Метадычныя ўказанні. Для выяўлення лінейнай карэляцыйнай сувязі
даныя кожнай пары значэнняў x і y павінны быць нанесены на графік у
прамавугольнай сістэме каардынат. На восі абсцыс x адкладваюць дэфіцыт
насычэння ў маштабе у 1 см 1 гПа, на восі ардынат y аднаго графіка –
вільготнасць зерня ў маштабе ў 1 см 2 %, а другога графіка – вільготнасць
саломы ў маштабе ў 1 см 4 %. Такім чынам, мы атрымоўваем для кожнай пары
даных x і y на плоскасці кропкі з каардынатамі xy. Мы атрымалі поле кропак,
якое называецца полем карэляцыі ці карэляцыйным полем yx. Па
карэляцыйнаму полю магчыма даць толькі якасную ацэнку аб форме сувязі і яе
цеснаце. Карэляцыйнае поле набывае выгляд правільнага эліпса, у цэнтры якога
кропкі згушчаюцца і параўнальна рэдка размяшчаюцца на перыферыі.
Достарыңызбен бөлісу: |