Ціхан ЧАРНЯКЕВІЧ
(tsikhan.livejournal.com)
ПЕРАКЛАДЫ ТВОРАЎ ЗАМЕЖНАЙ ЛІТАРАТУРЫ
Ў ЧАСОПІСЕ “КРЫНІЦА”
(1988-2003)
Бібліяграфічны даведнік
МІНСК 2010
ЗМЕСТ
АД УКЛАДАЛЬНІКА………………………………………………………….3
ДАВЕДНІК:
-
“Крыніца”……………………………………………………………………4
-
Новая “Крыніца”…………………………………………………………..12
-
“Крыніца. Славянскі свет”………………………………………………..27
ПАКАЗАЛЬНІК АЎТАРАЎ.…………………………………………………31
ПАКАЗАЛЬНІК ПЕРАКЛАДЧЫКАЎ………………………………………33
АД УКЛАДАЛЬНІКА
Бібліяграфічны даведнік пакліканы адлюстраваць усе перакладзеныя на беларускую мову замежныя творы мастацкіх і публіцыстычных жанраў, надрукаваныя ў часопісе “Крыніца” з дня заснавання (1988) да спынення яго выхаду (2003).
Паводле характару формазмястоўнага “аблічча” выдання, у часе функцыянавання літаратурна-мастацкага часопіса “Крыніца” можна вылучыць тры выразныя перыяды:
-
1988-1994: выданне пазіцыянуе сябе як масавы грамадска-палітычны часопіс, паступова нарошчваючы ўласна літаратурна-мастацкую частку. “Крыніца” абмяркоўвае актуальныя праблемы народаў СССР, а пасля знікнення Савецкага Саюза аналізуе палітычную, эканамічную і культурную сітуацыю ў краінах СНД. Выходзіў на беларускай і рускай мовах – дубліравана.
-
1994-2002: “Крыніца” – элітарны інтэлектуальны літаратурны часопіс на беларускай мове, арыентаваны выключна на беларускую чытацкую аўдыторыю, перадусім на творчую інтэлігенцыю. Трэба адзначыць, што ў 1994 г. адначасова пабачылі свет № 7-8 “старой” “Крыніцы” і № 7 (1) – новай. Такім чынам, з Перыяду 2 часопіс распачаў новую нумарацыю.
-
2002-2003: пасля татальнага роспуску рэдакцый літаратурна-мастацкіх часопісаў у 2002 г. “Крыніца” выдала два нумары (№9-10, 11-12 за 2002 г.) пад ранейшай назвай, а пасля таго змяніла найменне на “Крыніца. Славянскі свет”, захаваўшы старую нумарацыю. Часопіс выходзіў на працягу 2003 г. і меў за мэту знаёміць з літаратурай славянскіх народаў. Праект аказаўся недасканалым і неўзабаве спыніў працу.
Што да перакладчыцкай дзейнасці выдання, то яна ад самага пачатку была адным з галоўных прыярытэтаў часопіса. Нягледзячы на тое, што асноўная і важнейшая частка перакладаў была надрукаваная ў Перыяд 2, было вырашана адлюстраваць усе перакладзеныя творы, незалежна ад часу і варункаў публікацыі.
За адзінку вымярэння была ўзятая публікацыя аднаго аўтара ў адным нумары часопіса. Даведнік адлюстроўвае ў храналагічным парадку творы перакладной літаратуры і публіцыстыкі з пазнакай перакладчыка.
Пазнака [Біягр.] пасля прозвішча перакладзенага аўтара азначае, што дадзеная публікацыя змяшчае біяграфічную даведку.
У квадратных дужках [ ] пасля назвы падаецца жанр перакладзенага твора.
Для зручнасці выкарыстання напрыканцы даведніка змешчаныя Паказальнік аўтараў і Паказальнік перакладчыкаў.
Укладальнік будзе ўдзячны канструктыўным прапановам што да палепшання даведніка (асабліва – выпраўленням заўважаных памылак) і спадзяецца, што неўзабаве ў падобным кшталце будуць апісаныя і іншыя беларускія перыядычныя выданні.
ДАВЕДНІК
-
“Крыніца”
1988
№ 1 (1) 1988
-
Рэй БРЭДБЕРЫ
Гульня [Апавяданне] (Пер. з англ. С. Шупа), с. 14-16
№ 2 (2) 1988
-
Анры ГУГО [Біягр.]
Нябожчыкі і прывіды [Навела] (Пер. з франц. Л Казыра), с. 14-15
-
Саўлюс ШАЛЬЦЯНІС [Біягр.]
Матылёк у драўляных чаравічках [Навела] (Пер. з літ. А. Асташонак і В. Грыгалюнас), с. 35
№ 3 (3) 1988
-
Агата КРЫСЦІ
Дама пад чорнай вуаллю [Апавяданне] (Пер. з англ. М. Кандрусевіч), с. 15-17
№ 4 (4) 1988
-
Франц КАФКА
Размова з багамольцам [Апавяданне] (Пер. з ням. Л. Баршчэўскі), с. 15-17
№ 5 (5) 1988
-
Яўген ДРОЗД
Драма ў Эфесе [Апавяданне] (Пер. з руск. В. Сёмуха), с. 34-36
-
Сяргей АЛЯКСАНДРАЎ
Раскардаш [Гумарэска] (Пер. з руск. А. Жгіроўскі), с. 40
№ 6 (6) 1988
-
Сяргей КРАПІВІН
Крэйсер на Свіслачы [Апавяданне] (Пер. з руск. В. Сёмуха), с. 45
№ 7 (7) 1988
-
Нікалас ГІЛЬЕН [Біягр.]
Сабачыя справы [Апавяданне] (Пер. з іспанск. К. Шэрман), с. 37-39, 42
-
Алена САЗАНОВІЧ
Скарочаныя штаты [Гумарэска] (Пер. з руск. В. Сёмуха), с. 40-41
№ 8 (8) 1988
-
Маці УНЬТ
Unbewusste Ängste (Неўсвядомленыя страхі) [Апавяданне] (Пер. з эстонск. С. Шупа), с. 22-23
№ 9 (9) 1988
-
Тадэвуш ЛАДА-ЗАБЛОЦКІ [Біягр.]
Да Дзвіны [Верш] (Пер. з польск. А. Баркоўскі), с. 4
-
Казімір МАЛЕВІЧ [Біягр.]
Ад кубізму і футурызму да супрэматызму (Фрагменты) [Трактат] (Пер. з руск. В. Сёмуха), с. 24-26
-
Глэдзіс ЛАЙНЭ
Выпрабаванне [Апавяданне] (Пачатак) (Пер. з фінск. Я. Лапатка), с. 14-17
№ 10 (10) 1988
-
Глэдзіс ЛАЙНЭ
Выпрабаванне [Апавяданне] (Заканчэнне) (Пер. з фінск. Я. Лапатка), с. 8-10
№ 11 (11) 1988
-
Генрык СЯНКЕВІЧ
Два лугі [Апавяданне] (Пер. з польск. Н. Мазоўка), с. 10-11
№ 12 (12) 1988
-------------------------
1989
№ 1 (13) 1989
-
Даніэль АЛЬБРЭХСКІ
Высоцкі, якім я яго ведаў [Эсэ] (Пер. з польск. Ю. Цветаў), с. 12-13
-
Малгажата КОНДАС
Пансіянат у канцы дарогі [Апавяданне] (Пер. з польск. Н. Мазоўка), с. 17-19
№ 2 (14) 1989
-
Хуан Анхель КАРДЗІ [Біягр.]
Нашэсце [Апавяданне] (Пер. з іспанск. Я. Лапатка), с. 15-17
№ 3 (15) 1989
-------------------------
№ 4 (16) 1989
-
Аляксандр ЯРОМЕНКА
*** Начальнік аддзела дэзінфармацыі палкоўнік Бокаў [Верш] (Пер. з руск. А. Глобус), с. 44-45
№ 5 (17) 1989
-------------------------
№ 6 (18) 1989
-------------------------
№ 7 (19) 1989
-
Дэвід Г. ЛОЎРЭНС
Другі “самы лепшы” [Апавяданне] (Пер. з англ. С. Таклёнак), с. 15-17
№ 8 (20) 1989
-
Марцін ВОЛЬСКІ
Людзі-рыбы [Апавяданне] (Пер. з польск. Зм. Саўка), с. 35-37
№ 9 (21) 1989
-
Эдмунд Унук ЛІПІНЬСКІ
Кшысь [Апавяданне] (Пер. з польск. Н. Мазоўка), с. 15-17
№ 10 (22) 1989
-
Роальд ДАЛ
Ягня на бойні [Апавяданне] (Пер. з англ. У. Серпікаў), с. 28-31
№ 11 1989
-
Альбер КАМЮ
Праметэй у апраметнай [Эсэ] (Пер. з франц. Зм. Колас), с. 10-11
№ 12 1989
-
Аляксандр САЛЖАНІЦЫН
Ліст Усесаюзнаму з’езду пісьменнікаў (1967) [Ліст] (Пер. з руск. А. Сідарэвіч), с. 8-9
-
Герберт УЭЛС
Яблык [Апавяданне] (Пер. з англ. Ю. Лобач), с. 13-14
1990
№ 1 1990
-
Рамон Гомес дэ ла СЭРНА [Біягр.]
Грэгерыі [Афарызмы] (Падр. Л. Казлоў), с. 14-15
-
Ава ЮПРУС
Разрываныя ніці напалу [Апавяданне] (Пер. з эстонск. С. Шупа), с. 33-35
-
Уладзімір РЭКШАН
Кайф-2 (урывак) [Аповесць] (Пер. У. Ахроменка), с. 36-37
№ 2 1990
-
Андрэй САХАРАЎ
Мір, прагрэс, правы чалавека. Нобелеўская лекцыя [Эсэ] (Пер. з руск. М. Сцепаненка), с. 3-5
-
Славамір МРОЖАК
Інтэрвал [Апавяданне] (Пер. з польск. М. Клімковіч), с. 10-11
-
Уладзімір РЭКШАН
Кайф-2 (урывак) [Аповесць] (Пер. з руск. У. Ахроменка), с. 14-15
-
Георг Крыстаф ЛІХТЭНБЕРГ [Біягр.]
Афарызмы [Афарызмы] (Падр. Л. Казлоў), с. 45
№ 3 1990
-
Рэй БРЭДБЕРЫ
Каналізацыя [Апавяданне] (Пер. з англ. Алесь і Алена Кудраўцавы), с. 11-12
-
ТЭФІ [Біягр.]
Яе жыціе [Апавяданне], с. 35
№ 4 1990
-----------------
№ 5-6 1990
-
Джэймс ДЖОЙС
Наўзікая [Урывак з раману] (Пер. з англ. Я. Максімюк), с. 12-16
-
Брэт ХАРТ
Правае вока камандора [Апавяданне] (Пер. з англ. Ю. Лобач), с. 27-30
№ 7 1990
-
Шарль Марыс ТАЛЕЙРАН [Біягр.]
Афарызмы [Афарызмы] (Падр. Л. Казлоў), с. 34-35
№ 8 1990
-
Аляксандр ПАРШЧЫКАЎ
Ліман; Пустэльня; Крым [Вершы] (Пер. з руск. А. Мінкін), с. 44
№ 9 1990
-
Анры дэ РЭНЬЕ
Тастамант графа Армінаці [Апавяданне] (Пер. з франц. А. Асташонак), с. 8-9
-
АРТЭГА-І-ГАСЭТ
Калі няма радасці; Ярасць; Санча Панса і Фіхтэ; Бачу Бога! [Эсэ] (Пер. з іспанск. С. Вераціла), с. 30-32
-
Фрыдрых Вільгельм НІЦШЭ [Біягр.]
Афарызмы [Афарызмы] (Падр. Л. Казлоў), с. 36-37
№ 10 1990
-
Францішак СКАРЫНА
Як у каштоўным камені – моц [Вершы] (Перастварыў А. Разанаў), с. 18-19
№ 11-12 1990
--------------------
1991
№ 1 1991
-
Джэй СТРЫТ
Знікненне [Апавяданне] (Пер. з англ. А. Асташонак), с. 6-11
-
Барыс ВІЯН
Блюз для чорнага ката [Апавяданне] (Пер. з франц. Зм. Колас), с. 27-31
-
Томас БРАШ
Мухі на твары [Апавяданне] (Пер. з ням. В. Русецкі), с. 30-31
№ 2 1991
-
Шэрлі ДЖЭКСАН
Мажлівасць ліха [Апавяданне] (Пер. з англ. А. Кудраўцаў), с. 6-9
-
Генрых БЁЛЬ
Прызнанне ўгоншчыка самалёта [Апавяданне] (Пер. з ням. У. Папковіч), с. 12-13
№ 3 1991
-
К. Б. ГІЛФАРД
“А прывід усё дараваў...” [Апавяданне] (Пер. з англ. А. Асташонак), с. 7-11
-
Абдурахман АЎТАРХАНАЎ [Біягр.]
Паходжанне партакратыі (урывак) [Эсэ] (Пер. Л. Казыра), с. 12-15
№ 4 1991
-
Рэй БРЭДБЕРЫ
Пакаранне без злачынства [Апавяданне] (Пер. з англ А. Асташонак), с. 8-11
-
Франсуа дэ ЛЯРОШФУКО
З максімаў і маральных разваг [Афарызмы] (Пер. з франц. А. Асташонак), с. 40-42
№ 5 1991
-
Роберт АРТУР
Такая вабная сям’я! [Апавяданне] (Пер. з англ. А. Асташонак), с. 7-11
-
Дэймз ЭДОЎБ
Заўтра... і заўтра [Апавяданне] (Пер. з англ. В. Арцёмаў), с. 38
-
Граф Богдан ЯКСА-РОНІКЕР
Дзяржынскі – “чырвоны кат” (урывак з кнігі) [Успаміны] (Пер. з польск. М. Клімковіч), с. 40-42
№ 6 1991
-
Флора ФЛЭТЧЭР
Атруты не жадаеце? [Апавяданне] (Пер. з англ. А. Асташонак), с. 5-6
-
Эван ХАНТЭР
Калі некаму смешна... [Апавяданне] (Пер. з англ. А. Асташонак), с. 7-9
-
Хорхе Луіс БОРХЕС
“Сведэнборгавыя анёлы”; Сведэнборгавыя чэрці; Кінжал; Сведка; Леапольду Лугонесу; Эпізод ворага [Эсэ] (Пер. з іспанск. С. Вераціла), с. 30-32
-
Улас ДАРАШЭВІЧ
Чырвоныя і белыя [Артыкул], с. 34-35
№ 7 1991
-
Джэк РЫЧЫ
Бомба №14 [Апавяданне] (Пер. з англ. А. Асташонак), с. 8-11
-
Алена САЗАНОВІЧ
Трыстана. Туга [Апавяданне] (Пер. з руск.), с. 28-31
№ 8 1991
-
Блез ПАСКАЛЬ
“Нядобра быць залішне вольным...” [Афарызмы] (Пер. з франц. А. Асташонак), с. 7-9
-
Рычард МАТЫСАН
Нашчадкі Ноя [Апавяданне] (Пер. з англ. А. Асташонак), с. 27-30
№ 9 1991
-
Стэфан ЭЛГ
Вампірызм; Вампір з Кроглін-хола; Уражанні “нябожчыкаў” [Апавяданні] (Пер. А. Асташонак), с. 6-9
-
Ганс СКІРЭЦКІ
Як сяржант Вэбстэр стаў дантыстам [Апавяданне] (Пер. з ням. В. Русецкі), с. 27-29
№ 10 1991
-
Стэфан ЭЛГ
Полтэргэйст; Дух, які перахітрыў сваю радню; Самнамбулізм [Апавяданні] (Пер. А. Асташонак), с. 6-9
-
Джэк РЫЧЫ
Грошы гатоўкай [Апавяданне] (Пер. з англ. А. Кудраўцаў), с. 12-13
№ 11 1991
-
Стэфан ЭЛГ
Дзяўчына з Арлаха; Смерць лорда Тайрана [Апавяданні] (Пер. А. Асташонак), с. 4-9
-
Леанід ПАНАСЕНКА
Ратуйце нашы душы [Апавяданне] (Пер. У. Арлоў), с. 35-37
-
Жан дэ ЛЯБРУЕР
З “Характараў, або Нораваў нашагу веку” [Афарызмы] (Пер. з франц. А. Асташонак), с. 44-45
№ 12 1991
-
Стэфан ЭЛГ
Прывід пярэваратня з Марыянэтшыра; Справа цудоўнае вампіркі; Забойства сярод духаў; Звышнатуральнае і злачыннасць; Жывёлы і пазапачуццёвае ўспрыняцце [Апавяданні] (Пер. А. Асташонак), с. 6-11
-
Леанід ПАНАСЕНКА
Блудадзейства [Апавяданне] (Пер. У. Арлоў), с. 30-33
-
Урбану Таварэш РАДРЫГЕШ
Смерць бусла [Апавяданне] (Пер. з партуг. А. Нікалаеў), с. 42-43
1992
№ 1 1992
-
Брэм СТОКЭР
Дракула (Пачатак) [Раман] (Пер. з англ. А. Асташонак), с. 67-74
№ 2-3 1992
-
Брэм СТОКЭР
Дракула (Працяг) [Раман] (Пер. з англ. А. Асташонак), с. 54-62
-
Грэм ГРЫН
Хто прайграе, бярэ ўсё (Пачатак) [Аповесць] (Пер. з англ. В. Небышынец), с. 64-74
№ 4 1992
-----------------------
№ 5-6 1992
-
Грэм ГРЫН
Хто прайграе, бярэ ўсё (Працяг) [Аповесць] (Пер. з англ. В. Небышынец), с. 47-55
-
Брэм СТОКЭР
Дракула (Працяг) [Раман] (Пер. з англ. А. Асташонак), с. 65-74
№ 7-8 1992
-
Ген. М. М. ЦІХМЯНЁЎ
Апошні прыезд Мікалая ІІ у Магілёў [Успаміны] (Пер. з руск. А. Асташонак), с. 44-46
-
Грэм ГРЫН
Хто прайграе, бярэ ўсё (Заканчэнне) [Аповесць] (Пер. з англ. В. Небышынец), с. 51-61
-
Брэм СТОКЭР
Дракула (Працяг) [Раман] (Пер. з англ. А. Асташонак), с. 69-74
№ 9-10 1992
-
Брэм СТОКЭР
Дракула (Працяг) [Раман] (Пер. з англ. А. Асташонак), с. 51-59
-
Ален РОБ-ГРЫЕ
Сцэна [Апавяданне] (Пер. з франц. Л. Казыра), с. 63
№ 11-12 1992
-
Эрнэст ХЭМІНГУЭЙ
Забойцы [Апавяданне] (Пер. з англ. А. Асташонак), с. 46-49
-
Брэм СТОКЭР
Дракула (Працяг) [Раман] (Пер. з англ. А. Асташонак), с. 66-74
1993
№ 1 1993
-
Брэм СТОКЭР
Дракула (Працяг) [Раман] (Пер. з англ. А. Асташонак), с. 9-15
-
Яраслаў ІВАШКЕВІЧ
Апавяданне з сабакам [Апавяданне] (Пер. з польск. Я. Брыль), с. 21-25
№ 2 1993
-
Брэм СТОКЭР
Дракула (Працяг) [Раман] (Пер. з англ. А. Асташонак), с. 13-20
-
Тоне ПАРТЛІЧ
Воўк на мадрыдскіх вуліцах [Апавяданне] (Пер. з славенск. І. Чарота), с. 28-29
№ 3 1993
-
Брэм СТОКЭР
Дракула (Працяг) [Раман] (Пер. з англ. А. Асташонак), с. 8-17
-
Аляксандр ЧАРНІЦКІ
Дзень нараджэння мамы [Апавяданне] (Пер. з руск. У. Арлоў), с. 18-23
-
Іва АНДРЫЧ
Знакі паўз дарогу [Афарызмы] (Пер. з сербскахарв. І. Чарота), с. 31
-
Артур-Марыя СВІНАРСКІ
Духі на даху [Апавяданне] (Пер. з польск. І. Клімковіч), с. 32-34
№ 4-5 1993
-
Брэм СТОКЭР
Дракула (Заканчэнне) [Раман] (Пер. з англ. А. Асташонак), с. 9-17
-
Ян БЖЭХВА
Вушы [Апавяданне] (Пер. з польск. І. Клімковіч), с. 32-33
№ 6 1993
-
Міраслаў КРЛЕЖА
Пад богам Марсам (У арыгінале – “Тысяча і адна смерць”) [Апавяданне] (Пер. з харвацкасербск. І. Чарота), с. 18-19
№ 7 1993
-----------------------
№ 8-9 1993
-
Эрык СІГАЛ
Гісторыя кахання (Пачатак) [Аповесць] (Пер. з англ. А. Асташонак), с. 4-16
№ 10 1993
-
Эрык СІГАЛ
Гісторыя кахання (Заканчэнне) [Аповесць] (Пер. з англ. А. Асташонак), с. 4-19
-
Леў ГУМІЛЁЎ [Біягр.]
Чатыры колеры часу (Фрагменты) [Апавяданне] (Пер. з руск. У. Арлоў), с. 22-24
1994
№ 1 1994
-
Мішэль ТУРНЬЕ
Псіхасацыялогія бедняка [Эсэ] (Пер. з франц. А. Дынько), с.3
-
Карл ЯСПЕРС [Біягр.]
Пераадольванне гісторыі [Эсэ] (Пер. У. Арлоў), с. 20-21
№ 2 1994
-----------------------
№ 3 1994
-
Арнольд ТОЙНБІ [Біягр.]
Правінцыі і сталіцы [Эсэ] (Пер. У. Арлоў), с. 8-9
-
Сільвія ГАЙСТ
Алігатар [Апавяданне] (Пер. з ням.), с. 14-15
-
Стэнлі ЭЛІН
Момант рашэння [Апавяданне] (Пер. з англ. Л. Філімонава), с. 16-22
№ 4-5 1994
-
Рэй БРЭДБЕРЫ
Гісторыя кахання [Апавяданне] (Пер. з англ. А. Асташонак), с. 4-7
№ 6 1994
-----------------------
№ 7-8 1994
-
Хэдлі БАРКЕР
Чорны туз няшчасця [Апавяданне] (Пер. з англ. В. Нікіфаровіч), с. 4-5
-
Новая “КРЫНІЦА”
1994
№ 7 (1) 1994
-
Кірыл ТУРАЎСКІ
Слова ў нядзелю святога Фамы [Слова] (На сучасн. бел. мову ператлум. А. Разанаў), с. 8-24
-
Міхаіл БАХЦІН [Біягр.]
Аўтар і герой у эстэтычнай дзейнасці [Фрагменты даследавання], с. 54-57
Творчасць Франсуа Рабле і народная культура Сярэднявечча і Рэнэсансу (Пастаноўка праблемы) [Фрагменты даследавання], с. 57-61
-
Франсуа РАБЛЕ [Біягр.]
Гарганцюа і Пантагруэль (Урыўкі з Кнігі Першай) [Раман] (Пер. са старафранц. Зм. Колас), с. 64-80
-
Сэмуэл БЭКЕТ
Не я [Драматычная мініяцюра] (Пер. Я. Бяласін), с.92-95
-
Стыг ДАГЕРМАН
Забіць дзіця [Апавяданне] (Пер. Я. Бяласін), с. 95-96
№ 8 (2) 1994
-
Фрыдрых НІЦШЭ
Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому (Урывак) [Эсэ] (Пер. з ням. В. Сёмуха), с. 86-98
Вясёленькая навука (Урыўкі) [Эсэ] (Пер. з ням. В. Сёмуха), с. 99-101
№ 9 (3) 1994
-
Эрнэст ХЭМІНГУЭЙ
Індзейскі пасёлак [Апавяданне] (Пер. з англ. А. Асташонак), с. 97-98
-
Філіп ФРЭНО
Меланхалічны індзеец [Апавяданне] (Пер. з англ. А. Асташонак), с. 99-100
№ 10 (4) 1994
-
СЛОВА пра паход Ігаравы [Паэма] (Вольны пер. Я. Крупенькі), с. 3-29
-
Томас МАН
Марыё і штукар [Навела] (Пер з ням. В. Сёмуха), с. 82-99
№ 11 (5) 1994
-
Мялецій СМАТРЫЦКІ [Біягр.]
Трэнас. Раздзел 1 (Пер. са старапольск. У. Кароткі), с. 3-9
Трэнас, альбо Плач Святой Усходняй Царквы (Пер. са старапольск. А. Разанаў), с. 7-24
Добраахвотнае адрачэнне Мялеція Сматрыцкага, публічна ўчыненае на саборы ў дзень Успення Багародзіцы ў царкве той жа Панне прысвечанай у Пячорскім манастыры кіеўскім падчас святой літургіі пасля прачытання Святога Евангелля менавіта такімі словамі (Пер. са старапольск. У. Кароткі), с. 5-6
Ліст Мялеція Сматрыцкага, русіна, архіепіскапа Полацкага да святога Пана нашага Папы Урбана VIII пра сваё схіленне да каталіцкае веры і пра сродкі, якімі на Русі русіны-схізматыкі могуць быць прыцягнутыя да уніі са Святой Царквою. З пастановы таго ж святога Пана нашага, якая была выдадзеная на святым сходзе, учыненым дзеля пашырэння веры 5 жніўня 1630 г. у замку Святога Анёла [Ліст] (Пер. з лац. Ж. Некрашэвіч), с. 10-16
-
Якуб СУША
Савел і Павел [Артыкул] (Пер. з лац. Ж. Некрашэвіч), с. 11-14
-
Парфірый ЯРЭМЭНКА
Мялецій Сматрыцкі. Жыццё і творчасць [Урывак з кнігі] (Пер. з укр. У. Кароткі), с. 3-4
-
Альбэр КАМЮ [Біягр.]
Міф пра Сізіфа [Эсэ] (Пер. з франц. Зм. Колас), с. 80-83
Выгнанне Гэлены [Эсэ] (Пер. з франц. Зм. Колас), с. 84-88
Чума (Урывак) [Раман] (Пер. з франц. Зм. Колас), с. 89-100
З нататнікаў [Максімы] (Пер. з франц. А. Асташонак), 89-94
№ 12 (6) 1994
-
Надзея АРТЫМОВІЧ
Расповед (Пер. з польск. Ю. Залоска), с. 31-32
-
Тэрэза ЗАНЕЎСКАЯ
У цішы – выратаванне [Артыкул] (Пер. з польск. Я. Максімюк), с. 31-32
-
Мішэль дэ ГЕЛЬДЭРОД [Біягр.]
З Остэндскіх гутарак [Інтэрв’ю] (Пер. з франц. у часопіснай рэдакцыі А. Асташонак), с. 62-75
Эскурыял [П’еса] (Пер. з франц. А. Асташонак), с. 76-82
-
Амброз БІРС
Са “Слоўніка д’ябла” [Максімы] (Пер. з англ. А. Кудраўцаў), с. 83-90
Забіты пад Рэсакай [Апавяданне] (Пер. з англ. А. Кудраўцаў), с. 90-92
-
Дональд БАРТЭЛЬМІ
Кароль джаза [Апавяданне] (Пер. з англ. А. Асташонак), с. 93-94
Достарыңызбен бөлісу: |