Развiццё маўлення i культуры маўленчых зносiн.
Тэма: «Прадукты харчавання»
|
Пазнаёмiць дзяцей з назвамi прадуктаў харчавання (цукар, цукерка, каўбаса, пячэнне, абаранак, пернiк, смятана); увесцi прыметнiкi (смачна, салодкi). Фармiраваць навыкi ўтварэння множнага лiку назоунiкаў. Развіваць уменні карыстацца iнтанацыйнымi адценнямi ў мэтах зносiн (просьба, пытанне). Працягваць работу па фармiраваннi уменняў адказваць на пытаннi, самастойна будаваць сказы. Выхоўваць жаданне размаўляць на роднай мове
|
1. Арганізацыйны момант: вітрына магазіна, аформленая ў групе. Пытанні да дзяцей: як называецца магазін, дзе прадаюцца прадукты? Якія прадукты харчавання прадаюцца ў гастраноме?
2. Слоўнікавая работа (назвы прадуктаў харчавання).
3. Гутарка з дзяцьмі: якія яшчэ прадукты харчавання прадаюцца у магазіне? Што мы кожны дзень купляем у магазше? Якая самая галоўная наша ежа? (Хлеб.)
4. Дыдактычная гульня “Магазін” (саставіць дыялог прадаўца з пакупніком па абразцу).
5. Дыдактычная гульня “Адзін – многа”
6. Развучванне верша-скорагаворкі М. Янчанкі.
7. Падвядзенне вынікаў занятка
|
Матэрыял: малюнак з вiтрынай прадуктовага магазiна, абсталяванне для гульнi у магазiн, малюнкi з выявамi аднаго i некалькi прадметау.
***
На сняданак i ў абед
На стале заусёды хлеб.
Хлеб — святыня.
Хлеб — багацце.
Хлеб у хаце —
Шчасце ўхаце. Л. Пранчак
Верш-скарагаворка:
Валерка
Над талеркай
Матуля
Над Валеркам
Стаяла, дакарала:
-Чаму ясі так мала?
М. Янчанка
|