АЛЕ (выключэнне з дробавых): Ліч. паўтара (паўтары) кіруе ў Н. і В. склонах Р. склонам адз. л., а ў астатніх склонах патрабуе ад назоўніка множнага ліку, сам жа лічэбнік пры гэтым не змяняецца (іншымі словамі, тут усё наадварот: калі пры астатніх дробавых не змяняецца назоўнік, то тут не змяняецца лічэбнік). А іменна:
Н. паўтара літра, паўтары міскі
Р. паўтара літраў ( і -а), паўтары місак □ ( і -скі )
Д. к паўтара літрам, паўтары міскам
В. паўтара літра, паўтары міскі
Т. з паўтара літрамі, паўтары міскамі
М. у паўтара літрах, у паўтары місках
УВАГА! Калі дробавы лічэбнік заканчваецца на тысяча, мільён, мільярд і іншыя назвы буйных велічынь, то гэтыя назвы буйных велічынь пры скланенні прымыкаюць у адзіночным ліку, а назоўнік прымыкае ў мн. ліку:
Н. дзвесце цэлых і дзве пятыя мільёна рублёў
Р. двухсот цэлых і дзвюх пятых мільёна рублёў
Д. двумстам цэлым і дзвюм пятым мільёна рублёў
В. як Н.
Т. з двумастамі цэлымі і дзвюма пятымі мільёна рублёў
М. у двухстах цэлых і дзвюх пятых мільёна рублёў
Састаўныя ўласнаколькасныя лічэбнікі дапасуюцца да назоўніка або кіруюць імі ў залежнасці ад таго, якім словам заканчваецца састаўны лічэбнік:
1) калі словам адзін (адна, адно, адны), то гл. пункт (будзе поўнае дапасаванне ў родзе, ліку і ў склоне ва ўсіх склонах): 141 рубель, 141 акно, 141 рака, 141 вароты…
2) калі словам два (дзве), то гл. пункт (будзе дапасаванне ў родзе і ў склоне ва ўсіх склонах): 32 рублі, 32 кнігі…
3) калі словам тры або чатыры, то гл. пункт (будзе дапасаванне ў склоне ва ўсіх склонах);
4) калі словам пяць, шэсць і г. д., то гл. пункт (будзе кіраванне Р. склонам мн. л. у Н. і В. склонах, а ў астатніх склонах дапасаванне ў склоне).
Парадкавыя лічэбнікі дапасуюцца да назоўнікаў ва ўсіх склонах у родзе, ліку і склоне, як прыметнікі. Гэта поўнае дапасаванне.
Сінтаксічная сувязь паміж словамі ў межах дробавых лічэбнікаў
такая ж, як і вышэй апісаная сувязь лічэбнікаў з назоўнікамі. Таму трэба правільна чытаць лічэбнікі 1,2; 0,004; 0 3/5 %; 1,7 м; 3,4 га і г. д.: адна цэлая і дзве дзесятыя (а не дзесятых); нуль цэлых і чатыры сотыя (не сотых)…
1 … - ых … - ыя і
2 … - іх і … - ія і
3 Н е л ь г а : + … - а Т р э б а : + … - ы і
4 … - я і … - і і
Заданне 72. Запішыце прыклады словамі. Дапішыце адказы.
1) Да 14 дадаць 11, 2 ― будзе… 2) Ад 24587, 5 адняць 121, 3 ― будзе…
3) К 700 дадаць 1100 ― будзе… 4) 8866 : 2 ― раўняецца… (у Д. склоне)
5) 3,2 × 2 = …
Заданне 73. Запішыце лікі лічбамі, а затым словамі ў Т. склоне.
668; 900-ы; 412; 3 /15 ; 0, 02; 4 /5 ; 3,003; 64,3; 213; 311-мільённы.
Заданне 74. Знайдзіце спалучэнні слоў з граматычнымі памылкамі, падкрэсліце месца памылкі. Запішыце выпраўленыя варыянты.
Варыянт 1
1. Паміж дзвюмястамі трыццаццю двума вучнямі. 2. К чатырохстам шасцідзесяці двум тысячам экземплярам. З. З трымастамі пяццюдзесяццю чатырма рублямі. 4. Два цэлых і тры дзесятых працэнта. 5. Чатыры новыя сталы. 6. Пяццюстамі дваццаццю трыма дамамі.
Варыянт 2
1. На сямістах васьмідзесяці тысячах двухстах рукапісах. 2. З трымястамі дваццаццю дзвюма кнігамі. 3. У паўтара місках. 4. Два поўныя кубкі. 5. Адна цэлая і дзве тысячных тоны. 6. Дзве цэлыя і тры дзесятыя плошчы.
Варыянт 3
1. Каля двух цэлых і адной трэцяй бочкі. 2. Тры вялікія рыбіны. 3. З чатырыста пяццюдзесяццю трыма скрынкамі. 4. З дзвюмастамі двума малюнкамі. 5. У двухстах сарака дзвюх тонах. 6. У дзвюх цэлых і дзвюх дзесятых грама.
Варыянт 4
1. Адзін цэлы і тры сотыя кілаграма. 2. Да чатырох тысяч дзвюхсот дзевяноста дзвюх тон. 3. Дзве рыбацкія сеткі. 4. З паўтары тысячамі рублёў. 5. Адзін цэлы і чатыры дзесятых літра. 6. Дзве цэлыя і сем дзесятых шклянкі.
Варыянт 5
1. У дваццаці дзвюх цэлых і дзевяноста адным сотым грама. 2. Чатыры цэлых і тры сотых гектара. 3. Нуль цэлых і сорак дзве сотыя цэнтнера. 4. Са ста пяццюдзесяццю дзвюма далярамі. 5. Дзве старых шафы. 6. У паўтара кашах бульбы.
Варыянт 6
1. На адзін цэлы і дзве сотых працэнта. 2. Сорак тры першых кіламетра. 3. Дваццаць дзве цэлыя і дзвесце трыццаць тры тысячныя тоны. 4. Нуль цэлы і тры дзесятых адлегласці. 5. Сто сорак два новыя падручнікі. 6. На паўтары тысячы рублёў.
Варыянт 7
1. З паўтары тысячамі рублямі. 2. Дзевяць цэлых і тры дзесятых гектара. 3. Стасаракатысячны жыхар. 4. Двое парасят. 5. У паўтара раза больш. 6. Каля нуль цэлых і шэсць дзесятых вядра.
Заданне 75. Дапішыце канчаткі замест кропак і ўкажыце адной літарай, канчатак якога склону трэба дапісаць замест кропак — назоўнага ( Н.) ці роднага ( Р.).
Варыянт 1
1. Паўтар.. тыдн.. .
-
Два нов.. сшытк.. .
-
Тры цэл.. і чатыры дзесят.. .
-
Чатырыста трыццаць чатыры рубл…
| Варыянт 2
-
Тры невысок.. дрэўц.. .
-
Сто сорак два вучн.. .
-
Паўтар.. цэнтнер.. .
-
Чатыры цэл.. і шэсць сотых.
| Варыянт 3
1. Трыста два кілаграм.. .
2. Паўтар.. акн.. .
3. 1 цэл.. і тры сём.. .
4. Пяцьсот чатыры доўг.. кіламетр..
|
Варыянт 4
-
Дзве цэл.. і пяць восьмых.
2. Чатыры вялік.. шар.. .
3. Паўтар.. літр.. .
4. Дзвесце дваццаць тры гектар..
| Варыянт 5
-
Дваццаць два апошн.. дн(я, і).
-
Тры цэл.. і дзве дзесят.. тысячы.
-
Чатыры цэл.. і сем тысячных.
-
На працягу амаль трыццац.. гадоў.
|
Варыянт 6
-
Сорак два будынк.. .
-
Тры доўг.. зімы.
-
Нуль цэл.. і восем дзесятых.
4. Дзве цяжк.. гаўбіцы.
|
Заданне 76. Спішыце, раскрываючы дужкі і ўстаўляючы прапушчаныя літары.
Два..цаць тры вялікі.. стал..; ст..(?)два..цаці(?)пяц(?)гадовы юбілей; (абодва, абедзве) акн..; (абое, абодва) малад(ых, ыя) жаніх(і, а); (абое, абедзве) нявесты; тры..цаці(?)тыс..чны танк; два варан(ых, ыя) кан(я, і); трох(?)міл(іа, ья)рдны рахунак; тыс..ча в(о, а)с..мсот вос..мдз..сят дз..вяты год; (два, дзве) трэц(іх, ія) метр(а, аў); чатыры цэл(ых, ыя) і тры восьм(ых, ыя) (стагі, стога); нуль цэл(ы, ых) і два..цаць тры сот(ыя, ых) працэнт(а, аў); пяць два..цаць трэц(іх, ія) кавалк(а, і, аў); тры два..цаць пят(ыя, ых) (часткі, частак).
Тэма: З А Й М Е Н Н İ К і
1. Займеннікі ты і сябе, у адрозненне ад рускай мовы, па-беларуску ў Д. і М. склонах пішуцца з літарай а ў аснове:
Н. ты, ―
Р. цябе, сябе
Д. табе, сабе
|
В. цябе, сябе
Т. табой (-ою), сабой (-ою)
М. (пры) табе, (на) сабе
|
2. У моўнай практыцы трэба адрозніваць азначальныя займеннікі сам (само, сама, самі ) і самы (самае, самая, самыя).
Калі займеннік самы (-ае, -ая, -ыя) ужываецца не з назоўнікам, а з прыметнікам і разам з ім утварае складаную форму найвышэйшай ступені параўнання прыметніка, то ён самастойным членам сказа не з’яўляецца, пераходзіць у формаўтваральную часціцу: Ужо ў самым раннім узросце ў дзіцяці развіваецца думка і мова, выхоўваюцца адносіны да дабра і зла. (В.Вітка)
Ва ўскосных склонах у займенніку сам (само, сама, самі ) націск падае на канчатак, а ў займенніку самы (самае, самая, самыя) ― на аснову:
Н. сам, само, сама, самі;
Р. самога (м. і н. р.), самой, саміх;
Д. самому (м. і н. р.), самой, самім;
В. сам (самога), само, саму, саміх;
Т. самім (м. і н. р.), самой, самімі;
М. (у) самім, (у) самой, (у) саміх;
|
Н. самы, самае, самая, самыя
Р. самага (м. і н. р.), самай, самых
Д. самаму (м. і н. р.), самай, самым
В. самы (самага), самае, самую, самыя (самых)
Т. самым (м. і н. р.), самай, самымі
М. (па) самым, (па) самай, (па) самых
|
УВАГА: У займенніку сам націск падае менавіта на першы галосны канчатка, а не на апошні; гутарковыя формы самаго, самаму памылковыя, гэта адхіленне ад нормы.
3. Трэба адрозніваць ужыванне займеннікаў у канструкцыях:
1) не хто іншы, як…; не што іншае, як… і 2) ніхто іншы не… ; нішто іншае не… . Першыя спалучэнні з займеннікамі хто (гэта ўсечаная форма ад няпэўнага займенніка хтосьці) і што (усечаная форма ад няпэўнага займенніка штосьці) ужываюцца ў сказах, дзе няма другога адмоўя. Другія ж словазлучэнні ніхто іншы не…; нішто іншае не… ўжываюцца ў адмоўных сказах, дзе пры выказніку ўжо ёсць адмоўе не :
1) Гэта было не што іншае, як зямлянка. (Або: …не што іншае, а зямлянка). Тут слова што можна замяніць на штосьці або ўсё спалучэнне замяніць на часціцу менавіта: Гэта была менавіта зямлянка. Аналагічна: Прыйшоў не хто іншы, як мой даўні сябар. (…не хто іншы, а мой даўні сябар; …не хтосьці іншы, а…; Прыйшоў менавіта мой даўні сябар).
2) Нішто іншае, акрамя футбола з хакеем, Кацю не цікавіла. Ніхто іншы ў гэты склеп не заглядваў. Тут можна апусціць слова іншае: Нішто, акрамя футбола з хакеем, Кацю не цікавіла. Ніхто ў гэты склеп не заглядваў.
4. Нельга калькаваць рускія аднаслоўныя адмоўныя займеннікі некого, нечего і механічна палітарна перакладаць іх на беларускую мову. У нашай мове ім адпавядаюць двухслоўныя выразы няма каго, няма чаго.
Асцерагайцеся памылкі:
П а - р у с к у
|
П а - б е л а р у с к у
|
Некого послать, нечего дать,
некем заменить, нечем занять
|
няма каго паслаць, няма чаго даць,
няма кім замяніць, няма чым заняць
|
Заданне 77. Устаўце патрэбны займеннік, падкрэсліце яго.
1. Здаецца, каб меў крылы, узмахнуў бы імі і, як магутны птах, узляцеў бы высока-высока над гэтай ракой, што ціха плюскоча ля (самых, саміх) ног. (Г. Ш.) 2. Во толькі рабіць гэта не надта хацелася (самаму, самому, самаму) Бураву, лепш, каб ужо хто іншы.(В.Б.) 3. Каля (самога, самага) берага б’е з-пад зямлі крыніца з серабрыстай сцюдзёнай вадою. (В.В.) 4. З усіх сродкаў выхавання, якія ёсць у нас, у людзей, (самім, самым) выпрабаваным і надзейным было і будзе слова. (Віт.) 5. Адчуванне таго, што Ганна толькі госцяю стала, было ў кожнага і ў (самай, самой) Ганны. (К.Ч.) 6. İх абстралялі і забралі ўсіх жывых, але (самога, самага) іхняга начальніка, якога даўно ўжо шукаюць, паміж імі не было. (К.Ч.)
Заданне 78. У якіх сказах ужыты формы займенніка сам, а ў якіх ― самы? Выпішыце нумары сказаў з формамі займенніка сам.
1. Як тая рабіна, цвіла ў гэтае лета Ганна. Яшчэ, здаецца, учора была гарэза, падлетак, а вось ужо ў сам..й добрай пары дзяўчына, у сам..й красе сваёй! (İ. М.) 2. На пірамідзе гумна бачу даўно знаёмы выступ буслінага гнязда, а на гняздзе ― сам..га бусла. (Б.) 3. Дзень быў вясёлы, сонца свяціла з сам..га ранку. (Кул.) 4. Неўзабаве ціша запанавала ў класе, нават старэйшыя вучні, якія самі чыталі гэты твор і ведалі яго на памяць, уважліва ўслухоўваліся ў кожнае слова настаўніка. (С.А.) 5. У такія хвіліны я, вядома, не звяртаў увагі на бэз, хоць стаяў ён у мяне пад сам..м носам. Затое пасля экзаменаў пах бэзу да сам..га вечара п’яніў мне галаву. (İ.Н.) 6. Не жадай іншым таго, чаго не жадаеш сам..му с..бе. (Прыказка)
Заданне 79. Выпішыце нумары сказаў, у якіх на месцы пропуску трэба ўставіць займеннік сябе ў Р. ці В. склоне.
1. Пасля вайны коней не хапала, дык на … аралі. 2. А гады бесклапотнага дзяцінства і юнацтва не забываем, пакідаем у … на ўсё жыццё. 3. Досыць дакараць яе, яна і так сама … не рада. 4. Сама … 8 Сакавіка падарыла кветкі. 5. Не звяртай на … ўвагі, не засяроджвайся на фізічных недахопах, а радуйся прыгажосці і шчодрасці душы. 6. Самому … стала няёмка ад выказанай ім самім праўды. 7. У чужой кампаніі дзяўчыне стала не па … . 8. Кудлач быў добрым і верным сторажам, чужых блізка да … не падпускаў. 9. Не шукай непатрэбнага, лішняга клопату ні … , ні іншым. 10. Гаспадар ён так … , але хоць мужчынская шапка вісела ў хаце. 11. Дзядзька даў … зарок больш не хадзіць на паляванне. 12. Несла ношку на … . 13. Нахіліўся і ўбачыў у … пад нагамі вожыка.
Заданне 80. Выпішыце нумары сказаў з граматычнымі памылкамі ва ўжыванні займеннікаў. Вусна выпраўце памылкі.
1. Чужое возьмеш ― сабе на карысць не пойдзе... (А. С.) 2. Я цябе такое раскажу, што ў цябе адпадзе ахвота пярэчыць. 3. Не стаў сабе дачасна помнік і ў бяссмерце не спяшы, лаві не ўласнай славы промні, а сонца кожнае душы. (Панч.) 4. Каля самога плоту раслі крапіва і чыстацел. 5. Мне хацелася не раз самаму ўзляцець у неба. 6. Падышоў к самаму берагу і зірнуў уніз. 7. Прыдбаў сябе ў ”Букінісце” рэдкую кнігу. 8. Ты старэйшы, на цябе ўвесь клопат ляжа. (İ. Н.) 9. Па падворку хадзіў ніхто іншы, як сын. 10. Каля берага ракі стаяў разложысты дуб. Калі ён параўняўся з ім, то пачуў брэх сабакі. 11. Настаўнік параіў несці кнігі да сябе. 12. Каля жыта на самай мяжы стаяла не што іншае, як новы камбайн. 13. Каля самай школы Алег убачыў дырэктара. Ён падышоў да яго. 14. Які-ніякі, а ўсё-такі свой дом. 15. İдучы ў армію, сын папрасіў маму не выкідваць свае сшыткі. 16. Табе, шчодры сялянскі стол, хочацца сказаць ласкавае слова. (Я.С.) 17. Хто-ніхто ўжо працаваў на полі. (К.Ч.) 18. Сусед раіў Андрэю схаваць сына, але ён яго не паслухаўся. 19. Жыў ціха, некаму не жаліўся на свой лёс. 20. İ некага нам папракаць. 21. На радзіме цябе знаёмы кожны сустрэчны. 22. Завітала цётка Фядора не так сябе, а па важнай справе. 23. Няўжо цябе больш прыемна частавацца, чым самому дарыць пачастункі? 24. Самай гаспадыні дома не было, у агародчыку варушылася толькі старая маці. 25. Хацелася самаму праплыць на лодцы. 26. Ніхто не зробіць горш табе, чым сам сабе. 27. Бабуля папрасіла ўнучку купіць сабе малака. 28. Нішто іншае не пакідае ў душы такі яркі след, як першае каханне. 29. У госці завітаў ніхто іншы, як яго даўні сябар. 30. Калі на галінку пераскоквала вавёрка, з яе сыпаўся снег. 31. Тады ён усё ўспомніць цябе, усё прыгадае. 32. Зрэдку хто-ніхто заглядваў у гэтую балоцістую мясціну.
Заданне 81. Спішыце, выбіраючы адпаведны па сэнсе займеннік.
1. Зрабіць (сябе, сабе). 2. Прывучыў (сябе, сабе) к парадку. 3. Убачылі (самаго, самога, самага) прэзідэнта. 4. Каля (самой, самай) рэчкі. 5. Самі (сабе, сябе) шкодзім. 6. Загадалі яму (самаму, самому). 7. У (самым, самім) патайным месцы.
Тэма: ПРАВАПİС КАНЧАТКАЎ ДЗЕЯСЛОВАЎ і
1. Невыразны галосны ў канчатку дзеяслова або ў суфіксе інфінітыва часта можна праверыць націскам, адкінуўшы прыстаўку:
падглéдз( і ?, е ?)ць — глядзéць; ён падглéдз( і ?, е ?)ць — ён глядзіць.
2. Калі ў слове націск нерухомы, то трэба кіравацца табліцай асабовых канчаткаў дзеясловаў I і II спражэнняў:
I спражэнне: II спражэнне:
Адз. л. Мн. л. Адз. л. Мн. л.
1-я ас. -у, -ю -ем, -ём, -ам, -óм -у, -ю -ім, -ым
2-я ас. -еш, -эш, -аш -еце, -аце, -яцé -іш, -ыш -іце, -ыце
3-я ас. -е, -э, -а -уць, -юць -іць, -ыць -аць, -яць
3. У дзеясловаў з ненаціскнымі канчаткамі спражэнне можна вызначыць па інфінітыве, кіруючыся наступным:
Да II с п р а ж э н н я адносяцца:
1) дзеясловы на -іць (-ыць), дзе -і-, -ы- — суфікс: насіць, тужыць [не блытаць з аднаскладовымі дзеясловамі І спраж. тыпу віць, шыць, крыць, дзе -і-, -ы- ў корані ];
2) дзеясловы на -ець, калі -е- не захоўваецца ў 1-й асобе адз.л.: вярцець — вярчу (а не вярцею), вісець — вішу (а не вісею); але: хацець — хачу, хочаш, хоча, хочам, хочаце, хочуць (І спр.);
3) 5 дзеясловаў на -аць: гнаць, спаць, стаяць, баяцца, залежаць і ўсе вытворныя ад іх.
Усе астатнія дзеясловы з ненаціскнымі канчаткамі — І спраж.
Бегчы і вытворныя ад яго (выбегчы, адбегчыся…) ― рознаспрагальныя.
Есці, даць і вытворныя ад іх (пад’есці, наесціся, аддацца) ― нетэматычнага спражэння, спрагаюцца па-асобаму, маюць спецыфічныя канчаткі:
1-я ас. я ем, дам; мы ямо, дамо (і варыянт ядзім, дадзім);
2-я ас. ты ясі, дасі; вы ясце, дасце;
3-я ас. ён есць, дасць; яны ядуць, дадуць
4. Пры змяненні дзеяслова нельга мяняць яго трыванне!!! Напрыклад, у наступных пáрах не адзін і той жа, а розныя дзеясловы: абціраць і абцерці, вывозіць і вывезці, насіць і несці і г. д.
5. У 2-й асобе мн. л. націск не можа пáдаць на першы склад канчатка! Ён можа пáдаць
а) або на аснову ( вýчыцеся, абцірáеце , нóсіце ),
б) або на другі склад канчатка ― на склад це (берацé, смеяцéся, гледзіцé ). Пры гэтым у 1-м складзе перад націскам у канчатку замест е пішацца я, а замест э пішацца а: несяцé, абатрацéся. У іншых пераднаціскных і паслянаціскных складах застаецца е :
(вы) вывезеце, гледзіцé.
6. У з а г а д н ы м л а д з е ў 1-й асобе множнага ліку дзеясловы могуць мець спецыфічныя для беларускай мовы канчаткі -ем, -эм (пад націскам), -ма (не пад націскам): нясем, кладзем, вяжэм, бярэм; складваймася, канчайма. У а б в е с н ы м л а д з е ў 1-й асобе множнага ліку гэтыя дзеясловы маюць канчаткі: нясём, кладзём, вяжам, бярóм; складваемся, канчаем. Т. ч., у загадным ладзе канчаткі -ем і -эм націскныя, а ў абвесным ладзе канчатак -ем ненаціскны.
У 2-й асобе множнага ліку ў загадным ладзе, у адрозненне ад абвеснага, націск можа падаць на канчатак -ы- (-і- ) перад постфіксам -це : загадны лад: бял і це, прарасц і це, кладз і це; абвесны лад: бел іце , праросц іце , кладзяце .
|
Заданне 82. Вызначце спражэнне дзеясловаў і запоўніце табліцу па ўзоры. Вусна растлумачце правапіс невыразных галосных. Якой тыповай памылкі трэба асцерагацца пры ўжыванні дзеясловаў у форме 2-й асобы мн. л. абвеснага ладу ?
Памятайце: пры змяненні формы дзеяслова нельга мяняць яго трыванне, інакш дадзены дзеяслоў падмяняецца парным яму паводле трывання дзеясловам.
Інфінітыў
|
2-я асоба мн. ліку абвес. ладу ( Вы )
|
1. Выліць (ліць)
2. Адабраць
3. Блаславіць
|
выльеце – I спр. (утвораны ад аднаскладовага на -іць, дзе і ў корані)
адберацé – I спр. (інфінітыў на -аць, не ўваходзіць у лік 5-і дзеясл. II спр., у першым складзе перад націскам э змянілася на а )
блаславіцé – II спр. (не блытаць з загадным ладам, дзе націск на канчатку і )
|
1 варыянт
Абавязаць, абаперціся, абнадзе(е,і,я)ць, абтрэсці, агледз..ць, аглядаць, адазвацца, адаслаць, аддацца, адмароз..ць, адмер..ць, аднесці, адол..ць, адпачыць ! // адпачнуць, адцерці, апынуцца, ачнуцца, берагчы, біцца, варажыць, варухнуць, везці, весці, в(я,і)сець, выб(я,е)ліць, выбраць, выв(я,е)сіць, віць, выц(я,е)сніць, выціснуць, выл..чыць (ад хваробы), выл..чыць (лік), вязаць, дрыжаць !, маўчаць !, верашчаць!.
2 варыянт
Вярнуцца, абцерці, гнацца, гнуцца, грызці, грэбці, грэцца, даплесці, жаць (жыта), закругліць, застацца, захінуцца, заціхнуць, ісці, калупнуць, калыхнуць, кіпець, кіпяціцца, класціся, легчы, лічыць, махнуць, наесціся, несці, падаслаць (ад падсылаць і падсцілаць), падгледз..ць, падкурч..ць (ногі), панесці, парваць, пераскоч..ць, плыць, пражыць.
3 варыянт
Прарасціць, праскакаць, прачнуцца, прыбав..ць, прыглядацца, прысягнуць, разагнуцца, разбіцца, развесці, развіць, развязаць, разліць, разлятацца, разляцецца, скубці, стаяць, студзіць, сцерагчыся, сцягваць, сцягнуць, сутыкнуцца, сячы, ткаць, трэсціся, угінацца, угледз..цца, уесціся, узбегчы, укласці, укруціць, хацець, церці, цікав..цца.
Заданне 83. Устаўце прапушчаныя літары, вусна растлумачце іх правапіс. У 2-й ас. мн. л. ( Вы ) дзеясловы стаяць у абвесным ладзе.
İнфінітыў
|
Мы
|
Ты
|
Вы
|
Яны
|
Агледз..ць
Выгр..бціся
Выс(я,е)дз..ць
Заенч..ць Замаркоц..цца
Засаром..ць
Засяродз..цца
Праветр..ць
Разве..ць
Се..ць
|
ашчаслів..м
бяр..м
загорн..мся
запіш..м
зверн..мся
калыш..м
купля..м
надзен..м
пол..м
праветр..м
|
Ты адслуж..ш
вы(я,е)в..ш
заседз..шся
заслон..шся
выс(я,е)дз..ш
высв(я,е)тл..ш
выдз(я,е)ўб..ш
касавур..шся
паскандал..ш
улагодз..ш
|
агледз..це
адарв..це
водз..це
маўч..це
пазыч..це
прачн..цеся
рж..це
складз..це
скрып..це
узар..це
|
абуджа..ць
выс(я,е)..ць
замаркоц..цца
засмал..ць
захоч..ць
зліту..цца
пераскоч..ць
праскач..ць
разве..ць
заквохч..ць
|
İнфінітыў
|
Мы
|
Ён
|
Вы
|
Яны
|
Удасканал..ць
Угледз..ць
Разнос..ць
Ра..ць
Разгледз..цца
Выб..л..ць
Напасв..ць
Перамер..ць
|
узваж..м
смя..мся
разгледз..м
адступа..м
агледз..мся
сустрака..м
дзейніча..м
выб..р..м
|
выб..р..
перагуква..цца
прыслуха..цца
зачару..цца
агледз..цца
піш..цца
вы(е, я)в..цца
губля..цца
|
выв..дз..це
зав..з..це
пан..с..це
в(я,е)дз..це
бераж..це
верн..цеся
ль..це
см(я,е)..цеся
|
дазіру..ць
адвоз..ць
пацвердз..ць
прыварож..ць
падкорм..ць
падгледз..ць
нагосц..цца
высыпл..ць
|
Достарыңызбен бөлісу: |