6
Таму ЭВМК скіраваны на вывучэнне аграметэаралагічных умоў з улікам
патрабаванняў да іх сельскагаспадарчых культур у асобныя перыяды вегетацыі.
У ім паказана значэнне фундаментальных аграметэаралагічных фактараў у
жыцці раслін і ў сельскагаспадарчай вытворчасці. Асноўная ўвага засяроджана
на ўзаемаадносінах паміж культурнымі фітацэнозамі і сонечнай радыяцыяй,
тэмпературай глебы і паветра, характарам увільгатнення і фарміраваннем
глебавай вільгаці.
Пры гэтым характарызуюцца небяспечныя для сельскагаспадарчай
вытворчасці гідраметэаралагічныя з’явы ў цѐплы і халодны перыяды года,
прапануюцца меры барацьбы з імі. Разглядаюцца аграметэаралагічныя ўмовы ў
сукупнасці фактараў, якія ўздзейнічаюць на сельскагаспадарчыя культуры.
Выкладаюцца таксама асновы агракліматалогіі, аналізуюцца кліматычныя
ўмовы, на аснове якіх даецца ацэнка кліматычных рэсурсаў, спрыяльных для
рацыянальнага размяшчэння сельскагаспадарчых культур. Пры гэтым
разглядаюцца прынцыпы агракліматычнага раяніравання свету і тэрыторыі
Беларусі, якое адлюстроўвае ступень спрыяльнасці кліматычных рэсурсаў для
разнастайных
галін
сельскай
гаспадаркі.
Адлюстраваны
метады
сельскагаспадарчай ацэнкі і банітавання клімату, а таксама тэндэнцыі развіцця
сельскагаспадарчай біятэхналогіі.
Дана характарыстыка мікраклімату, фітаклімату і клімату глебы, якія
ствараюць прасторавую неаднароднасць агракліматычных рэсурсаў, што
неабходна ўлічваць у паляводстве. Паказана спецыфіка аграметэаралагічных
умоў вырошчвання сельскагаспадарчых культур на асушаных тарфяніках.
Агульныя ўяўленні. Працэсы росту і развіцця сельскагаспадарчых культур
вызначаюцца аграметэаралагічнымі ўмовамі. Пад аграметэаралагічнымі
ўмовамі разумеецца сукупнасць аграметэаралагічных чыннікаў (фактараў), якія
ўздзейнічаюць на аграфітацэнозы. Аграметэаралагічнымі чыннікамі з’яўляюцца
газавы склад паветра, сонечнае святло, цяпло, вільгаць. Гэтыя чыннікі разам з
урадлівасцю глебы ўплываюць на ўсе аб’екты і працэсы сельскагаспадарчай
вытворчасці. Яны абумоўліваюць велічыню ўраджаю, якасць прадукцыі, яе
кошт, вызначаюць вытворчасць працы. Ад надвор’я і клімату залежаць
рацыянальнае размяшчэнне асобных галін сельскай гаспадаркі, культурных
раслін, спецыялізацыя гаспадарак, сістэмы машын і прылад, тэрміны сяўбы і
ўборкі ўраджаю, час правядзення палявых работ, агратэхнічныя прыѐмы,
правядзенне меліярацыйных мерапрыемстваў, унясенне ўгнаенняў, гербіцыдаў,
пестыцыдаў, рэтардантаў і г. д.
Пагодна-кліматычныя ўмовы вызначаюць ваганні ўраджаяў з года ў год.
Так, на долю надвор’я прыходзіцца наступны працэнт ваганняў ураджаяў: у
стэпавай зоне Украіны і Расіі 45–50 %. Ападкі вызначаюць 75 % зменлівасці
ўраджаю пшаніцы ў Індыі, ад 36 да 80 % у прэрыях ЗША, ад 36 да 62 % у
прэрыях Канады (правінцыя Саскачаван), ад 9 да 5 млн т збору збожжа ў
Беларусі.
Вялікія страты нясе
сельская гаспадарка ад небяспечных з’
яў надвор’я. Так,
паводле даных СМА у перыяд з 1980 па 2015 г. на Зямлі адбылося больш за
7
7000 стыхійных бедстваў, якія з’явіліся прычынай апоўзняў, паводак,
цыклонаў, ураганаў, штормаў, лясных пажараў і іншых
небяспечных з’яў. Гэтыя
з’явы прывялі да гібелі больш за 2 мільѐна чалавек і нанеслі страты больш за 1
трыльѐн долараў.
Улік пагодна-кліматычных умоў дазваляе ўстанавіць, наколькі
метэаралагічныя, кліматычныя і гідралагічныя фактары таго ці іншага раѐна
адпавядаюць патрабаванням культурных раслін, а таксама вызначыць ступень
пагрозы неспрыяльных для сельскай гаспадаркі з’яў (засух, замаразкаў, ліўняў,
пераўвільгатнення, моцных маразоў, ледзяной скарынкі, маласнежнай зімы і
інш.). Акрамя таго, ацэнка аграметэаралагічных умоў дае магчымасць
распрацаваць найбольш рацыянальныя метады і прыѐмы ўздзеяння на асноўныя
фактары жыццядзейнасці раслін – цяпло, вільгаць і святло, з мэтай іх
паляпшэння.
Адсюль бачна, што метады вядзення сельскай гаспадаркі павінны быць
дыферэнцыраванымі, з улікам асаблівасцей надвор’я і клімату. Ні адно
сур’ѐзнае мерапрыемства ў сельскай гаспадарцы не можа абыходзіцца без уліку
пагодна-кліматычных умоў, інакш гаспадарцы могуць быць прычынены
значныя страты. Абавязковым павінен быць улік аграметэаралагічных умоў
пры выпрабаванні генетычна мадыфікаваных культур, атрыманых метадамі
сельскагаспадарчай біятэхналогіі. Поўны ўлік пагодна-кліматычных і
мікракліматычных асаблівасцей кожнага раѐна, гаспадаркі, нават поля, спрыяе
павелічэнню эфектыўнасці агратэхнічных і меліярацыйных мерапрыемстваў,
росту ўраджайнасці.
У сувязі з вышэйсказаным з агульнай метэаралогіі і кліматалогіі
вылучылася прыкладная галіна – аграметэаралогія і агракліматалогія.
Структура
аграметэаралогіі.
Аграметэаралогія
вывучае
сувязі
культурных раслін і дамашняй жывѐлы з надвор’ем, кліматам і глебай
(малюнак 1). Яна адносіцца да больш ѐмістай навукі – біяметэаралогіі, якая
даследуе ўплыў надвор’я і клімату на развіццѐ жывѐлы і раслін (заа- і
фітакліматалогія), а таксама на здароўе і дзейнасць чалавека.
Достарыңызбен бөлісу: