Метадычныя ўказанні. Вакамерныя назіранні над вільготнасцю глебы
праводзяцца два разы за дэкаду: 4, 10, 14, 20, 24, 30 (31) дня кожнага месяца ў
чатырохкратнай паўторнасці. У кожным з чатырох месц назіральнага ўчастка
бяруцца па дзве пробы: адна з глыбіні 0–2 см, другая з глыбіні 10–12 см. Пробы
глебы адбіраюць пры дапамозе шпатэля, нажа ці металічнай лыжкі.
У залежнасці ад стану глебы і ступені яе ўвільгатнення робіцца ацэнка ў
балах (1–5) паводле прыкмет, прыведзеных у табліца 21.
Вынікі вакамерных назіранняў над вільготнасцю глебы ў кожнай
адабранай пробе запісваюцца ў кніжку КСХ-1. Запіс робіцца ў балах.
Достарыңызбен бөлісу: |