Уступ. Мне, Панасу, тут патрэбна



Дата21.07.2016
өлшемі156.09 Kb.
#214468
У с т у п .
Мне, Панасу, тут патрэбна

Ўсё агледзець, бо – глядун:

Бачу золата і срэбра,

Для адных – паэт-пявун
Для другіх – рыфмач заўзяты,


У якога тут не так:

І памер, маўляў, гарбаты,

І праз рыфму пэўны брак…
Не пайшлі б, браткі, вы долам! –

Так я крытыкам скажу.
Мой сусед Яцкоў Мікола1 -

Ой, сябрук – вам далажу!

У хату зойдзе, павітае, -

Ад культуры чалавек!

І гаворка ж залатая –

Так і слухаў бы ўвесь век!
Вось і ўчора надвячоркам,

Як каровы ўжо прыйшлі,

Клямку ён маю пашморкаў,

Сеў, нібы Гарсія Лорка2,

І, каб чулі ўсе Брылі3,

З непадробленым імпэтам –

Справу маеце з паэтам! –

Распачаў аповед свой.

З а п р а ш э н н е .
Ой, Панасе, я ж – герой!

З беластоцкіх ажно Крынак4

Запрашэнне атрымаў!

Справы ўсе свае адрынуў,

Хоць зашмат, дарэчы, спраў,

І паехаў. Бо пазваў –

Божа ж мой! – Сакрат Яновіч5 -

Найвядомы беларус!

Нейкі вырашыў нанова

Там зрабіць ён землятрус:

З усяе – ого! – Эўропы

Назапрошваў сябрукоў –

Роднай мовы ўзвіць Акропаль,

І - каб рэха ўсцяж вякоў!”6
Змоўк Мікола, нечакана

Захлынуўшыся слязой…

Вось яна, браткі. – абранасць!

Во з кім побач! Божа ж мой!..
А Мікола мой тым часам

Супакоіўся і зноў

З успамінамі сам-насам, -

Паплылі жывінкі слоў…

М а с т а к о ў ц ы .
Ну, вядома ж, мой ты братка,

Я без жонкі – нікуды:

Ала7 трэба для парадку,

Ёлкі-палкі-жалуды!
Ды й наогул: за кардонам8

Йна ніколі не была –

Не ўзнімалася з тым звонам

І тым цветам не цвіла.
Да таго ж, спяваць нам трэба:

Мастакоўцы мы усё ж!

Мы без песняў – як без хлеба!

Нас заўжды на песні множ!9
Сам Яновіч нас паслухаў

І сказаў: “Ого, аднак!

Трэба копіі тых зрухаў,

Бо Яцкоў, бач, не лайдак!

Нават голас нейкі мае –

Не бяда, што не Кабзон10!

Вунь паэтаў як зганяе

Пад утульны парасон!”…
Нам Сакратава здзіўленне –

Нібы той жывы бальзам.

П а д р ы х т о ў к а .
Усё зрабілі мы ў імгненне:

Дому Польскага”11 спеў брам,



Візаў строгіх два дазволы,

Пошук спонсараў – прыколы!12

Запакоўка хатулёў

І з Брылёў у Магілёў.
А спякота - mamma mia13!

Лета ўрэшце падплыло,-

Сэрца аж спацела ные,

Аж дыханне заняло.

Але – трэба!.. Абшчапіўшы

Непад’ёмны той хатуль,

Мы туды, цягнік дзе свішча

Й машыніст трымае руль.
Ну, да Васі Навічонка14

Мы забеглі: ён – ого! –

Даў даляраў незлічона –

Цэлых трыццаць! І яго

Мы за гэта помніць будзем

І ў той Польшчы не забудзем –

Нейкай жэсці трэба йму,

А навошта – не майму.

В а к з а л .
Вось цягнік “Унеча – Гродна”15.

Нумар “пяць” вагон. Натоўп.

Як бы той народ гаротны

Нам у плечы не натоўк!..
Зашчаміліся. Чакаем –

Можа, Саша16 падбяжыць.

Во – прабег! Крычым, гукаем –

Аж стары вакзал дрыжыць.
Падляцеў. Зубоў зіхценне –

Нават тамбур пасвятлеў.

А ў наступнае імгненне

Засіпеў гудочны спеў,

І дарога пачалася, -

Дзе ты, Гродна? Сустракай!..
Апынуліся мы ў часе,

Побач з намі – родны край.

В а г о н .
А ў вагоне тым плацкартным

Шавяленне, ўздыхі, шум –

Просты люд тут, без пагарды,

У асяроддзі нейкіх дум.
Пахапалі ўміг бялізну,

Разбурчэўшыся пра кошт.

Тут вам не саціялізма –

Гэта там было ўсё грош!..
І, паклаўшыся на лаўкі

Хто куды, хто як, хто дзе,

Загарнуліся ў сон даўкі, -

Ну, і мы ў той грамадзе.
А, тым часам, грукацела

Ноч пад нашым цягніком –

Безаглядна і нагбом

У гісторыю ляцела…
Ля Гародні навальніца

Над вагонамі кружыцца

Пачала дажджом кудлатым

У бліскучых, звонкіх латах.

С у с т р э ч а .
Вось і горад. “Здаць пасцелі!”

Мітусня, як і заўжды.

Стоп, машына! Паляцелі!..
Гляньце: Дзіма!17 Ой, гады

Не бяруць яго, халера, -

Усё такі, які і быў:

Хударлявы, як фанера,

Вагі граму не набыў!
Сын яго, Ілля18, адразу

З рук хатуль пачаў ірваць:

Дзядзька, дай сюды, зараза!



Буду я дапамагаць!”…
Ад вакзалу, нібы танкі,

Ля ракі Гараднічанкі19,

Уздоўж цагляных сараёў

Мы прабраліся дамоў.
Ледзь да пятага паверху

Той “хрушчобы”20 дапаўзлі;

Я з натугі аж заперхаў, -

І нашто нам хатулі?..
Шэсць гадзін. І сон пануе

У кватэры той. Сядзім.

Нам гарбату прапануюць.

П’ём. Маўчым. У столь глядзім.
Тут і людзі паўставалі:

Серафімаўна - “Марго”21,-

Яе ведаў нават Сталін!

Гэта ж, братка, ого-го!
І Наталля, жонка Дзімы.

І дачка іх Вольга тут –

Нас вітаюць, ходзяць міма,

Бо адзіны тут маршрут.

Ш п а ц ы р .
Ну, а потым па Гародні

Паглядзець пабеглі мы –

Як жыве тут люд заходні

І якія тут дамы.
Дзіма – за экскурсавода:

Паказаў і расказаў

Пра палацы і згароды,

І пра рэха даўніх спраў.
І навошта ў медыцыну

Ён папёрся – не пайму.

От гісторыкам бы – грымнуў!

Краю роднаму свайму

Ён прыйшоўся б даспадобы…

Дактароў жа – да хваробы,

Як усюткіх прусакоў

Ці настырных тых гракоў.
Калі мовіць аб паходзе –

Спадабаўся Гродна нам:

Ёсць тут чыннасць у народзе,

Уяўленне ёсць аб згодзе

І - сталічны нейкі гам.
Старажытных забудоваў –

Каб мы так усе жылі!..

Гэта ў нас пад Магілёвам

Абаронцамі былі

Кожны трэці ці чацвёрты –

Немцы усё й расцёрлі ў пыл22.
І навошта быць упёртым,

Каб затым парваць стос жыл?..
Ды затое хутка будзе

Магілёў Героем!23 Вось!

Зажывуць тады ж там людзі!

Вечна будзе весялосць!..
На кладзішча завярнулі

Паглядзець, як справы тут, -

Нешта, штосьці, дзесьці чулі,

Як убачылі – капут:

Ні адзінай агароджы!

Як так можна – не пайму!

Мо, няма на гэта грошай?

Мо, жывуць тут па-свайму?..
Кветкі, чыннасць, цішыня

І - нябёсаў вышыня…
Дзень каціўся ў цёплы вечар.

Быў маленькі шчэ размах:

Завітаў да нас з далечы

Чорны, стомлены Манах24
З о н а .
Раніцой, з суседкай Галяй

Мы на гродзенскім вакзале

У чарзе і не стаялі:

Вам да Кузніцы?25” - “Вядома!”


Пад вакзальнай столлю гоман.

І нарэшце дзверы зоны

Адчыніліся, і мы,

Быццам з плену ці турмы,

Ламануліся на волю.
Там – знаёмае да болю:

І ліхія пагранцы,

І ў цывільным малайцы,

І вачасты мытнік строгі:

Ой, з якое ж вы аблогі?



З Магілёву? Быць не можа!

Што схавалі? Добжэ, добжэ!26

Ну, праходзьце – там цягнік!”
І пачаўся наш адлік

Той вандроўкі непаўторнай…

К о д а .
Ой, Панас, - вось так мажорна

У жыцці шчэ не было!

Эх, куды ж нас занясло!..
Ну, аб гэтым, братка, потым –

Замарыўся нешта я.

Заўтра рана на работу –

Спраў там розных дах..я.

Давідзэня!”27

І ў хвіліну

Па Брылях прашамацеў.
Завядзе яшчэ ў маліну!

Ой, пачуецца той спеў!..
22 – 24 ліпеня 2003 г.

29 жніўня 2005 г.


З а ў в а г і і т л у м а ч э н н і .

1 Мікалай Адамавіч Яцкоў – дырэктар Брылеўскага сельскага Дома

культуры Магілёўскага раёна.



2


 Гарсія Лорка Федэрыка (1898-1938), іспанскі паэт і драматург. Адна з галоўных ідэй яго паэтычнай творчасці – магчымасць дыялога паміж людзьмі, кожны з якіх уяўляе асобны свет. Растраляны франкістамі. На беларускую мову яго творчасць перакладаў Р.Барадулін.

3


 Вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці.

4


 Мястэчка ў Беластоцкім ваяводстве (Польшча), недалёка ад поль-

ска-беларускай мяжы. Вядома тым, што там нарадзіўся, жыве і працуе пісьменнік Сакрат Яновіч.



5


 Сакрат Яновіч нарадзіўся 4 верасня 1936 г. у мястэчку Крынкі Беластоцкага ваяводства (Польшча) у сям’і шаўца, Канстанціна

Яновіча, які меў таксама і трохгектарную гаспадарку. У школе

спрабаваў пісаць вершы па-польску і па-руску. У 1950 годзе ад-

правіўся з Крынак у “вялікі горад Беласток”, дзе закончыў электра-

тэхнікум (1955), а затым (завочна) аддзяленне беларускай філало-

гіі Настаўніцкага інстытута (1962). Працаваў журналістам у штоты-

днёвіку “Ніва”, кіраваў аддзелам галоўнага праўлення Беларускага

грамадска-культурнага таварыства. У 1973 годзе завочна закончыў

факультэт польскай філалогіі Варшаўскага універсітэта. Пратэсту-

ючы супраць бюракратызацыі ўлады, быў вымушан пайсці на “чор-

ную работу” – рабіў кладаўшчыком, тэхнікам бяспекі працы, што

ўзбагаціла яго жыццёвымі назіраннямі. Быў старшынёй Клуба Саюза польскіх пісьменнікаў у Беластоку (1976-1981). У апошнія

гады ўсё больш займаецца палітычнай дзейнасцю, змагаецца за роўныя правы беларусаў Беласточчыны з палякамі. Адзін з заснавальнікаў Беларускага незалежнага выдавецтва (1981-1987). Старшыня партыі Беларускае дэмакратычнае аб’яднанне (з 1990 г.).

Як празаік С.Яновіч дэбютаваў у 1956 г. на старонках беларускага штотыднёвіка “Ніва”. Аўтар зборніка апавяданняў і мініяцюр “Загоны”, аповесці “Сярэбраны яздок”. У перакладзе на польскую мову выйшлі яго кнігі прозы “Вялікі горад Беласток”“Забыцці”, “Сцяна”, “Самасей”, “Малыя дні”, “Трэцяя пара”, а таксама напісанае для палякаў эсэ “Беларусь, Беларусь”, якое выклікала вялікую палеміку, прыцягнула ўвагу да патрэб беларусаў Польшчы. Проза С.Яновіча вызначаецца філасафічнасцю, глыбокім псіхалагізмам.



6


 “Беларускі Трыялог” – сустрэчы аўтараў штогодніка “Annus

Albaruthenicus” (“Год Беларускі”) у мястэчку Крынкі Беластоцкага

ваяводства (Польшча). Штогоднік выдае С.Яновіч. Больш падра-

бязна аб гэтым – у публікацыі часопіса “КРАЙ – KRAJ. Polonica-

Albaruthenica – Lithuanica” (г.Магілёў) № 3-4 (11-12) 2003 г.:
© 2003 Мікола ЯЦКОЎ (Брылі, Беларусь – Крынкі, Польшча)
ЧАРГОВЫ “ТРЫЯЛОГ” У КРЫНКАХ
У Беларусі некалькі сэрцаў.

Адно з іх, гарачае і няспыннае, б’ецца на Беласточчыне ў стара-

жытным мястэчку Крынкі на вуліцы з легкакрылай назвай Саколь-

ска ў доме, дзе жыве дзіўны чалавек – Сакрат Яновіч.

Што гэта – дзівацтва ці сапраўдная мужнасць – быць беларусам,

біцца за беларускасць, кідацца па-донкіхоцку на змрочныя ветракі

абыякавасці і бяспамяцтва?! Але ж Сакрат Яновіч – вельмі разум-

ны Дон-Кіхот. Ён спачатку ўважліва глядзіць, думае, разважае,

уладкоўвае ў руцэ цяжкое кап’ё, прымерваецца і толькі потым, ра-

загнаўшыся, дакладна пацэліць у патрэбнае месца. Ён заўсёды ведае што рабіць і як рабіць. І робіць! Сакрат Яновіч – жывы прык-

лад таго, як думка, рэч нематэрыяльная, змяняе хаду гісторыі.

Кажуць. што імя адбіваецца на лёсе чалавека. Старажытны Са-

крат таксама пільна ўглядаўся ў будучыню… Па нашаму ж Сакра-

ту ўсё проста: без беларускай нацыянальнай ідэі не адбудзецца ад-

раджэння Беларусі. Аднак любую ідэю – а тым больш нацыяналь-

ную – трэба адшліфоўваць, аграньваць, рабіць з бясформеннага

алмазу непаўторны брыльянт. Тут намаганнямі аднаго толькі чала-

века, нават такога апантанага, як Сакрат Яновіч, не абыйсціся: трэ-

ба калектыўны розум, талака. І не проста пасядзець, пагаманіць “за

жыццё” дый разысціся – тут трэба. каб думкі клаліся ў друкаваныя радкі. Напісанае ж – застаецца!

Так нарадзіўся “Annus Albaruthenicus” (“Год Беларускі”) – часо-

піс еўрапейскага кшталту, які скіраваны ў Еўропу. А з ім узнікла

чатыры гады таму і “Villa Sokrates”, каб выхаваць народжанае дзі-

цё і правесці яго праз гады сталення.

Стратэгія задумкі была простая і ясная: калі ты хочаш быць, па-

трэбна, каб цябе ведалі. Беларусь – частка Еўропы, значыць, бела-

рушчыну трэба ўводзіць у Еўропу. Сакрат Яновіч да сёняшняга дня не можа зразумець, як гэта ў дзесяцімільённай Рэспубліцы Беларусь ні ў каго не ўзнікла такая задума, недарагая, заснаваная выключна на аўтарытэтах. Даць трыбуну еўрапейскім інтэлектуалам, дасведчаным у беларускай культуры, на аснове незвычайнай, на першы погляд, канцэпцыі: беларускае не па-беларуску, а небеларускае па-беларуску. Найперш як праява экспансіі беларускага, а ўжо потым – еўрапеізацыі беларусаў.

Жывым дадаткам да “Году Беларускага” паўсталі і “Беларус-

кія Трыялогі” – сустрэчы аўтараў штогодніка, якія звычайна адбы-

ваюцца на маляўнічым хутары Лапічы ля Крынак. Ад Лапічаў да

беларускай мяжы крыху больш за кіламетр, таму няма адчування

адарванасці ад Беларусі: вось яна – побач. І ў гэтай геаграфічнай

невыпадковасці свой сэнс: пра беларускае лягчэй гаварыць, адчува-

ючы на патыліцы дыханне Беларусі.

Свет пабачылі ўжо тры нумары яновічава дзіцяці. У ліпені гэтага

года адбыўся ўжо чацвёрты “Беларускі Трыялог”, патронам якога

ўпершыню з’явілася афіцыйная асоба – маршалак Беластоцкага

ваяводства Януш Кжыжэўскі. Здаецца, такі рэверанс у бок Сакрата

Яновіча, змучанага думкамі аб тым, дзе знайсці фундатараў, невы-

падковы: Польшча збіраецца ў Аб’яднаную Еўропу, а там існуюць

пэўныя і жорсткія правілы павагі і падтрымкі нацыянальных мен-

шасцей. Для польскіх улад Сакрат Яновіч як той выратавальны

круг – вось, маўляў, мы беларусаў падтрымліваем! Нават прэс-

тыжная еўрапейская прэмія імя Анджэя Дравіча – і тая ў белару-

са!..

У гэтым годзе ў спякотныя ліпеньскія дні на лапіцкім узмежку



сустрэліся вядомы сацыёлаг Рышард Радзік з Універсітэта імя Ма-

рыі Кюры-Складоўскай у Любліне, прафесар Эльжбета Чыквін з Беластоцкага універсітэта, доктар Майкл Флемінг з Оксфардска-

га універсітэта, прафесары Андраш Золтан і Лаяш Пальфальві з

Будапештскага універсітэта, перакладчыкі Чэслаў Сэнюх з Варша-

вы, Генрык Берэзка з Берліна і Ян Бурлыка з Гродна. І мне з ма-

ёй жонкай Алай на гэтай сустрэчы была адведзена свая роля: кож-

ны вечар Трыялога аздабляць канцэртам з песень на вершы вядо-

мых беларускіх паэтаў.

І былі тры незабыўныя дні: ад раніцы даклады і творчыя дыс-

кусіі, удзень вандроўкі па святых месцах крынкаўскага наваколля

з абавязковымі захапляльнымі аповедамі Сакрата Яновіча: у круш-

нянскай мячэці – пра польскіх татараў, у гжыбаўшчыцкай царкве –

пра гісторыю праваслаўя ў гэтым былым кутку Беларусі, у Суп-

расльскім манастыры – пра доўгі шлях, што вядзе да храма, ля

старажытных муроў крынкаўскай жыдоўскай бажніцы – пра былое

і незваротнае… А ўвечары, крыху змораныя за дзень сябры Трыя-

логу па-апостальску рассаджваліся за доўгім сталом, запальвалі

свечкі, і над лапіцкімі прыцемкамі ўзляталі песні на вершы Гілеві-

ча, Законнікава, Бураўкіна, Акуліна. А калі аднойчы ўсе дружна

падхапілі гілевіцкую “Песню бярыце з сабой…”, падумалася:

абавязкова возьмуць! І панясуць яе, беларускую песню, па еўра-

пейскіх шляхах. Бо адгукнуліся на вокліч Сакрата Яновіча, паве-

рылі яму і пайшлі побач з ім…


7


 Ала Міхайлаўна Яцкова – жонка Міколы Яцкова.

8


 “Кардон” – дзяржаўная граніца, мяжа.

9


 Маецца на ўвазе, што Мікола і Ала Яцковы актыўна займаюцца песеннай творчасцю: ён, як кампазітар (больш за 800 песен на вер-

шы беларускіх і рускіх паэтаў), яна, як паэт (напісала 12 песен).

Таксама з’яўляюцца і выканаўцамі створаных песен.


10


 Кабзон Іосіф Давыдавіч (н. 11.09.1937 г.), расійскі эстрадны

спявак. Народны артыст Расіі, Украіны, СССР. Прафесар. З 1959

года саліст Усесаюзнага радыё. Прапагандыст і першы выканаўца песень А.Пахмутавай, А.Астроўскага, А.Фельцмана, Я.Фрэнкеля,

Э.Калманоўскага, М.Тарывердзіева і інш. У Міколы Яцкова ёсць

мара – каб Іосіф Кабзон выканаў штосьці з яго песень.


11


 “Дом Польскі” належыць Магілёўскаму аддзяленню грамадскай

арганізацыі “Саюз палякаў на Беларусі”. Быў адкрыты ў 1996 г. на

сродкі Асацыяцыі польскай садружнасці г.Варшавы. Займаецца

культурна-асветніцкай дзейнасцю. Тут дзейнічаюць клубы – мола-

дзевы, жаночы, скаўцкая дружына, суполка польскіх урачоў. Аказ-

вае кансультацыі тым, хто мае сумесны бізнэс с палякамі. Ёсць свой відэаклуб, дзе праглядваюцца мастацкія фільмы, атрыманыя

з відэатэкі пры Амбасадзе Рэспублікі Польшча ў Беларусі. право-

дзяцца заняткі па вывучэнню польскай мовы. “Дом Польскі” пры-

мае ўдзел у штогадовых выездах 12 кастрычніка на месца бітвы з
гітлераўскімі войскамі 1-й Польскай пяхотнай дывізіі імя Т.Кас-

цюшкі ў пасёлак Леніна Горацкага раёна. Займаецца бясплатным

аздараўленнем у Польшчы магілёўскіх дзяцей, якія вывучаюць польскую мову. Тут адзначаюцца рэлігійныя каталіцкія святы.


12


 Маецца на ўвазе тое, што Мікола Яцкоў паспрабаваў знайсці

спонсара: папрасіў Уладзіміра Ільіча Мажорава, старшыню Брылеўскага сельскага Савета, напісаць пісьмо на імя Аляксея Аляксеевіча Кірыленкі, які ў той час працаваў генеральным дырэктарам холдзінга “Аблхарчпрам”. Аляксей пісьмо тое ўзяў, абяцаў дапамагчы. а потым паведаміў, што Пётр Фёдаравіч Тараймовіч з Аблсельгаспроду, які курыраваў той холдзінг, не згадзіўся на такую растрату дзяржаўных грошай.



13


 З італьянскай мовы: “Мама мая!” ці, можа, “Матухны светы!”

14


 Васіль Сцяпанавіч Навічонак – даўні сябра Міколы Яцкова,

“хросны бацька” Яцкова-паэта: у верасні 1984 г. выпусціў на ста-

ронку магілёўскай раённай газеты “За камуністычную працу” першую нізку вершаў маладога паэта. Працаваў у аддзеле культуры Магілёўскага райвыканкама, на магілёўскім радыё, галоўным редактарам абласнога тэлебачання. Зараз галоўны рэдактар газеты “Веснік Магілёва”.


15


 Цягнік № 391 “Унеча – Гродна”: прыбыццё на станцыю Магілёў

17.37, адпраўленне з Магілёва ў 18.00, прыбыццё ў Гродна ў 6.11.



16


 Аляксандр Шумскі – старэйшы сын Алы Яцковай.

17


 Дзмітрый Віктаравіч Рыбкін – урач-тэрапеўт. Нарадзіўся і вырас у Гродна. Скончыў Гродзенскі медыцынскі інстытут. Працаваў у

Крычаве, і ў гэты періяд пазнаёміўся з Міколам Яцковым.



18


 Ілля Рыбкін – сын Д.Рыбкіна.

19


 Невялічкая рачулка ў цэнтры Гродна, больш нагадвае ручай.

20


 Народная мянушка дамоў, якія шырока пачалі будавацца пры

М.С.Хрушчове, калі было абвешчана “Наша мэта – камунізм!”

і пачалося шпаркае перасяленне людзей з баракаў і камуналак у

асобныя кватэры з акрэсленым наборам камунальных паслуг.



21 Маргарыта Серафімаўна Дружыніна-Рыбкіна – маці Д.Рыбкіна,

вядомы ў Гродна медык і педагог.



22


 Маецца на ўвазе, што ў перыяд з 3 па 26 ліпеня 1941 г. савец-

кія войскі і апалчэнцы гераічна абаранялі Магілёў. З 6653 гарад-

скіх будынкаў былі разбураны ці спалены 3220.


23


 Гаворка пра тое, што Магілёву трэба даць зорку Героя за абаро-

ну 1941 г. , ідзе даўно – яшчэ з тых брэжнеўскіх часоў, калі Смален-

ску, Туле, Наварасійску далі званні “Героеў”, а Магілёву “кінулі”

толькі ордэн Айчынай вайны I ступені. Апошнім часам размовы ў

гэтым накірунку ўзмацніліся. І можа так стацца, што прэзідэнт

А.Лукашэнка сваім указам узаконіць заваяваны статус Магілёва і

выправіць даўнюю гістарычную недакладнасць.


24


 Маецца на ўвазе набытая ў краме і дружна распітая бутэлька

малдаўскага віна “Чорны манах”.



25


 Кузніца Бяластоцкая – горад на польска-беларускай мяжы, неда-

лёка ад Гродна, праз які праходзяць асноўныя патокі беларускіх



дробных бізнэсоўцаў, якія імкнуцца ў Беласток.

26


 “Dobrze” (польскае) – “Добра”.

27


 “Do widzenia” (польскае) - “Да пабачэння”.





Достарыңызбен бөлісу:




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет