Еўропа 2010: глабальнае і лакальнае
Навуковая канферэнцыя студэнтаў і магістрантаў
15-16 мая 2010-02-17
Вільнюс, вул. Валакупю, 5
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт праводзіць штогадовую студэнцкую навуковую канферэнцыю, прысвечаную праблемам грамадства, культуры і палітыкі ў еўрапейскім вымярэнні.
Да ўдзелу запрашаюцца студэнты завочных і дзённых формаў навучання бакалаўрскага і магістарскага ўзроўняў.
Прадугледжваецца праца наступных секцый:
-
Міжнароднае, еўрапейскае і нацыянальнае права ў фарміраванні правапарадку дзяржаваў Усходняй Еўропы
-
Беларусь і еўрапейская ідэнтычнасць
-
Гісторыя і культура Беларусі: мінулае і сучаснасць
-
Індывід і грамадства: філасофскія і сацыялагічныя аспекты
-
Вобразы сучаснасці ў мастацтве
-
Медыякультура: аналіз, інтэрпрэтацыя, крытыка
-
Актуальныя праблемы гендэрнай тэорыі
-
Палітыка і грамадства: сучасныя палітычныя працэсы
-
Віртуальны універсітэт: праблемы дыстанцыйнай адукацыі
Працоўныя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, ангельская.
Па выніках канферэнцыі плануецца выданне навуковых прац; найбольш цікавыя даклады будуць адзначаны дыпломамі ЕГУ.
Заявы на ўдзел і тэзісы прымаюцца да 4 красавіка па электроннаму адрасу: studentconference@ehu.lt. У радку “тэма” патрэбна пазначыць “Europe 2010”.
Патрабаванні да афармлення тэзісаў: шрыфт Times New Roman, 12 кегль, 1.5 інтэрвал; аб’ём – да 3 старонак. Абавязкова пазначце назву выступлення і Вашыя імя і прозвішча.
Студэнты, якім патрэбна візавая падтрымка, павінны адначасова з заявай (бланк заявы далучаецца) і тэзісамі даслаць пашпартныя дадзеныя для атрымання візаў (дата нараджэння, серыя, нумар і дата выдачы пашпарта). Віза прадастаўляецца бясплатна.
На перыяд правядзення канферэнцыі (15 і 16 мая) усім удзельнікам забяспечваецца пражыванне, а ўдзельнікам з Беларусі таксама аплочваюцца расходы на праезд (“эканом клас”).
Па ўсіх пытаннях звяртайцеся да каардынатара канферэнцыі па адрасу studentconference@ehu.lt.
Еўрапейскі гуманітарны універсітэт Еўропа 2010: глабальнае і лакальнае
Навуковая канферэнцыя студэнтаў і магістрантаў
15-16 мая 2010-02-17
Вільнюс, вул. Валакупю, 5
Заяўка на ўдзел у канферэнцыі
Прозвішча, імя і імя па бацьку:
Прозвішча і імя лацінскімі літарамі (як у пашпарце):
Месца вучобы (ВНУ і факультэт):
Год навучання:
Тэма выступлення:
Мова выступлення:
Пазначце секцыю, у якой мяркуеце ўдзельнічаць:
Вашыя кантактныя дадзеныя:
Паштовы адрас:
Тэл.:
E-mail:
Дата
Достарыңызбен бөлісу: |