Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны” зацвярджаю



бет4/23
Дата12.07.2016
өлшемі1.11 Mb.
#194802
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   23

7.1. ЯНКА КУПАЛА


(1882—1942)

Янка Купала (Іван Дамінікавіч Луцэвіч) — народны паэт Беларусі (1925), класік беларускай літаратуры. Глыбокая народнасць, адраджэнскі пафас, мастацкая арыгінальнасць, нацыянальная адметнасць яго творчасці. Філасофскае асэнсаванне ім сутнасці жыцця і чалавека, багацце і непаўторнасць выкарыстання жанрава-стылёвых формаў.

Радавод. Гісторыя роду Луцэвічаў і яе водгук у творчасці паэта. Сацыяльныя і нацыянальныя ўмовы фарміравання творчай асобы Я. Купалы. Роля З. Чаховіча, У. Самойлы, А. Бурбіса, Ядвігіна Ш., Б. Эпімах-Шыпілы, В. Іваноўскага ў літаратурным лёсе паэта. Вільня, Пецярбург, Акопы, Мінск у яго жыцці. Я. Купала як рэдактар “Нашай нівы”. Роля ў беларускім літаратурна-грамадскім руху. Жыццё паэта ў савецкі час. Духоўныя пошукі ў 20-я гады, драматызм і ўнутраная эміграцыя 30-х, трагічная смерць у гады вайны.

Вершы на польскай мове. Творы Ф. Багушэвіча і В. Дуніна-Марцінкевіча ў станаўленні Я. Купалы як беларускага паэта. Раннія вершы 1904—1907 гг. Ідэі, вобразы і асаблівасці лірыкі Я. Купалы пачатку 20 ст.

Мастацкая эвалюцыя Я. Купалы ў зборніках “Жалейка” (1908), “Гусляр” (1910), “Шляхам жыцця” (1913) ад канкрэтна-побытавага паказу жыцця, ад тэм і матываў пераважна сялянскіх, ад парадаксальна складанай прастаты да індывідуалізаванага, вытанчанага, артыстычнага, паглыбленага і энцыклапедычнага выяўлення асобы паэта і духоўнага вобліку яго героя. Эстэтычнае ўзбагачэнне беларускай паэзіі, шматграннасць і агульначалавечая каштоўнасць лірыкі Я. Купалы.

Цыклічная структура паэзіі Я. Купалы. Архетыпы і вобразы-сімвалы. Асноўныя матывы, танальнасці, іх трансфармацыя. Санаты, сімфоніі, трэны (плачы), гімны ў купалаўскай творчасці.

Я. Купала як прарок нацыянальнага Адраджэння. Паэтызацыя і адкрыццё праз вобраз мужыка беларускага народа, сцвярджэнне яго чалавечай годнасці і неўміручасці, імкненне абудзіць яго. Вобразы мужыка, народа, роднай старонкі і лірычнага героя ў паэзіі Я. Купалы (“Мужык”, “Грай, мая жалейка...”, “З песень аб сваёй старонцы”, “Я мужык-беларус”, “А хто там ідзе?”, “Што ты спіш?..”, “Там”, “Ворагам Беларушчыны”, “Мая малітва”, “Наша мінуўшчына”, “Гэй, наперад!”, “Нашай ніве” (“Не загаснуць зоркі ў небе...”), “Маладая Беларусь” (“Вольны вецер напеў вольных песень табе...”), “Песня званара”, “Над Нёманам”, “Цару неба й зямлі”, “Годзе!”, “Выйдзі...”, “Сярод раз’юшаных сатрапаў...”, “Бацькаўшчына” і інш.). Самаахвярнае служэнне роднай зямлі. Разнастайнасць у раскрыцці лірычнага пачуцця. Грамадзянскі пафас, трагічнае і жыццесцвярджальнае гучанне гэтых вершаў. Канцэпт Бацькаўшчыны як адзін з галоўных у творчасці Я. Купалы.

Філасофская (“Мой дом”, “Песня сонцу”, “Мая думка”, “Сон” (“Дарогай змучаны далёкай...”), “Прарок”, “Дзве таполі”, “Маё цярпенне”, “На суд”, “Ўвесь да дна...” і інш.) і пейзажная лірыка (“Лета” (“Лета ты, лета , “Зімой у лесе”, “Спека”, “Снег” і інш.).

Міфалагічныя вобразы, сюжэты і матывы (“Чорны Бог”, “Ваўкалак”, “Хохлік”, “На Купалле”, “У купальскую ноч”, “Адцвітанне”, “Ў вечным боры...”, “У ночным царстве” і інш.). Імкненне паэта пераадолець бездань паміж ідэалам і быццём, захапленне прыгажосцю навакольнага свету і роздум пра трагічны лёс чалавека, сутнасць жыцця і смерці, дабра і зла. Яычніцкае, пантэістычнае яднанне з прыродай і разлад у душы героя з прычыны таямнічасці і неспазнанасці гэтай прыроды, змагання ў ёй цёмных і светлых сіл.

Інтымная лірыка Я. Купалы: “Даўгажданая”, “Явар і каліна”, “Пакахай мяне, дзяўчынка”, “Як у лесе зацвіталі”, “З недацветаў”, “Над ракою ў спакою”, “Песня” (“Зайшло ўжо сонейка, цень лёг на гонейка...”), “Мая жонка”, “Гэй ты, дзяўчына, кветка-лілея...”, “А яна...” і інш. Непаўторнасць, таямніца, сіла і глыбіня пачуцця, прыгажосць яго выяўлення. Меладычнасць вершаў, іх народна-песенная аснова.

Рамантычнае светаадчуванне і характар асобы ў лірыцы Я. Купалы. Крыніцы купалаўскага рамантызму (нацыянальнае Адраджэнне, гістарычная мінуўшчына, фальклор, славянская міфалогія, суровая рэчаіснасць). Праблемы волі і абавязку, суадносіны ідэалу і рэчаіснасці, сродкі ўвасаблення рамантычнага ідэалу. Драматызм пачуццяў, вольналюбівыя матывы і гераічны пафас купалаўскай лірыкі. Асаблівасці паэтыкі Я. Купалы, павышаная экспрэсіўнасць, надзвычайная музычнасць, метафарызацыя, увага да выключнага, прыхільнасць да паэтычнай умоўнасці, маштабных вобразаў. Рытміка-інтанацыйнае багацце верша.

Рамантычнае, сімвалічнае і рэалістычнае ў паэзіі Я. Купалы. Традыцыі фальклору Літаратурныя традыцыі ў ёй. Адметнасць лірычнага таленту паэта-неарамантыка.

Антываенная лірыка — “Песні вайны”, “1914-ты”, “Вясна 1915-ая”. Сатырычныя вершы і байкі “Дэпутаты і грамадзяне”, “Чын, герб і лапаць”, “Груган і салавей”, “Селянін і конь” і інш.

Раннія паэмы Я. Купалы: “Зімою”, “Нікому”, “Калека”, “Адплата кахання”, “У Піліпаўку”, “За што?” (1906—1908). Ідэі. Жыццёвыя вытокі. Сацыяльны, рэалістычны, апавядальна-побытавы характар і рамантычныя прыкметы ў абмалёўцы герояў і абставінаў.

Рамантычныя паэмы 1910—1913 гг. Духоўная веліч героя, услаўленне непадкупнасці, свабоды мастака, чалавечай годнасці, фальклорны каларыт і непаўторнасць выяўленчых сродкаў у паэмах “Курган” (1910) і “Бандароўна” (1913). Роздум над сутнасцю беларускага нацыянальнага быцця, адметнасць асэнсавання і мастацкага ўвасаблення ніцшэанскай ідэі пра звышчалавека, трагедыя выключнай асобы, яе канфлікт з грамадствам і духоўнае падзенне, дэманічнае і гераічнае ў персанажах паэмы “Магіла льва” (1913). Услаўленне кахання, жанчыны і працы, гармонія і прыгажосць жыцця ў паэме-ідыліі “Яна і я” (1913), яе мастацкія асаблівасці. Твор у сусветным і нацыянальным літаратурным кантэксце (“Песня песняў” Саламона, “Буколікі”, “Георгікі” Вергілія, “Дафніс і Хлоя” Лонга, “Герман і Даратэя” Ё.-В. Гётэ, першы раздзел “Леснікова пасада” з паэмы “Новая зямля” Я. Коласа і інш.).

Гістарызм паэм “Курган”, “На Куццю” (1911), “Гарыслава” (1912), “На Дзяды” (1912), “Бандароўна”, “Магіла льва”. Рамантычная ідэалізацыя мінуўшчыны ў іх і пошукі адказаў на балючыя пытанні сучаснасці. Асэнсаванне гісторыі праз народную песню і легенду. Героіка-рамантычны і фальклорна-рамантычны характар паэм Я. Купалы, іх праблематыка, кампазіцыйная будова, мастацкая дасканаласць, вобразы і паэтыка.

Драматычныя паэмы. Праблематыка “Адвечнай песні” (1908). Міфалагічна-фалькорная сімволіка ў паэме. Твор у літаратурным кантэксце (п’есы “Жыццё чалавека” Л. Андрэева, “Адвечная казка” С. Пшыбышэўскага, інш.). Мастацкая адметнасць “Адвечнай песні”. Кампазіцыя і вобразна-выяўленчыя сродкі. Імкненне чалавека да шчасця і трагізм яго жыцця. Увасабленне ў жыцці і смерці Мужыка універсальнасці людскога лёсу. Рэалістычна-побытавы і ўмоўна-сімвалічны план у паэме. “Адвечная песня” як містэрыя.

Мастацкія асаблівасці драматычнай паэмы “Сон на кургане” (1910). Міфалагічныя вобразы — увасабленне таямнічых, невядомых, злых і варожых чалавеку сіл, што ўплываюць на яго лёс. Галоўны герой Сам як праўдашукальнік і змагар, які хоча зразумець сэнс жыцця, даць волю і шчасце народу. Неразуменне героя духоўна несвядомай масай. Праблема канфлікту паміж прарокам і натоўпам. Эвалюцыя галоўнага персанажа ад наіўнага летуценніка, ахвяры злых сіл, ад яго разладу з рэчаіснасцю і непаразумення грамадой да лірніка-вешчуна, што абуджае народ. Трагізм яго духоўных пошукаў. Сімвалічная шматзначнасць вобразаў, складанасць кампазіцыі, майстэрства Я. Купалы. Эстэтычныя адкрыцці Я. Купалы ў кантэксце сусветнай літаратуры (А. Міцкевіч, Ю. Славацкі, С. Выспянскі, Ё.-В. Гётэ).

Адметнасць купалаўскага сімвалізму ў драматычным абразку “На папасе” (1913). Драматычныя паэмы ў мастацкай эвалюцыі Я. Купалы.

Драматургія. Літаратурныя традыцыі і эстэтычныя вытокі драматургіі Я. Купалы. Камедыя “Паўлінка” (1912). Прататыпы дзейных асоб. Праблематыка і вобразы. Высмейванне дамастроеўскіх асноў засцянковай шляхты і нацыянальна-культурны аспект у п’есе. Камедыйнае і драматычнае ў ёй. Мастацкая змястоўнасць характараў. Нацыянальны каларыт, дух твора. Адмысловасць і выразнасць купалаўскага смеху. Майстэрства Я. Купалы-камедыёграфа ў арганізацыі інтрыгі, разгортванні сцэнічнага дзеяння, стварэнні камічных сітуацый, індывідуалізацыі мовы персанажаў, увядзенні вакальных і харэаграфічных элементаў, звароце да гумару, іроніі, сатыры, шаржу, гратэску, буфанады. Гісторыя сцэнічнага ўвасаблення п’есы.

Сцэнічны жарт “Прымакі” (1913).

Драма “Раскіданае гняздо” (1913). Аўтабіяграфічная аснова, сацыяльна-філасофскі і сімвалічны характар. Сінтэз у творы мастацкіх набыткаў Я. Купалы. Роздум пра лёс чалавека, пошукі ім шчасця і волі. Нацыянальная адметнасць вобраза раскіданага гнязда як сімвала “раскіданай Беларусі” (М. Гарэцкі) і універсальнасць гэтага вобраза. “Раскіданае гняздо” як драма ідэй. Унутраная змястоўнасць персанажаў, іх сімвалізм, духоўныя пошукі кожнага з сям’і Зяблікаў. Моцная сувязь з зямлёй і пошукі праўды Лявонам, яго мастацкая адметнасць як вобраза-тыпу, блізкасць з такімі вобразамі-тыпамі, як Міхал у паэме “Новая зямля” Я. Коласа, Міхал Тварыцкі ў рамане “Трэцяе пакаленне” К. Чорнага, Васіль Дзяцел у “Палескай хроніцы” І. Мележа, Пятрок Багацька ў аповесці “Знак бяды” В. Быкава.

Бунтарства і непакорлівасць Сымона. Свая праўда жыцця ў пачуццях закаханай Зоські. Эстэтычная місія і разважлівасць музыкі Данілкі. Памяркоўнасць, цярплівасць і міласэрнасць Марылі. Жыццёвая мудрасць Старца. Вобраз Незнаёмага як вяшчуна. Прагматызм і звыродлівасць Паніча. Жабрацтва ў паэме як выратаванне роду і трансфармацыя яго ў “паязджанства”.

Выяўленчая сутнасць сімвалаў-рэчаў (тапор у руках Сымона; крыж, які нясе Сымон на магілу бацькі; вянок на галаве ў Зоські; Данілкава скрыпка і інш.).

Вобраз Цмока-ўпыра як увасабленне тыраніі, дэспатызму, цемры і зла. Эвалюцыя гэтага вобраза ў творчасці Я. Купалы. Сімволіка Вялікага Сходу. Пошукі шляху да Бацькаўшчыны. Глыбіня, шматграннасць, сіла і маштабнасць драмы “Раскіданае гняздо” ў выяўленні праблем беларускага нацыянальнага быцця. Традыцыі еўрапейскага сімвалізму (С. Выспянскі, Г. Ібсен, К. Гамсун і інш.) у п’есе і творчасці Я. Купалы. Гісторыя сцэнічнага ўвасаблення твора.

Роздум пра народнае жыццё, праблемы нацыянальнай свядомасці, асаблівасці і шляхі развіцця беларускай літаратуры ў публіцыстыцы (“З Фінляндыі”, “Ці маем мы права выракацца роднай мовы?”, “Вера і нацыянальнасць”, “Чаму плача песня наша?” і інш.).

Пераклады (з А. Міцкевіча, У. Сыракомлі, М. Канапніцкай, Т. Шаўчэнкі, М. Някрасава і інш.), іх значэнне для разумення асобы паэта.

Творчы ўзлёт Я. Купалы ў вершах 1918—1919 гадоў, іх патрыятычны, філасофскі і гуманістычны змест (“Свайму народу”, “На сход”, “Спадчына”, “Час”, “Паязджане”, “Забытая карчма”, “Паўстань” і інш.). Структура, праблематыка і мастацкія асаблівасці зборніка паэзіі “Спадчына” (1922).

Асэнсаванне Я. Купалам хрысціянскай культуры (трансфармацыя вобраза Лазара Беднага ў рамантычных герояў Гусляра, Дудара, Лірніка і Прарока; эсхаталагічныя матывы і інш.). Я. Купала як паэт-прарок, нацыянальны Месія. Маштабнасць яго мыслення, роздум над глабальнымі праблемамі быцця.

Патрыятычная скіраванасць, дэмакратычны пафас і сцвярджэнне агульначалавечых духоўных каштоўнасцей у публіцыстычных артыкулах 1919—1920 гг. (“Больш самачыннасці”, “Справа незалежнасці Беларусі за мінулы год”, “Беларускае войска”, “Моладзь ідзе!”, “Незалежная дзяржава і яе народы”, “Справа беларускага нацыянальнага гімна”, “Незалежнасць”, “Торжышча” і інш.).

Лёс Бацькаўшчыны ў пераломныя моманты гісторыі і шляхі духоўных пошукаў чалавецтва ў кантэксце часу, што выявіліся ў перакладах “Слова аб палку Ігаравым” (празаічны ў 1919 і паэтычны ў 1921 гг.), “Міжнароднага гімна” Э. Пацье (1921), драмы Е. Жулаўскага “Эрас і Псіха” (1921—1926) і інш.

Трагікамедыя “Тутэйшыя” (1922). Праблематыка і жанравая адметнасць. “Тутэйшасць” як вынік трагічнага гістарычнага лёсу Беларусі. Выкрыццё нацыянальнага нігілізму і рэнегацтва, польскага і рускага шавінізму. Сутнасць прыстасавальніцтва Мікіты Зноска. Янка Здольнік як выразнік патрыятычнага ідэалу Я. Купалы. Адметнасць вобразаў Ганулі Зношчыхі, Лявона Гарошкі, Усходняга вучонага, Заходняга вучонага і інш. Трагізм купалаўскага смеху, выяўленага праз іронію, сарказм, шарж і гратэск. Майстэрства драматурга ў раскрыцці характараў. Гісторыя сцэнічнага ўвасаблення твора.

Часовая радасць (вершы “Арлянятам”, “Дзве сястры”) і трывожны, балючы роздум пра ўласны лёс і лёс Беларусі ў паэзіі 1921—1926 гг. (вершы “А зязюлька кукавала...”, “Перад будучыняй”, “Пазвалі вас”, “...О так! Я — пралетар!..”, “Шляхам гадоў”, “Акоў паломаных жандар...”, “І прыйдзе”, “Царскія дары”, “За ўсё...”, “У лесе” і інш.).

Паэма “Безназоўнае” (1924). Сімволіка і паэтыка паэмы. Увасабленне вобраза Беларусі ў творы.

Сатыра, гумар ( “Гутарка аб кепскім гаспадару”, “Гутарка аб кепскай гаспадыні”, “І што я ёй зрабіў такое?”, “Праз гультайства”).

Ілюстрацыйнасць і рыторыка ў паэзіі другой паловы 20-х гадоў (паэма “З угодкавых настрояў” (1927), вершы “Дыктатура працы”, “Сыходзіш, вёска, з яснай явы...”).

Лёс Я. Купалы ў 30-я гады і ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Даніна часу ў творах паэта той пары, духоўная апазіцыйнасць у атмасферы страху і рэпрэсій, яго патрыятызм, выкліканы падзеямі вайны. Паэма-рэпартаж “Над ракой Арэсай” (1933). Святочна-каляндарныя, рамантычна-ідэалізаваныя вершы (“Я — калгасніца”, “На нашым полі”, “Сыны”, “Госці”, “Лён”, “Вечарынка”, “Алеся”), і вершы задуменна-сцішаныя, філасофскія (“Сосны”, “Генацвале”, “Шоў я пушчаю”). Грамадзянскае, асабістае ў гэтых творах, іх народная песеннасць.

Я. Купала як пясняр інтэрнацыянальных пачуццяў, дружбы народаў (“Грузія”, “Джамбулу”, “Шляхі”) і як аўтар вершаў для дзяцей (“Бай”, “Хлопчык і лётчык”).

Культаўскія творы Я. Купалы (“Табе, правадыр...”, “Аб Сталіне-сейбіту, “Святочныя вершы”, інш.). Услаўленне ў іх Сталіна, тагачаснага ладу, іх лірызм, а таксама пэўная зашыфраванасць, прыхаваная іронія ў асобных строфах.

Мастацкі пераклад у часы таталітарызму як сродак самавыяўлення і мастацкага пераўзбраення паэта. Пошукі Я. Купалам у свабодалюбівых і грамадзянскіх творах Т. Шаўчэнкі (“Сон”, “Гайдамакі”, “Каўказ” і інш.), А. Пушкіна (“Медны коннік”) адказаў на многія пытанні, якія яго хвалявалі.

Нізка вершаў “На заходнебеларускія матывы”. Паэма “Тарасова доля” (1939). Вылучэнне ў ёй трагічных матываў з жыцця Кабзара, паказ яго сувязяў з Беларуссю. Роздум аўтара пра агульнасць гістарычнага лёсу беларусаў і ўкраінцаў. Выкарыстанне ў паэме фальклорнай паэтыкі і сродкаў паэтычнай выразнасці, характэрных для Т. Шаўчэнкі.

Вершы (“Беларускім партызанам”, “Зноў будзем шчасце мець і волю...”) і публіцыстыка (“Кліч да беларускага народа”) перыяду Айчыннай вайны.

Уплыў Я. Купалы на беларускую літаратуру. Яго месца ў сусветным літаратурным кантэксце.

Шматграннасць і маштабнасць таленту Я. Купалы, яго наватарства як выдатнага майстра слова. Народнасць яго твораў. Стыль паэта.

Бібліяграфія асноўных выданняў Я. Купалы на беларускай мове. Пераклады яго твораў на іншыя мовы.

Набыткі і дасягненні купалазнаўства.

Я. Купала ў мастацтве і духоўным жыцці беларускага народа.



Достарыңызбен бөлісу:
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   23




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет