літары е, я.

За баляваньн—м ходзіць галадаваньне. Цярпеньн—м і працай горы пераносяць. Белым іне—м пакрыты на гасьцінцы беразьняк. Уюцца думкі смутным ро—м. Песьн—й душу весялі. За хвал—мі хвалі бягуць. За га—м пачыналася роўнае поле. Пасьпех людз—м на сьмех. Грады зарасьлі зельл—м. Бачаньн—м жорава ня зловіш. Некім жал—м павявала ад старэнькае хаты. Вада патрэбна і расьлінам, і стварэньн—м. На зямлі жыве многа ўсялякіх стварэньн—ў. Ліхадзе—м на безгалоўе, а добрым людз—м на здароўе. Конь прывязан повадам, а госьць полудн—м. З надзе—й сеем жыта мы ўвосень; з надзе—й сустрачаем выраі вясной. Ой пад га—м зеляненькім здаўся мне сон дзівенькі! На ўсходзе неба грала полым—м пажару. Блескам-дрыгаценьн—м зорка замігала. Як я пол—м іду, колас гнецца ка мне. Чорныя хмары па неб— плывуць. Колас нязжаты на нів— стаіць. Вучэньне паможа змагацца з нядол—й, з нявол—й.


5. Клічны склон.
ПРАВІЛА 30. У значэньні клічнага склону часта ўжываецца назоўны склон: Паслухай, братка! Годзе маркоціцца, хлопцы, дзяўчаты! Гніся, кум, ня гніся, а каля кішэні павярніся!

У іменьнях жаночага і ніякага роду клічны склон заўсёды аднолькавы з назоўным, напр.: Літва, родная зямелька! Жальцеся, звонкія струны! О, поле, поле, хто цябе ўсеяў мёртвымі касьцямі?

Клічны склон мае свае асобныя канчаткі толькі ў іменьнях мужч. роду.

А) У клічным склоне іменьнікі мужч. роду адзіночнага ліку маюць канчаткі: 1) у—ю, 2) еа.

1. Канчатак у маюць:

а) іменьнікі з асноваю на к: братку, галубочку, дубочку, коніку, лябедзіку, хлопчыку, чалавечку, сынку, дзядзьку і інш.

б) іменьнікі з асноваю на зацьвярдзелыя гукі—ж, ш, ч, р: мужу, вужу, пісару, гаспадару, бору, яшчару, Лукашу і інш.

Канчатак ю маюць усе іменьнікі з мяккай асновай (з мяккім зычыным перад канчаткам) і з канчаткам й (ёт) у назоўным склоне: коню, прыяцелю, селезьню, кавалю, краю, гаю, гультаю, дабрадзею, пакою, караваю і інш.

2. а) Канчатак е маюць усе іншыя іменьнікі з цьвёрдаю асноваю: браце, Іване, голубе, дубе, Паўле, родзе, суседзе, Сямёне, саколе, абедзе, гаросе (ігароша).

б) Але некаторыя іменьнікі заместа е (а часам і поплеч з е) маюць канчатак у: сыну (Бачыш, сыну мой, як гаруема; бачыш, сыне мой, як працуема), дзеду, духу, тату, люду, дубу (і—дубе), свату (ісваце).

в) Калі аснова канчаецца на—г, к, х, ц, то гэтыя гукі ў клічным склоне зьмяняюцца на—ж, ш, ч, і тады заместа е будзе канчатак а: друг—дружа, луг—лужа, чалавек—чалавеча, казак— казача, воўк—воўча, айцец—ойча, хлопец—хлопча, купец—купча.

Б) У множным ліку клічны склон ад іменьнікаў мужч. роду мае канчатакове: мужове, сватове, людкове, швагрове, братове, сынове і інш.



Практыкаваньне 42. Сьпісаць і клічныя формы падчыркнуць.

Барысе, Барысе, сам бараніся! Языча, языча! ці ліха цябе мыча: ва мне сядзіш, а мне дабра ня зычыш. Сівы галубочку сядзеў на дубочку. Едзе казача, едучы плача. Дзень добры, братове! Бачыш, сыну, як гаруема; бачыш, сынку, як працуема. Ой, панове старастове, каб вы не даждалі, каб мы вам па дровы ў нядзелю ехалі! Станьма, Ясю, начаваць, агонь сіні раскладаць! Ой, воўча, сядзі моўча! На табе, нябожа, што мне ня згожа. Мой мілы пакою, добра мне з табою! Прыступі, гаспадару, да свайго караваю! Люлі, сьпі, мой сынку! Ой, Дунаю, Дунаю! як-жа нам да пазваць цябе? Павесь шапачку, мой сыне! Краю мой родны, колькі ты зносіў нядолі?! За праўду, за шчасьце, за лепшую долю вазьміся, мой дружа, пастой! Не хадзі, коце, па хаце, не пабудзі дзіцяці! Дам табе, косю, шаўковай травы; дам табе, косю, крынічнай вады! Ты, злотнічку, ты, работнічку, скуй ты мне тры надобачкі! Ой бору, мой бору, што ты, бору, ня шумён? Ой сватку, наш сватку, пусьці нас у хатку! Вы, мужове, гаварэце мужское! Сядай, малойча, паедзем разам. А мой малойчыку! хадзі да нас, будзе нам весялей. Квіта, пане Мікіта! Кепска, пане Грыгоры: што далей, то горай. Папаўся, жучку, у белую ручку! Вярні, маці, шубу—едуць дзеці з шлюбу! (п.) Расьці, зельле, градою, застаюся ўдавою! Знаць, ты, дзіцятка, сем лет ляжала, што твая кветка на вадзе завяла!



6. Канчаткі памяншальна-ласкальных іменьнікаў.

ПРАВІЛА 31. Некаторыя памяншальна-ласкальныя іменьнікі маюць устаўку (суфікс) ак або ык, якая не пад націскам чуваць нявыразна.

Калі ў родным склоне нявыразны гук выпадзе, то пішацца ак: ельнічакельнічка, чаўночакчаўночка, садочаксадочка, а калі ня выпадзе, то будзе ык: пальчыкпальчыка, галубчыкгалубчыка, дубчыкдубчыка.

Практыкаваньне 43. Сьпісаць і словы з суфіксам акык падчыркнуць.

Няма лепшай вячэрачкі, як у мамкі за столікам з родным браткам-саколікам. Разумен гаршчочак, а ў ім сем дзірачак (галава). Поўны падпечак белых курачак (зубы). За бярэзьнічкам брэша талалайчык (язык). Гаспадарочак, гаспадарочак! прымі наш вяночак. Напаілі жнеечак з дубовае бочкі. А што-ж цябе прынясло—ці чаўночак, ці вясло? Мяне сюды прынясло ні чаўночак, ні вясло: прынёс мяне сівы конь да матчыных да акон (п.). Прыляцеў сакалочак у зялёны садочак. Хлопчык абрэзаў пальчык. Ветрык павее—ня зьвее. Выслужыў хлеба кусочак да солі драбочак. Колькі я сьцежачак перайшла, нідзе роднага татачкі не знайшла. Зьбірайцеся, тучкі, у кучкі, да зараз дожджык будзе гаспадаром на ўздыханьне, жнейкам на аддыханьне! З-пад правай рукі вылецеў ясны сакалочак, а страла за ім у сьлядочак. Ступай, коню, шырэй у садочак, стукні капытам у церамочак. Запалю сьвечачку, пагляджу ў печачку: чатыры качачкі, гаршчочак кашачкі. Запалі, мамачка, сьвечку, ды выйдзі дзеткам на сустрэчку! Колькі я сьцежачак перайшла, роднага ойчанькі не найшла; колькі баяраў перабрала, роднага ойчанькі не пазнала.




Достарыңызбен бөлісу:
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   12




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет