Табліца 30 – Ацэнка ступені ўвільгатнення глебы (балы) пры вакамерным вызначэнні
Бал
Ступень
увільгатнення
Стан глебы
1
Пераўвільгатненне
Цякучы
2
Моцна ўвільготненая
Ліпкі
3
Добра ўвільготненая
Мягкапластычны
4
Слаба ўвільготненая
Цвѐрдапластычны
5
Сухая
Цвѐрды ці сыпучы
Вынікі вакамерных назіранняў над вільготнасцю глебы ў кожнай
адабранай пробе запісваюцца ў кніжку КСХ-1. Запіс робіцца ў балах.
Назіранні над глебавай скарынкай. Да глебавай скарынкі адносіцца моцна
зацвярдзелы сцэментаваны паверхнявы слой глебы. Звычайна скарынка ўзнікае
пасля значных дажджоў (больш за 10 мм), часта ліўневых, пры наступным
павышэнні дзѐнных тэмператур паветра да 15–25
о
С і тэмпературы паверхні
глебы да 25–40
о
С. Паверхня скарынкі гладкая, шчыльная, больш светлай
афарбоўкі, чым агульны колер паверхні глебы. Таўшчыня скарынкі можа быць
ад 1–2 да 50–80 мм.
Пры вакамерных назіраннях над глебавай скарынкай адзначаецца
распаўсюджванне скарынкі на полі (на ўсім полі, месцамі, у паніжэннях і г. д.),
вымяраецца яе таўшчыня ў мм і вызначаецца трываласць скарынкі ў балах
адпаведна табліца 31.
Достарыңызбен бөлісу: |