(1900—1944)
Кузьма Чорны (Мікалай Карлавіч Раманоўскі) як класік беларускай мастацкай прозы. Постаць пісьменніка, яго біяграфія. Вытокі творчасці. Эвалюцыя таленту мастака. Творчае асэнсаванне ім вопыту нацыянальнай (Я. Колас, З. Бядуля, М. Гарэцкі) і сусветнай прозы (Л. Талстой, Ф. Дастаеўскі, А. Бальзак, Э. Заля і інш.).
Праблематыка і мастацкія асаблівасці ранніх апавяданняў са зборнікаў “Апавяданні”, “Срэбра жыцця” (усе — 1925). Выяўленне ў іх стылістыкі маладнякоўскай прозы. Паэтызацыя новай рэчаіснасці і побыту селяніна ў першай палове 20-х гг. Музычнасць і экспрэсіўнасць ранняй прозы.
Змены ў стылі К. Чорнага ў сярэдзіне 20-х гг. Спецыфіка ўвасаблення жыцця і ўнутранага свету чалавека ў зборніках “Па дарозе”, “Хвоі гавораць”, “Пачуцці” (усе — 1926), “Вераснёвыя ночы” (1929). Узмацненне псіхалагічнага аналізу ў апавяданнях другой паловы 20-х гг. (“На пыльнай дарозе”, “Хвоі гавораць”, “Пачуцці”, “Начлег у вёсцы Сінегах”, “Вераснёвыя ночы”). Філасафічнасць і жыццёвая заглыбленасць чорнаўскіх апавяданняў, цікавасць пісьменніка да нараджэння думкі і пачуцця. Роздум пісьменніка пра сэнс, прыгажосць, таямніцу і складанасць жыцця. Лірычнае, эпічна-аналітычнае і драматычнае ў творах. Іх гуманістычны змест. Дакладнасць рэалістычных апісанняў. Змястоўнасць дыялогаў, маналогаў, вобразаў і дэталяў. Адметнасць мовы. Спецыфіка гумару і сатыры ў апавяданнях К. Чорнага.
Пошукі пісьменнікам адказаў на вечныя і надзённыя пытанні быцця, багацце, разнастайнасць і глыбіня духоўнага свету герояў у першых раманах “Сястра” (1927—1928) і “Зямля” (1928). Праблема інтэлігенцыі і народа ў рамане “Сястра”. Гуманістычны пафас твора. Вобраз Ваці Браніслаўца. Выяўленне супрацьлеглых поглядаў на свет і грамадства, сцвярджэнне хрысціянскіх каштоўнасцей. Асаблівасці зместу і формы, абумоўленыя аналітыка-псіхалагічнай засяроджанасцю аўтарскай думкі.
Беларуская вёска сярэдзіны 20-х гг. у рамане “Зямля”. Традыцыі і наватарства ў творы. Любоў да сялян і глыбокае адлюстраванне іх жыцця. Сацыяльна-палітычны і філасофска-паэтычны падыходы ў асэнсаванні пісьменнікам паняцця “зямля”. Багацце духоўнага свету персанажаў і складанасць грамадскіх адносін у творы. Вобразы Тамаша і Алеся. Шматграннасць і натуральнасць, паэзія і драма народнага жыцця ў рамане.
Канцэпцыя чалавечай асобы ў аповесці “Лявон Бушмар” (1929). Значнасць мастацкага адкрыцця (вобраз Бушмара). Шырокая тыпізаванасць гэтага вобраза. Індывідуалізм Бушмара, увасабленне яго як варожай новаму жыццю сілы. Імкненне К. Чорнага зразумець сацыяльнае, псіхалагічнае, падсвядомае, ірацыянальнае ў чалавечай душы.
Набыткі ў творчасці К. Чорнага канца 20—30-х гг., абумоўленыя талентам мастака-аналітыка, і страты, выкліканыя патрабаваннямі тагачаснай ідэалогіі і вульгарна-сацыялагічнай крытыкі. Схематызм у паказе калектывізацыі: аповесць “Вясна” (1930), п’еса “Лета” (1932), зборнік “Брыгадзіравы апавяданні” (1932).
Задума цыкла твораў аб гістарычным лёсе беларускага народа ад часоў знішчэння прыгону да сучаснай пісьменніку рэчаіснасці. Раман “Бацькаўшчына” (1931): асаблівасці хранатопнай мадэлі і сюжэтна-кампазіцыйнай структуры. Рэтраспекцыі ў ранейшыя часы. Майстэрства ў абмалёўцы персанажаў на фоне падзей першай трэці 20 ст.
Сацыяльна-філасофскае вырашэнне праблемы бацькаўшчыны, радзімы. Імкненне праз лёс асобнага чалавека, сям’і, бацькаўшчыны зразумець сутнасць беларускай гісторыі, сцвердзіць думку, што ва ўмовах таталітарызму беларус па-ранейшаму не быў гаспадаром на сваёй зямлі.
Гістарызм твора. Сацыяльна-філасофская заглыбленасць праблематыкі, яе шматграннасць. Чалавек і гісторыя ў рамане. Мастацкае вырашэнне “бацькаўшчыны” з улікам агульнанацыянальных праблем гістарычнага быцця беларускага народа.
Вобраз Леапольда Гушкі. Жыццёвая трываласць, веліч, манументальнасць і драматызм лёсу ў кантэксце часу і гісторыі. Леапольд Гушка як выразнік асноўнай аўтарскай ідэі. Яго тыпалагічнае падабенства з героямі паэмы “Новая зямля” Я. Коласа, іх марай пра набыццё ўласнай зямлі, дзе яны адчувалі б сябе вольнымі і незалежнымі, з героямі некаторых буйных твораў беларускіх пісьменнікаў. Вобразы Сурвілы, Мазавецкага, Адася Гушкі і інш.
Жанрава-стылёвыя асаблівасці рамана. Псіхалагічны і філасофскі падтэкст твора і яго мастацкія выдаткі, абумоўленыя адмоўным уплывам на пісьменніка тагачаснага грамадска-палітычнага ладу.
Раман “Трэцяе пакаленне” (1935) у гісторыка-літаратурным кантэксце. Прачытанне рамана з сучасных пазіцый беларускай крытыкай (М. Мушынскі, І. Жук, М. Тычына, інш.). Праблематыка і сацыяльна-філасофская змястоўнасць твора. Вобраз Міхала Тварыцкага. Псіхалагічная глыбіня, эстэтычная напоўненасць і пэўная тэндэнцыйнасць, зададзенасць у раскрыцці гэтага вобраза. Феномен уласніцтва, яго ўплыў на характар і лёс чалавека. Пераканаўчае і павярхоўнае ў паказе Зосі Тварыцкай. Кравец як вобраз-тып. Павярхоўнасць у абмалёўцы камуністаў (Кандрат Назарэўскі, Антон Несцяровіч). Характары Скуратовіча і Сцепуржынскага.
Стыль рамана. Філасафічнасць маналогаў. Сюжэтна-кампазіцыйная адметнасць. Прыгодніцкія элементы. Мастацкая дэталь і пейзаж. Асаблівасці дапрацовак рамана аўтарам.
Аповесць “Люба Лук’янская” (1936). Праблематыка. Паэтызацыя духоўнага хараства беларускай жанчыны і драматызму яе жыцця ў “эпоху войнаў і рэвалюцый”. Асуджэнне эгаізму, кар’ерызму і прыстасавальніцтва. Мастацкія асаблівасці.
Аповесць пісьменніка для дзяцей “Насцечка” (1940).
Драматургія (“Бацькаўшчына”, 1932; “Ірынка”, 1941). Праблематыка і жанравая адметнасць гэтых п’ес.
Творчасць пісьменніка перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Публіцыстычныя артыкулы, нарысы і фельетоны ваеннага часу.
Гуманістычны пафас, псіхалагізм і філасафічнасць апавяданняў К. Чорнага, напісаных у гады вайны (“Маленькая жанчына”, “Бацька”, “Вялікае сэрца”). Павярхоўнасць у паказе канкрэтных абставін вайны.
Эпічная маштабнасць раманаў пісьменніка, створаных у ваенны час. (“Пошукі будучыні”, 1943; “Вялікі дзень”, 1941—1944; “Млечны шлях”, 1944). Філасофскае асэнсаванне лёсу беларусаў у эпоху вялікіх выпрабаванняў, адносіны герояў да зямлі, уласнасці, бацькаўшчыны, маралі. Праблемы гуманізму і гераізму, вытокі эгаізму, лютасці і жорсткасці, паводзіны чалавека ў выключных абставінах. Раманы К. Чорнага ў еўрапейскім літаратурным кантэксце (А. Камю, Т. Ман, інш.).
Высокая чалавечнасць, маральная чысціня і духоўная прыгажосць жыхароў беларускага мястэчка Сумлічы (Волечка і Юрась Нявады, Кастусь Лукашэвіч, фельчар) у рамане “Пошукі будучыні”. Вайна і дзяцінства. Цяжкі шлях беларусаў да лепшай будучыні.
Філасофскае асэнсаванне на шырокім гістарычным фоне падзей, сутнасці канкрэтнага чалавека, асобнага народа і ўсяго чалавецтва. Жанрава-стылёвая адметнасць рамана.
Сэнсавая напоўненасць паняцця Радзімы ў рамане “Вялікі дзень”. Вобразы Максіма Астаповіча, Кірыла і Уладзіміра Вялічкаў, іншых сумлічан. Іх стваральны талент, жыццёвая трываласць, велікадушнасць, ціхая сумленнасць, вера ў здзяйсненне сваёй мары пра шчаслівае жыццё і шматграннасць далучанасці да свету. Роздум пісьменніка пра вытокі і феномен фашызму, пра сутнасць дабра і зла.
Філасофскі і гуманістычны змест рамана “Млечны шлях”. Лёс беларускага народа ў кантэксце сусветнай гісторыі. Вобраз Уладзіміра Ярмаліцкага. Праблема маральнага выбару. Прыпавесцевасць, сімволіка і прыёмы мастацкай умоўнасці ў творы.
Гуманістычны змест, патрыятычнае гучанне, філасофска-псіхалагічная глыбіня і маштабнасць прозы К. Чорнага. Яе традыцыі ў беларускай літаратуры. Месца пісьменніка і яго прозы ў сусветным літаратурным кантэксце (А. Бальзак, Э. Заля, Л. Талстой, Ф. Дастаеўскі, У. Фолкнер, В. Стафанік, інш.).
Дзённік К. Чорнага.
Праца пісьменніка ў галіне перакладу.
Літаратурна-крытычныя артыкулы К. Чорнага. Іх значэнне для станаўлення эстэтычнай думкі ў Беларусі.
Бібліяграфія асноўных выданняў К. Чорнага.
Крытычныя і літаратуразнаўчыя працы, прысвечаныя творчасці пісьменніка.
Достарыңызбен бөлісу: |