12
Мае прапрабабуля і прапрадзядуля — Шыфрын Бэла Майсееўна (1870— 1967) і Шыфрын Залман (1987—1948). Нарадзіліся ў сем'ях заможных сялян на Ўкраіне. Бэла пасля рэвалюцыі 1917 г. вучылася ва універсітэце чырво-най прафесуры ў г. Петраградзе. Залман жа нідзе не вучыўся, але працаваў плытнікам на рацэ Вятцы. Бэла пахавана ў Днепрапятроўску, а Залман — у пасёлку Юравічы Гомельскай вобласці.
Таксама мае прапрабабуля і прапрадзядуля — Вінакурава Ева Раманаўна (1884—1975) і Вінакураў Давыд (1874—1945). Нарадзіліся ў за-можных сем'ях. Вучыліся ў царкоўна прыходскай школе. Ева ўсё жыццё была хатняй гаспадыняй, а Давыд атрымаў у спадчыну маленькую фабрыку і быў яе гаспадаром. Памерлі і пахаваны ў Днепрапятроўску.
Мой прапрадзядуля — Плакса Гаўрыіл (1860—1916). Нарадзіўся ў сям'і прыгонных сялян. Прапрацаваў у сельскай гаспадарцы ўсё сваё жыццё. Па-мёр ад тыфу.
Пра маю прапрабабулю па бацькавай лініі, на жаль, нічога не вядома. Але мне распавядалі, што яна, як і яе муж, памерла ад тыфу да рэвалюцыі 1917 г.
Мой прапрадзядуля — Плакса Апанас Гаўрыілавіч. Нарадзіўся 27 сту-дзеня 1906 г. у сям'і Плаксы Гаўрыіла ў сяле Паўлаўка. Імя маці невядомае. Застаўшыся ў 10 гадоў сіратой, ён патрапіў у дзіцячы дом са сваім малод-шым братам. Скончыў 2 класы ЦПШ. Затым з'ехаў на заробкі ў Расію. Па-
мёр у 1985 г.
Мае прапрабабуля — Каляда Наталля Раманаўна (1674—1953) і пра-прадзядуля — Каляда Раман (1860—1950). Нарадзіліся ў сем'ях прыгонных сялян. Усё сваё жыццё працавалі ў сельскай гаспадарцы.
Таксама мае прапрабабуля і прапрадзядуля — Хамяковы Сямён і Акуліна. Нарадзіліся ў 60-х гадах XIX ст. у сем'ях прыгонных сялян. Памерлі ад тыфу ў гады Першай сусветнай вайны.
Мае прапрабабуля і прапрадзядуля — Ражковы Агафія Ягораўна (1869— 1951) і Яхім Елісеевіч (1864—1939). Нарадзіліся ў сем'ях прыгонных ся-лян. Усё жыццё пражылі ў сяле Дзерцева Цялегінскага раёна Пензенскай вобласці, там жа памерлі і пахаваны.
Хоць я і даведалася не так шмат пра сваіх самых старэйшых прадстаўнікоў роду, але ж яны пакінулі такі незабыўны след у гісторыі ма-ёй сям’і і ў маёй душы, што, гледзячы на фотаздымкі, я адчуваю гонар за сваіх продкаў.
13
Не сцерці ў памяці тых імён
Усе мы доўга спрабуем знайсці сэнс жыцця і часта не можам гэта зрабіць, яшчэ больш заблытваемся ў пытанні “Хто я?”, таму што не разуме-ем і не любім нашых бацькоў.
Гэтую святую ісціну я зразумела і ацаніла не адразу ж. Але я вельмі радая, што дазналася пра гэта своечасова. Род кожнага чалавека мае глыбокія карані, але не ўсе памятаюць яго. Чалавечая памяць не захоўвае ўсіх падзей ці яе прымушаюць забыць. На жаль, я ведаю дакладна толькі аб маіх прапрадзядулях і прапрабабулях, а ўсе астатнія нібы засталіся за рысаю, якуя правялі разнастайныя рэвалюцыі і войны. Мае продкі былі такімі ж, як усе. Яны былі кроплямі ў вялікім моры, толькі некаторыя кропелькі ўздымаюцца наверх, і мы іх бачым, астатнія ж падтрымліваюць першых. Не было б кропель, не было б і магутнага мора. Усё аб кроплях ведаюць камяні, і калі б яны ўмелі гаварыць, то абавязкова расказалі б.
Мая прабабуля — Цюлькіна Марыя Аляксандраўна. Нарадзілася 25 лістапада 1911 г. у сям'і Помасава Аляксандра і Васенінай Аляксан-дры ў г. Кіраве, была другім дзіцем (быў старэйшы брат — Васенін Віктар). У 1914 г. яе нарадзілася сястра — Васеніна Вера. У 1919 г. пайшла ў шко-лу ў гарадскім пасёлку Кацельнічы. У 1929 г. паступіла ў Педагагічнае вучылішча г. Кірава па спецыяльнасці “славеснік“. У 1932 г. выйшла за-муж. У 1941 г., пераехаўшы ў Свярдлоўск, працавала ў мужчынскай гімназіі. З 1945—1947 вучылася ў Свярдлоўскім дзяржаўным настаўніцкім інстытуце па спецыяльнасці “гісторык“. У 1964 г. паступіла працаваць на МАЗ сакратаром-рэферэнтам у аддзел знешняй кааперацыі. У 1980 г. вы-йшла на пенсію. Памерла ў 1987 г.
Мой прадзядуля — Цюлькін Аляксандр Лаўрынавіч. Нарадзіўся 25 кастрычніка ў сям'і Цюлькінай Пелагеі Ягораўны і Цюлькіна Лаўрына Мікалаевіча ў вёсцы Булдачыха Кіраўскай вобласці, быў трэцім дзіцем з шасці. У 1919 г. пайшоў у пачатковую школу, дзе і пазнаёміўся з маёй пра-бабуляй. У 1922 г. працаваў на чыгуначным раз'ездзе Беражанкі, на па-грузцы дроў. У 1923—1928 гг. вучыўся ў школе другой ступені г. Халтуры-на. Па заканчэнні школы працаваў на чыгунцы, заводзе. У 1929—1931 гг. працаваў настаўнікам пачатковай школы у Краснаярскім краі. У 1931 г. прыняты ў сялянскау Чырвоную армію, залічаны вайсковым кіраўніком у 15-ы стралковы полк (Беларуская ваенная акруга). У 1932 г. звольнены з пасады камандзіра ўзвода. У 1933—1934 гг. працаваў ваенным кіраўніком
14
у сельгастэхнікуме Кіраўскай вобласці. У жніўні 1934 г. прызначаны ваен-ным інспектарам раёна. У жніўні 1935 г. прызначаны інструктарам спецад-дзела Абласнога выканаўчага камітэта, дзе прапрацаваў да верасня 1938 г., да моманту залічэння ў кадравы састаў РСЧВА. У чэрвені 1941 г. быў пе-раведзены ў штаб Уральскай ваеннай акругі г. Свярдлоўска, адкуль быў прызваны на фронт. За свае франтавыя гады быў танкістам і разведчы-кам. У 1945 г. удзельнічаў ва ўзяцці г. Берліна. У рэйхстазе начальнік раз-ведвальнай групы збіраў архіўныя матэрыялы. Прысутнічаў на прыняцці капітуляцыі фашысцкай Германіі. З 1945—1948 гг. быў кашталянам аднаго з нямецкіх гарадоў. У 1948 г. у званні маёра быў пераведзены ў Беларусь на пасаду ваенкома Бягомльскага райваенкамата, дзе прапрацаваў да 1951 г. У 1959 г. выйшаў на пенсію. Памёр у 1981 г.
Мая прабабуля — Вінакурава Алена Залманаўна. Нарадзілася 29 люта-га 1912 г. у сям'і Шыфрына Бэлы Майсееўны і Шыфрына Залмана ў пасёлку Юравічы Гомельскай вобласці, другая з чатырох сясцёр. Вучылася ў царкоўна прыходскай школе. Скончыла будаўнічае вучылішча па спецыяльнасці “му-ляр“. У 1929 г. выйшла замуж за майго прадзеда ў г. Днепрапятроўску. Там жа яна працавала на машынабудаўнічым заводзе. У 1937 г. нарадзіла першага сына — Валянціна. У 1941 г. эвакуіравалася разам з сям'ёй у г. Орск. Там жа працавала на абаронным заводзе токарам. У верасні 1941 г. у яе нарадзіўся
другі сын — мой дзядуля. Пасля вайны вярнулася ў Днепрапятроўск. У
1951 г. з сям'ёй пераехала ў Мінск. Працавала на МАЗе дыспетчарам у цэха афарбоўкі. Ва ўзросце 80 гадоў пайшла на пенсію. Памерла ў 2004 г.
Мой прадзядуля — Вінакураў Абраам Давыдавіч. Нарадзіўся 12 лю-тага 1910 г. у сям'і Вінакуравай Евы Раманаўны і Вінакурава Давы-да ў г. Днепрапятроўску, трэцяе дзіця з пяці. Пасля заканчэння школы скончыў механічны тэхнікум па спецыяльнасці “тэхнолаг“. Працаваў на машынабудаўнічым заводзе. У 1941г. ён разам з заводам эвакуіраваўся на Урал у г. Орск, дзе працаваў намеснікам дырэктара. У 1944 г. вярнуўся ў Днепрапятроўск аднаўляць завод, за што атрымаў тэлеграму з асабістай падзякай І. В. Сталіна. У тым жа годзе стаў дырэктарам гэтага завода (на дадзены момант ён завецца ЮгМаш). Пераехаўшы ў Мінск, працаваў галоўным тэхнолагам на МАЗе. Памёр у 1980 г.
А цяпер пяройдзем да маіх продкаў па татавай лініі.
Мая прабабуля — Хамякова Еўдакія Яхімаўна. Нарадзілася 15 лютага 1900 г. у сям'і сялян-беднякоў Ражковай Агафіі Ягораўны і Ражкова Яхіма
15
Елісеевіча ў сяле Дзецева. Не вучылася. Усё жыццё працавала ў сельскай гаспадарцы. У 1930 г. уступіла ў калгас. Прапрацаваўшы да 1955 г., перае-хала ў г. Пензу да дзяцей на пастаяннае месца жыхарства. Мела 11 дзяцей, выхавала 5, астатнія памерлі ў дзіцячым узросце. Была ўзнагароджана ме-далём мацярынства і медалём “За доблесную працу ў ВАв 1941—1945 гг.“. Памерла ў 1968 г.
Мой прадзядуля — Хамякоў Васіль Сямёнавіч. Нарадзіўся ў 1888 г. у сям'і Хамяковых Акуліны і Сямёна ў сяле Сабураўка Цялегінскага ра-ёна Пензенскай вобласці. У свой час скончыў пачатковую царкоўна-прыходскую школу. Прапрацаваў усё жыццё ў сельскай гаспадарцы. Быў удзельнікам Першай сусветнай вайны, узнагароджаны Георгіеўскім кры-жом за выяўленую кемлівасць пры будаўніцтве пантоннага маста праз ра-ку. У сувязі са смерцю бацькоў камісаваны з фронту. Быў тройчы жанаты, але першыя дзве жонкі памерлі ад тыфу.
Мая прабабуля — Плакса Соф'я Раманаўна. Нарадзілася 15 снежня 1905 г. у шматдзетнай сям'і (10 дзяўчынак) Каляды Наталлі Раманаўны і Каляды Рамана ў сяле Паўлаўка Данецкай вобласці. Скончыла два класы царкоўна прыходскай школы. Займалася сельскай гаспадаркай. У 1925 г. выйшла замуж. Мела 4 дзяцей. Памерла ў 1978 г.
Галоўныя каштоўнасці нашай сям’і
Як я ўжо гаварыла вышэй, для таго, каб напісаць свой радавод, мне па-трэбныя былі звесткі ад маіх жывых блізкіх. Кожны з іх пасля маёй гутаркі выказваў свае адносіны да маёй работы.
Мая бабуля — Вінакурава Людміла Аляксандраўна. Нарадзілася 25 сту-дзеня 1941 г. у сям'і Цюлькінай Марыі Аляксандраўны і Цюлькіна Аляксан-дра Лаўрынавіча ў г. Кіраве, была другім дзіцем (ёсць старэйшая сястра — Буслава (Цюлькіна) Таццяна Аляксандраўна). У чэрвені 1941 г. пераехала па месцы службы бацькі ў штаб УралВА г. Свярдлоўска. Там у 1948 г. яна і пайшла ў першы клас жаночай гімназіі № 2. У гэтым жа годзе сям'я пера-ехала па новым месцы службы бацькі ў ваеннае мястэчка гарадскога па-сёлка Бягомль, дзе яна скончыла першы і перайшла ў другі клас. У 1949 г. бабуля пераехала і працягнула вучобу ў другім класе ў вёсцы Булдачыха Кіраўскай вобласці, дзе правучылася да 1951 г. У 1951 г. нарадзіўся брат — Цюлькін Уладзімір Аляксандравіч. У тым жа годзе сям'я пераехала ў Мінск, дзе бабуля пайшла ў чацвёрты клас. У 1955 г. паступіла ў Аўтамеханічны
16
тэхнікум на спецыяльнасць “тэхнік-тэхнолаг“. У 1959 г. паступіла ў 10 клас вячэрняй школы для атрымання атэстата. Па размеркаванні тэхнікума паступіла на 1-ы дзяржаўны падшыпнікавы завод на пасаду “кантралёр аддзела тэхнічнага кантролю“. У 1960 г. паступіла ў Беларускі дзяржаўны універсітэт на хімічны факультэт. У 1964 г. перайшла працаваць у хімічную лабараторыю 1-га ДПЗ. У тым жа годзе бабуля з дзядулем згуляла вясел-ле. У 1965 г. нарадзіла дачку — маю маці. У тым жа годзе перайшла пра-цаваць на Мінскі маторны завод на пасаду інжынера-спектраскапіста экспрэс-лабараторыі цэха алюмініевага ліцця. У 1968 г. перайшла праца-ваць у БЕЛНІІ ЛІТаўтапрам. З 1998 г. — інжынер у лабараторыі навукова-вытворчага аб'яднання, дзе працуе па гэты дзень.
Бабуля кажа, што самая высокая каштоўнасць у жыцці — гэта сям'я, радзіма і гонар. Важна не забываць людзей, якія далі нам жыццё і волю. Я з ёй абсалютна згодная.
Мой дзядуля — Вінакураў Юрый Абраамавіч. Нарадзіўся 11 верас-ня 1941 г. у сям'і Вінакуравай Алены Залманаўны і Вінакурава Абраама Давыдавіча ў г. Орску Арэнбургскай вобласці, быў другім дзіцем (ёсць ста-рэйшы брат — Вінакураў Валянцін Абраамавіч). У 1948 г. пайшоў у 33-ю мужчынскую сярэднюю школу г. Днепрапятроўска. У 1951 г. пераехаў у г. Мінск і пачатак вучобу 5-й сярэдняй школе. У 1957 г. пайшоў у 16-ю шко-
лу працоўнай моладзі. У тым жа годзе быў накіраваны працаваць на МАЗ,
дзе працуе па гэты дзень. У 1960—1963 гг. праходзіў службу ва ўзброеных сілах СССР. У 1986г. ўзяў другі шлюб.
«Сям'я, — гаворыць дзядуля, — галоўная, вельмі адказная справа чала-века. Сям'я прыносіць паўнату жыцця, сям'я прыносіць шчасце...»
Мая бабуля — Плакса Марыя Васільеўна. Нарадзілася 19 ліпеня 1938 г. у сям'і Хамяковай Еўдакіі Яхімаўны і Хамякова Васіля Сямёнавіча ў сяле Сабураўка Калышлейскага раёна Пензенскай вобласці. Нарадзілася яна ў шматдзетнай сям'і, якая складалася з 11 дзяцей, да сталага ўзросту дажылі толькі 5 чалавек, на дадзены момант засталося 3, старэйшай з якіх — 82 гады. У 1945 г. пайшла ў Сабурскую сельскую пачатковую школу. Там ўступіла ў піянеры, была звеннявой атрада. З 1949—1952 гг. вучылася ў Белакаменскай няпоўнай сярэдняй школе. У 1955 г. скончыла сярэднюю школу № 11 г. Пензы. У гэтым жа годзе паступіла працаваць у сектар пар-тыйнага ўліку статыстыкам Паўночнага, затым Ленінскага райкама КПСС, пасля скасавання якіх працавала ў той жа пасадзе ў Пензенскім райка-
17
ме КПСС. У 1960 г. уступіла ў члены КПСС. Працу сумяшчала з вучобай ва Усесаюзным завочным фінансава-эканамічным інстытуце, які скончыла ў 1962 г. Перад заканчэннем інстытута паступіла працаваць на завод «Паш-товая скрыня-200» па вытворчасці трэнажораў для лётчыкаў. У 1962 г. вый-шла замуж за майго дзядулю. У 1964 г. пераехала па месцы службы мужа-вайскоўца ў Плясецкі раён Архангельскай вобласці. У 1964—1966 гг. пра-цавала інжынерам-нарміроўшчыкам у вайсковай частцы па рамонце ра-кетнай тэхнікі. У 1966 г. нарадзіла сына — майго тату. У тым жа годзе пе-раехала ў Ленінградскую вобласць на месца новага прызначэння мужа. У 1969 г. па новым месцы службы мужа пераехала на Угоршчыну. У 1972
-
нарадзіла другога сына. У тым жа годзе, на працягу паўгода працавала ў адной з воінскіх частак у палітаддзеле, займалася абменам партыйных дакументаў. У 1973—1978 гг. жыла ў Чыцінскай вобласці. У 1975—1979 гг. працавала загадчыцай бібліятэкі ў вайсковай частцы. У 1978г. пераехала ў
-
Шчучын Гродзенскай вобласці БССР. Працавала старшым інжынерам па навуковай арганізацыі працы завода «Аўтапровад». У 1981 г. пераехала ў
-
Асіповічы. Працавала інструктарам гаркама КПСС, затым інструктарам картуліку вайсковай часткі. У 1986 г., пасля звальнення мужа з войска, ста-лым месцам жыхарства стаў горад Мінск. У 1986—1991 гг. працавала загад-чыцай сектара партыйнага ўліку парткама Акадэміі навук БССР. У 1991— 2002 гг. малодшы навуковы супрацоўнік нацыянальнага навукова-асветнага цэнтра ім. Ф. Скарыны. З 2002 г. на пенсіі.
«Трэба свята захоўваць сямейныя традыцыі, памятаць аб малой радзіме, не забываць свае карані, паважаць сваё паходжанне», — сказала мне бабу-ля падчас майго інтэрв'ю з ёй.
Мой дзядуля — Плакса Віктар Апанасавіч. Нарадзіўся 8 кастрычніка 1937 г. у сям'і Плаксы Афанасія Гаўрылавіча і Плаксы Соф'і Раманаўны ў сяле Паўлаўка Мар’інскага раёна Данецкай вобласці. У 1945—1955 гг. вучыўся ў Паўлаўскай сярэдняй школе, пасля заканчэння якой паступіў у Харкаўскае авіяцыйнае вучылішча штурманаў. Скончыўшы яго ў 1958— 1964 гг. вучыўся ў Пензенскай вышэйшай інжынернай артылерыйскага вучылішча. У 1964 г. быў накіраваны на службу ў Архангельскую вобласць. Месцы ваеннай службы змяняліся неаднаразова. Гэта і Ленінградская вобласць, і Угоршчына, Чыцінская вобласць, Гродзенская вобласць, Магілёўская вобласць. Служба праходзіла ў ракетных войсках. Ад лей-тэнанта да падпалкоўніка. У 1985 г. звольніўся з войска, праслужыўшы ў
18
агульнай колькасці 30 каляндарных гадоў. Пасля звальнення (з 1986 да 2003 г.) працаваў у Мінскай гандлёва-прамысловай палаце экспертам, кіруючым экспертам, загадчыкам гаспадаркай. Памёр у 2004 г. Пахава-ны на радзіме — у сяле Паўлаўка Мар’інскага раёна Данецкай вобласці (Украіна).
Дзе маці нарадзіла, там і радзіма
Людзі, ні на секунду не забывайце, хто даў вам жыццё, хто беражліва насіў вас пад сваім сэрцам… Матуля — божая пасланніца на зямлі. У ёй — святы дух.
Мая любімая матуля — Плакса Алена Юр'еўна. Нарадзілася яна 27 лістапада 1965 г. у сям'і Вінакуравай Людмілы Аляксандраўны і Вінакурава Юрыя Абрамовіча ў г. Мінску, была адзіным дзіцем (потым у дзядулі нарадзілася яшчэ адна дачка ад другога шлюбу). У 1973 г. пайшла ў 25-ю школу г. Мінска; скончыла яе ў 1983 г. Паступіла ў Мінскае медыцынскае вучылішча № 2 па спецыяльнасці “фельчар“. Пасля вучобы пайшла праца-ваць у 10-ю клінічную бальніцу медсястрой. Пасля перайшла на працу ў 3-ю клінічную бальніцу фельчарам здраўпункта будтрэста № 7. У 1989 г. выйшла замуж за майго тату. У 1991 г. нарадзіла сына, майго старэйшага брата.
Мой брат Плакса Аляксей Уладзіміравіч нарадзіўся 31 студзеня ў г. Мінску. У 1996 г. пайшоў у 25-ю школу г. Мінска. У 2000—2004 гг. вучыўся ў музычнай студыі клуба гітарыстаў Беларусі. У 2005г. скончыў ба-завую школу (9кл.). У 2005 г. паступіў у Мінскі аўтамеханічны коледж па спецыяльнасці “тэхнік-тэхнолаг“, дзе вучыцца дагэтуль. Зараз ён працуе на-ладчыкам электронікі і электратэхнікі на МАЗе.
Але вернемся да маёй маці. У 1996 г., выйшаўшы з адпачынку па до-глядзе дзіцяці, перайшла на працу ў медсанчастку МАЗа, дзе і працуе па сённяшні дзень.
«...Я лічу, — кажа мая маці, што добра, калі дзеці цікавяцца гісторыяй сваёй сям'і. Пакуль мы памятаем сваіх продкаў, яны жывыя. І сувязь пакаленняў не перапыніцца...»
Мой тата — Плакса Уладзімір Віктаравіч. Нарадзіўся 21 красавіка 1966 г. у г. Пензе ў сям'і Плаксы Марыі Васільеўны і Плаксы Віктара Апанасавіча, быў першым дзіцем. У 1972 г. нарадзіўся яго брат — Плакса Раман Віктаравіч. У 1973 г. тата пайшоў у пачатковую школу пры воінскай частцы на Угоршчы-не (там служыў яго тата). У 1974 г. працягнуў вучобу ў пачатковай школе
19
пры ваеннай частцы ў Чыцінскай вобласці Забайкалля. Пазней вучыўся ў г. Шчучыне Гродзенскай вобласці ў сярэдняй школе № 2. Заканчываў вучобу
-
сярэдняй школе г. Асіповіч Магілёўскай вобласці. Скончыў школу ў 1983 г. Пасля паступіў на вячэрняе аддзяленне канструктарска-тэхнічнага факуль-тэта Мінскага радыётэхнічнага інстытута; працаваў на чыгунцы электраман-цёрам радыёсувязі. Пасля заканчэння 1-га курса МРТІ перавёўся на дзённае аддзяленне. Пасля заканчэння 3-га курса быў прызваны ў шэрагі Савецкай Арміі. Праходзіў службу ў Чырванасцяжнай Далёкаўсходняй вайсковай акру-зе. У 1990 г. скончыў вучобу ў інстытуце і па размеркаванні быў накіраваны на Мінскі завод «Калібр» па спецыяльнасці “інжынер-канструктар-тэхнолаг радыёэлектроннай апаратуры“. У 1997 г. перайшоў працаваць начальнікам лабараторыі электраабсталявання і электратэхнікі на Мінскі аўтамабільны за-вод у філіял па вытворчасці аўтобусаў, дзе працуе па сённяшні дзень.
Калісьці даўно мне тата распавядаў гісторыю нашага прозвішча: «Пахо-джанне нашага прозвішча сапраўды невядомае, але ёсць здагадка, што на-шы продкі жылі на тэрыторыі Беларусі, на гэта наводзіць наступная думка. Горад Наваполацк пабудаваны на месцы былой вёскі пад назвай «Плаксы». Большасць жыхароў гэтай вёскі насіла аналагічнае прозвішча. Пазней уся наша сям'я апынулася на тэрыторыі Украіны, бо глава сям'і паехаў праца-ваць у шахты Данецкай вобласці па здабычы вугля».
20 снежня 1993 г. на радасць бацькам і на ўцеху бабулям і дзядулям
нарадзілася я — Плакса Марыя Уладзіміраўна. Мяне назвалі ў гонар маёй прабабулі Марыі Аляксандраўны, каб аддаць даніну памяці гэтай сапраўды гераічнай жанчыне. Так, тое, што я ведаю аб сваіх продках, дазваляе мне ганарыцца імі. Нарадзілася я ў г. Мінску. У 2000 г. пайшла ў 25-ую мінскую школу, дзе і вучуся па сённяшні дзень у 10 класе. У 2000—2005 гг. вучыла-ся ў музычнай студыі Клуба гітарыстаў Беларусі. У найбліжэйшай будучыні спадзяюся паступіць у Беларускі дзяржаўны універсітэт на хімічны факуль-тэт па спецыяльнасці “хімік-фармацэфт“.
Дождж ужо скончыўся, на дварэ ласкава ззялі зоркі. З адчыненага акна
-
пакой уварваўся свежы ветрык, і разам з ім павеяла чыстым паветрам. Я яшчэ раз уважліва паглядзела на фотакарткі, якія віселі на сцяне. На мя-не глядзелі людзі, якія змаглі зберагчы цяпло ў душы, энтузіязм і жаданне жыць на гэтай цудоўнай зямлі насуперак усім выпрабаванням і цяжкасцям. Я ўсміхнулася. Так, я сапраўды ганаруся імі і спадзяюся, што прыйдзе час і адзін з маіх нашчадкаў скажа тое самае і пра мяне...
20
Сямейныя традыцыі
Жыццё чалавека такое ж кароткае, як успышка метэарыта на фоне зорнага неба, і, падобна метэарыту, кожны з нас пакідае на зямлі свой след, такі ж яркі і непаўторны. Кожны з нас жыве ў сваім родзе: у памяці сваякоў, дзяцей, унукаў — прадаўжальнікаў канкрэтнага роду.
Адной з найважнейшых традыцый маёй сям’і з’яўляецца святкаванне Радаўніцы і Дзядоў. Кожны год у гэтыя дні мы едзем на могілкі ў Чыжоўку, дзе пахаваны мае прабабулі і прадзядулі, а таксама ў канцы жніўня мы едзем ва Украіну на магілы маіх продкаў па бацькавай лініі.
Для кожнага чалавека святы маюць свой асабісты сэнс. І ў кожнай сям’і яны святкуюцца па-свойму. Вось некалькі слоў пра маю сям’ю.
Устаўшы даволі рана, мы пачынаем збірацца на могілкі. Ва ўсіх не-звычайны настрой. Бачу, што бабульцы цяжка, маці і бацька спакайней-шыя. А ў мяне настрой зусім асаблівы. Не, мне няцяжка, бо тых, каго мы ўспамінаем, я дрэнна памятаю. Мне вельмі спакойна і трохі сумна, і на душы чыста. Здаецца, што сёння мы ідзём з усімі нашымі цяжкасцямі, праблемамі, горам да нашых дарагіх і любімых, што іх душы глядзяць на нас з-пад нябесся і ацэньваюць, і даруюць.
Ідзём купляць кветкі. Звычайна гэта нарцысы, жоўтыя і такія кволыя і далікатныя. Прыходзіць думка, што жоўты — колер разлукі.
І вось мы на могілках... Тут ніхто не смяецца, ніхто гучна не размаўляе, усе або ціха працуюць, або памінаюць сваіх родных.
Спачатку мы падышлі да вялікага шэрага помніка з двума фотаздыкамі — гэта мае прабабуля Вінакурава Алена Залманаўна і прадзядуля Вінакураў Абраам Давыдавіч. Я зусім не ведаю майго прадзядулю, але ўсё ж люблю яго. Затое я вельмі добра памятаю прабабулю, яе клопат пра мяне.
Потым, не спяшаючыся, крочым да другога помніка. Тут пахаваны мая прабабуля Цюлькіна Марыя Аляксандраўна і прадзядуля Цюлькін Аляк-сандр Лаўрынавіч.
Ну вось, нарэшце, усіх памянулі. Павольна вяртаемся дадому. Вяртаем-ся моўчкі і нясём з сабою радасць, чысціню і памяць.
Помніць пра блізкіх нам людзей — наша ганаровая справа. І дзень Радаўніцы і Дзядоў з года ў год вяртае нас у гэтую святую Памяць, якая злу-чае ў адзіную повязь розныя пакаленні — аджыўшыя, цяперашнія і будучыя.
Яшчэ адной з традыцый майго роду з’яўляецца тое, што амаль кожны мужчына з майго роду быў ваенным, некаторыя — і кадравымі.
21
Практычна ўсе жанчыны па мамінай лініі звязалі жыццё з хіміяй і біялогіяй.
-
таксама хачу ў будучым вучыцца і працаваць у медыцынскай вобласці.
-
нашым родзе няма карэнных беларусаў, але мы з годнасцю шану-ем беларускую зямлю, нацыянальныя беларускія традыцыі і звычаі. Мая бабуля увесь час ходзіць у гурток “Беларуская хатка”. Яго члены наведва-юць знакамітыя мясціны Беларусі, сустракаюцца з вядомымі беларускімі акцёрамі, глядзяць спектаклі з іх удзелам і чытаюць беларускую літаратуру. Мае бацькі — таксама заўзятыя тэатралы менавіта. Я напісала сваю ра-боту на беларускай мове, таму што вельмі шаную і ганаруся ёю. Усе мае родзічы, якія прыязджалі на беларускія землі, застаючыся жыць тут назаўсёды, годна выхоўвалі дзяцей у беларускім духу. Я свята працягваю традыцыі сваёй сям’і ў любві да беларускасці.
Заключэнне
У глыбінях зямлі — нашых душ карані.
Тэма радаводу, продкаў не можа не хваляваць. У мяне не хопіць слоў, каб апісаць усе мае пачуцці. Пра гэта можна гаварыць бясконца, бо ўсім вядома, што чалавечае жыццё проста нельга змясціць на некалькіх старон-ках. Чалавек не можа жыць на свеце, не ведаючы аб сваім мінулым, свайго мінулага, сваіх каранёў, якія звязваюць яго з ім і даюць шлях у будучыню. Тое пачуццё хваляванага, якое застаецца ў маёй душы, не мог бы апісаць нават самы таленавіты пісьменнік. А як гэта цудоўна, калі ты бачыш агень-чык дабрыні ў вачах сваёй бабулі, дзядулі, таты і мамы! Я лічу, што кожны чалавек павінен цікавіцца сваім мінулым. Толькі параўноўваючы лёсы сваіх продкаў, чалавек можа стаць больш чулым і спагадлівым. Адна з асноўных мэт майго жыцця — пранесці праз гады гісторыю сваіх продкаў і раска-заць пра яе не толькі сваім дзецям, але і ўнукам, зацікавіць іх і прымусіць ніколі не забываць пра радавод.
Я мару дасягнуць нечага ў жыцці, каб мае нашчадкі ганарыліся мною. Мае думкі пра радавод выліліся ў невялічкі верш.
Достарыңызбен бөлісу: |