56
Суглініс
тая
Супясч
аная
Пясчан
ая
Не зусім
аднародны
парашок
Пераважаюць
пясчаныя
часцінкі
з
невялікім
дамешкам
гліністых
Амаль
выключна
пясчанае
зерне
Сярод гліністых
часцінак выразна
бачны пясчаныя; у
лѐсападобных глебах
пераважаюць
пылаватыя часцінкі
Пераважаюць
пясчаныя часцінкі з
невялікім дамешкам
гліністых
Амаль выключна
пясчанае зерне
Шчыл
ьныя
Рыхла
я
Сыпуч
ая
Пластыч
ныя
Непласт
ычная
Непласт
ычная
Утвараюць шарык з
трэшчынкамі
на
паверхні ці шнур, на
якім пры скручванні
ў
кольца
бачны
трэшчынкі
Шнура і шарыка
не ўтварае
Шнура і шарыка
не ўтварае
Механічны склад глебы з’яўляецца важнай сельскагаспадарчай
характарыстыкай. Урадлівасць у значнай ступені залежыць ад механічнага
складу глебы. Вядома, напрыклад, што пясчаныя і супясчаныя глебы бедныя на
элементы жыўлення для раслін, гліністыя і сугліністыя глебы адрозніваюцца іх
дастатковай колькасцю. Ад механічнага складу глебы залежаць водна- і
цеплафізічныя ўласцівасці, якія вызначаюць водны, цеплавы і паветраны
рэжымы.
Порыстасць глебы – сумарны аб’ѐм усіх пор, выражаны ў працэнтах ад
агульнага аб’ѐму глебы ў непарушаным яе стане.
Шчыльнасць, ці
аб’ѐмная маса глебы – маса адзінкі аб’ѐму абсалютна
сухой глебы ў непарушаным яе натуральным стане. Выражаецца звычайна ў
г/см
3
. У сістэме адзінак СІ выражаецца ў кг/м
3
.
З усѐй разнастайнасці фізічных уласцівасцей глеб, якія ўплываюць на яе
ўрадлівасць, важнейшае значэнне прыналежыць шчыльнасці глебы. Гэта
тлумачыцца тым, што шчыльнасць глебы адлюстроўвае яе механічны склад і,
гэтым самым, вызначае суадносіны цвѐрдага, вадкага і газападобнага
кампанентаў. Гэтыя суадносіны ўплываюць на водна- і цеплафізічныя
ўласцівасці, г. зн. на фарміраванне воднага, цеплавога і паветранага рэжымаў –
важнейшых аграметэаралагічных фактараў.
Шчыльнасць мінеральных глеб залежыць ад яе механічнага складу і
ўтрымання гумусу. Яна вагаецца ад 1,0 да 1,8 г/см
3
. Шчыльнасць тарфяных
глеб значна меншая за мінеральныя, залежыць ад ступені мінералізацыі торфу,
даўнасці асваення; на неасушаных слабамінералізаваных глебах яна складае
0,10–0,12 г/см
3
(табліца 19).
Достарыңызбен бөлісу: