Грошы спецыфічны тавар (рэч), які з’яўляецца ўніверсальным эквівалентам кошту іншых тавараў



Дата20.07.2016
өлшемі31.3 Kb.
#211413

Грошы

Грошы -- спецыфічны тавар (рэч), які з’яўляецца ўніверсальным эквівалентам кошту іншых тавараў (Вікіпедыя)

Грашовы/грашовая/грашовае

Залатыя зліткі

Срэбра

Медзь


Манета

Аверс, рэверс

Біццё манет (рус. чеканка)

Пруф – найвышэйшая якасць біцця манет

Нумізматыка – вывучэнне і калекцыянаванне манет

Дробныя манеты, драбяза

Баністыка – вывучэнне і калекцыянаванне папяровых грошай

Банкнота, купюра

Гатоўка (наяўныя грошы)

Эмісія – выпуск у абыходжанне грашовых знакаў

Дэнамінацыя – змена намінальнай вартасці грашовых знакаў (“прыбіранне нулёў”)

Пазычаць


Мець запазычанасць

Валюта, абмен валюты (валют)

Долар (разм. даляр)

Еўра, грыўня, рубель

Безнаяўны разлік

Банкамат


Банкаўская картка

Разліковы рахунак

Падрахаваць, рахаваць

Пералічыць грошы, разлічыцца (разлік)

Здымаць грошы

Бясплатна

Колькі каштуе?

Танна


Дорага

Затанна


Задорага

Разлік


Рэшта (рус. здача)

Зніжка = скідка

Цана. Кошт, вартасць (рус. стоимость)

Кашалёк (партманет, партмане, гаманец)

Набываць, купляць, прадаваць (продаць)

Не хапае (не стае) грошай

Ашчаджаць (эканоміць грошы)

Электронныя грошы





Грошы, якія хадзілі ў розныя часы на тэрыторыі Беларусі

склаў Дзмітры Гулецкі

* 1370-я - часы Альгерда, першыя манеты ВКЛ з ільвом (бітыя ў Вільні, і, найверагодней, Крэве)

* Адначасова ў заходнім крыле ВКЛ, на Валыні – свае манеты пад назвай ПЕЧАТ

* На манетах з'явілася першая выява, якая нагадвала герб "Пагоня" - за Ягайлам

* 1370-80-я - пашыраюцца ўдзельныя манетныя эмісіі ў дзяржаве: Бранск, Кіеў, Ноўгарад-Северскі, Старадуб, Падолле, працягваецца на Валыні, Новагародак, Бэлз

* 1390-я - прыход да ўлады Вітаўта, цэнтралізацыя эмісіяў. У канцы стагодзьдзя удзельныя больш не б'юцца

* За Вітаўтам абарачэнне княства заставалася раздвоеным на поўнач і поўдзень, іх аб'ядноўвалі зліткі-рублі і пражскія грошы, але віленскія пенязі мала траплялі на поўдзень, а контрамаркі-паўгрошы, бітыя на Севершчыне, Кіеўшчыне, а затым на Падоллі не траплялі на поўнач

* 1495 - рэформа Аляксандра, уводзяцца літоўскія паўгрошы, 10 пенязяў у грош

* "Обал" – найдрабнейшы намінал - біўся кароткі час дзеля забеспячэння перахода з літоўскае манетнае сістэмы на польскую

* Дзеля таго ж у 1540-я-1560-я выпушчаныя новыя наміналы - грош малы (польскі), траяк, чворак, двупенязь, шастак. І да Люблінскае вуніі ў прынцыпе пераход на польскую сістэму адбыўся

* Талеры (зільбердукаты = "срэбныя дукаты") масава з’яўляюцца на Беларусі ў канцы 16 ст. як замяняльнік для дукатаў, бо срэбных радовішчаў было болей

* 1660-я гады – пачалі біць так званыя “барацінкі” (па праекце Ціта Лівія Бараціні - італьянскага навукоўца, які атрымаў польскае дваранства). Іх было зроблена амаль на 30 млн. злотых!

* Тымф - гэта злоты, які меў рэальны кошт 40% злотага. На дзевяці мільёнах гэтых “тымфаў” было выбіта: DAS PRETIUM SERVANTA SALUS POTIOR Q METALLO EST (жаданне выратаваць айчыну даражэй за сапраўдны кошт металу).

* Пачатак XVIII ст., расійскі рубель і капейка. Пётр I увёў новыя адзінкі: паўпалушка (1/8 капейкі), палушка (1/4), денга (1/2), грыўна (10 капеек), паўпалціна (25 капеек) і палціна (50 капеек).

* Перыяд ад 50гг. XIX стагоддзя да 1917 г. звязаны з увядзеннем новай адзінкі – імперыяла.

* 1917- часткова да 1993 гг. – савецкія рублі

* студзень-травень 1992 – часовыя купоны

* травень 1992-наш час – беларускія рублі (спачатку “зайчыкі”, потым “домікі”)

Цікавы факт: у 1994 годзе былі надрукаваныя новы беларускія грошы з партрэтамі Купалы, Коласа, Багдановіча, Скарыны, а таксама помнікамі архітэктуры – Камянецкай вежай і Спаса-Еўфрасіннеўскай царквой у Полацку. Аднак у абарачэнне яны так і не патрапілі


Банкноты беларускага рубля маюць 10 элементаў абароны:

1. вадзяны знак;

2. ахоўная ніць;

3. сумяшчальны відарыс;

4. металаграфскі друк;

5. супрацькапіявальная сетка;

6. мікратэкст;

7. метка для людзей з аслабленым зрокам;

8. бясфарбнае цісненне;

9. люмінесцэнцыя ва ўльтрафіялетавых прамянях;

10. схаваны шматколерны вобраз.








Достарыңызбен бөлісу:




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет